Чтение онлайн

на главную

Жанры

Грот афаліны

Мисько Павел Андреевич

Шрифт:

— З гэтым мы дапаможам. У пакоі вам дадуць паперы, вы апішаце адзенне, у якім вы ехалі да той ночы з пераадзяваннем. І апішаце ўсе магчымыя прыкметы чалавека, які так лёгка даў вам зарабіць шэсцьсот долараў…— у голасе афіцэра нават прабілася шчырая зайздрасць. — Толькі яшчэ адна маленькая фармальнасць, вочная стаўка… Вы раней ніколі не бачылі гэтага хлопчыка? Янг, падыдзі сюды бліжэй.

Янг зайшоў наперад паліцэйскіх.

— Яго — не. А падобных на яго — тысячы.

— І ніякага паролю, значыць, вы не

ведаеце?

— Клянуся чым хочаце! Я думаў, што ён зарабіць хоча, пагэтаму і просіць паднесці.

— Янг, а ты калі-небудзь сустракаў гэтага містэра?

— Не. Я ўжо вам казаў, як было.

— Усім ісці. А ў вас просім прабачэння… — афіцэр казырнуў чалавеку ў касынцы і падаў дакументы. — Янг застанецца. І паклічце, калі ласка, «парачку».

Пакуль людзі выходзілі і заходзілі новыя, афіцэр і той, з «Interpola», іранічна і здзекліва паглядвалі адзін на аднаго. І абодва былі задаволены: кожны лічыў, што ўцёр нос другому. Прадстаўнік «Interpola» пракашляўся.

— Нда-а… Вазьмі іх голымі рукамі.

— А вы думалі, усё проста. Прыехаў, убачыў, перамог… Паверце, мы таксама не спім у шапку. Толькі вынікаў — кот наплакаў.

У гэты час зайшлі агенты, што ігралі закаханую парачку, — Янг пазнаў іх. Афіцэр не даў ім доўга раздумваць.

— Якія прыкметы таго хлопца, што падгаворваў Янга на сустрэчу з «ружовай касынкай»?

Адзін агент, той, што іграў дзеўку, выскаліўся.

— Ён во так во робіць… Мы з акна бачылі…— і неяк смешна адставіў ніжнюю губу, выпнуў уперад бараду і павёў ёю ў бакі, нібы яго душыў цесны каўнер.

Янг ажно засмяяўся: здорава! Вельмі падобна! І як ён мог забыць пра такую прыкмету!

— Ёсць такая звычка ў Пуола? — спытаў афіцэр.

— Ага… — шморгнуў носам Янг. — І ён яшчэ крыху заікаецца, калі ўзлуецца ці расхвалюецца… І ляўша ён.

— Ну во, бачыш. А казаў, што ў яго няма ніякіх асаблівых прыкмет. Трэба быць назіральным: у жыцці ўсё спатрэбіцца. — І афіцэр махнуў на яго рукою з такім вывертам, нібы выкідваў за шкірку. Адразу заклапочана ўгнуўся над паперамі.

Янга вывелі з кабінета, а яшчэ праз якую хвіліну ён апынуўся на тратуары.

Раздзел восьмы

1

Абрахамс вярнуўся з клінікі Энтані Рэстана і сказаў, што ўрач зможа прыйсці толькі вечарам. Чаго яму так ужо ляцець да мёртвага, калі ў прыёмнай чакаюць жывыя пацыенты? Тым больш што аддаў богу душу нават не чалавек, а…

Параіўшыся з Раджам, Абрахамс пайшоў з рыдлёўкаю на мыс Кіпцюра, які трохі прыкрываў ад марскіх хваляў уваход у заліў і рукаў-канал. Там і вырашылі пахаваць Джэйн пад пальмаю, непадалёк ад эстакады, па якой электратэльферам да вады спускалі «Нептуна».

Пачаў капаць магілу Абрахамс, потым прыйшоў на дапамогу і Радж.

А пакуль стары не вылазіў з ямы, Радж сядзеў побач з гурбай сырога пяску і слухаў, як той філасофствуе.

— От, скажы, жывёліну бог стварыў. Разумная, мазгі нават большыя, кажуць, як у чалавека. А сказаць нічога не можа! І рук няма, каб пальцам на што ці на каго паказаць. Не могуць дэльфіны дастасавацца да нашага жыцця.

— А мы да іхняга — можам? — падаваў рэплікі Радж. — Таксама не… Вы паглядзіце, як ім добра ў вадзе, як яны плаваюць, як усё ў іх прыстасавана да вады. Толькі што жабраў няма, дыхаюць, як людзі.

Радж лез у яму, Абрахамс сядаў на яго месца.

— Гэта праўда. Куды бог на якое месца прызначыў цябе, там і сядзі, не рыпайся. І ў людзей гэтак… — Абрахамс расціраў калені — занылі ад таго, што пабыў у сырой халоднай яме, — і моршчыўся.

— А як жа тады вытлумачыць, што людзі змагаюцца за лепшую долю? Не чакаюць ласкі ад гаспадароў-работадаўцаў, а дамагаюцца ад іх і зарплаты лепшай, і лепшых умоў працы. Забастоўкі робяць, калі што не так.

— Гэта іх нячысты, злы дух падбівае на непакору.

— От бы радаваліся крывасмокі, каб вас пачулі. Вы ўсе іх дзеянні гатовы зараней апраўдаць: маўляў, ад бога гэта, цярпіце, людцы, пакорліва, інакш гэта і супраць бога бунт.

— З гаспадаром можна і палюбоўна дамовіцца. Розум, як і набедраная павязка, у кожнага свой.

У Абрахамса ў галаве адклаліся догмы раз і назаўсёды.

— Абрахамс, Абрахамс… А калі багацей і слухаць вас не захоча, адразу паліцыю выкліча? Дык мо гэтыя заводчыкі, капіталісты, уладальнікі гатэляў, усякія мільянеры — і ёсць злыя духі? Бо яны ж самі вымушаюць людзей баставаць, не даюць людзям добра жыць, зарабляць.

— Цярпі — і трапіш у царства нябеснае. Бо ўсё — ад бога.

— Значыць, што ёсць багацеі, мільянеры і ёсць беспрацоўныя, жабракі,— віна бога? Адзін пануе-балюе, на яго працуюць сотні — так і павінна быць? Адзін есць, а другі толькі слінкі каўтае?

— Ага, так было і будзе. Без волі бога нават валасок з галавы не ўпадзе.

— Во… — скубнуў Радж пяцярнёй сябе за валасы. — Калі ласка, штук пяць валасоў вырваў. Дык гэта я іх вырваў ці бог?

— Бог падбіў цябе на гэта — ускубнуць.

— Бог зрабіў так, каб супраць яго бунтавалі?

— Ну, не бог, то злы дух.

— Акрамя святых кніг вы што-небудзь чытаеце? Што на свеце робіцца — ведаеце хоць крыху?

— Уся мудрасць у святым пісанні. У хрысціян — у Бібліі, у мусульман — у Каране, у індусаў — у кнізе Вед. Дык нашто больш што-небудзь чытаць? Затое я радыё слухаю, часам такія пропаведзі цікавыя перадаюць…

— Ну, а пра сацыялістычныя краіны вы чулі? Там няма ўжо багацеяў-эксплуататараў, народ сам сабе гаспадар. Бог захацеў, каб так было? Вы ж гаворыце, што ўсё — ад бога.

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин. Том 3

Саваровский Роман
3. Путь Паладина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 3

Последний попаданец 5

Зубов Константин
5. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 5

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Курсант: Назад в СССР 13

Дамиров Рафаэль
13. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 13

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Купидон с топором

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.67
рейтинг книги
Купидон с топором

Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Юллем Евгений
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5