Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка

Сівы-Сівіцкі Уладзіслаў Пятровіч

Шрифт:

Затое кожын дзень то там, то сям убачыш клубы чорнага дыму, што паднімаюцца ўгару: гэта гараць панскія і казённыя лясы, а нярэдка і цэлыя вёскі. А як нашы гаспадары па старадаўняй прывычцы дзеляць бацькаўшчыну на дробныя матузкі і лепяць свае будынкі адзін на другі, ну дык затое як уб’ецца агонь, тады ніякага ратунку. Гэтак нядаўна было ў адной нашай вёсцы Шчаўканах: як загарэўся адзін канцавы гаспадар, дык усю вёску як бы змяло і ачысціла мятлой. Як гэта дрэнна, што нашы людзі не хочуць рассяляцца на хутары, дзе многа лепш гаспадарыць і ў пажарным няшчасці многа бяспечней, як цяпер. Хіба, можа, бяда нас як прыцісне, дык мы пазнаем, што лепш [54] .

54

4. «Наша ніва», 1911, 9 чэрвеня.

5

Сказаўшы божую праўду, дык каля нас яшчэ вельмі цёмны,

але прытым і вельмі добры, а як другія кажуць, і вельмі дурны народ, і з гэтай прастаты карыстаюць усякія несумленныя людзі, каторыя на ўсякі лад ашукваюць нашага брата. Дык і нямашака дзіва, што часамі беларуса трудна намовіць да чаго-кольвечы добрага: ён будзе слухаць і на словах патураць, але ў душы дык саўсім табе не паверыць, бо ён ужо за гэта паплаціўся калісьці. Нядаўна было каля нас такое здарэнне: пакралі ў вёсцы Зафільцы ў аднаго гаспадара коні. Праз нейкі час, так неяк адвячоркам, прыходзіць да гэтага самага гаспадара чалавек, нейкі быццам купец, і гаворыць, што ён сын нейкага падрадчыка з Вілейкі, каторы быццам дастаўляе хлеб арыштантам, і ён чуў, як адзін свежаарыштаваны расказваў сваім таварышам, як пакраў коні ў вёсцы Зафільцы і куды іх падзеў. Вось ён таму гаспадару і кажа: «Калі дасі мне 50 рублёў, дык я пакажу табе, дзе твае коні знаходзяцца, і памагу іх шукаць; толькі нікому аб гэтым гаварыць не можна, бо як дачуюцца тыя, у каго яны ёсць, дык перададуць у другое месца і будзе прапашчая справа». Гаспадар той думае сабе: хоць 50 рублёў і шкода, але ж за гэтыя грошы двое коней не купіш, а пры тым гэта ж такі будзе свая скаціна, да якой ён прывык. А тут бяда — нямашака грошай. Павытрасаўшы ўсе вузёлчыкі, ледзь сабралі 10 рубельчыкаў з вялікай труднотай і гэтыя апошнія грошы аддалі на задатак, а праз ноч састараліся яшчэ 40 рублёў, пазычыўшы іх у добрых людзей, і, наняўшы хурманку, паехаў той гаспадар з тым купчыкам па коні, узяўшы, аднак жа, дзеля смеласці свайго сына, дужага мужчыну, як дуба.

Ад’ехаўшы за 5 міль ад дому да мястэчка Каменя, астанавіліся на папас у карчме і там выпілі, закусілі парадне ды аддалі свайму сябру яшчэ 40 рублёў. А той, наеўшыся добра на месцы, набраў яшчэ з сабою гарэлкі і булак, пайшоў быццам у лес па коні, а ім сказаў падаждаць. Дык тыя бедакі, праждаўшы два дні і дзве ночы, вярнуліся з парожнімі рукамі дахаты [55] .

1912 год

55

5. «Наша ніва», 1911, 6 кастрычніка.

1

У нас, дзякаваць Богу, як і ў людзей, адкрылі сельскі банчок і, атрымаўшы з казны 2000 рублёў на пачатак, за адзін тыдзень усе іх рассунулі. Распазычыць то вельмі было лёгка і скора, бо каля нас народ вельмі на грошы патрэбны, немаведама, ці будзе гэтак лёгка іх пасысківаць. «Дай, Божа, але не ведаю».

Недалёка ад нашага мястэчка ў вёсцы Рачэнях адзін селянін зарубаў на смерць сваю жонку сякерай. Казалі, яна была вельмі злосная баба, а ён дык саўсім ціхі, а як іншыя казалі, дык і дурнаваты чалавек, так што яна яго з сынкамі часта заганяла. Але, відаць што, перабралася мерка, бо гэтак, казалі, было і гэтым разам. Яны яму ўперад нагрэлі добра каркавіну, а ён, ад іх уцякаючы, схапіў папаўшуюся сякеру на сцежцы ды стукнуў жонку ў лабаціну.

А ў прысёлку Сідаравіч у аднаго багатага гаспадара была парадная сямейка, як баб, так і мужчын, і самы малодшы з іх крэўчык быў яшчэ не жанаты, і яму, як відаць, заманулася жаніцца, а тут старэйшыя не пазваляюць, хоць ты ім кол на галаве чашы. Тады ён прыдумаў вось якую штуку: прыгледзеўшы, як бабы варылі зацірку на вячэру, падсыпаў туды добрыя прыгаршчы блёкату, а тыя як нахлябаліся, дык і пайшлі выранджаць усялякія штукі. Адны пяюць, другія выюць, трэція галосяць; дзеці пазалазілі пад печ ды дзяруць казлы, як кажуць, у прапрадзедаўскім уборы. Аж жудка, што там нарабілася. Назаўтра, казалі, прывозілі знахара, але беднаму крэўчыку жаніцца як не давалі, так і не даюць [56] .

56

1. «Наша ніва», 1912, 5 студзеня.

2

У нас было вось якое здарэнне. Быў у воласці сход. Было многа народу, і, як гэта вядзецца, вечарком некаторыя зайшлі ў карчму прагнаць смагу. У гэтай кампаніі быў адзін заможны і паважны гаспадар, М. В-ч, з вёскі Сермяжнікоў — за дзве вярсты ад мястэчка. Вось гэты чалавек, не могучы вызваць сваіх суседзяў з тае бяседы, кінуў іх там і адзін пайшоў дахаты. А да суседняй з той, што яны выпівалі, хаты заехаўся нейкі падарожны чалавек, казалі, што пагарэлы, і, паставіўшы свайго каня пад паветкай, забыўся прывязаць яго ды зайшоў у хату. Загаварыўся тамака, а бедная скацінка, відаць, згаладалася, выйшла праз незачыненыя вароты шукаць сабе яды і, мусіць, гэтак блытаючыся, зайшла ў вёску Сярмяжнікі да аднаго чалавека на падворак і там пабірала натрэсенае па сцежцы сена. Як агледзіцца после той чалавек, што нямашака яго каня, як падніме крык, што гэта, мусіць, нехта ўкраў! Папёр ён да ўрадніка, але таго не было дома, ледзь знайшоў яго на хрысцінах. I вось яны гарачымі слядамі знайшлі гэтую каняжыну ў чалавека на дварэ. Тут ураднік прыстаў да таго чалавека, што ён украў каня. А той кажа: «Хрысціцеся вы, я сягоння з дому нікуды не выходзіў». — «А хто быў сягоння ў Пяршаі?» — «А гэта, кажа, быў В-ч на сходзе». Ідуць да В-ча, а той спіць як пшаніцу прадаўшы, і ані яму сніцца, якая над ім збіраецца бура. Будзяць таго. «Ты быў сягоння на сходзе?» — пытае ўраднік. «Быў». — «3 кім варочаўся дамоў?» — «Адзін». — «А каня не бачыў?» — «Якога каня?» — «А таго, што я знайшоў у твайго суседа на дварэ». — «Не бачыў, не ведаю». Але ўрадніку паказалася гэта падазрыцельным, і ён загадаў гэтаму чалавеку адпраўляцца з сабой у арыштанцкую пры воласці. На другі дзень калі ўз’юрыцца таго чалавека жонка, прыпёрла да ўрадніка ды ў плач, ды тыц яму ў рукі тры чырвонцы, каб пусціў мужыка — ведама, баба. А той, не доўга думаючы, — відаць, каб адлічыцца, — тыя грошы ў пакет і з тым чалавекам у стан. Яго адтуль пусцілі дахаты, але казалі, што будзе суд. Цікавая рэч, як гэты суд выйдзе; бо той чалавек у гэтым дзеле Богу душой хіба вінны [57] .

57

2. «Наша ніва», 1912, 5 красавіка. Месца падзеі — «Пяршаі Віленскай губерні Ашмянскага павета».

3

Каля нас вельмі цешыліся, што пасля марознай зімы неяк скора пагінуў снег, і думалі, што ўжо будзе цёпла. Бо ў гэтым годзе зіма хоць не вельмі была доўгая, але добра далася ў знакі. Мала таго што парадна пражыў мароз, але пасля сухога лета вада павыбіралася ў калодзежах і яе трэба было вазіць — як сабе, так і скацінцы — за некалькі вёрст. Цяпер затое вады ўжо маем даволі, але таго цяпла, якога ўсе спадзяваліся, дык нешта нямашака, бо насталі нейкія золкія і слотныя дні, часта праходзіць дождж са снегам, а гразі ані вылезці, хутчэй да восені, чым да вясны, падобна. Без пары загінула дарога, і хто астаўся без дроў і без сена, спадзеючыся, што яшчэ будзе мець на гэта часу, цяпер за благой дарогай гэтага зрабіць не можа [58] .

58

3. «Наша ніва», 1912, 22 сакавіка.

4

У нашай старане народ вельмі любіць суды, але яшчэ больш любяць гэта нашы адвакацікі сваёй гадоўлі, каторых завялося ў нас парадна, і іншыя такія мудрыя, што хоць ты стой ды дзівуйся, як яны ёмка абрабляюць свае справы. Завядуцца з сабой браты ці суседзі або ўздумаюць дзяльбу, зараз да адваката. А яго доўга шукаць не трэба. Кожную нядзельку і чацвер іх можна знайсці ў карчме на покуці. Там яны разглядаюць закон, падбіраюць стацці, каторыя трэба «апаласкаць», і тады ўжо адвакацік бярэцца за дзела, каторае іншы раз вядзе з двух канцоў: за аднаго ставіцца ў судзе, а другому піша прашэнні. Бывае часам і так: другому нельга даступіцца да адвакаціка, бо ўжо з ім засеў той, з каторым судзіцца, дык трэба ісці да яго дахаты і занесці парадны сувісцель. А ў судзе часам усяляк бывае, і найчасцей выйграе толькі… адзін адвакацік!

Нядаўна з бліжэйшых нашых вёсак дзяліліся два браты, і, як гэта з давён вядзецца, пры дзяльбе прадзёўб адзін другому галаву. Той падаў у суд, і ўездны член прыкінуў гэнаму тры месяцы адсідкі. Гэны незадаволены і перадаўся ў акружны суд, і там яму зменшылі кару на адзін месяц. Добра і гэта, але ўсё ж трэба сядзець, а тут рабочы час — сяўба. Вось ён ідзе да адваката параіцца, як тут зрабіць, каб адбыць кару пасля сяўбы. Адвакат узяўся за нітачку і, намахаўшы прашэнне, сказаў занесці ў воласць пасведчыць подпіс, бо ён быў непісьменны. У воласці як прачыталі тое прашэнне, дык сталі ўсе рагатаць, бо там было гэтак напісана: «Ён незадаволен гэным судом і просіць прадоўжыць кару». Выходзіла так, што заместа аднаго месяца ён сам сабе прасіў тры! I добра яшчэ, што пісар быў добры чалавек і загадаў свайму памочніку напісаць прашэнне па-людску, а то, чаго добрага, гатовы былі да аднаго месяца далажыць яшчэ два. Быў і я ў той час у воласці і пытаюся: «Сколькі ж, ваша, даў адвакату за гэткае прашэнне?» А ён мне адказаў: «Гатоўкі не даваў, але гэтак, па-суседску, шкалікаў з чатыры апаражнілі» [59] .

59

4. «Наша ніва», 1912, 14 чэрвеня.

1913 год

1

Гэтымі днямі каля нас было некалькі нешчаслівых здарэнняў. У вёсцы Жураўцах налажыў на сябе рукі адзін малады чалавек. Ён пагнаўся на пасаг, ажаніўся ў мясаедзе, бо яму цесць абяцаў дзве дзесяціны зямлі пасагу. Тым часам, як у нас кажуць, «абяцанка — цацанка, а дурному радасць». Гэтак было і тут: жонку ён дастаў няўдалую, з той зямлёй парадку яшчэ не было, а тут, як на злосць, маладзёж у вочы лезе. Дык ён, налізаўшыся ў Валожыне парадна манаполькі, пайшоў дамоў, насыпаў паўрукі пораху, шроту і наверх кулю ў стрэльбу, выйшаў за гумно і ўляпіў сабе ў грудзі.

Поделиться:
Популярные книги

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Рождение победителя

Каменистый Артем
3. Девятый
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
9.07
рейтинг книги
Рождение победителя

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Кодекс Охотника XXVIII

Винокуров Юрий
28. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXVIII

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Помещица Бедная Лиза

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Помещица Бедная Лиза

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

С Новым Гадом

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.14
рейтинг книги
С Новым Гадом

Столичный доктор

Вязовский Алексей
1. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Столичный доктор

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5