Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Закурыў і закашляўся:

— Чаму б гэта? Калі паны лямантуюць, што ўсё гэта лухта… А, ды што там!.. А вы не думалі,можа, гэта таму, што адзін рабіў усё, каб людзі ад "былой непатрэбшчыны" морды адвярнулі, знайшлі там доказы вечнага свайго рабства, бездапаможнасці, залежнасці ад старэйшых, няздатнасці самім уладкоўваць свой лёс, беднасці мозгам і талентам, слабасці і вечнага глядзення чужымі вачыма. А другі ўсё рабіў, каб паказаць людзям іхнюю сілу, гордую самастойнасць, права на веліч сваёй уласнай думкі, без чаго чалавек не мае права звацца чалавекам. Урэшце гордае права на сваю ўласную дарогу, па якой ты ідзеш, не

чакаючы ўзнагароды, а проста так, таму што ты чалавек і таму адчуваеш патрэбу і неабходнасць думаць самому і ісці самому. Бо табе сорамна рабіць іначай. Бо ты проста не ўяўляеш, як гэта так — "іначай"? Бо ты не быдла, каб ісці туды, куды вядуць, а цар прыроды. Не "цар польскі, вялікі князь фінляндскі", а цар сусвету… I таму маеш права сам глядзець на ўсё, сам мацаць, сам узважваць… Вось гак… Паэты, калі яны сапраўдныя паэты, таксама гісторыкі. I не могуць быць іншымі. Гісторыкі думкі, гісторыкі праўды. I таму ў гісторыкаў страляюць часцей, чым, скажам, у членаў сената.

Віктар раптам перарваў сам сябе і задумаўся. Потым хітравата ўсміхнуўся:

— Гісторыя… Мне здаецца, супраць яе больш за ўсё лямантуюць тыя, каму нявыгадна, каб людзі разабраліся ў сённяшнім дні.

Абаяльнасць гэтага чалавека была такая вялікая, што Алесь раптам падумаў, ці не варта яму ва універсітэце акрамя філалогіі заняцца яшчэ і гісторыяй. Бадай, так і трэба будзе зрабіць.

Ён думаў аб сваёй будучыні шмат. Юрыдычны факультэт яго не вабіў: якому праву могуць навучыць у краіне бяспраўя? Добра, на факультэце выкладаюць такія велічыні, як Уцін, будуць выкладаць, з гэтага года, людзі, пра якіх шмат гавораць за апошні час, — Кавелін і Спасовіч. Кавелін будзе гаварыць пра грамадзянскае права ў той час, калі ў дзяржаве няма грамадзян, а ёсць абываталі. Уцін будзе параўноўваць заканадаўства імперыі з заканадаўствам іншых краін, у той час, калі ўсім вядома, што законаў "ад Пермі да Таўрыды" няма, а ёсць замест іх паліцэйскае самавольства.

Справядлівасць чалавек павінен адчуваць сэрцам, а не законамі.

Статыстыка і палітэканомія былі надзвычай цікавай штукай. Але хто дазволіць сумленна падлічваць галодных і раздзетых?

— Дзе вы? — спытаў Віктар.

— Думаю аб сваёй дарозе. Разумееце, люблю пісьменства, люблю філалогію. З ахвотаю пайшоў бы туды. Але ж я таксама сучасны чалавек. Ведаю, людзям зараз патрэбна фізіялогія, батаніка, хімія, медыцына. Патрэбна практычная дзейнасць…

— Лухта, — сказаў Віктар. — Добры філолаг лепшы за дрэннага медыка. Нашто ж вам перці супраць схільнасці? Чалавек павінен сваёй справай займацца з асалодай.

— Але карысць…

— А што карысць? Што, можа, у нас ёсць лішнія філолагі? Вы якія мовы ведаеце?

— Беларускую, рускую, польскую (апошнія дзве не так добра). Ну і яшчэ французскую, амаль як сваю, нямецкую, амаль як сваю, англійскую значна горш… I яшчэ італьянскую, каб чытаць.

— Ён яшчэ думае. Жаб ён будзе трыбушыць з такім багажом. Дурны смех! Ды вы разумееце, якую карысць вы можаце прынесці для нашай мовы?

— Я і сам думаў, — сказаў Алесь. — У нас няма ні слоўніка, ні мовазнаўчых прац, ні нататак аб старажытнай і сучаснай літаратуры. Але ў мяне, відаць, не будзе часу, каб скончыць усё гэта.

— Ва ўсіх не будзе часу, — сказаў Віктар. — I ўсё ж пачынаць трэба. Паміраць збірайся, а жыта сей… — I раптам перайшоў на "ты", нібы адзначыў: "Свой". — Я табе свой слоўнік

архаізмаў аддам. Усё, што выпісаў з грамат. Дзевяць тысяч слоў ужо ёсць… Універсітэт табе дасць — благую ўжо ці добрую, не ведаю — сістэму. Пастарайся стаць бліжэй да Ізмаіла Сразнеўскага, прафесара. Выключны філолаг, вер мне. Ды ён і сам ад цябе не адчэпіцца. Шмат, думаеш, адукаваных людзей, што так па-беларуску шпараць? Адзінкі. А ты унь проста як салавей на ёй спяваеш, натуральна. Аж зайздрасць бярэ… Ну, а Ізмаіл Іванавіч наконт новых ведаў проста цмок.

Ускінуўся:

— Адразу ж і сядай. Вялікую справу зробіш. А то хто наша слова ад пляўкоў адмые, хто давядзе, што яно павінна жыць, хто слоўнікам нехлуслівым фарпосты яго замацуе, каб не забылі ўнукі? Хто скарбы збярэ? Літаратура ім, бачыце, лухта! Паэзія ім, бачыце, дрындушкі!

— Маеш рацыю, Віктар, — таксама перайшоў на "ты" Алесь. — Сэрцам мяне і, скажам, іспанца можа яднаць толькі пісьменства… Значыць, мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка, усё такое, гэта не дрындушкі, а сродак сувязі між душамі людзей. Вышэйшы сродак сувязі.

— I вось яшчэ што, — сказаў Віктар. — Ты чалавек начытаны, ведаеш шмат. Табе лёгка будзе. Ты паспрабуй запісацца адразу на два факультэты і за два гады іх скончыць. Скажам, на філалагічны і, калі так ужо хочаш, на нейкае натуралісцкае аддзяленне. А потым займіся, ну хоць бы…

— Я думаю, лепей будзе так, — сказаў Алесь. — Два-тры гады я займуся больш сумежнымі прадметамі. Скажам, філалогіяй і гісторыяй… А потым можна заняцца і прыродазнаўствам.

— А што? I праўда. А здужаеш?

— Здужаю. Трэба.

— Ой, братка, як трэба! Як нам патрэбны адукаваныя людзі! Куды ні зірні — усюды дзірка. А па гісторыі ў нас тут зусім нядрэнныя сілы. Благавешчанскі — па Рыму. Паўлаў — па агульнай гісторыі. Кажуць, па рускай гісторыі будзе Кастамараў. Стасюлевіч — па гісторыі сярэдніх вякоў. Нічога, што самы крывавы час. Затое не такі свінскі, як наш. Дый Міхал Мацвеевіч ліберал. Беларуссю цікавіцца, бо паходжанне абавязвае.

Загарэўся:

— Ты чалавек не бедны. Ездзіць можаш. Гэта табе не ў часы Радзішчава. Дарогі да Масквы — лухта. Можаш ездзіць туды Салаўёва слухаць. Не на кожнай жа лекцыі тут табе сядзець. Прозвішчы ўсіх, да каго на лекцыі хадзіць не варта, прачытаеш у "Северной пчеле". Каго яны хваляць — той, значыць, і ёсць самае дзярмо.

I раптам устаў:

— Значыць, вырашылі. Жаб няхай іншыя прэпаруюць. Твая справа — пачаць змаганне за слова. Слоўнік. Пісьменства. Мова. Для ўсіх гэтых, што кінулі. I для ўсіх, што ў хатах без святла. Пры лучніку.

— Страшнавата.

— Нічога не страшнавата.

На сходах загучалі крокі. Твар гісторыка расплыўся ў хітраватай усмешцы. I гэтая ўсмешка была такая дзіцячая, што чалавек, відавочна год на пяць старэйшы за Алеся, здаўся яму юнаком, якому толькі дурэць і сваволіць.

— Ідуць, — сказаў Віктар. — Хавайся.

Алесь стаў ля дзвярэй, каб, адчыненыя, яны засланілі яго.

Тупат набліжаўся. Алесь бачыў удавана абыякавы твар Віктара. Потым дзверы закрылі яго. Зайшло некалькі чалавек. Высунуўшы галаву з-за дзвярэй, Алесь убачыў Кастусёву патыліцу.

— Так, — сказаў Кастусь. — Дастаў, што праўда, пяцьдзесят капеек, дык вось хлопцы галодныя.

— Ясна, — Вiктар пачухаў патылiцу. — Добра, зараз падумаем, што на ўсё гэта зрабiць.

I раптам нібы ўспомніў:

Поделиться:
Популярные книги

Исправленному верить

Шах Ольга
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Исправленному верить

Теневой Перевал

Осадчук Алексей Витальевич
8. Последняя жизнь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Теневой Перевал

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Законы Рода. Том 11

Flow Ascold
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Легат

Прокофьев Роман Юрьевич
6. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.73
рейтинг книги
Легат

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Очкарик 2

Афанасьев Семен
2. Очкарик
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Очкарик 2

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Как я строил магическую империю 7

Зубов Константин
7. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 7

Имя нам Легион. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 9

Повелитель механического легиона. Том II

Лисицин Евгений
2. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том II