Чтение онлайн

на главную

Жанры

Грот афаліны

Мисько Павел Андреевич

Шрифт:

Прывёў у нейкі пакой ці кабінет. Пад акном за сталом хтосьці сядзеў. Янг не паспеў прыгледзецца, як паліцэйскі казырнуў і бокам, як краб, выйшаў.

Янг зноў паглядзеў за стол. Дык гэта ж сядзіць той афіцэр-паліцэйскі, што вылез на вуліцы з машыны, пазвоньваючы наручнікамі. Высокі, з буйнымі рысамі твару, з вялікім гарбатым носам. Сёння ён у штацкім і без галаўнога ўбору. Глядзеў афіцэр на Янга і па-бацькоўску ўсміхаўся. Янг не паддаўся на гэтую ліслівую ўсмешку, адвёў вочы.

Справа ад уваходу быў яшчэ адзін стол, намнога даўжэйшы, і сядзелі за

ім двое: адзін — той піжон з вусікамі, што ішоў па вуліцы за Янгам і пакручваў бліскучую палку, другі — дзябёлы і мажны, як перакормлены, еўрапеец, у шаравата-блакітным мундзіры. Каля яго на стале ляжала фуражка з надпісам па аколышку «Interpol». А злева, каля глухой сцяны, сядзеў за маленькім сталом каля машынкі яшчэ адзін паліцэйскі.

— Як цябе зваць, хлопча? — ласкава звярнуўся афіцэр і нават усміхнуўся.

— Янг. Янг Сінх.

— Вельмі прыемна. Класічнае імя для хіндзі. Лепш і не прыдумаеш. Скажы, калі ласка, чытаць-пісаць ты ўмееш?

— Умею.

— У-о-о?! — здзівіўся афіцэр. — Малайчына. Тады бяры ручку і распішыся на гэтай вось паперы.

— Як гэта? — падышоў Янг да стала начальніка-афіцэра.

— Ну — напішы сваё імя і прозвішча. Гэтым самым ты дасі клятву, што будзеш гаварыць толькі праўду, чыстую праўду. Калі схлусіш, пасадзім у турму.

Янг паволі накрэмзаў сваё імя і прозвішча. Рука дрыжала, аўтаручка не слухалася. Напісаў і адступіў далей ад стала. Вельмі ж ужо салодкім і клейкім быў позірк афіцэра, ажно не адляпіцца.

— Дык, кажаш, як цябе зваць? — яшчэ раз перапытаў афіцэр. — У мяне сын такога ўзросту, як ты. Дарэчы, ён ніколі не хлусіць.

— Янг Сінх. Дванаццаць гадоў скора. «Трэт-тэ-тэ-тэ» — застукаў на машынцы той, што сядзеў злева, за малым столікам.

— Дзе ты жывеш?

— Нідзе.

— Як гэта нідзе? Не ў паветры ж ты вісіш.

І ўвесь час, пакуль ішла размова з афіцэрам, стракатала машынка. Янг расказаў пра Біргус і пра тое, як выперлі іх адтуль амерыканцы (пры гэтых словах усе, хто прысутнічаў у пакоі, пераглянуліся паміж сабою і нават пакрахталі, паварочаліся). Як завезлі іх на Горны, як трапілі потым на Галоўны на храмавае свята, як памёр бацька, як адцураліся Янга землякі…

— Дык, кажаш, маці памерла і бацька памёр? Ай-яй-яй, бедны хлопчык…

— Маці не памерла, яе дрэвам забіла, — удакладніў Янг.

— Ай-яй-яй… — нібы не чуў афіцэр, адчыніў шуфляду стала, перагроб паперы і знайшоў там цукерку. — Вазьмі, калі ласка. Вазьмі, вазьмі, не бойся! І больш нікога ў цябе з блізкіх сваякоў няма?

— Есць брат Радж. Ён на Раі працуе ў дэльфінарыі. Паліцэйскі злева і гэта выстукаў на машынцы.

А тыя два, што сядзелі справа за доўгім сталом, нават і брывом не павялі — быццам вырабілі іх з каменя. Лёс Янга іх ніколечкі не кранаў.

— Даўно ты ведаеш таго чалавека?

Янг у непаразуменні паглядзеў на афіцэра. — … таго, з кім цябе разам арыштавалі?

— Я яго зусім не ведаю.

— Ты хочаш сказаць, што першы раз падышоў да яго?

— Ага.

— Што ты павінен быў яму сказаць?

— Што ў гатэлі

«Санта-Клара» месцаў няма. Што яму трэба ў «Ганконг», апартамент сорак першы… Але я ўсё не паспеў яму сказаць, ён пачаў крычаць на мяне.

Афіцэр хуценька сунуў руку пад стол. Адразу ж за спінаю Янга рыпнулі дзверы, хтосьці заглянуў.

— Засаду ў нумар сорак першы «Ганконга». Усіх упускаць, нікога не выпускаць!

— Стоп, стоп! — магутным басам сказаў той, каля якога ляжала шапка з надпісам «Interpol». І далей ужо загаварыў па-англійску. Афіцэр выслухаў яго і згадзіўся:

— Правільна. Вазьміце дакументы таго… Зразумела? І зарэгіструйце спачатку ў парцье. Быццам прыехаў той, каму было забраніравана месца. А парцье прыгразіце, каб не прагаварыўся. І самі ў засаду!

Дзверы за спінаю Янга ціха рыпнулі.

— Працягнем нашу размову. Дык чаго, як ты думаеш, той чалавек лаяўся на цябе? Ты ўсё правільна яму сказаў, як цябе вучылі?

— Не ведаю. Здаецца, правільна, толькі не ўсё. Але я забыў паглядзець, у якой руцэ ў яго быў баул. Можна было падыходзіць і гаварыць толькі тады, калі ён будзе каля дома № 15 і возьме баул у левую руку.

— Зразумела. Пароль не мог спрацаваць, бо быў недакладны. Пасля таго, як ты яму сказаў пра «Ганконг», што ты павінен быў рабіць?

— Нічога. Адысці ад яго. Мне павінны былі за гэта даць грошы.

— Вось як? Хто, цікава?

— Пуол.

— Гэта ён цябе і падсылаў?

— Ага.

— Дзе жыве? Хуценька адрас!

— Не ведаю.

— Хто ён такі?

— Мы з ім з аднае вёскі, з Біргуса. Я не думаў, што і ён тут ужо, на Галоўным… — І Янг расказаў, як пераняў яго Пуол у порце, як навучыў, што сказаць чалавеку з ружовай касынкай на шыі, паабяцаў за гэта заплаціць, а сам, наадварот, адабраў грошы.

— Ах, нягоднік!.. І вер пасля гэтага землякам… А ты малайчына. Ты ўсё праўдзіва расказаў?

— Ага. — Янг гаварыў шчыра: яму зусім не хацелася выгароджваць Пуола.

— Апошняе пытанне. У што адзеты Пуол?

— У што? Ну — кашуля белая, штаны шэрыя.

— Дарагі мой! Гэта не прыкметы. Так ходзяць тысячы людзей у Свійттаўне. Успомні, мо ёсць што на твары асаблівага, на галаве, на руках?

— Не, нічога такога. Туфлі новыя купіў — хваліўся. Мазалі, мабыць, нацёр — накульгвае.

— Колер туфляў?

— Таксама, здаецца, шэрыя.

— М-да-а… — расчаравана працягнуў афіцэр. Запстрыкаў пальцамі левай рукі па стале, а правую зноў схаваў пад стол. За спінаю Янга зноў рыпнулі дзверы. — У камеру яго! Хаця не, патрымай крыху ў прыёмнай, мо яшчэ спатрэбіцца.

Янга ўзялі за плячо, вывелі ў пярэдні пакой. Паліцэйскі старанна зачыніў падвойныя дзверы ў кабінет, але і адны, і другія крыху адхіліліся.

— Сядай! — паказаў Янгу на крэсла каля сцяны, а сам усеўся за стол, напусціў на сябе важнасць: вельмі, мабыць, хацелася быць падобным на начальніка.

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин. Том 3

Саваровский Роман
3. Путь Паладина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 3

Последний попаданец 5

Зубов Константин
5. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 5

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Курсант: Назад в СССР 13

Дамиров Рафаэль
13. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 13

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Купидон с топором

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.67
рейтинг книги
Купидон с топором

Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Юллем Евгений
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5