Чтение онлайн

на главную

Жанры

Грот афаліны

Мисько Павел Андреевич

Шрифт:

«Цяпер у порт… Паабедаю ў «Трыдакне» і сёння ж паспрабую перабрацца на Рай. Авось удасца… Эх, мала дзяды нажабравалі…» — пашкадаваў Пуол.

І ўсё ж настрой яго палепшаў. Ішоў і нават падчэкваўся на пальчыках. Але галава была забіта думкамі, і, пераходзячы вуліцу, сутыкнуўся з рыкшаю. «Глядзець трэба, чмут!» — гыркнуў на худога, жылістага мужчыну. Той не змоўчаў, таксама аблаяў яго, падняў аглабелькі-раму каляскі з пажылою японкаю і з месца набраў разгон.

Ішоў Пуол і пляваўся. Сутычка здалася нядобраю прыкметаю.

Ён памятаў Чжанавы словы, што абедаць у «Трыдакне» трэба

ў правым кутку. Мабыць, першым кутку, а не дальшым, бо дальшы быў недзе за буфетнаю стойкаю.

Сеў спінаю ў самы куток. За гэтым столікам ужо сядзелі змрочны барадаты індус у чалме і стары з галавою, усыпанай белаю шчэццю ад барады да макаўкі. Барада старога дробненька дрыжала, нібы ніяк не мог пацэліць зубам у гарошыну. Ні адзін, ні другі не выклікалі ў Пуола падазрэнняў. Стараўся чакаць заказу спакойна, а сам украдкаю азіраў залу, абмацваў позіркам усіх, хто жаваў, сядзеў, хто піў ля буфетнай стойкі. Час ад часу пакручваў галавою, нібы яго душыў каўнер.

Барадач у чалме і шчаціністы стары пайшлі. На іх месца ад буфета адразу прыйшлі два спацелыя здаравякі ў касцюмах, з бутэлькамі піва і шклянкамі ў руках, хоць можна было знайсці свабодныя месцы і за іншымі столікамі. Селі на крэслы ўпрытык да Пуола — справа і злева, пацмокалі крыху піва са шклянак. Адзін падаўся галавою бліжэй да Пуолавай талеркі.

— Пуол? Не ўскоквай, паводзь сябе спакойна і проста. Мы з паліцыі…— прашаптаў ён.

— Даядай, даядай — мы пачакаем, — сказаў другі.— Піва сербанеш? Добра смагу наталяе ў гарачыню… Не хочаш? Ну, як хочаш. Зірні цяпер пад стол…

Пуол трохі падаўся ад стала, схіліў галаву. Правы мужчына паказаў яму наручнікі і паціху, каб не звякаць, схаваў іх у кішэню. Пуол механічна кінуў у рот камячок ямсавай кашы-пюрэ. Мяккі, жаваць не трэба, а ён прыліп у горле — ні туды, ні сюды, ажно гыкнулася, пацягнула на ваніты.

— Пойдзеш адсюль спакойненька, гуляючы. Ты ж не хочаш, каб цябе бралі ў наручнікі? У цябе дастаткова віны для гэтага… Але ты спакойненька ўстанеш і пойдзеш. На плошчы звернеш на Партовую, за рогам стаіць «Таёта». Адчыняеш заднія дзверцы і садзішся… Паводзь сябе прыстойна, салідна, бо ад кулі не ўцячэш, — паляпаў па вытырклай кішэні першы.

Пуол спакойненька выйшаў з «Трыдакны». У двух кроках ззаду, таксама гуляючы і мармычучы нейкую песню, ішлі тыя двое. Зрабіў усё дакладна, сеў у машыну на задняе сядзенне. Тыя двое тут жа селі справа і злева ад яго, адначасова ляснулі дзверцамі.

У паліцэйскім участку ён трапіў да насатага афіцэра. Пасадзілі перад сталом.

— Закурвай… — пасунуў афіцэр Пуолу цыгарэты.

Пуол працягнуў да пачка руку, але пальцы не слухаліся, цыгарэту ўпусціў, давялося падымаць яе з долу.

— Мне дакладвалі: ты вёў сябе спакойна, — афіцэр пстрыкнуў запальнічкай, паднёс прыкурыць. — Гэта плюс табе… Уся твая эпапея з чалавекам у ружовай касынцы і Янгам нам вядомая. Ты абвінавачваешся ў тым, што ўступіў у злачынную сувязь з падпольнай бандай-трыядай, якая займаецца наркотыкамі.

Аднаго гэтага дастаткова, каб згнаіць цябе ў турме. Але свой лёс ты можаш аблегчыць, вядома… Чыстасардэчна раскажы, хто табе даручаў ісці на сувязь з тым чалавекам, да якога ты падаслаў Янга. Дзе ён жыве, якія прыкметы?

— Яны

мяне з-заб'юць!.. — Пуол не вытрымаў, затросся ад плачу. — Яны т-такога мне ніколі не даруюць!

— А яны і ведаць не будуць, што ты нам штосьці расказаў. Мы ж цябе публічна не арыштоўвалі, у наручніках не вялі…— голас у афіцэра мяккі, нават бацькоўскі.

— Ага! Вы не ведаеце «Белай змяі»… У іх усюды вочы і вушы, усюды свае людзі…

— Нават тут? — крыва ўсміхнуўся афіцэр, пастукаў пальцам у свой стол.

— Чжан усё ведае. Нават пра тое, што вы сачылі за мною да самай кватэры. Яны ўжо прыкрылі гэтую кватэру — і канцы ў ваду.

— Чжан — гэта хто? Імя сапраўднае ці выдуманае?

— Не ведаю. Ён кітаец, зараз паранены ў нагу, з кватэры не выходзіць.

— Адрас!

— Не ведаю. Абодва разы мне завязвалі вочы, нават ноччу. Доўга вадзілі, марочылі — управа, улева, угору, уніз…

— А калі мы іголачак пад кіпці загонім табе? Не многа, па адной на кожны пальчык. Во-о такенькіх! — развёў афіцэр пальцы сантыметраў на дзесяць. — Гавары праўду! — прыкрыкнуў.

— Я і т-так… праўду… — Пуол скрыгатнуў зубамі, стрымліваючы дрыготкі плач. — Я яшчэ нічога не ведаю! Мяне нікуды не дапускаюць! Заданне выпрабавальнае давалі…

— Грошай хочаш зарабіць? Ты можаш някепска і ў нас зарабляць, калі часам трохі што раскажаш. Нас цікавяць яўкі, тэлефоны, кватэры членаў трыяды, адрасы падпольных лабараторый па перапрацоўцы опіуму, хто агенты па забеспячэнню сыравінай, месца захоўвання яе, агенты па збыту… Дзе іх марская база, якім транспартам валодаюць, што маюць на ўзбраенні… Пра тое, што ты нас інфармуеш, ніхто, акрамя мяне, ведаць не будзе. Адсюль мы цябе вывезем тайком, каб ніхто не бачыў, што ты быў у нас… Падпішы во гэтую паперку, вось тут во… Укажам табе тайнік, захочаш што напісаць — кінеш туды. А яшчэ лепш — пазвоніш па тэлефоне 11-00-22. Запомніў? Любому, хто здыме трубку, скажаш усё, што хацеў сказаць… Клічка твая будзе… Ну, скажам, Кантужаны… І мы на гэты раз памілуем цябе, не будзем прыцягваць да судовай адказнасці. Праз тайнік атрымаеш першы аванс — пасля першага званка-паведамлення.

Пуол заціснуў далоні між каленяў, угнута ківаўся, нібы збіраўся ўпасці пад стол, прыхавацца ад позірку афіцэра, ад яго слоў.

— Ну?!! — грозна прыкрыкнуў афіцэр, і Пуол уздрыгнуў, разагнуўся.

— З т-такой умовай… — рашыў патаргавацца Пуол. — Вы мяне зараз т-тайком завезяце на Рай, у вас ёсць на чым. Мне трэба заданне выканаць для Чжана, а то мне не будуць верыць.

— Гэта для нас дробязь. Якое заданне — не пытаю. Потым, калі захочаш, раскажаш, — афіцэр схіліўся над сталом, яшчэ бліжэй пасунуў да яго паперку для подпісу.

Пуол дрыжачаю рукою ўзяў ручку… «А хай бы ж папытаў, якое заданне! Хай бы ж!.. Мне ж чалавека трэба забіць… Можа, самому сказаць? Мо яны што прыдумаюць, каб як адкруціцца ад гэтага? Але што яны могуць прыдумаць? І для «Белай змяі» ніякага апраўдання не існуе. Не зраблю — самому смерць…»

Быў момант, калі ўставаў з крэсла, хацеў заенчыць: «Мама-мамачка! Нашто ты мяне нарадзіла на свет?!»

Частка другая

Калі плачуць дэльфіны…

Поделиться:
Популярные книги

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Заставь меня остановиться 2

Юнина Наталья
2. Заставь меня остановиться
Любовные романы:
современные любовные романы
6.29
рейтинг книги
Заставь меня остановиться 2

Бальмануг. (не) Баронесса

Лашина Полина
1. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (не) Баронесса

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Странник

Седой Василий
4. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Странник

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Назад в СССР: 1985 Книга 2

Гаусс Максим
2. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 2