Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка

Сівы-Сівіцкі Уладзіслаў Пятровіч

Шрифт:
* * *
Да вас, удалыя малойцы, Мне хочацца сказаць два слоўцы I раду добрую падаць, Як трэба жонак выбіраць. Звяртайце заўсягды увагу, Каб многа не шукаць пасагу, Ані ўганяцца за красой, Ні за багатаю раднёй. Пустая твар і ўся фігура, Калі нягодная натура, Язычлівая ці гультай. 0, гэтакай ты не чапай! Пяройдзе грош, краса прывяне, Радня цурацца цябе стане, А з благой бабай чалавек Прапашчы будзе на ўвесь век. Глянь, гдзе дзяўчына акуратна, Хоць будзе бедна, ды апратна, I не лядашчая ізноў, Добрай радні, добрых бацькоў, Не любіць ветрыць, як другія, Але і вытча і пашые, Ды як не мажа на твар фарб,— Такая жонка — гэта скарб! Я
ж дык узяўся, ўрэчы з карты,
За гаспадарку не на жарты, За барану, саху і цэп — Стаў дабываць паволі хлеб. А всдама, з такой валокі, Як быў яшчэ я адзінокі I покуль што з кабетай сам, Жылося з горам папалам. Але ад Бога ці нарокаў, Як стала прыбываць прарокаў, Трудно з батраччыны пражыць, Пайшоў і я у двор служыць. Служба — от, ведама, як служба, І, як гавораць, што не дружба, Няхай яе агорне бес! Мяне назначылі у лес Пільноваць значнага абшару Ад крадзяжоў і ад пажару I ад усякіх іншых шкод Зіму і лета — круглы год: Палосся, моху каб не дралі, Сабак у лес каб не пушчалі, Гарэхаў, ягад і грыбоў Каб не збіралі без квітоў… Бо на пашу ў лесе жывёлы, На шышкі, венікі, памёлы, Урэшце, на віткі да барон Быў вельмі строгі забарон. Вота ж гэтакім парадкам Было хлапотаў пад дастаткам, Было не раз многа бяды, Былі разбоі і суды I пры пасадцы, пры прадажы, Але найгорш дык пры пакражы Бывала прыкрасці падчас, Кляцьбы і лаянкі не раз. Бо і даўней і ў нашы часы Мужык заўсёды на лес ласы, Не ўсцеражэш яго нідзе, Калі захоча — украдзе.
* * *
Наш пан, так, як і ўсе, вядома, Ніколі не сядзеў ён дома: Круціўся ўсюды як на здзек — Быў не найгоршы чалавек. Калі не сам пан, дык панята Не гладзілі нашага брата, Не спагадаючы нічуць, Часта любілі падцягнуць. А іх — і большанькіх, і меншых, I паўнамоцных, і слабейшых, Як маладых, так і старых — Было прыезджых і сізаіх. Бывала — каб на іх халера! — Другі на грош табе не вера, I кожан гэтакі мядзведзь, Гдзе горш — туды цябе папрэць. 3 іх кожнаму, каб зналі-чулі, Так нараві, як ліхой скуле, Ды карк свой нізенька прыгні I сваю лямку дальш цягні. Так і глядзі, адкуль што будзе: Адтуль — паны, адгэтуль — людзі; Адны цябе усюды пруць, Другія — лаюць і клянуць. I будзь тут мудрым ў такім смаку! I хоць рассыпся драбней маку Або уголас галасі — Ніколі рады не дасі. Бо такі, мусіць, і не сніўся, Не толькі што не нарадзіўся, Каб так усім як мае быць Патрапіў роўна угадзіць. I так цягнулася гадамі, То крыху лепш, то горш часамі, Часта змяняліся паны, I так жылося да вайны. Але настаў той час нязгоды — Захваляваліся народы, Многа паклалася галоў, I налілася ракой кроў. Ад Бога ці ад злога духа Пайшла па свеце завіруха, Прапаў парадак, згінуў лад, Калі паўстаў на брата брат. Пайшло пад ногі ўсё святое, На глум, на здзек — дабро людское, Загінуў стыд, забыты грэх, Вера бацькоў пайшла на смех…

ПУБЛІЦЫСТЫКА

З ДОПІСАЎ У «НАШУ НІВУ»

1909 год

1

Чытаючы аб тым, што людзі маюць мала зямлі, бярэ ахвота сказаць аб Валожынскай воласці. У нашай воласці вялікая зямельная цесната. У нас мужыцкі надзел быў ад 8 да 12 дзесяцін, а цяпер многа людзей падзялілася на 6, 8, 10 і 16 часцей, не гаворачы аб трацінках і чацвярцінках. У Валожынскай воласці жыве 13 тысяч душ, хат усяго 2062; з іх 673 хаты маюць менш адной дзесяціны, 833 хаты маюць па дзве дзесяціны, 377 хат ад двух да трох дзесяцін і толькі 178 хат маюць больш трох дзесяцін. На душу наогул выходзіць трохі больш як палавіна дзесяціны — з усіх валасцей павета Валожынская найбяднейшая.

У нашым двары прадаецца зямля па 100 рублёў дзесяціна, а банк дасць 40–50 рублёў, дык багаты купляе зямлю, бо можа далажыць, а бедны не мае сілы купіць. Так і гінем ад малазямелля; хто можа, пераязджае ў Амерыку, Пецярбург і другія месцы [29] .

2

Валожын (Віленскай губерні Ашмянскага павета) — гэта звычайнае беларускае мястэчка, якіх многа ёсць у нашым краю; дзве часці яўрэяў, а трэцяя часць хрысціянаў, больш праваслаўных; калісь было больш католікаў, а рэшта уніяты, але пазней касцёл забралі на цэркву, і зрабілася больш праваслаўных. У нас жыве земскі, следавацель; ёсць воласць, аптэка, дзве манаполькі; ёсць 4 вучылішчы, у тым валасное рамеснае, гдзе вучаць плесці кошыкі. Гарэлку ў нас смаляць усё больш і больш. Нядаўна адзін мужык быў у гасцях у свайго брата, парабка ў фальварку Шапавалы, ды так нарэзаўся спірту, што і дамоў не даехаў: дарогай памёр.

29

1. «Наша ніва», 1909, 7 мая. Гэты допіс, як і ўсе наступныя (за выключэннем асоба агавораных), пачынаецца з указання месца падзеі: м. Валожын Віленскай губерні Ашмянскага павета; усюды подпіс — Стары Улас.

На свята быў сход, хочуць адкрыць сельскі банчок. Рэч вельмі добрая [30] .

3

У чацвер 11 юня ў нас была вялікая навальніца з грымотамі, і быў па каліву град; паводка папсавала гароды і пожні, а на полі, дзе крыху па ўзгорках, пазносіла пасевы і вельмі паразмывала нівы. Пярун забіў каля сяла Забрэззе двух чалавек, а ў нашым мястэчку ў гаспадара Васіля Мышлёна двое коні; у засценку Руднікі спаліў хату Янука Каляды, а ў вёсцы Рачаняты — дык тры гумны і свіран, і гэта ўсё ў адзін дзень. Хоць пажар і можна было ўгасіць, бо як ліў вялікі дождж, дык вада ляцела рэчкай і не трэба было яе ані насіць, ані вазіць, як гэта часта робіцца пры пажарах, але што ж, калі ў нас гэта праклятая цемната! Кажуць так: калі ўжо пярун запаліў хату, дык гасіць не можна; і стаяць, пазбіраўшыся, ды прыглядаюцца, як агонь скача з адной будыніны на другую. А іншыя кінуліся выносіць свае лахамоткі, хоць у тую старану і ветру не было. Адно толькі шчасце, што дождж, дык стрэхі былі мокрыя, а то ўся вёска пайшла б з дымам. Цяпер трудна будзе як пагарэльцам, так і гэтаму, што коні падбіла, бо ўсе яны бедныя. Хіба добрыя людзі памогуць… [31]

30

2. «Наша ніва», 1909, 16 красавіка.

31

3. «Наша ніва», 1909, 25 чэрвеня.

4

Ужо трэцяя нядзеля, як пайшоў дождж, і кожны дзень ён усё сыпле, а вельмі патрэба пагоды, бо ўжо каля нас многа травы людзі панакашывалі, і яна мокне ў вадзе, а некаторую дык і зусім вада панесла. Найбольш накошана ў маёнтку Вішнева графа Храптовіча-Буценева; ва ўрочышчы Улавіна скошана дзесяцін са 300, ды ўсё на вялікай нізіне, і калі яшчэ гэтак будзе, дык усё прападзе.

Уночы з 23 на 24 юня быў пажар і згарэла тры дамы яўрэйскія і адзін хрысціянскі; казённая манаполька тры разы загаралася, але яе неяк загасілі, толькі гарэлка вельмі паглумілася, бо яе шмат патаўклі, а рэшту немаведама куды павыносілі. Яно бы, мусіць, гэтым не кончылася, бо надта вялікая гушча будынкаў, і быў добры вецер, але шчасце, што сажалка была пад носам з вадой, і людзі хутка сабраліся і вельмі добра ратавалі. Агонь пачаўся з хлева разніка Перскага з невядомай прычыны — кажуць, нехта падпаліў [32] .

32

4. «Наша ніва», 1909, 16 ліпеня.

5

Сёлетняе лета не скупіцца бурамі і грымотамі, каторыя нам робяць надта вялікую шкоду. Не забыліся мы яшчэ той навальніцы, каторая была 11 юня, аж тут якраз цераз месяц, 11 юля, у суботу пад вечар, ізноў праняслася страшэнная хмара з маланкамі і перунамі, каторыя білі разпораз, не перастаючы; людзі папалохаліся да паўсмерці і думалі, што ўжо настаў канец свету. Адзін пярун ударыў у валожынскую каталіцкую капліцу і па дроце ад званка ўляцеў усярэдзіну, дзе выдзер кусок сцяны і пайшоў у зямлю. Другі — ударыў у рабінаў дом, праз комін упаў у хату, рассадзіў там печ і, разбіўшы акно, вылецеў на двор, нікога не зачапіўшы. Трэці пярун спаліў у вёсцы Літве гаспадара Антона Карташэвіча, а ў вёсках Бітуці і Пяшкуры забіў па кані.

Каля Лебедзева пярун спаліў два засценкі; у фальварку Батурах у гумне пасэсара Вайсборда пярун аглушыў трох мужчын і адну бабу; мужчыны ў скорасці адышлі, а баба яшчэ хварэе: ёй заняло мову.

Каля нас цяпер бадзяюцца шалёныя сабакі. Нядаўна гэтакі сабака пакусаў у ляснічага пана Праневіча ўсіх свіней, і немаведама, ці яны не пашалеюць. Хоць у нас і дае ад гэтага нейкія зёлкі Грышка М., але яны не кожын раз памагаюць. Трэба бадзячых сабак сцерагчыся і зніштажаць, бо могуць нарабіць шмат бяды [33] .

33

5. «Наша ніва», 1909, 23 ліпеня.

6

27 юля (ліпня) ізноў быў у нас пажар. Згарэла 10 яўрэйскіх дамоў; праўда, што блізка ўсе яны багатыя, але гэтакае няшчасце, як пажар, трудна перанесці кожнаму. Дамы былі застрахованы, але дабытак дамовы ўвесь прапаў, бо каб гэта было ўдзень, дык скарэй чалавек хопіцца ратаваць, і напачатку шмат лягчэй агонь утушыць; але запалілася ў самы глухі сон, а 2-ой гадзіне ночы. Пакуль людзі сабраліся, агонь ужо добра разгуляўся і трудна было даступіцца. Найбольш страты меў фельчар I. Шварц, бо каля яго пачало гарэць; бадай усё згарэла, а шкода, бо гэта добры чалавек і прытым небагаты. Пажар пачаўся ад хлева купца А. Поляка. Кажуць, што нехта падпаліў, бо ў тым гаду ён два разы запальваўся. Ёсць такія подлыя людзі-зверы, што для свайго інтарэсу так страшна губяць другіх. Пажарная дружына слаба памагала, няма ніякага парадку: усе камандуюць, а ніхто не слухае [34] .

34

6. «Наша ніва», 1909, 6 жніўня.

7

У наша мястэчка ўжо трэці раз даведуецца пажар. Гэтым разам згарэла «на далу» 5 яўрэйскіх дамоў з усімі прыбудоўкамі і сяліба гаспадара Марціна Карабана, але не ўся, бо ў яго асталіся гумно і хата, а хлявы і свіран пайшлі з дымам — і гэта ўсё з рукі благога чалавека. Але гэтым разам, здаецца, не павінна ўвайсціся за штуку, бо злавілі аднаго малайца з сяла Бурнейкі Міхася Палешчука, як ён, падсмаліўшы хлеў у далавога яўрэя, уцякаў у поле. Гэта малады хлапец, і яму трэба было сёлета станавіцца на прызыў; быў у Пецярбурзе і там, мусіць, навучыўся гэтай штукі; ён цяпер сядзіць у Ашмянах у клетцы і бадай што ўжо адтуль яго не выпусцяць.

Поделиться:
Популярные книги

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Идущий в тени 8

Амврелий Марк
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Идущий в тени 8

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2