Чтение онлайн

на главную

Жанры

Грот афаліны

Мисько Павел Андреевич

Шрифт:

Зайшоў у лавачку, купіў лёгкія туфлі, абгледзеў ногі ў нізка пастаўленым люстэрку — сам сабе спадабаўся! Як джэнтльмен, а не злодзей… Ён яшчэ не ведаў, што сапраўдныя, буйныя зладзеі, махляры і гангстэры маюць прыстойны, нават рэспектабельны выгляд.

Пакуль што не думалася, дзе пройдзе яго другая сталічная ноч.

З начлегам вырашылася зусім нечакана.

Ішоў па Томіроўд міма былых англійскіх казармаў і са здзіўленнем заўважыў, што гэтая «Салдацкая дарога» крыжуецца з тою вулачкай, дзе з яго высмакталі ўсё, што можна, і вытаўхалі як непатрэбшчыну на тратуар. Пайшоў далей, за скрыжаванне, па працягу Томіроўд, заўважаючы, як усё больш драбнеюць дамы, глушэе і бруднее вуліца. Гэта была мо апошняя вуліца, якую ён яшчэ не абследаваў, не агледзеў. Праз

скляпеністыя праезды было відаць, што ў дварах лабірынты вулачак і завулкаў, розныя па вышыні дамы і домікі, хаціны лепяцца адна да адной, некаторыя прыбудоўкі трохсценныя ці амаль круглыя, нібы якія вартавыя вежы. І дахі былі розныя: і стромыя, многаскатныя, з нейкімі бляшанымі сцяжкамі, і пляскатыя, амаль без нахілу нахлабучаныя на сцены, і такія, што краі пазакручваны, як у кітайскіх пагадах. Пад сценамі сям-там гуляюць каля памыйных лужын дзеці, сядзяць бабулі.

Пастаяў крыху, зайшоўшы ў адзін такі двор, падзівіўся, як людзі знаходзяць у гэтым хаосе сваё жытло. І раптам недзе ззаду, на Томіроўд ці яшчэ далей, пачуліся стрэлы. Глуха, без лёскату. Пуол імгненна павярнуўся… Пад скляпенне праезду ўбягаў, моцна накульгваючы, кітаец з пісталетам у руцэ. Дзеці і бабулі з віскам сыпанулі па дамах, а адзін карапуз-крываножка спрабаваў падняцца з зямлі і ўсё падаў, равучы на ўвесь голас. Пуол, не цямячы, што робіць, падхапіў яго на рукі… І ў гэты час убачыў цераз праём праезду, што па той бок Томіроўд з закавулка выскачыла яшчэ двое ўзброеных людзей. Паранены кітаец аглянуўся на іх і стрэльнуў туды не цэлячыся, але тыя ўсё роўна разбегліся на момант у бакі… А вочы кітайца кідаліся сюды-туды, шукалі спрат, і Пуол паказаў яму на прачыненыя дзверы бліжэйшай прыбудоўкі. Уцякач скеміў, скок-скок туды на адной назе — грук! — зачыніў і заваліў дзверы знутры.

Мо праз хвіліну на двор заскочылі і тыя двое, у аднаго ў руцэ быў таксама пісталет, у другога штосьці падобнае на маленькі аўтамат з даўгаватым голым ствалом.

— Куды той пабег? — аўтаматчык саўгануў зброяй Пуолу ў грудзі.

— Вай-ва-а-ай! — лямантаваў, вырываўся з Пуолавых рук карапуз.

— Туды… во! — паказаў у цёмны лабірынт закавулкаў.— На суседнюю вуліцу!

Праследвальнікі патупацелі ў прыцемак. Малы зароў яшчэ мацней, пачаў драпацца, і Пуол пусціў яго з рук, яшчэ і шлёпнуў па заду. Сям-там зарыпалі, патрошкі папрачыняліся дзверы. Адны адкінуліся насцеж, з іх выскачыла маладая жанчына, падхапіла малога, абпаліўшы Пуола нядобрым позіркам, і схавалася зноў. «Дурніца…» — сабраўся аблаяць яе, як прачыніліся і тыя дзверы, за якімі схаваўся ўцякач.

— Эй, хадзі сюды! — паклікалі Пуола ў шчыліну.

Ён падышоў да дзвярэй.

— Ты гаспадар гэтай хаціны?

— Не-а.

— Усё роўна! — кітаец адкінуў дзверы шырэй, уцягнуў Пуола за руку ўсярэдзіну, зноў заваліў завалаю.

Недзе з глыбіні памяшкання, з цемры чуліся ўсхліпы і падвыванні жыхароў. Ад спалоху яны баяліся заплакаць, закрычаць уголас.

— Я бачыў у шчэльку… як ты іх. Дзякую, што памог, — кітаец раптам як не ўпаў са стогнам на зэдлік, выцягнуў параненую нагу. — Задача, значыць, такая… Ды ціха вы там! Я не збіраюся вас каўтаць жыўцом, як мышанят, — прыкрыкнуў на скавытаўшых. — Значыць, так… Ты павартуй там на двары, пакуль мяне тут крыху перавяжуць. Глядзі, каб ніхто не выходзіў на двор. Мо будуць бегчы тыя назад, — каб не было ім у каго распытваць.

— У-у-у-у… Рам, рам… Рэ рам… — маліліся ў цёмным кутку людзі, трывожылі бога.

— Я ж прасіў — ціха! Няўжо не зразумела? — у голасе кітайца прагрымела пагроза. — А ты давай… туды… Калі хочаш зарабіць.

Апошняга кітаец мог і не дадаваць. Пуол вышмыгнуў за дзверы. Ён нейкім дзесятым чуццём улавіў: гэта той Яго Вялікасць Выпадак, які трэба хапаць за хвост. Усё адбылося не так сабе! Не!.. «Дурны лоб гузака знойдзе!» — раптам нібы пачуў дакорлівы голас бацькі і ажно галавою крутнуў, каб адвязацца ад яго. «Гузака… Гузака… Майму

гузаку вы яшчэ не раз пазайздросціце!» — агрызаўся ў думках.

Не стаяў слупам, прахаджваўся сюд-туд. Дзе прачыняліся дзверы, біў па іх нагою:

— Не высоўвайце носа, калі хочаце жыць! І людзі не высоўвалі.

Выглянуў і на Томіроўд. Усюды была цішыня, толькі дзесьці густа гулі машыны. На гэтым участку вуліца вечарам не асвятлялася, цемра была б амаль пракаветнай, каб не сям-там касыя палосы святла з акон, каб не каляровае зарыва над цэнтрам, ад якога даляталі прывідныя водсветы і сюды.

Вярнуўся ў двор. Тут ні з аднаго акна не выбівалася святло. Людзі сядзелі прытаіўшыся, як мышы.

Праследвальнікі не вярталіся ў двор, махнулі, мабыць, на ўцекача рукою. Дый знайсці чалавека ў гэтых лабірынтах было не лягчэй, чым тэрміта ў джунглях.

Зноў прачыніліся тыя ж дзверы, зноў Пуола паклікалі…

І вось яны ўжо ідуць цёмнымі вуліцамі і правулкамі. Паранены незнаёмец адною рукою абапіраецца на палку, другою ўчапіўся ў локаць Пуолу. Загадаў — «Вядзі!», і Пуол павёў — без аднекванняў, без роспытаў — куды. Паварочваў там, дзе яму загадвалі павярнуць (шмат разоў), рабілі нават петлі. Пуол у гэтай частцы горада не быў, нават не ўяўляў, што ёсць такі горад у горадзе. Сям-там кідаліся ў вочы шыльды і надпісы кітайскімі іерогліфамі, часам афішы тырчалі ў бок ад сцен, звісалі ўніз ці былі распяты на дратах цераз вуліцу. Кітайскі горад!

Перад нейкім пад'ездам спыніліся. Кітаец зняў з шыі касынку, завязаў Пуолу вочы і правёў яго скрозь будынак, потым дварамі падышоў яшчэ да аднаго. Далей ужо кітаец вёў яго, раз-пораз папярэджваючы: «А цяпер сюды!.. А цяпер туды!.. Ногі падымай, тут пачынаюцца прыступкі». Гэтых паваротаў, праходак па калідоры, спускаў і пад'ёмаў па лесвіцах было яшчэ нямала. Як сам кітаец адолеў усё гэта, было проста дзіва. Урэшце зноў спусціліся па лесвіцы пралётаў на два, і кітаец пастукаў умоўным стукам у дзверы. Адчыніліся яны не скора і, мабыць, ледзь-ледзь, на даўжыню ланцужка. Пэўна, хтосьці разглядваў Пуола, бо кітаец вымушаны быў сказаць:

— Ён са мною.

Ланцужок яшчэ раз бразнуў, рыпнулі дзверы. Кітаец паштурхаў Пуола перад сабою і сцягнуў з яго вачэй павязку. Усё роўна не было нічога відаць, і Пуол наставіў перад сабою рукі, каб не выпараць на што-небудзь вока. Слухаў, як сам кітаец зачыняе, бразгаючы замкамі і ланцужкамі, дзверы, і ў грудзях напружана звінела і сціскалася ад страху і цікаўнасці. Уперадзе загарэлася запалка, асвятліўшы старэчую руку і тарбаватыя, у зморшчынах шчокі, правалены, у зборачкі рот. Стары кітаец ці кітаянка? Такі пацучыны хвосцік-коска з матузком мог быць і ў мужчыны. Кітаянка запаліла дзве ружовыя свечкі на падсвечніку, што стаяў на прычэпленай да сцяны палічцы. Панесла яго перад сабою, прыкрываючы адну свечку далоняй, прайшла з ёю ў велікаваты пакой, абстаўлены мяккай мэбляю. Нічога падобнага Пуол ніколі не бачыў, гэта было нібы ў якой казцы. Стаў, як укамянелы, не асмельваючыся далей ступіць і кроку. Уся падлога ў пакоі была заслана мяккім, у кветкі дываном, пасярод стаяў нізенькі стол з акуратна раскладзенымі вакол яго падушкамі.

Кітаянка паставіла свечкі на стол і моўчкі выйшла. — Сі-сі,— падзякаваў кітаец. — Мама, звары нам кавы! — кінуў ён наўздагон. — А ты разувайся і праходзь далей. І сядай, хочаш — на падушку, хочаш — на канапу.

Сам кітаец дакульгаў да чырвонай з вычварнай спінкай канапы, упаў на яе.

Скідаючы ў парозе туфлі і моршчачыся (паспеў нацерці і парасціраць мазалі), Пуол спадылба разглядваў гаспадара і ўсю раскошную, з карцінамі на сценах кватэру. Кітаец сядзеў, прыплюшчыўшы вочы, твар у пацёках поту, на лбе праступілі кроплі. Немалады гаспадар ужо, гадоў пад сорак. Церпіць, мабыць, страшэнны боль, а ні разочку не застагнаў за ўсю дарогу.

Поделиться:
Популярные книги

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Зубов Константин
11. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Книга пяти колец

Зайцев Константин
1. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Книга пяти колец

Поступь Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Поступь Империи

Купидон с топором

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.67
рейтинг книги
Купидон с топором

Наследник в Зеркальной Маске

Тарс Элиан
8. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник в Зеркальной Маске

Совок 5

Агарев Вадим
5. Совок
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Совок 5

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Теневой путь. Шаг в тень

Мазуров Дмитрий
1. Теневой путь
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Теневой путь. Шаг в тень

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Измена. Осколки чувств

Верди Алиса
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Осколки чувств