Чтение онлайн

на главную

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

На двары, ля ўпакаваных павозак, Халімон Кірдун лаяўся з Фельдбаўхам. Кірдун з жонкай павінны былі ехаць разам з Алесем. І таму Халява быў поўны самым невыносным для ўсіх гонарам.

— Але ж плед такі паніч ацаніць, — казаў Фельдбаўх. — Плед гэты ёсць практычны. Не пэцкаецца ён. Nuch?

— Панюхай ты, ведаеш што… — злаваўся Халімон. — Гэтай анучай набожчыкаў укрываць. — Халімон смела валіў цераз пень-калоду, бо ведаў, што немец дрэнна разумее хуткую гаворку. — А яму трэба яркі, вясёлы. Да нас з панічом, магчыма, кабеты хадзіць

будуць. Зірне якая на гэткую посцілу ды яшчэ, крый божа, пасівее… До ўжо тваёй улады над хлопцам!

— Хам-Халімон, — сумна сказаў Фельдбаўх. — Драўляная галава Халімон. Хвалько-Халімон.

І адвярнуўся.

— Няма ўжо ні твая, ні мая ўлада, — сказаў ён пасля паўзы. — Гарэлка нам з табой толькі ўлада хлябтаць. Пі адзін… Наг-бом… Вайсрусішэ свін-нья!

Кірдун раптам з сілаю ляснуў шапкай аб зямлю.

— Ды што ты да мяне прывязаўся, перачніца нямецкая?! Мала мы з табою, ты, нежанаты, ды я, пры жонцы халасты, той гарэлкі папілі ды ў дурня пагулялі? — на вачах Кірдуна выступіла вільгаць. — Мне, думаеш, лёгка? Буду там чорт ведае з кім тую гарэлку хлябтаць.

— Я таксама ёсць басурман.

— Ты свой басурман, — гарачыўся Халява. — Наш. Беларускі. Ай, ды ідзі ты!..

Схапіў немца за плечы і патрос. А той яго. З хвіліну яны торгалі адзін аднаго. Усё больш і больш павольна. І ўрэшце кінулі.

— Сумна, — сказаў Кірдун.

— Сумна.

— Кладзі гэтую анучу. Спатрэбіцца. Хадзем лепей вып'ем.

Алесь усміхнуўся і падумаў, што яму, канечне, трэба зрабіць яшчэ нешта. Ага, трэба развітацца з самім сабою, маладым. Бо калі ён вернецца, магчыма няхутка, ён будзе ўжо зусім другі, непадобны, а Урга можа састарэць ці нават здохнуць.

Ён абмінуў дом, прайшоў пад срэбнымі фантанамі італьянскіх таполяў і папраставаў да карціннага павільёна, купал якога цямнеў пад шатамі дрэў.

…Моўчкі, нібы запамінаючы, ён сядзеў перад карцінай у пацямнелай ад часу раме.

Зноў, нібы ў маленстве, яна ззяла сваім святлом. І пад галінамі яблыні, цёмная зеляніна якой хавала далягляд, юнак вёў за аброць белага каня. Нібы сотні залатых сонцаў, ззялі ў лістоце плады. І белы конь, трапяткі і спакойны, бы ў казцы, быў Урга. А юнак у круглай шапачцы — ён, Алесь.

У павільёне было цёмна. Гарэла толькі адна свечка перад карцінай. Ён так задумаўся, што не адразу пачуў, як яго нехта заве.

Алесь убачыў цемру, а ў ёй, як на карцінах Рэмбранта, аранжавае аблічча і кісці рук. Распаўнелая і добрая Анежка стаяла перад ім, жонка суровага Карпа.

— Паніч, — сказала Анежка. — А божа ж мой. І не даклічашся.

— Што, Анежачка? Трэба ісці, ці што?

— Не, — сказала Анежка. — Вось.

Ён не заўважыў, як яна знікла. Цяпер у цемры, на тым месцы, дзе была яна, стаяла другая.

Доўгі шаль зліваў яе з цямноццем. Відаць было толькі адну руку і трохі ўскінутае аблічча.

— Ты? — спытаў ён.

Лёгкі звон, нібы вада лілася ў вузкагорлы збан, напоўніў Алесевы вушы.

Намаганнем волі ён здолеў стрымацца. Але ў тое самае імгненне ён зразумеў, што Гелена мела рацыю, не згаджаючыся на шлюб з ім. Нішто не забыта. Самагіпнозам была нянавісць, дурасцю была пагарда, хлуснёю — абыякавасць. І ўсе крыўды, і ўсё, што было, і чуткі аб Хаданскім, і абраза Франса, і сустрэча ля царквы — усё было лухта.

І спакой, і пакланенне перад Геленай, і глыбокая, да апошняга каменя, удзячнасць ёй нібы збляклі перад простай праявай яе з'яўлення. Гелена была мудрэйшая. Яна ведала і бачыла ўсё.

— Чаму ты тут? — спытаў ён.

Ён адчуваў, што кахае яе да немага замiлавання, але ён ужо не мог, як раней, зрабiць выгляд, што нiчога не было.

— Сёння да мяне прыходзіла Гелена.

Збіваючыся, захлынаючыся словамі, яна расказала аб іхняй размове, і Алесь зразумеў, што Гелена дабілася свайго, зрабіла немагчымым усякі яго крок да яе. Усё было скончана, нават калі б ён вырашыў ахвяраваць здрадлівым каханнем у імя сумлення і высакароднасці, як ён думаў.

Нельга было, каб Гелену, маці яго будучага дзіцяці, лічылі хлуслівай. Ды і яна сама дабівалася аднаго — яго маўчання.

Здарылася.

Гэтага ўжо нельга было выправіць.

Зразумеў раптам усю прорву між апошняй высакароднасцю адной і зажывошчамі другой, ён глядзеў у Майчын твар.

— Можа, ты растлумачыш мне, як гэта здарылася?

Яна пачала расказваць. І аб плётцы, і аб тым, як яна ўпэўнілася ў яе хлуслівасці, і як зразумела ля царквы, што будзе пагарджаць сабою, калі яна, такая, стане побач з ім, і як вырашыла сама сябе стаптаць за сваю памылку. І як не падумала тады аб ім, і як назнарок рабіла самыя дзікія ўчынкі, каб нават самой не сумнявацца ў сваёй подласці.

Ён маўчаў.

— Я ведаю… ведаю, як я вінавата. З самага пачатку ведала, таму і не ішла. І заблытвалася ўсё больш… больш… Я ведаю, мне нельга дараваць, і мы не можам быць ранейшыя адзін да аднаго… Я прыйшла толькі сказаць і пайсці. Але мне будзе цяжка… цяжка кінуць цябе, не ведаючы, што ты хоць трошкі зразумеў і трошачкі дараваў мне.

І раптам яна ўпала перад ім, нібы прысела бокам на сагнутыя ногі, і схавала твар у яго каленях.

Ён мякка пагладзіў яе па галаве:

— Як жа ты змардавала сябе, дурное дзяўчо!

Сеў побач на падлогу.

— Ану, кінь равець. Падумаем, што рабіць, калі ўжо так заблыталіся.

Яна разрыдалася яшчэ больш гаротна і няўцешна.

— Ну вось, — сказаў ён. — Многа салонай вады. А ўсё праз тых мярзотнікаў. Мне чамусьці вельмі хочацца, каб фаміліі Хаданскіх падалі сёння на вячэру сабачы памёт.

— Алесь… Алесь… — калацілася яна.

— Я кахаю цябе, — сказаў ён. — Я не ведаю за што, але я кахаю цябе. Але я не ведаю яшчэ, як нам разарваць сетку гэтых старых, дурных забабонаў… Ну, то што будзем рабіць, пасварыўшы два роды? Новы Шэкспір? Рамэа і Юлія для бедных?

Поделиться:
Популярные книги

Ретроградный меркурий

Рам Янка
4. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ретроградный меркурий

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9