Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Крыху нечакана, — сказаў чалавек.

Загорскі не ведаў, што казаць. Невядомы апусціў вочы і ўбачыў вішні ў Алесевай руцэ.

— Прыемнага апетыту.

Тфу ты, чорт! Добра, што хоць гаворыць па-мужыцку. Зямляк.

— Давайце адрэкамендуемся.

— Ахвотна… Алесь Загорскі.

— Князь? — у чалавека заўсміхаліся вусны.

— Але.

— Адразу відаць выхаванне, — паважліва, нават з некаторым здзіўленнем, сказаў чалавек. — Віктар Каліноўскі.

— Вы?! Кастусь мне столькі расказваў.

— Уявіце, мне ён расказваў пра вас таксама.

Толькі тут Алесь

убачыў няўлоўнае падабенства Віктара і брата. Адзін колер валасоў, толькі ў Віктара яны мякчэйшыя і не такія бліскучыя. I ніжняя губа. I вочы з залацістымі іскрынкамі. Толькі Віктар болыы худы і пластычны. На прыгожых запалых шчоках — няроўны румянец.

— Кастусь прачакаўся. Даўно тут?

— Некалькі гадзін. А дзе ён?

— Пайшоў здабываць штосьці на вячэру. Давялося амаль усю маю месячную пенсію забіць на кнігі. Калі нічога не дастане — раздзеліце з намі вось гэта.

Алесь паглядзеў на вішні ў далоні.

— Чорт, — сказаў ён. — Як няёмка.

— Нічога. Мы людзі свае. Скажыце, як там у вас справы? Як з Кастусёвай просьбай?

— Якой просьбай? — удаў здзiўленне Алесь.

Віктар глядзеў на яго ўважліва.

— Добра, — сказаў ён. — Гэта добра.

Усмешка была дабрадушная.

"Свой", — яшчэ раз падумаў Алесь і спытаў:

— Як з вашай работай?

— Ідзе. Сяджу над рукапісамі, як пацук, ды ад пылу чхаю.

— Вы ў Публічнай бібліятэцы?

— Я ў непублічнай бібліятэцы. Сяк-так плацяць.

— Цікава.

— Каб не было цікава, я не кінуў бы медыцыны для заняткаў гісторыяй.

Віктар дастаў аднекуль з-за ложка скураную труб-ку, падобную на круглы пенал.

— Вось адсыпаўся, каб уначы працаваць. Цішэй. А то на маёй кватэры ўдзень нельга. А мне трэба зрабіць апісанне.

Ён разняў трубку і выцягнуў адтуль пергаментны скрутак.

— Дрэнна скручваецца пергамент. Але як скруціцца, то і не раскруціш. Глядзіце.

Жаўтаватая дарожка ляжала на яго каленях. Чорныя маленькія літары і кармінавыя вялікія.

— Сапегаў ліст, — пяшчотна сказаў Віктар. — Бачыце, пячатка?

Пячаць ляжала ў круглай срэбнай пушачцы, прымацаванай на шнурку да граматы. Кольца чырвонага воску з адбіткам.

— Андрэеўскі папрасіў. Яму трэба па гісторыі філасофіі права. А ён нашай старой мовы — ані-ні.

— Наша хіба мова?

— Нягож, — Віктар надзьмуў губы. — Ды яшчэ і якая. Слухайце: "Пашто вам, чадзь русінская, за непраўдзівымі, але фальшывымі ганіці. Чаго таго хочаце, каб слова дзедзіч зберагчы або маетнасць сваю?.. Слова хоцечы зберагчы — мецьмеце вечнасць. Маетнасць адну хоцечы собе прыўлашчыці — морд душы атрымаеце".

Зграбныя доўгія пальцы трапяталі над дакументам. I гэта быў рух такой пяшчоты, што рабілася не па сабе. Так пальцы сляпога часам трапечуць над абліччам самага роднага чалавека, не дакранаючыся да скуры, а проста адчуваючы яе цеплыню.

— Бач, словы якія?! "Каразн" — гэта азначае страта, пакаранне смерцю. Забылі слова! — ён нібы ўзважваў словы на невідочных шалях. — Каразн — пакаранне смерцю. Тфу!.. Або восы "пляснівы конь" — гэта шэры, мышасты. Плесняю пахне слова, прыцемкам, склепам.

Алесь глядзеў на аблічча гэтага дзівака і адчуваў,

што палюбіць яго.

— Або "плюта" — гэта нягода. А вось "сок", ад слова "сачыць". А мы ўзялі дурное "розыск"… А от глядзі-глядзі: "талкавіска" — месца, вытаптанае коньмі падчас бітвы. Або "клявец" — востры молат, каб насякаць жорны. Забылі!

— Чаму? — сказаў Алесь. — У нас і цяпер клявец. Падчас паўстання мужыкі і імі валяць.

— Не можа быць? — Віктар запісваў.

— Але.

— Або вось "лезіва" — вяроўка, каб лезці па борць… Забылі. Усё забылі… Вось так і жывём. Вывуджваем па слоўцу з каламутнага мора.

"Дзівак, — зноў падумаў Алесь. — Бяскрыўдны запылены дзівак. Корпаецца ў рукапісах, ведае, відаць, усё да дробязі пра Беларусь і Літву, жыве старажытнасцю і пляваць хоча на сучаснасць. Архіўны юнак".

— Скажыце, — спытаў ён, — вы сапраўды думаеце, што гэта патрэбна сённяшняму дню?

Віктар суха кашлянуў. I раптам Загорскі ўбачыў, што добрае, трохі разгубленае ад ціхага замілавання аблічча нібы падсохла і стала жорсткае. Рахманыя вочы востра звузіліся. Пульхная ніжняя губа падабралася пад верхнія зубы. Ясна было, адкуль гэта пакусванне ў Кастуся.

— Што ж вы маўчыце? — спытаў Алесь.

— А што гаварыць? Варты жалю той, хто не ведае былога дня і таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучы… Абыякавы да мінулага не мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсць першы кандыдат на маральную, а затым і фізічную смерць. Усё адно хто гэта — чалавек ці народ.

Віктар нечакана ўсміхнуўся. Відаць, прыйшлі ў галаву новыя думкі, і ён адразу забыў пра сваё раздражненне.

— Вы не заўважалi, што найбольш хлусяць у гiсторыi? I якраз тыя, што найбольш крычаць аб сённяшнiм днi i рэкамендуюць былое як альбом з цiкавенькiмi малюнкамi. Ну, хаця б мой непасрэдны начальнiк барон Мадэст Корф [21] , нямецкая каўбаса на iмперскай рускай службе. Нашто iм хлусiць, калi гiсторыя — было i быллём парасло?

21

Корф Мадэст — рэакцыйны гісторык, у 1849–1861 гг. — дырэктар Публічнай бібліятэкі. У 1864–1872 гг. — старшыня дэпартамента законаў Дзяржаўнага савета.

Ён усміхнуўся і прылёг на локаць:

— Старонка гісторыі… Ведаеце, з кім Модзінька вучыўся? З Пушкіным. Ворагі былі. Сварыліся. Афрыканец наш яго, здаралася, і пабіваў. I атрымалася так, што перакрыжоўваліся іхнія шляхі. Адзін за кнігу — і другі за кнігу. Адзін гісторыю пісаць — і другі пісаць. Мяркую, у Модзінькі, хоць ён і нахапаў чыноў, увесь час аставалася пачуццё ўшчэрбнасці, абдзеленасці, падсвядомае жаданне саперніцтва. Ну і пісалі. Адзін свае смярдзючыя кніжачкі, абяцадла для бедных, а другі — "Гісторыю пугачоўскага бунту". Гісторыя — лухта, гісторыя — парахня! То скажыце мне, князь Загорскі, скажыце мне, чаму за гэтую парахню аднаго ўсё жыццё ганялі, застрэлілі ўрэшце і нават пасля смерці баяцца?! I чаму другога за парахню гэтую, за непатрэбшчыну, узвысілі, ступеняў надавалі?

Поделиться:
Популярные книги

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Новая мама в семье драконов

Смертная Елена
2. В доме драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Новая мама в семье драконов

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Провинциал. Книга 3

Лопарев Игорь Викторович
3. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 3

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Сопротивляйся мне

Вечная Ольга
3. Порочная власть
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Сопротивляйся мне

Сам себе властелин 4

Горбов Александр Михайлович
4. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
попаданцы
6.09
рейтинг книги
Сам себе властелин 4

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи