Чтение онлайн

на главную

Жанры

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка

Сівы-Сівіцкі Уладзіслаў Пятровіч

Шрифт:

А ў вёсцы Замасцянах быў вялікі пажар, згарэла 22 хаты з усімі будынкамі. I хоць вёска Замасцяны ляжыць на самым беразе ракі Бярозы, але ў гэту суш ды пры такой праклятай шнуравой гаспадарцы не можна было даць ніякага ратунку, і агонь тады толькі ўняўся, як прыпёрся да прагонкі. А яшчэ, як на бяду, мужчын не было дома, бо цяпер у нас правяць дарогі, дык усіх гоняць на дарогу. Да агню кінуліся ўсе, хто толькі мог, адны ратаваць, а другія для цікавасці, от як гэта і заўсягды пры пажарах у нас. Дык гэтаксама і з вёскі Крыжына ўзялі людзі перабірацца на чаўнах праз раку да пажару, і ў адзін човен села трое дзяўчат і адзін хлапец, але чаўнок быў невялікі, не мог утрымаць на вадзе ўсяго цяжару і пачаў сёрбаць ваду, а ў палавіне ракі пачаў тануць. Пачуўся крык і лямант, і пакуль даспелі іх ратаваць, дык хлапец выплыў,

двух дзяўчат выратавалі, а трэцюю, 19 гадоў дзяўчыну, дасталі ўжо нежывую. Трудна апісаць гора бедных пагарэльцаў і гора нешчаслівых бацькоў дзяўчыны! Зразумее гэта кожны селянін, што значыць бацькам свая дачка работніца! Браты беларусы! Кідайма старыя парадкі, а пераходзьма жывей на хутары. Будзе менш няшчасцяў, а карысці многа [60] .

60

1. «Наша ніва», 1913, 31 мая. Допіс надрукаваны пад загалоўкам «Што чуваць каля Валожына Ашмянскага павета».

2

У сваёй хаце — свая сіла

«Служы пану верна, дык ён нос адверне» або яшчэ інакш; ёсць такая прымаўка. А што гэта святая праўда, кожан гэта скажа, бо, можа, не адзін хто і з нас гэтага дазнаў. А дазнаць гэтага не вельмі трудна, бо такіх здарэнняў можна сягоння налічыць сотні, і, каб прыйшлося ўсе іх апісваць, многа патрэбна было б зглуміць і часу, і паперы. А ўсё ж такі адным здарэннем хачу падзяліцца з чытачамі.

У адным глухім кутку нашай маці Беларусі ёсць невялікая вёска, а званне мае такое нейкае мудронае, што трудна яго ўцяміць (але, можа, гэта будзе для чытача не вельмі патрэбна). Вот жа ў той вёсцы жыў калісьці адзін заможны гаспадар, каторы цэлы свой век праслужыў у дварэ лесніком і памёр на гэтай службе. Ён праз цэлае сваё жыццё сцярог панскае дабро днямі і начамі, цягаўся па судах і сведчыў не раз проці сваіх суседзяў, а за гэта, разумеецца, не быў у іх у ласцы. Але пакуль жыў, усё ж такі суседзі яго крыху баяліся, бо, па праўдзе сказаўшы, як багацейшага дык не адзін шукаў яго ласкі. Пад гэны час у дварэ пачалі прадаваць зямлю і акурат пусцілі на прадажу кусок балота проці надзелу таей вёскі, за каторы ўпярод сяляне судзіліся з дваром, і той жа гаспадар (ляснік) угаварыў суседзяў, каб купіць тое балота цэлым сялом сабе на пашу.

Сяляне спачатку не хацелі, а после неяк наважыліся і згадзіліся. Далі задатку і плацілі рату па раскладцы, а ў сёлетнім гаду трэба было ўносіць рэшту грошы і рабіць «купчую». А тым часам гаспадар гэны памёр, і после яго смерці астаўся гаспадарыць яго ўнук. А ў вёсцы найшліся павадыры, каторыя сталі падбухторваць сялян і гаварыць: «Яго дзед быў лесніком, сведчыў проці нас за гэта балота, і каб не ён, балота было б наша, дык мы яго ўнука не прымем у хаўрус і выкінем з пашы, а гэту часць, што на яго долю прыпадае, разбяром на вёску». А ў вёсцы так, калі адзін гаркнуў, дык усе возьмуцца як за нітачку і як нападуць гурмам на аднаго, дык трудна ацерабіцца. Гэны малады гаспадар, не трацячы надзеі, ідзе ў двор і думае: «Што ж, дзядуля мой служыў двару, а двор калі захоча, каб мяне не скрыўдзілі суседзі, дык яны нічога не зробяць. Прасіць я паноў не буду, каб мне ці падаравалі, ці спусцілі з цаны, няхай мне нараўне з усімі пазволяць купіць, мой жа задатак таксама заплачаны». У дварэ ўжо не тыя былі паны, каторым служыў яго дзядуля, але ўсё ж ткі былі некаторыя паняты, што аб гэтым ведалі і абяцалі яго не папусціць у крыўду. Але як прыйшлося да дзела, дык не захацелі мяшацца ў вясковую справу і памагчы ўнуку таго, каторы сцярог калісьці панскае дабро, як вока ў лобе. Паны без клопату ўзялі грошы ад вёскі, а сяляне з вялікай бядой ледзь адступілі гэнаму маладому гаспадару дзве дзесяціны карчоў. I цяпер сяляне будуць мець выгоду, а ўнук леснікоў за даўгалетнюю ўслугу дзеда астаўся без пашы і будзе цэлы свой век успамінаць панскія абяцанкі [61] .

61

2. «Наша ніва», 1913, 7 лістапада. Пад допісам паказана месца падзеі: «Ашмяншчына».

ЖЫЦЦЯПІС МАЙГО БАЦЬКІ

Гелена Сівіцкая

I

Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі нарадзіўся ў Валожыне 10.III.1865 г. Бацькі: Пётр і Людвіка з Емільянскіх, сялянскага паходжання, валодалі гаспадаркай у некалькі гектараў і хатаю ў Валожыне па вуліцы Віленскай, цяпер — Савецкая, № 49. Бацька працаваў кухарам у валожынскім маёнтку графа Тышкевіча, а маці займалася гаспадаркаю. Бацькі таты памерлі рана, пакінуўшы адзінага дзесяцігадовага сына Уладзіслава, які рос, выхоўваўся і вучыўся пры цётцы Юзэфе Емільянскай у Валожыне.

У 1892 г. ажаніўся з Антанінай Вайцяхоўскай і ў тым годзе пачаў пісаць вершы. У 1894 г. стаў працаваць у валожынскім маёнтку графа Тышкевіча аб’ездчыкам, а пасля, праз некалькі гадоў працы, дарос да ляснічага і на гэтай пасадзе працаваў у Валожыне, Сужанах і Ашмянах у таго самага гаспадара. У 1934 г. пайшоў на пенсію. За саракагадовую працу ў якасці пенсійнай узнагароды атрымаў ад Тышкевіча кавалак зямлі ў Шашэльгішках (Немянчынская гміна Віленскага павета). Бацька працаваў да глыбокай старасці, бо меў вялікую сям’ю: дзесяць дзяцей, якіх трэба было гадаваць, і ўнукаў. Жыццё закончыў у Шашэльгішках 30 верасня 1939 года. Пахаваны на могілках у Сужанах (той жа воласці і гміны).

Увесь час, пачынаючы з 1892 г., пісаў вершы, якіх сабралася шмат. Але ў час вайны многа іх панішчылася. У мяне захавалася нямала вершаў, напісаных пры розных акалічнасцях у 1932–1933 гг. (нумары ад 1013 да 1064)…

Я апекавалася бацькам да апошніх гадоў яго жыцця, а пасля смерці даглядала маці. Прывезла яе да сваякоў у Польшчу ў 1958 г.; памерла яна 6 чэрвеня 1964 г. ва ўзросце 94 год.

6. I.1966 г.

II

Мой бацька любіў беларускі край і беларускую мову. Сам у маладосці перажыў многа гора і бяды, таму меў чулае сэрца да ўсіх бедных сялян, якім у тую пару вельмі цяжка жылося. Сваю жыццёвую пазіцыю здабыў толькі сваімі здольнасцямі. Не ганарыўся перад бяднейшымі, а калі мог, памагаў ім добрай радай і ўсім, чым мог. Неаднойчы прасіў мяне напісаць упраўляючаму маёнткам ад імя ўдавы або пагарэльца і прасіць дрэва на хату ці якую іншую дапамогу.

Бацьку майго паважалі блізкія і дальнія сяляне. Бывалі такія дні, што ў нашай хаце было аж цесна ад сялян, якія прыходзілі радзіцца, і заўсёды выбіралі яго, калі трэба было бараніць іх інтарэсы.

Мы, родныя, добра помнім, як ён, сагнуўшыся над сталом, кожную свабодную мінутку, а часта і ў познюю ноч, пісаў вершы. Калі меў вольную часіну, то і чытаў іх нам. Многа часу для сям’і не меў: апрача службы ў графа апрацоўваў сваю зямлю. Сам араў і сеяў, а мы на полі і ў гумне яму дапамагалі. Жылі нашы бацькі згодна, і я не салгу, калі скажу, што не бачыла, каб яны сварыліся.

Мой бацька добра ведаў, як цяжка жыць без навукі. Ён аддаў палавіну сваёй хаты пад школу, дзе вучылася многа дзяцей.

Я надта шкадую, што ў час першай і другой войнаў загінула больш тысячы вершаў бацькі, а тое, што я прыхавала, захоўваю як памяць…

15. II.1966 г.

III

Мой бацька быў чалавекам, які вырас у асяроддзі прыдворна-местачковым. Меў таварыскую натуру, што склалася як у дамашнім асяроддзі, так і ў кантактах са служылымі людзьмі графскага маёнтка, дзе працаваў кухарам яго бацька, пра якога ніколі нам не расказваў. Пасля смерці бацькоў як малалетак гадаваўся пад апекай цёткі Емільянскай. 3 самага дзяцінства меў вялікую цягу да кніжак. Самастойна навучыўся чытаць і пісаць, а пасля, ужо дарослым, актыўна набываў польскія і рускія кнігі і часопісы. Калі ж з’явіліся ў друку беларускія выданні, бацька імі вельмі зацікавіўся і заўсёды купляў і выпісваў.

Поделиться:
Популярные книги

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Идущий в тени 8

Амврелий Марк
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Идущий в тени 8

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2