Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка
Шрифт:
Каля нас ходзяць чуткі, што сёлета будзе канец свету. Кажуць, што будзе ісці нейкая «камета з хвастом», каторая зачэпіць нашу зямлю і сатрэ яе ў парашок. Людзі старыя так кажуць: «Усім стала нягодна, цяжка жыць — хіба прыйдзе ўжо нейкі канец!» I праўда: няма дабра на свеце. Пайшла нейкая нянавісць: адзін аднаго ў лыжцы вады ўтапіў бы, адзін аднаго паляць, забіваюць; людзі парабіліся горш звяроў. Даўней гэтага не бывала, а цяпер дзень у дзень пачуеш: то на дарозе чалавека затаўклі, то на полі, то сам на сябе рукі налажыў. I канца няма — ажно неяк страшна робіцца… [45]
45
6. Там жа. Да гэтай нататкі дадзена наступнае рэдакцыйнае тлумачэнне: «Канца свету ад каметы не будзе — вучоныя людзі гэта
3
У нашай вёсцы было ігрышча. Гулялі, гулялі дый па чубах заігралі. Адна кабеціна стала бараніць сынковага чуба, дык яе, мала таго, што моцна збілі, яшчэ, прыляцеўшы да яе хаты, пабілі ўсе вокны [46] .
4
46
7. «Наша ніва», 1910, 11 лютага.
У канцы нашай вёскі ёсць глыбокі роў, а як намяло на дарогу гурбы снегу, то прыходзіцца, абмінаючы іх, ездзіць над самым гэтым ровам. Так ездзілі і свае, і суседзі, і начальства. Ажно нядаўна прыйшлося ехаць аднаму хлопцу з возам лёну над гэтай пропасцю: воз перакінуўся туды і задушыў бедака. Хто ж дасць атвет за гэта маладое без пары прапаўшае пры працы жыццё? [47]
47
8. «Наша ніва», 1910, 18 лютага.
Здарылася мне патрэба да аднаго чалавека тутэйшай вёскі. Шукаў, дыбаў—аднак патрафіць да яго не мог. Ажно параілі мне тутэйшыя людзі зайсці ў карчму: там, кажуць яны, усіх знойдзеш. I праўда: і старых, і малых, і кабет, і дзяўчат — поўненька. Ці ж там ім месца?.. [48]
5
Морам ліецца ў нас гарэліца, і нашы сяляне так абласаваліся ёй, што іншыя дзеля яе і пад прысягу сведчыць несправядліва ідуць. Ой, ці не пара б было апомніцца? [49]
48
9. «Наша ніва», 1910, 18 лютага. Месца гэтай, як і папярэдняй, падзеі — вёска Брылькі.
49
10. Там жа. Месца падзеі — вёска Бурмакі.
Тутэйшы гаспадар паехаў з парабкам рубаць дровы ў лес. Але як вольха, каторую яны падрэзалі, зачапілася за другую, дык прыйшлося і тую спусціць. I яна, валячыся, зламала вярхоўку падгніўшай бярэзіны суседняй, каторая трапіла па галаве парабка і забіла яго на месцы [50] .
1911 год
1
Чытаючы «Нашу ніву», часта трапляецца пачуць шмат наракання на гарэлку, але, разгледзеўшыся, дык і каля нас вельмі самавіта з гэтым. Дзе ты ні кінься, куды ні ступі, усюды наткнешся на гарэлку. Прадае часам кабеціна парася, другая купляе авечку або цяліцу — п’юць барыш. Наймаюць чалядніка ці чалядніцу, а хоць бы і пастуха — барыш. Здарыцца к табе які госць, сваяк, добры знаёмы, дык чым жа яго ўгасціць? Гарэлкай! Трэба каму вазіць сена ці бярвенне — прыходзіцца спрасіць суседзяў і даць гарэлкі. Дасць каму Бог дзіцятка, спраўляе радзіны — трэба гарэлкі, хрэсьбіны — трэба гарэлкі. А на вяселле дык часам і кароўкі на гарэлку не хваціць. Ну, яшчэ на гэтыя патрэбы дык, можа, другі і скажа, што гэта тут падыходзіць, але на пахаронах, калі здарыцца ў каго нябожчык — ці стары, ці хоць бы толькі малое дзіцянё, дык і там без гарэлкі не абойдуцца людзі. Нядаўна ў нашым сяленні памерла адна наша суседка, і павэдленашага абычаю ўсе ідуць маліцца. Пайшоў і я. Пасярод хаты ў труне ляжыць нябожчыца. Каля яе, кругом стоячы, галасілі дзеці і дамовая сямейка. А на стале — крыж, гарэлка, грамніцы, бохан хлеба і дзве пляшкі манаполькі. I хто толькі прыходзіў, дык кожнага частуюць. «Нашто вы гэту гарэлку даяце?» — пытаю. «А што ж, — кажуць, — не дай гарэлкі, дык ніхто і дзвярэй не адчыніць, а што ж адзін зробіш? Трэба і дамавіну зладзіць, і дол выкапаць, і на могілкі занесці, а без гарэлкі гэтага не зробіш, бо ніхто не пойдзе». Як гэта нядобра, што ўсё за гарэлку робіцца.
50
11. Там жа. Месца падзеі — вёска Расолішкі.
А бывалі яшчэ і такія прыпадкі, як гэта было летась у Бандарах. Памёр гаспадар, дык яго кінулі аднаго ў хаце, а самі ў другім канцы давай гнаць «саматужку» з лікёру. Можа, ніхто аб гэтым і не даведаўся б, але неяк паехалі стражнікі, дык забралі і гарэлку, і ўсе іхнія інструменты.
А не давядзі Бог каму судзіцца, дык чуць-чуць не па ўсёй Беларусі такі звычай, што хоць гінь другі, а гарэлкай залівай усюды: старасту, панятых, старшыню, суддзяў, сведкаў і памагатарам не шкадуй гарэлкі, калі хочаш, каб справа выйшла. Аднаго пісара часам толькі гарэлкай не пагладзіш, бо яму ўжо трэба чаго лепшага [51] .
51
1. «Наша ніва», 1911, 27 студзеня.
2
Нядаўна ў нас два чалавекі, узяўшы ў вясковага гаспадара каня, паехалі за дзесяць вёрст на вечарынку. Крыху пабавіўшыся, вярталіся дамоў. Але яшчэ намеркавалі заехаць крыху ў старану да аднэй удавы — Бог іх там ведае, мусіць, мелі да яе нейкае дзела. Едучы, збіліся з дарогі ды ўсадзілі ў капаніцу каняку. А пакуль хадзілі па людзей, дык той бедны і акалеў, і цяпер, мусіць, прыйдзецца заплаціць таму гаспадару за коніка. А ўсё гэта праз мароз, які ў той час тут стаяў [52] .
52
2. «Наша ніва», 1911, 17 лютага. Падпісана крыптанімам Ст. У-а-с.
3
Няма дзіва, што ў Думе гавораць па сем гадзін аб гарэлцы, бо і ў нас, калі аб гэтым падумаць ды ўсё расказаць, дык і за сем дзён не даў бы рады. У нас ёсць дзве казённыя манаполькі, каторыя павэдлуг сваіх правоў і парадкаў не прадаюць гарэлкі ва ўсе святочныя і табельныя дні, ані ў той час, калі адбываюцца суды, сходкі і богаслужэнні. Дык гэта выглядае так, што ў гэты час не павінна быць зусім п’янства. Але куды там! Як толькі сход, суд ці святочны дзень, дык трудна прайсці за п’янымі. А дзе ж яны бяруць гарэлку, спытаеце? А ў нашых услужлівых мяшчан.
Нядаўна ў нас быў кірмаш на «масленую», дык нашы патайныя шынкары ёмка к яму прыгатаваліся. Але адкуль нанясло ліха вішнеўскага акцызніка. Ну, дык той вазамі вазіў гарэлку, узятую з хат. Але затое ўжо кірмаш быў такі ціхі і спакойны, што, мусіць, такога другога не было ніколі ў нашым мястэчку. Усе спакойна раз’ехаліся да хат, не было разбояў, і нідзе не відаць было п’яных людзей [53] .
4
53
3. «Наша ніва», 1911, 17 сакавіка.
Каля нас зразу вясна паказалася вельмі харошай: увесь красавік быў пагодны з цёплымі дожджыкамі, стаяла харошая пагода і ўсе спадзяваліся ўраджайнага лета. Але як наступіў травень, дык усё неяк адмянілася, урэчы секануў хто тапаром: зразу настала суша і сцюжа. Жыта засела і не расце, трава паўнікала і памерзла разам з ранняй гароднінай, а пасеяная ярына ляжыць наверсе зернем і не думае ўзыходзіць. Цэлыя тыдні не было дажджу, хоць часам пачыналі збірацца хмаркі і ўрэчы капаў дожджык, як з-пад крапідла свянцоная вада, але зараз жа падападаў сярдзіты вецер і так, як нячыстая сіла, пруцячы віхрам стаўны і хвалі пяску і пылу, праганяў дажджлівыя пузыркі некуды далёка-далёка…