Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Шрифт:

— Што ж ты, шляхта, сярод валацуг? — спытаў з'едліва Лотр.

— Сам ты хамло і бадзяга, — сказаў Роскаш.

Лотр ледзь стрымаўся:

— Добра, кажы.

Роскаш стаў яшчэ больш зухаваты, адставіў нагу яшчэ далей.

АПАВЯДАННЕ БАГДАНА РОСКАША

— Мужыцкая толькі морда можа не ведаць, што такое род Роскашаў і да якога роду, суёму* і герба мы належым. Але я не здзіўляюся і велікадушна вам дарую, бо папы — збольшага ўчарашнія мужыкі — і самых важлівых рэчаў могуць і не ведаць.

* Суём — нешта накшталт

клана.

Былі мы калісьці багатыя, як халеры, але літоўскі напад выбіў славуты род Роскашаў з сядла, хаця і не збіў з ног… Фальшывым загадам гэтага хама, гэтай кіслай аўчыны, Міндаўга, адабралі ў нас набытак продкаў, землі, і аддалі такому самаму кіпацю, як і Міндаўг, нейкаму бязведамнаму Квясткгайле. Засталіся мы на гэтай нашай зямлі гасцямі і высіліліся, але гонару не страцілі.

І асабліва заеўся я з гэтым аслянём, з малодшым Квясткгайлам, Тадэем. Мала яму было таго гонару, што на зямлі, якая яму няправедна належыць, сядзіць былы гаспадар, чалавек такога роду, як я, — ён падумаў з мяне яшчэ нейкую «гарэнду» браць, барбар такі… Вядома, не бачыў ён ад мяне дулі з макам і скідзельскага пачастунку.

У той дзень я высакародна араў сваё поле. Быў у гэтай вось футраной шапцы і, як то належыць лыцару, пры мячы на баку, пры гакаўніцы за спіною, пры рагу для пораху, або, як мы кажам, «маку». Зброя павінна быць пры сабе, бо твой гонар у тваіх руках, і яшчэ… кожную хвіліну нехта слабы можа прыпасці да ног тваіх, молячы аб лыцарскай тваёй дапамозе.

Скура ў мяне не такая грубая і закарэлая, як у нейкага там мужыка або ў польскага ці жмойскага двараніна, і таму я ішоў за высокай сваёй сахою асцярожна, каб церне не ўпялася ў нагу.

І тут пад'ехаў на паршывым сваім варанку гэты хам у магнацкай вопратцы, якая сядзела на ім, як на карове шытае сядло. Пад'ехаў і, паколькі не ўмеў весці высокую бяседу, адразу пачаў непрыстойна лезці і прыставаць з гэтай сваёй «гарэндай».

Некаторы час я маўчаў. Гэта таму, што гэтыя худародныя сівалапы маюць кепскі слых. Скажаш ім: «Слава Езусу» — Божага імя яны, пыхатыя, не чуюць. Але затое варта камусьці ў іхняй кампаніі трахнуць — яны пачуюць адразу. Кожнаму сваё. Кожны чуе тое, да чаго найбольш звык. Іхнія вушы прыстасаваныя не для гучання Божага імя, а для больш нізкіх гукаў. Вусны іхнія забылі, як вымаўляецца слова «Езус», і памятаюць толькі словы: «Ф-фу, хамства».

І вось ён ехаў побач са мной і звягаў. А я маўчаў. Аж датуль, пакуль ён не сказаў нешта наконт таго, што хай ён не будзе Тадэем Квясткгайлам, калі не прымусіць мяне заплаціць. Толькі тады, учуўшы брыдкае Богу ягонае імя, я зрабіў ласку адказаць і кінуў:

— Што твая «гарэнда» перад шляхецкім гонарам? Тфу!

Тады ён пачаў непрыстойна выхваляцца сваім захудалым шляхецтвам. І я сказаў яму з годнасцю:

— Тфу ты, а не шляхта! Вы з лясоў жмойскіх прыйшлі. Вы пісьма не ведалі, а Роскашы — карэнныя тутэйшыя. Вы на мядзведзях жаніліся, калі нас князь Усяслаў у лыцары вялебна ўсвяціў.

— Брэшаш. Мы вас заваявалі.

— Гэта мы вас заваявалі, — кажу. — На чыёй

мове гаворыш, дзікун?!

Яму няма чым адказваць.

— Давай, — крычыць, — грошы!

А я яму, як соллю ў вочы, праўду:

— Вы ад Гедыміна па пятай бакавой малодшай лініі, а я ад Усяслава Полацкага — па другой. Тфу тваё дваранства перад маім!

— Хам! — насмеліўся ён.

— Дзікуны вы. З быдлам вы спалі ў круглых халупах сваіх. У шкурах хадзілі вы!

— Мужык!

Тут я, нібы праполваючы, выдраў чартапалох, святую нашу гербавую расліну, і сунуў яго пад хвост хамскаму каню гэтага хамскага нібы магната. Конь гэты даў свечку, і той вылецеў з сядла і бразнуўся ўсім целам аб раллю… І ён яшчэ казаў, што дваранін. Ды дваранін нізавошта б з каня не ўпаў — хіба што толькі зусім п'яны.

Я стаў над ім — не рухаецца.

— Я т-табе дам «мужык», — спакойна сказаў я.

Падумаў трохі, а потым выпраг каня, каб не пакутавала жывёліна, пацалаваў у храпу вернага свайго баявога сябра дый пайшоў па раллі да пушчы.

Перад Лотрам стаяў чарговы са святога сямейства. Той самы боўдзіла, што граў у містэрыі Хрыста. Ён перамінаўся з нагі на нагу, і падлога стагнала пад ім. Цяпер на ім не было залацістага парыка. Свае валасы, бруднавата-рыжыя ў іржу, былі зблытаныя. Лоб нізкі. Надброўныя дугі вялізныя. Тупаваты, але даволі дабрадушны твар — увасабленне флегмы.

— А ты? — спытаў Лотр.

— Гэна… Я? — спытаў, нібы здзівіўшыся, целяпень.

— Гэна… ты, — сказаў кардынал.

— Акіла Кіёвы, — сказаў чалавек.

— Распавядай, — сказаў Балвановіч.Целяпень плямкаў вуснамі, як мень.

АПАВЯДАННЕ АКІЛЫ КІЁВАГА

— Гэна… А я што? Я лесаруб… Прыстаў да іх, хай яно… Лесаруб я… Хаціну меў… гэткую… Ледзь, можа, болей… ну… за дупло… З хаціны… як жа яно… сагналі… Лес стаў запаветны… каралеўскі… Ну і потым, я на зборшчыка падаткаў выпадкова дуб пусціў. Спляжаны. І не сказаць, каб вялікі быў дуб. Так год на семдзесят. Ды, мабыць, трапіў па голым месцы.

— Нішто сабе, — сказаў Лотр.

— Гэна… А чаго «нішто»? На мяне адноечы стогадовы ўпаў. І нічога. Часам толькі… як жа яго… гэна… у вушах страляе.

— М-м, — у адчаі замычаў Басяцкі.

— Клянуся Маці Божай і святым Міхалам, — упадаючы раптам у прыпадак гневу, сказаў Пархвер, — вось каго проста і Бог не дазволіць пакінуць без вогнішча. Ягоны тлушч адзін каштуе больш, чым усё ягонае вартае жалю жыццё.

— Гэна… А чаго маё… гэта… жыццё… Яно мне — нічога.

І тут раптам ускіпеў Багдан:

— Ты… хамуйла… Які ж ты тхор!… Я пачынаю сівець, ты, шчанюк, і яшчэ нікога не дапікнуў жыццём. Мы памром. Але ты, вось так дакараючы людзей самым каштоўным, што ім дадзена, памрэш раней. А калі дажывеш да маіх год і не атрымаеш плахі ў загрывак ці стралы ў тэльбух — значыць, беларусы сталі быдлам і іхняя высокай пробы храбрасць памерла.

Роскаш быў такі страшны, што, баючыся праклёну асуджанага, у які тады верылі значна больш, чым цяпер, суддзі змоўчалі, і нават Пархвер сцішыў свой гнеў.

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Всадники бедствия

Мантикор Артемис
8. Покоривший СТЕНУ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Всадники бедствия

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Империя ускоряется

Тамбовский Сергей
4. Империя у края
Фантастика:
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Империя ускоряется

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Возвращение Безумного Бога 2

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 2

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3