Чтение онлайн

на главную

Жанры

Грот афаліны

Мисько Павел Андреевич

Шрифт:

Трэба засяродзіцца, трэба прадумаць, што з усяго гэтага можа атрымацца? Што пагражае яму асабіста?

І чым больш ляжаў, тым больш халадзела пад сэрцам. Як паглядзіць на ўсё, што здарылася, Чжан? У яго ж доўгія рукі, шмат памагатых, шмат вачэй… А мо ўсё-такі ўдасца ўцячы? Свійттаўн вялікі, востраў і архіпелаг яшчэ большыя — трасцу знойдуць. Балазе, ёсць у кішэні долары — «аванс», які трэба яшчэ адпрацоўваць. Так сказаў пасыльны, калі перадаваў разам з грашыма першае заданне. Заданне, якое ён не выканаў!

Не вытрываў, падхапіўся. К чорту пакуты і роздумы! У яго ж ёсць пяцьдзесят долараў, нават

больш, калі палічыць з Янгавымі. З імі можна някепска правесці вечар ці ноч. Ніхто яму не ўкажа, як бавіць вольны час, як траціць грошы. Ён сам сабе галава!.. І ён ведае, дзе тая Рэкрыэйшн-стрыт, вуліца забаў і ўцех.

У нейкіх кабачках проста каля стойкі, не прысаджваючыся, не закусваючы, піў джын, піў амерыканскае віскі з содавай. Чокаўся з нейкім падазроным азызлым гулякам, частаваў яго. І, мабыць, той гуляка завёў яго ў нейкае падвальнае памяшканне. З яго ўзялі апошнія сорак долараў, замест іх далі цыгарэту. Адну-адненькую за сорак долараў!

— Не шкадуй грошай, не яны нас нажывалі, а мы іх… Скурыш — трапіш у нірвану… Зведаеш шчасце і асалоду, якія толькі могуць прысніцца… — нашэптваў той сабутэльнік.

І Пуол не шкадаваў, яму ўжо было мора па калена. Узяўшыся пад рукі, ступілі яшчэ колькі прыступак ніжэй, адхінулі цёмную, захапаную рукамі заслону. У нос ударыла кісляцінай і едкім дымам. Трапілі ў доўгую залу з нізкай столлю і заплеснелымі, у разводах куткамі. Паўз сцены не вельмі густа ляжалі цыноўкі, некаторыя ў плямах і прапаленыя. Амаль на кожнай сядзелі, ківаючыся, заплюшчыўшы вочы, напалову раздзетыя людзі, некаторыя драпалі, раздзіралі сябе кіпцямі, нібы хацелі і скуру здзерці. Хто-ніхто ляжаў то скурчыўшыся, то раскінуўшы рукі і ногі ў самых неверагодных позах. Твары скрыўленыя ў ідыёцкіх грымасах-усмешках.

— Во… Во якраз свабодныя падсцілкі… Сядайма, пакурым… — сабутэльнік пасадзіў Пуола беражліва, як дзіця, даў прыкурыць і сам прыкурыў.

Пуол яшчэ і звычайных цыгарэт не прывык курыць. Купіў, праўда, адну каробку, цмокаў для форсу і саліднасці, хоць рабілася млосна і кружылася галава. А тут з прагнасці цмокаў і цмокаў, пакуль і прытомнасць не страціў.

А мо гэта не была страта прытомнасці? Нейкія сны-галюцынацыі, трызненне. Ён нібы плаваў у ружовым тумане, не чуючы цела. Здавалася, што кожная клетачка арганізма растварылася ў мляўкай слодычы. Ён нібы наглядаў збоку за сваім целам, а яно развальвалася на часткі, і кожная частка вырастала да жахлівых памераў і лопалася, як ракеты феерверка на дзень каранацыі султана. Потым здалося, што гэта гараць-успыхваюць асігнацыі — долары, франкі, фунты стэрлінгаў, дзінары. Пякучыя іскры падаюць на галаву Пуола і зноў узрываюцца. Нейкія выбухі гучаць справа і злева, ад іх ажно галава матляецца, ледзь не зрываецца з плячэй. Хтосьці б'е не шкадуючы — па адной мордзе, па другой, аж коле ў мазгах, здаецца, пэнкае на часткі галава…

Лыпнуў вачыма, цяжка прыходзячы да памяці. Але яшчэ нічога не цяміў, і той чалавек, што стаяў, сагнуўшыся, над ім, здаваўся прывіднай, расплывістай плямай. «Дзе я? Што са мною?» — здаецца, прамармытаў, сабраў сілы, але Пуола схапілі загрудкі, сцепанулі так, што ледзь не адарвалася галава. Яго пасадзілі, зноў ударылі па шчоках, і званы ў галаве загудзелі нясцерпна, паплылі каляровыя колы ў вачах.

Ах, лепш

было б не ачуньваць… Той незнаёмы не біў больш, а ў галаве ўсё роўна бухала молатам, калола ў патыліцы і ў скронях, вочы як не вылазілі з арбіт, у страўнік быццам залілі свінец, язык распух, ледзь варочаўся ў смярдзючай жыжцы-сліне. Абхапіў аберуч галаву. Страшэнная млявасць і боль панавалі ва ўсім целе…

Аб зубы стукнуў нейкі посуд… Учуў пах вады і схапіў бляшанку аберуч, піў цёплую, жалезістую на смак ваду, хацелася піць бясконца, пакуль не лопне. У галаве крыху пасвятлела… А вочы яшчэ бачылі як праз маскітную сетку, і Пуол не пазнаваў чалавека, што тармасіў яго, а цяпер паіў вадою, хоць і здаваўся знаёмым яго твар.

Бляшанку адабралі, бразнулі пад ногі, Пуола паднялі пад локці. З падвала вывелі сілком, і пад сцяною на тратуары яго дзіка, да жоўтай немачы рвала. Калі трохі адпусціла і змог разагнуцца, ногі ажно падгіналіся ад слабасці.

Вялі яго доўга, блытана. Час ад часу праважаты ўстрэсваў яго за каршэнь, каб ачуньваў хутчэй. Потым завязалі вочы і зноў вялі. Зразумеў: да Чжана, на расправу… Знекуль яшчэ ўзялося крыху сілы, ірвануў з вачэй павязку і кінуўся ўцякаць.

Дагналі, секанулі рабром далоні па шыі, і Пуол упаў без прытомнасці. Калі ачуняў, яго зноў устрасянулі, адабралі вялікі нож-складанец, завязалі вочы.

Перад Чжанам Пуола кінулі, як мяшок рыззя ці якую падлу. Ляжаў, і не хацелася ўставаць. Асвятленне ў пакоі было слабае, гарэў толькі ў кутку чырвоны начнік, і Пуол падумаў, што гэта добра, не будуць бачыць, які ў яго спакутаваны твар. Пачуў пагрозліва-расцягнутае:

— Ну-у-у?..

І тады падхапіўся на калені, папоўз да пакладзенай на крэсла, у ружовых бінтах Чжанавай нагі.

— Я ні ў чым не вінаваты… Я хацеў як лепш! Чжан таўхануў мыліцай, яе гумавым набалдашнікам Пуолу ў плячо — «Сядзі там!». А той, што неадступна стаяў за яго спінаю, тузануў назад за другое плячо.

— Расказвай… — голас у Чжана быў такі, што спадзявацца на літасць было нельга.

Расказваў, збіваўся, зноў пачынаў спачатку, не забыў пахваліць сябе за хітрасць: раскусіў паліцэйскіх агентаў! І гэтак абдурыў!

— Так, гэта ўсё цудоўна… Чалавек дайшоў куды трэба… Толькі не той, што з ружовай касынкай.

Пуол пачуў гэта, і яму зноў зрабілася кепска да млоснасці.

— Цудо-оўна, што ты праявіў знаходлівасць і абачлівасць. І цудоўна, што паслалі цябе пусціць сышчыкаў па лжывым следзе. А для сапраўднай справы ты не падыходзіш: даверыў старонняму чалавеку пароль, даверыў сакрэты. Уяві, чым магло б усё скончыцца, каб і напраўду ішло так, як разыгралася? Ты быццам бы ўратаваў сябе для далейшай справы, а па сутнасці — прадаў гэтую справу, дрыжучы за сваю скуру. Што заслугоўвае такі чалавек?

— Смерць! — коратка кінуў з-за спіны Пуола той чалавек, які прывёў яго сюды і зараз стаяў як ахоўнік.

Пуол з жудасцю азірнуўся на яго. На гэты раз твар яго здаўся яшчэ больш знаёмым. І голас знаёмы! Дзесьці трапляўся гэты чалавек на дарозе. Але дзе?

— Перадаручыўшы сваю справу стрэчнаму-папярэчнаму, ты пачаў выкідваць фокусы, чагосьці лазіў па стрэхах, па вышках, бегаў па лесвіцах… — як абвінаваўца, што выносіць прысуд, чаканіў Чжан.

— Я замятаў сляды… Магчыма, маглі і за мною сачыць.

Поделиться:
Популярные книги

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Предатель. Вернуть любимую

Дали Мила
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Предатель. Вернуть любимую

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Жандарм 5

Семин Никита
5. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 5

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Лорд Системы 14

Токсик Саша
14. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 14

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Не отпускаю

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.44
рейтинг книги
Не отпускаю

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3