Чтение онлайн

на главную

Жанры

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка

Сівы-Сівіцкі Уладзіслаў Пятровіч

Шрифт:

2

Як акомана прагналі, Дык вялікі быў канфуз, Бо, як іншыя казалі, Быў у іх там свой саюз. После ж — гэтака манера: 3 таго ж самага двара Выправіць магазынера [24] Наступіла ўжо пара. Дык яму там адказалі У адвячорак у адзін I бухгалтара паслалі, Каб прыняў ён магазын. Пісар наш пры гэтым важкі Закруціў тыкеля нос I сказаў, каб пляшку бражкі У магазын з сабой прынёс. I вось гэтак не ў кампанні Гэты нашы бабылі Там удвух на пачаканні Тую бражку распілі. Разышліся пасля тога, Штось пад носам бурчучы, I бухгалтар як нічога Узяў ад пісара ключы. Даў іх касіру старому, Пачакаўшы, як відаць, I сказаў ён гэтак тому, Што аброк трэ выдаваць. Той праз гэтаку прычыну На дзядзінец шмаргануў I прыйшоў да магазына, Ключом дзверы адамкнуў. А пад то магазынера Як на ліха прынясло, Як убачыў ключы ў дзверах, Дык аж яго затрасло. Доўга ён сабе не думаў, Так падсунуўся, як цень, Памаленьку і без шуму За ключы ды у кішэнь. А касір стары у страху, Што рабіць, і сам не знаў, I каб часам не даць маху, За бухгалтарам паслаў. Той, прыпёршы, хваціў тога (Відна, нораў меў брыдкі), Гэны ж зноў не думаў многа — I сцяліся ўзагрудкі. Многа шуму нарабілі У магазыне тым яны, Але іх разбаранілі Там на шчасце хурманы. I цяпер адны гамоняць, Што не пройдзе гэтак тут, Але хай сам Бог бароніць — Будзе дзела, будзе суд.

24

Магазынер — загадчык магазына, агульнага вясковага свірна, у які сяляне ссыпалі страхавы фонд зерня.

СВАТЫ

Адзін хлопец зухаваты Не без дай прычыны Выбіраўся раз у сваты Да адной дзяўчыны. А дзяўчына та багата, I зусім не мала. Дык узяў сабе за свата Добрага брахала. Прыгаворка ёсць такая, Што «грэх душу муча». Дык ён свата падзывае Ды вось гэтак вуча: «Помні, кажа, маё слова, Сваце даўгавязы: Як скажу я то ці ова [25] Дадавай два разы». «Добра, — гэны так гамоне Адважна і смела,— Ужо за гэтым ў нас сягоння Дык не стане дзела. Толькі ты будзь, мой ты братка, Адважан і смелкі I бяры з сабой ў астатку Чым болей гарэлкі». Наліваюць самагонам Цэлую баклашку I для лепшага рэзону — Манаполькі пляшку. Ды не простай манаполькі, Але гэткай лоўкай, Што ўжываюць паны толькі — 3 белаю галоўкай. Едуць сабе да засценка I заходзяць ў хату, Гдзе знаходзяць і паненку, I маму, і тату. Іх там хораша прымалі, Як сватоў, канечне, Уміг абрусам стол заслалі, Напяклі яечні. Выпілі
і закусілі
Так укругавую Ды інакш загаманілі У пару у тую. Дык наперад стары баця Міргнуў на Марцэльку I пытаецца ў зяця: «Ці маеш зямельку?» Гэны хлопец небажаты, Сказаўшы не лішку, Лжэ урэчы як наняты, Кажа: «Маю крышку». А сват зараз зауважа, Падхапіўшы збоку: «То ж ты маеш, браце, кажа, Цэлую валоку!» «Добра, добра, — стары мове.— Мой ты, кажа, сынку, Запытаўшы так па слове, Ці маеш скацінку?» Гэны ж зноўку не запнецца, Урэчы на кпінку, Але з месца адзавецца: «Маю і скацінку». А тут сват ізноў без спрэчак Пад тое гамоне: «Тры каровы, шэсць авечак, Парсюк і хаўроння». А стары ізноў пытае: «А скажы, мой братку, Ці то ж гэта зяць мой мае Сваю ўласну хатку?» «Я і хату, кажа, маю Сваю ці чужую, У каторай пражываю: Ды і не гарую». А сват зараз падбягае, Кажа без абмовы: «Справа будзе вось якая: Ты ж маеш дом новы!» Тыя бачаць, што тут змова. Дык так, галубочкі! Зачынаюць тут ізнова, Але з другой бочкі: «А ці праўда гэта будзе, Мой зяціку статны: Да работы, кажуць людзі, Вашць так мала здатны?» «Гэта так, мой цесцю мілы. Часам да работы То нямашака і сілы, Або і ахвоты». А сват зараз жа пад тое, Мусіць, з волі неба: «Ані то, ані другое: А гультай як трэба!» «А ці праўда гэта ж знову, Хоць васпан нам блізкі, Бо гавораць так па слову, Што на вочы нізкі?» «Дзе там праўда! Баюць людзі I бабы сарокі… Як прызнацца, праўда будзе: Крышку касавокі». А сват зараз падыходзе. «Досыць, кажа, ныці. Ты ж сляпы зусім, і годзе. Няма што круціці». «А яшчэ. адно пытанне У гэтыя часы: Быццам вашаць мосці пане Да гарэлкі ласы?» «3 гэтым справа вось такая: Не заходжу ў сварку. Часам, скажам, так бывае, Што заломіш чарку». А сват кажа: «Не трэ зліцца. Кварту ці касушку — Толькі трэба падзівіцца — Льеш, як у кадушку». Дык па гэткім прывітанні, Урэчы карытам, Там сваты на пачаканні Ад’язджалі з квітам.

25

То ці ова (польск.) — тое ці іншае; што-небудзь.

ТРЫ ЗЛАДЗЕІ

I цяпер, і бывала ёсць здарэнняў нямала, Як нямала на свеце народу, Я йшчэ помню — ці чулі? — як нам правіў дзядуль Адну дзіўну і смешну прыгоду. — Дзеткі,— так ён гавора, — ў адным месцы, за морам, У Нямеччыне, эа часаў даўных, Дзе край мудры, багаты і народ панаваты, Трох зладзеяў было вельмі слаўных. Вось адною парою мелі раду з сабою, Куды кінуцца ім на ўздабычу? Адзін кажа: «Да вёскі», другі кажа: «Да Моські», Старшы кажа: «Да пана, я зычу». А яму гавораць тыя: «Там сабакі ліхія, I замкі вельмі крэпкі да тога, Ды жалезны аковы, мур высокі і новы, I дварні, як на ліха, там многа». «Э, няма што баяцца, толькі трэба узяцца, А ўжо добрыя будзем мець гулі!» I, падкраўшыся ракам, сыпнуў зелле сабакам, Тыя зразу як відзіш паснулі. I, вайшоўшы ад саду, дастаў нейку прыладу Ды акно з рамкай выняў без мукі, Сам палез у пакоі, стаў збіраць сёетое, Што папала наскора пад рукі. Ён там доўга стараўся і да скарбца дабраўся, Што быў туга, як кіем, набіты, У ім ляжала без конца і рублёў, і чырвонцаў, На дне пояс із золата літы. Там яны, да астатка ўсё абчысціўшы гладка, Усе чыста куточкі і шпаркі [26] , Выйішлі, ўсё пазбіралі ды дзяліціся сталі Між сабою без крыўды, без сваркі. I ўзялі так класці на тры роўныя часці, Але пояс быў вельмі прыгодзен: За яго сталі брацца, пачалі тут спрачацца, А ўступіць то не хоча ніводзін. Старшы кажа: «Паждзіце, калатні не рабіце, Бо дабра з таго пэўне не будзе, Як нямашака згоды — пондзем да ваяводы, Ён нас хіба найлепей рассудзе». Але ведаць не шкодзе, што таму ваяводзе, Дзе згарнулі багацця нямала, 3 чарады быць суддзёю над таей стараною Акурат пад той час выпадала. I суддзя той такую меў налогу брыдкую: Любіў вельмі ён казкі, бывала, Зіму, восень і лета трымаў хлопца на гэта, I той баяў яму што папала. Спаць — здаровы ці хворы — мусіў ў панскай каморы, У кутку пры дзвярах на памосце, Пан, як толькі прачнецца, на хлапца адазвецца, Каб ён баяў харошага штосьці. Вот жа злодзей той старшы, пад вакном ціха стаўшы, Абыдвом сказаў пільна паслухаць, Сам палез да пакояў, лёг за хлопца спіною, Таму зелле пад нос даў панюхаць, А тады на трывогу нагой грукнуў ў падлогу Ды захроп на ўсю панску камору. Пан як відзіш прачнуўся, на хлапца навярнуўся: «Кажы казку, ты шэльма!» — гавора. Той, змяніўшы размову, пачаў казку такову: «За гарамі, далёка на свеце Было некалісь сталых трох зладзеяў удалых, Двох малодшых, старэйшы быў трэці. Яны ў ночку туманну к аднаму прыйшлі пану (Дазналіся, што грошай меў многа). Старшы знаў загаворы, дык палез да каморы, На дварню сну навёўшы цяжкога. Ён там лазіў і гнуўся, ажно ў скарбцы спынуўся, Хоць той вельмі дарэчна быў схован, Там, на самым вяршочку, як і ў нас, мой паночку, Ляжаў пояс, із золата кован. Злодзей гэны ўсё з дому падаваў быў другому, А ўжо трэці адносіў йшчэ далей, I вось гэткім парадкам, вельмі спраўна і гладка, Таго пана начыста абкралі. Па рабоце той смелай, як прыйшло да раздзелу, Выйшла ў іх калатня немалая: Раздзяліўшы ўсё гладка, за паяс выйшла звадка, Яго кожан сабе забірае. Як здаецца, паночку (ды сыпнуў із мяшочка), Каму пояс павінен дастацца?» А пан ціха і скора ужо сонны гавора: «Во! старшому! — няма што пытацца!» Як той вылез адтуля: «А што, — кажа, — ці чулі, Што сказаў нам сам пан ваявода?» Дык на тым асталося, што каму давялося, I настала ізноў у іх згода. Як дачуліся недзе ваяводы-суседзі, Лезуць ў вочы і роўны, няроўны: Людзі, к жартам ахвочы, кпяць, смяюцца за вочы, А найгорай мясцовы духоўны. Дык таму ваяводзе стала слухаць ўжо годзе: Ён пусціў пагалоску такую, Каб старэйшы той злодзей к яму смела прыходзіў, Бо яму пан ўсё падаруе. Неяк раз адвячоркам — серадой ці аўторкам, — Як здаецца, вясенняй парою Здаравенны мужчына, ростам са тры аршыны Паявіўся у панскім пакоі. Пан той зразу спужаўся ды ў таго запытаўся: «Ты адкуль тут узяўся, як з ямы? Мо ты пояс мне сплавіў, дый шчэ казку тут правіў?» «Гэта я, мой паночку, той самы». «Вота ж табе, мой братка, выбачаю на гладка, Можаш нат барыша спадзявацца, Калі зробіш ты штуку духоўнаму ў навуку, Каб я мог ды над ім адсмяяцца!» «Добра! — гэны гавора. — Адсмяешся, і скора, Абы толькі хватала ахвоты…» I, пазваўшы дружакаў, злавіў дзве торбы ракаў Ды забраўся да мудрай работы. Пайшлі ў поўнач глухую у бажніцу у тую, Што стаяла на краі ў аддалі, Усім ракам на плечы наляпілі па свечы, Запаліўшы іх, поўзаць пускалі. Ды прыбраўшыся самі ўдвох паслугачамі, Усё святло запаліўшы на кепства, Старшы ўздзеў дзеля віду духоўную хламіду, Пачалі разам правіць малебства. Стораж, калі прачнецца, сам не знае, дзе дзецца, Кінуў вокам праз шчыліну ўсюды I са страхам, з трывогай пёр да дому дарогай, Ледзь прамовіў ён: «Дзівы ў нас, цуды!» Пастар наш працёр вочы: «Што за ліха па ночы? Звар’яцеў чалавек мо часамі?» Той склаў рукі на грудзі: «Там анёлы, не людзі, У бажніцы ў нас моляцца самі!» Дык і ён прыпёр скора, «Fаtеr Unser» [27] ,— гавора, На зямліцу упаўшы ніц тварам, I слязінкі уроне, ажно гэны гамоне Да яго, што стаяў прад алтарам: «Браце, — кажа, — мой мілы, з боскай моцы і сілы Табе ведаць сягоння патрэба Насамперад вось тое, за жыццё за святое 3 душой, з целам ты пойдзеш да неба. Толькі помні, мой браце, што сваё ўсё багацце Для убогіх павінна астацца, Ты ж праз месяц із дому, не сказаўшы нікому, У дарогу павінен сабрацца». I, святло пагасіўшы ды ракаў палавіўшы, Пайшлі, смеючыся, дадому, А наш пастар, што мае, усё скора збывае I не кажа нічога нікому. А тут з ветрам, бы хмарка, праляцеў месяц шпарка I пара ўжо збірацца ў дарогу, У адну ночку пануру, пад грымоты і буру Далі знаць у бажніцы трывогу. А духоўнікаў неба будзіць доўга не трэба: Ён лічыў сябе госцем удому, Дык як бачыш прыходзе і таксама знаходзе Тое ўсё, што было месяц тому. Яму госць напачатку кажа: «Вота ж, мой братка, Я ад Бога сягоння прысланы, Што ведаць патрэба, каб дастацца да неба, Трэба лезці у мех скураны». I духоўнік наш бача, як удвох паслухачы Падстаўляюць вялізны мех — з пуню! Ён, няпэвен, што будзе, склаўшы рукі на грудзі, Сваю бедну галоўку ўжо суне. Тыя, доўга не ждаўшы, крэпка мех завязаўшы, Пацягнулі яго ад парога, Толькі з меха стагнала, як яго падкідала, Пакуль скончылась ў неба дарога, Аж бурчэлі каменні, як цягнулі з сялення На гару, дзе вісельня стаяла, Там вяроўкай мех скора падцягнулі угору I пайшлі, як ні ў чым не бывала. А назаўтрае з ранку ваявода з нагайкай I гасцей напрасіўшы сабранне. Ды ўсёй грамадою акурат ў месца тое Здумаў ехаць на паляванне. Быццам ўрэчы не знае ды уголас пытае: «А тут што? Йшчэ чаго не бывала!» I, рубнуўшы палашам: «Я це, — кажа,— пастрашу!» Мех упаў, аж зямля застагнала. А тут служкі прыпалі ды мяшок развязалі — Адтуль пастар вылазе паволі… Ваявода ж пацеху меў вяліку і смеху, Жартаваў з бедака ён даволі. I расказываць годзе, што найлепш выйшаў злодзей.— Стары баяў,— вось помніце, дзеці, Як двох роўных збяруцца ды калі задзяруцца, Карыстае заўсёды там трэці.

26

Шпаркі (польск.) — шчыліны.

27

Fаtеr unser (нямец.) — ойча наш.

СУД

Неяк леташняй вясною Было гэта, раскажу: Два суседы між сабою Завяліся за мяжу. Адзін дзёрзкі быў, хоць голы, Другі — слабай галавы. Гэта Юзя Даўгаполы I Казімер Канцавы. Выставіўшы тоўста пуза Ды са злосці аж сапаў — Неяк з рання, мусіць, Юзя На Казімера напаў. «Ты мяжу зараў, завіднік, Што няма дзе і ступіць. Як табе не брыдка, стыднік, Гэтакім зайздросным быць! I зараў яе дашчэнту, Ідзі толькі паглядзі. I ты з гэтага маменту Маім шнурам не хадзі!» «Тваім шнурам? Во то дзіва! Пазавём зараз людзей I памерым, твая ніва Будзе шырша ад маей». «Эх ты, чалавек хвальшывы! Лезеш ў вочы так, як гразь! Ты лепш, покуль мераць нівы, У мае яблыкі не лазь!» «А ты, бесава сабака, Завёў гутарку яку? Не брашы ты, як сабака, Не узяўшы за руку!» Зразу ціха і паволі Разміналі языкі, А паждаўшы, далей-болей Узяліся й за чубкі. Наш Казімер быў слабейшы, Дык Язэп яго змалоў I душыў, на грудзі ўссеўшы, Ды спусціў і з носа кроў. I Казімер быў ваяка, Хоць нядуж, але хіцёр: Кусаў з долу, як сабака, Кіпцюрамі «маску» дзёр. Тут суседзі крык учулі Ды шмат біцца не далі, Так, як пеўняў, расцягнулі I вадою аблілі. Наш Казюк з крывёй на твары, Каб убачыў гэта люд, Паляцеў да канцыляры Падаваць Язэпа ў суд. Але там, як на пачатак, Пакуль дзела завясці, Трэба яек хоць дваццатак «Пану пісару» нясці. Пані іх сама прымае, Лічыць некалькі разоў, Перад свечкай разглядае, Каб не было баўтуноў. Два дзесяткі да Кабялы I да воласці павёз, Толькі яны былі малы — I крыўляла пані нос. «Ты вось, мусіць, вінаваўца Альбо ліхі чалавек, Бо прынёс малыя яйца, Хіба толькі як на здзек!» «А няхай мяне Бог крые! — Тут Казімер падхапіў.— Гэта куры ў нас такія, Каб іх ястраб залупіў!» Пасля таго свет бы вымср, Было ціха нядзель пяць. Толькі «ліхі» наш Казімер Пачаў «дзела» нарушаць. Але «дзела» — як калёсы. Хоць ты праў будзь і дасуж I пазірай сабе скоса, Не падмажаш — ані руш. Дык Казюк наш добрай меры Прыцягнуў мядку збанок. Юзя ж праз другія дзверы Паўсланіны прывалок. Там, як гэта атрымалі, Другі пайшоў разгавор: I павесткі атрымалі, I назначылі разбор. А Казюк з Язэпам, гэтак Як дурныя бараны, Намаўляюць сабе сведак Кожын з сваёй стараны. Суд прыпадаў на суботу, I народ з усіхніх мест, Дома кінуўшы работу, Пацягнуўся, як на фэст. У святліцы памост мыты I дзве лавы стаяць гэт, Стол, зялёным сукном крыты, На сцяне царскі партрэт. За тым сталом пасядалі Самі суддзі ўчатырох. На грудзях маюць медалі I над кнігаю залог. Сыт і гладак, не сухотнік, Бо здароў, як дуб лясны, I да баб добры ахвотнік — Гэта пісар валасны. Ён законы усе знае, I кіруе мазгаўнёй, I рашэнні састаўляе. А хіцёр жа, о-ё-ёй! Першы Якуб, прадсядацель, Пасярэдзіне сядзіць, Носам дзюбае, як дзяцел, Не то дрэмле, не то спіць. Другі — Васіль. 3 смешнай мінай. Смярдзіць водкай, як з катла. Ды і з рота яго сліна Аж на грудзі пацякла. Трэці, Адам, знаць, набраўся, Выглядае як бы злы, Бо ўжо, відаць, засмаркаўся, Скора будзе драць казлы. А чацвёрты, як угрэўся, Дык сапе, нібы мяшок, Ды парадна ўжо забздзеўшы I смярдзіць так, як шашок. Усе яны падгулялі, Аж тыкеля пыл пайшоў. Толькі пісар наш, казалі, Да Трылесаў не дайшоў. Ён і кажа: «Будзе трудна Гэта дзела нам рашыць, Бо яно нам не падсудна, Лепей будзе адлажыць». Але суддзі сталі дубам: Нашто маем адкладаць? Кажуць Змітрок з Якубам: «Трэба сведкаў запытаць». «Клічце тады першу сведку!» Ды глядзяць на яе ўсе — Казімераву суседку — I пытаюць пакрысе: «Дзе была: дома ці ў полі? I хто ўперад пачынаў? Ды каторы гэта болей 3 іх катораму наклаў?» «Я была там мімаходам Дык і бачыла крыху, Як Казюк быў падысподам, А Язэпка навярху». «Многа было сукравіцы? Кажы праўду, не крыві!» «Былі поўны нагавіцы, Але, мусіць, не крыві. Бо ў калошах было поўна, Няма тут чаго й казаць: Адна была мера поўна, I ў другой як завязаць». Тут другога пазываюць I з Язэпа стараны. Той галавою целяпае, Упёр дупу да сцяны. Пытаюцца: «Што бачыў? Ці Язэп Казюка біў?» «Не, тыкеля акулачыў, Але мала яго біў». «Ну, Язэп, напраўду шчыра,— Прадсядацель стаў казаць,— Прасі у Казюка міру, А то будзеш шкадаваць». «Я прасіць ў яго не буду! Каб ён толькі не даждаў! Не даволен вашым судам! Мала гузу тады даў!» Тут узяўся пісар прэціць: «Так няможна гаварыць, Каб пры царскім пры партрэце Пачаў кожан нам грубіць!» А пад гэта нашы суддзі Падхапілі ў адзін лад, Што урэшце трэба будзе Запісаць яму «узад». Шапнуў Якуб да Адама: «Яшчэ будуць барышы. Я у зад і ты таксама, Пан, у зад яму пішы».

ПРЫГАВОР

У валасное упраўленне Стаў збірацца наш народ, Бо тут, як на утрапенне, Сказаў земскі сабраць сход. Уперад дальшыя сяляне Папрыходзілі таўпой, А нарэшце і мяшчане Прыцягнуліся парой. Зборня поўна да парога, Усе громка гаманяць. Накурылі дыму многа, Аж нічога не відаць. Выйшаў земскі ды гавора: — Трэба будзе вам зрабіць Банчок сельскі, адкрыць скора, Манаполькі ўсе закрыць. На банчок трэба спачатку Злажыць грошай адну часць, А другую — наастатку. Гэну, кажа, казна дасць. Прадсядацеляў і членаў Трэба будзе выбіраць, А ўжо яны, каму трэба, Будуць грошы пазычаць. Банк зрабіўшы, ужо столькі 3 вас жыдкі не будуць драць, А закрыўшы манаполькі, Будзе п’янства уціхаць. Зашумелі нашы брацця I нарэшце загулі — Як касец на сенажаці Пырне ў купіне чмялі. — Добра, — кажуць, — земскі радзіць: Нас не будзе драць Аўсей. Але ж, пэўна, не пагладзіць Ані Сцёпка, ні Андрэй. I папраўдзе тут прызнацца, Што, бадай, ці не ва ўсім 3 жыдам можна меркавацца Ці не лепей, як з сваім. Хоць з вагой і мерай, самі Знаем добра, нас дзярэ, Пяньку і лён з канаплямі За нішто у нас бярэ, То яго ты, як скаціну, Хоць у бараду наплюй, А вот банкаўскаму чыну Зрабіць гэтак паспрабуй! Манаполькі, распіўныя — Усё ліха, усё зло! I тракціры, і піўныя — Каб іх звання не было! I крычалі усе людзі, Той ахрып, а той спацеў. Аж гукнулі: няхай будзе Так, як земскі захацеў! I ў той час па добрай волі Распісаліся усе, Што гарэлкі ніхто болей Да губы не паднясе… I падумаў бы хто, можа: Люд там добры мае быць. Але дзе! — барані божа! — Яшчэ горай сталі піць. Хоць так моцна наракалі На папой гэны гаркі, Манаполькі як прапалі — Завяліся браваркі.

ПАЛЯВАННЕ

Пагінуў снег ужо на полі, Усюды стала гразь, вада. Стральцам жа гэта не бяда — Есць птаства ўсякага даволі: Пішчыць кулік і цягне сломка, Вабіцца шэры ярубок, Ды і глушэц ляціць на ток, I цецярук балбоча громка; Шпакоў, драздоў, чаек нямала, I стады качак ды гусей. Трудна злічыць дзічы усей, Што к нам яе папрылятала. А тут Вялікдзень наступае, Добра было б яно, але, Каб мець звярыну на стале, Бо чуць не кожны яе мае. I вот не надта даўно, зрання, Прыслаў стральца мне неяк Бог, Дык мы як відзіш з ім удвох Пайшлі сабе на паляванне. Час нам папаўся непагодны, Дзень вельмі дужа слотны быў, Як цераз сіта дожджык ліў, I ветрык павяваў халодны. I чуць успелі мы дабрацца, Не затрымаўшыся нідзе, Брылі па гразі, па вадзе, Цераз раку паўзлі па кладцы. I хоць змарыліся, у поце — Угаварылісь, як рабіць: Лупіць, што толькі падляціць. Заселі ў будках на балоце. Мінула поўнач ўжо глухая, На небе пачало шарэць, Было ўжо значна, што світае, Хоць і не надта, а ледзь-ледзь. Аж недзе там, сярод балота, Працяжна закрычаў жураў, А тут баранчык забляяў I чайкі рынулі, як слота. Цяцеркі скора заквакталі, Зараз зашыкалі самцы, Як на ігрышчы ў нас хлапцы, Уголас ўсе забалбаталі. То адлятае, то садзіцца, То хвост распусціць, як індык, То шыю выцягне, як бык, I схопяцца з сабою біцца. Вот мы нагледзеліся многа! Няма на што і наракаць, Але каб што упаляваць — Дык не ўдалося нам нічога! Праз меру доўга мы сядзелі, А чалавек — гэта не дуб. У роце клікаў зуба зуб, Аж нашы стрэльбы акалелі. Цяпер успамінаць аж жудка, Як было холадна, дык страх! Трасліся стрэльбы у руках, Цецерукі ляцелі ў будкі. Праўда, ідучы каля мшару Аж па калені у вадзе, Хоць не было відно нідзе, Узагналі неяк качак пару. Відно, былі праз меру смелы, Бо, ўзняўшыся яны ўгару, Кружылі доўгую пару, А мы далі чатыры стрэлы. I няхай хто як хоча судзе, Хоць не папалі мы у іх, А страхаў далі не малых, I жыцця, пэўна, ім не будзе! Нам пасля тога палявання Халодна было там сядзець: 3 парожнім брухам і мяшком Збіралася, мусіць, з вяршком Вёрст із пятнаццаць да трапання. Але мы там не асталіся Ды пацягнуліся дамоў, А мой кумпан саўсім прыстаў — Ледзь-ледзь паволі дапляліся. I на другі ўжо раз, бывала, Ніяк і ногі не ідуць, Як паляваць куды завуць: Саўсім ахвота ўжо прапала.

НЕ СПАНАТРЫЎ [28]

Як чутно, дык гэтак, мусі, У нас на цэлай Беларусі Кожны двор і кожна хата Мае прыказак багата У кожнай справе, ў кожным дзеле, Як падумаеш тыкеля. А спісаць іх ўсе з натуры, Дык валовай мала скуры. Але прыказкі ўсе гэты Не ліхой бываюць мэты, Іх прыкмеціць толькі штука, А там — кожнаму навука… У адной вёсцы даўнавата Жыў адзін мужык багата, Так, як іншы раз бывае, Калі ў масле сыр плывае. Меў і грошай, і будынку, I харошую скацінку, Меў дачушку і сыночка — Удалога адзіночка. А пражыўшы веку спора, Як прачуў канец свой скора, Залёг стары ў караваці Ды дзяцей к сабе стаў зваці. «Дзеткі,— кажа, — мае мілы, Я ўжо блізак да магілы! Табе, дочка, трэба будзе 3 волі божай пайсці ў людзі. А ты, сынку, як Бог здарыць, Калі будзеш гаспадарыць Водле бацькаўскага ладу, Дык старога помні раду: Калі ты ідзеш з сахою, 3 возам, з бараной, з сяўнёю, Не кажы, ідучы з дому, „Памажы, Божа!“ нікому. А другое знай, ці чуеш? — Як арэш ці барануеш Ды дамоў будзеш адходзіць, Абгародзіць не зашкодзіць. I нарэшце помні гэта: Ці то восень, вясна, лета, Ці зіма — каб круглым годам Табе яда была з мёдам». Расказаўшы гэта сыну, Ён у тую жа часіну, Так казалі ўсе аб гэтым, I расстаўся з божым светам. Яго пекна пахавалі, Успамінкі, бач, спраўлялі, Прадаўшы на то карову, Далі на мшу трырублёву, А яшчэ тры разы столькі Заняслі у манаполькі. Прызабыўшы крыху гора, Сястра замуж выйшла скора. Брат быў справіў ёй вяселле I ўсяго на наваселле Даў і нават не скупіўся. Ды жаніцца сам жаніўся. А натуру меўшы шпарку, Узяўся сам за гаспадарку. Як ідзе ці едзе, можа, То не дасць «Памажы, Божа!». А араць ідзе з сахою, Вязе плоту воз з сабою, I як толькі араць годзе — Што ўзарэ, тое гародзе. После даў сабе выгоду: Накупляў і пчол і мёду, Есць уволю і сыцее, Але штось не багацее. Парой не ўсее, не уробіць, Дык і збожжа ўжо не родзіць. I карысці няма з плоту, Ды сагнаў з мёду ахвоту. Спахмурнеў хлапец, казалі, Ды смяяцца з яго сталі: Ці пашкоджана сяліба, Ці з мазгоў сышоў ён хіба? Ён-то неяк раз вясною, Сеўшы ў полі пад мяжою, Аб сваім думаў няшчасці, Плакаць стаў і бацьку клясьці, Што не шэньціць і не родзіць. Аж мяжою падыходзіць Да яго дзядок старэнькі, Увесь, як галубок, сівенькі, Із кіёчкам, торба бела На плячах яго вісела, Ды каптанік на ім новы, На нагах лапці ліповы. 3 яго вочак святлом біла. Стала хлопцу неяк міла. А як стаў, разгаварыўся. Дзядок стаў пытаць паволі, Чаго плача ён на полі: «Ці бацькоў то смерць забрала? Ці няшчасце напаткала? Ці жыццё табе дадзела? Гавары мне, сынку, смела!» «Не, не маю я нічога, Ані крыўды ні на кога, I ніхто мне не пашкодзіў — Мяне бацька мой сазводзіў». Ды прызнаўся перад дзедам, Як той есці казаў з медам, Гарадзіць пашню на полі, Прытым не казаць ніколі, Ідучы на поле з дому, «Памажы, Божа!» нікому. Паківаў дзед галавою: «Сынку, робіш ты не тое I на бацьку дарма брэшаш, А за гэта цяжка грэшыш. „Памажы, Божа!“ не даці — Гэта значыць не заспаці I старацца, мой саколе, Чым найраней выйсці ў поле. Дык не ты ўжо дасі людзям — Табе кожны даваць будзе. 3 гарадзьбой рэчы такія: Узарэш гонцы, другія, Абжэнь сошкай ці баронкай, Абгародзіш баразёнкай. 3 мёдам то такая справа: Кожная салодка страва, З’ясі смачна, мёд пачуеш, Калі добра папрацуеш». Рэкшы гэта, дзед старэнькі Зноў мяжою праз засценкі Ужо далёка апынуўся. Покуль з думак быў ачнуўся Наш хлапец, ніхто аднача Анідзе дзядка не бачыў. Скуль узяўся і дзе дзсўся, I што ён рабіць тут меўся, Хто ён быў, ніхто не знае. Быццам сам Бог, хлопец бае, Бо з той пары ў яго хаце Скора знайшлося багацце, Стала зноў радзіць на полі, I ўсяго было даволі. А суседзі яго тыя, Людзі злосныя, благія, Што смяяліся, брахалі, Завідаваць яму сталі. Гэтак бывае часамі, Але ведаем і самі, Што на свеце так бывае: Хто працуе, той і мае!

28

Спанатрыць (польск.) — зразумець, уведаць, даўмецца.

ПРАДАЎ

Паглядзеўшы, дык, здаецца, Не найгорш у нас жывецца, А прызнацца, даліпан, Усюды лгарства ды абман. I не трэба многа рыцца, Каб шукаці ды дзівіцца. Паслужыць можа цяпер Хіба гэтакі прымер. Пры сталіцы люднай, спорнай, На зямліцы жырнай, чорнай, Між узгоркаў і раўнін Там пасёлак быў адзін. У тым пасёлку зухаваты Дык селянін жыў багаты, Бо ячмень хвацка радзіў. Не найгорай дзядзька жыў! Меў скацінку, грошай, хлеба I ўсяго, чаго патрэба. Ды сказаўшы акурат, Быў той дзядзька скупават. А прымаўка ёсць, мой браце, Што скупы два разы траце. Дык і з ім, сказаць, падчас Так бывала іншы раз. Раз было вось так аднака: Укарміў ён падсвінака, Як бы гэта вам сказаць, Пудоў шэсць, а можа, пяць,— Нібы вылепіў із цеста. I павёз яго у места, Спадзяваўся дзе, відаць, Вельмі дорага прадаць. А хацеў за свінку гэну Ды трайную узяць цэну. Таргаваў другі, глядзеў, А купіць то не хацеў. Прастаяў так торг, і годзе! Аж пад вечар падыходзе Да тавару сябра чыст, Кажа: «Буду арганіст I даўно хаджу па рынку, Для ксяндза шукаю свінку. Ваш тавар мне па душы, Дайце зробім барышы». I уміг, зараз без мукі Перабілі ў торгу рукі. «А па грошы сходзіш, Вашць, Да касцёла — ксёндз аддасць. Тож не дома, а ў дарозе: Паляжыць свінчо на возе. Мы з Вашэцяю уміг Сходзім разам удваіх». I вандруюць да бажніцы. Ажно там у спавядніцы Ксёндз вікары, дабрадзей, Спавядаў сваіх людзей. Пастаяўшы у народзе, Да ксяндза ён падыходзе. Стаўшы ціха пры акне, I на вуха шапяне Ды з вачэй пускае слёзкі. Кажа: «Я з далёкай вёскі, Тут дурнога брата меў I да спозедзі прывеў». I як там стаяў з ім радам, Адступацца узяў задам I убіўся у народ I з касцёла ды у ход! Ксёндз па сябра паглядае. Бачыць, нешта ён міргае, Дык гамоне: «Ну, кленцай!» А той кажа: «Грошы дай!» «Што за грошы?» — ксёндз пытае. А той зноўку паўтарае. Кажа: «Войча, не круці, А за свінку заплаці! Не патрэба было слаці Арганістага купляці, А так стаў, не варажы, Толькі грошы палажы». Здагадаўся ксёндз: ці чулі, Хіба жулікі надулі! «Вашэць, дык скарэй ідзі I ці конік ёсць, глядзі». Той на двор ў вялікім руху, Ажно свінкі ані духу. «Сябра» як упаў ў агонь. Шчасце, што астаўся конь.

ЖАЛЬБА УЦЕКАЧА

Гавораць людзі, што спрадвеку Жылося цяжка чалавеку: Цярпеў заўсёды бедны стан, Бо яго крыўдзіў цар і пан. Кажуць, што некалі, бывала, Крыўды і слёз было нямала, Але сказаць, і ў гэты час Бывае моташна не раз. Цяпер усюды ўголас баюць I надта многа абяцаюць Багацця і дабра ай-вай! — Што ўжо на свеце будзе рай. Але, як кажуць, абяцанка Бывае для людзей спадманка I радасць толькі для… дурных — Такая гутарка старых. Слабейшаму заўсёды цяжка. Не — то і шэрая сярмяжка Не раз твой карк худы сагне, А можа, іншы скажа: не? Даводзілася ўсім нам дужа, Але найгорш таму, хто служа. Той і сягоння пацярпеў, Каторы з службы хлеб свой еў, Хоць служба, як вялося здаўна, Адна другой была не раўна. Не будзем тога разбіраць — Я аб сабе хачу сказаць.
* * *
У адной закінутай старонцы, Гдзе ў дзень пагодны свеціць сонца, Гдзе ўлетку — дождж, зімой — мароз, Там я радзіўся, там і рос. Бацькі мае хоць і хацелі Мяне вучыць, але не мелі Адкуль бы спосабу узяць, Мяне ў навуку каб паслаць. Ацец мой быў чалавек працы, Служыў ў дварэ ён пры палацы I там за працу і свой пот Браў сарачню рублёў на год. Само сабой, ў такія часы Не мог аддаць мяне у класы, Але затое, відзеў Бог, Што ён зрабіў тае, што мог. Дастаў надзел тры дзесяціны, Крыху пашні, крыху бяліны, У мястэчку шчупленькі пляцок I збудаваў для нас дамок. Матка мая, дык сказаць гэта, Была гаротная кабета, I вельмі мала светлых дней На долю выпадала ей. Мяне яна вельмі любіла, Чытаць па кніжцы навучыла I ставіць, помню як цяпер, Кружкі і палкі на папер. I гэтак — без вялікай штукі — Усёй было маей навукі, Але й праз гэту ўжо навек Я стаў пісьменны чалавек. Хоць я да гэтакай работы Не вельмі многа меў ахвоты, I, праўду божую сказаць, Любіў я лепей пагуляць. Але хто з нас ды без укору, Не быў такім у гэну пору, Калі нічуць не рупіць быт, Абы не голы быў, а сыт? Ой, гэты век! У людскім родзе Чаму так скора ён праходзе? I после той маленства час Багат ўспамінкамі не раз. Ён мне прамчаўся вельмі скора. Прыціснула адразу гора, Пазнаў адразу я бяду. Дано так, мусіць, на раду, А можа, баба, як купала, На ўрокі спосабу не знала? После і хрэст ўжо не памог. А можа, гэтак судзіў Бог? I, як усе з яго прыказу, Змярлі бацькі мае адразу, А я з парожняй калітой Астаўся круглай сіратой. Нягодныя насталі часы, Як выйшлі скора ўсе запасы, А тут якраз ішло к зіме — Не сталі гульні науме. А стала, як гавораць проста, Нічога ўліць ані у вошта. Тады прыйшлося спусціць нос. Я думаў: згінуць трэба будзе. Але перш Бог, а потым людзі Сталі вучыць і памагаць, Як трэба гора гараваць. Як стаў саўсім я адзінокі, Надумаў ехаць ў край далёкі, Бо акурат у гэны час За мора ехалі ад нас. Але мужык — ён заўш варона: Жаль стала роднага загона Ды свайго ўласнага кутка, Старэнькай цёткі і дзядка. Вота ж я ў сваім хвальварку Узяўся сам за гаспадарку I папраўляцца стаў, але Чуць не папаўся ў маскале. I каб не дзед мой, каторы Памёр у тыдзень па наборы. Не захацеў на свеце жыць — Пайшоў бы да цара служыць. Паволі я крыху абжыўся, Крыху паждаўшы, ажаніўся: Дастаў кабету не на жарт, Хоць, можа, быў яе не варт. Хоць не з вялікае навукі, Ды залатыя мела рукі, Усё зрабіць сама магла — I жонка добрая была.
Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел