Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Вадзяная курачка з'явілася блізка ля яго і цікаўна глядзела зусім без асцярогі.

Ён кінуў y яе жменю твані.

I тут яго ахапіла злосць. Ніхто не баяўся мужыкоў, нават вадзяныя куры. Натоўп дарослых людзей пабег ад дзесяцёх чалавек…

Ён ледзь не заплакаў ад крыўды, але злосць зрабіла яго мацнейшым, ён устаў і павалокся чаротам да далёкага Дняпра.

"A поп Васіль казаў, што ніводзін хрысціянін не будзе страляць y знак святога крыжа… A гэтыя стралялі…"

Злосць нарастала, і гэта давала яму змогу рухацца. Ён ішоў і ішоў на дрыготкіх

нагах. Толькі б выжыць, ён ім тады пакажа…

Але як выжыць?

I тады ён успомніў, што ў Азярышчы жыве сваяк Цыпрук Лапата. Пэўна, ён і не ведае аб падзеях y Півошчах, можа, і ўратуе. Значыць, трэба праставаць на Дняпро, пастарацца пераплысці яго і схавацца ў Азярышчы.

У галаве ягонай усё часцей цямнела. Ён ішоў чаратамі, лугам і зноў чаратамі, падаючы ў карычневую гразь.

…Цыпрук Лапата, які затрымаўся на рацэ і плыў дадому, выпадкова заўважыў аблепленага гразёю чалавека, які плазаваў да вады. Чалавек поўз, a потым абмяк, стаў нерухомы. I, паспяшаўшы да яго, Лапата ледзь пазнаў сваяка.

Лапата ўжо ведаў пра падзеі ў Півошчах і таму не здзівіўся. Але ён разумеў і тое, чаго не разумеў паранены Корчак: уцекачоў будуць шукаць y сваякоў і знаёмых. I таму, перавёзшы ўначы сваяка цераз Дняпро і зрабіўшы яму ў хаце сякую-такую перавязку, ён, з дапамогаю сына, ускінуў яго на воз і выехаў з двара: вырашыў за ноч перавезці яго на млын жончынага дзядзькі, Грыня Паківача. Млын стаяў y лесе, за восем вёрст ад Загоршчыны.

Грынь ведаў травы і мог памагчы. Акрамя гэтага, была і яшчэ адна выгода: на Паківачоў млын людзі стараліся не ездзіць, бо ў гаспадара была незайздросная слава чараўніка і ведзьмара.

…Вёска спала, калі Лапата ехаў вуліцай. Толькі ў акенцы Кагутоў свяціўся агеньчык: сям'я дапозна працавала і цяпер, відаць, вячэрала.

Лапата дзякаваў богу, што вёска спіць. Але ён не быў бы такі спакойны, каб ведаў, пра што гаварылі Кагуты за вячэрай. A рашылі яны праз некалькі дзён ехаць на Паківачоў млын з першым збожжам, бо ў сваім, азярышчанскім, млыне было завозна.

X

Раніцай назаўтра госці раз'язджаліся. Праводзячы іх стрэламі з гармат, зноў бурчаў на Фельдбаўха Кірдун. I зноў Алесю даводзілася стаяць на тэрасе, аддаваць развітальныя паклоны.

Вось спыніўся перад ім Басак-Яроцкі. Спакойна глядзіць y вочы пастрыжнога сына наіўна-сінімі вачыма:

— Бывай, сынок… Будзе сумна — заязджай лiсiц пастраляць… Кгм…

I дадае шэптам:

— A калі будзе цяжка, ды яшчэ, крый божа, знойдзецца вораг — помні: ёсць дзядзька Яроцкі, які ўмее трымаць пісталет.

— Дзякуй вам.

Пан Мнішак збіраецца ў дарогу. Глядзіць на Алеся разумнымі вачыма. Гэты не запрашае, гэтаму, уласна кажучы, няма куды і запрасіць.

— До відзэня, млоды пан.

— До відзэня, — чырванеючы, з жахлівым акцэнтам кажа Алесь.

Ён ніколі не наважыўся б на такое ўніжэнне, каб не жаданне зрабіць старому прыемнае.

…Віцэ-губернатар падыходзіць да яго, зусім не такі румяны і свежы, як учора, хаця стараецца трымаць гонар.

— Бывайце,

князь! Старайцеся быць вартым сынам Расіі. Многа вам дадзена — многа з вас і чакаецца.

"Трымайся проста, будзь ласкавы, будзь велічны, стары ваяка, але гэта ты гаварыў y далоні незразумелыя і страшныя словы, і я цяпер невыразна адчуваю, якія прорвы, якія безнадзейна мёртвыя пустэчы за кожным спакойным дарослым тварам, які адчай за кожнай паспяховай кар'ерай.

Але я не пакажу табе гэтага. У мяне таксама няма нічога, акрамя магіл. Так мяне вучылі".

Едуць Хаданскія. Паблажлівая ўсмешка старога графа, занадта ласкавая, каб ёй можна было шчыра верыць. A Ілля нічога сабе звярок. Так і не сышліся бліжэй.

Хлопчык праводзіць вачыма кожную сям'ю, быццам яна знікае навекі, і не ведае, што ўсё гэта — ніці таго кіліма, які яму давядзецца ткаць усё жыццё, доўгім ці кароткім яно будзе. Некаторая нітa будзе ісці амаль суцэльным фонам, шэра-зялёным, як дажджлівы панядзелак. Некаторая сустрэнецца палоскай, вузкай, на дзень працы. Некаторая прамільгне чырвонай адзінай нітачкай, але праз усё жыццё.

Людзі прыйшлі — людзі і знікаюць. I яму здаецца, што знікаюць назаўсёды.

I Майка з Мсціславам сёння таксама знікнуць.

A вось накіроўваецца да сходаў лічба "20", браты Таркайлы.

— Бывай, князь, — басам кажа Іван. — Глядзі, Тодар, які хлопец расце. Сапраўдны прыдняпроўскі лыцар. Як вырасце — лепей з ім не звязвайцеся, розныя там англічане ды туркі. Дасць — лужына застанецца. Го-го-го-гык!

Тодар кіславата ўсміхаецца. A Іван басіць далей:

— Наш… Наш… Прыязджай, брат, да мяне — ажаню. Мы такога героя нейкім сушаным рыбам і панюхаць не дамо…

Ах, выбірайцеся ж вы хутчэй з вашым лыцарствам. Бо Майка і Мсціслаў таксама паедуць.

Бацька вядзе да карэты старую Клейну, a за ёю ідуць Ядзечка і Янка.

— Бывай, бэйбас, — кажа старая. — Ты глядзі ў мяне. Ранавата пачынаеш банвінавіць ды ферлакурыць.

— Дзякуй вам, мілы Алесік. Усё было добра, — сумна, зусім без дакору, кажа Ядзечка. — Вы толькі не забывайце… нас: мяне, і маму… і Янку.

— Бывайце, Ядзечка…

Вось ужо і Раўбічы выходзяць з дзвярэй. Раўбічы! A за імі паедзе Мсціслаў.

Жоўчна-прыгожы твар Раўбіча сур'ёзны. Халодныя, з пашыранымі зрэнкамі, страшныя і ўсё ж нечым прыцягальныя вочы зноў ловяць позірк хлопца, выпрабоўваюць, забіраюцца павольна на самае дно душы.

— Бывай, свет ясны, — з нечаканай цеплынёй кажа ён.

— Бывайце, любая Майка.

— Бывайце, любы Алесь.

— Ці… здаволены вы?

— Le plus beau bal, que j'ai vu de longtemps [45] , — адказвае за яе важны, як прыдворны, Франс.

A яна не адказала, толькі кіўнула галавой.

45

Самы цудоўны баль, які я калі-небудзь бачыў (франц.).

Поделиться:
Популярные книги

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Измена. Верну тебя, жена

Дали Мила
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верну тебя, жена

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Хищный инстинкт

Суббота Светлана
4. Мир Двуликих
Фантастика:
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Хищный инстинкт

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Возрождение Феникса. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 1

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

В теле пацана 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 4