Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

На нейкi асаблiва ганарысты i жорсткi твар дзеда падалi апошнiя праменнi сонца. Цiха гулi струны, прыглушаныя рукой. А голас з жорсткага рабiўся мяккi i спеўны:

Пакiваў Мікола галавою, I пайшлi яны моўчкi на неба… Вечар крадзецца над зямлёю, Недзе у пупrчы ваўкi завылi. Чуе у дрэвах хрыпы Мiкола, Чуе ён няпэўныя рухi.

Янька з круглымі ад жаху вачыма забiлася памiж плячом дзеда i сцяной, i дзед толькi на адно iмгненне адарваўся ад струн, каб накiнуць ёй на плечы крысо дзiравай свiткi. Алесь убачыў гэта i сцiснуў далонямi скронi, так шкада яму стала сябе i ўсiх.

"Хто такi? — спытаў Касьян Мiколу. — Цi
не мiшка, баранi нас божа?"
"Не, не Мiшка, — проста кабыла", — Адказаў Мiкола спакойна… Памiж хвояў стаiць кабыла, — Не кабыла, а здань без цела. Страшна рэбры стырчаць, як латы З абадранай страхi сялянскай. Карак збiты, бяльмо на воку… I… жарэбiцца тая кабыла!

Голас дзеда сарваўся.

Пацягнулася да святога, Як дзiцёнак хворы, зiрнула: "Можа, гэты мне дапаможа?" Стаў Мiкола, макаўку пачухаў: "Брат Касьян, давай дапаможам". Тут, як чорт, Касьян раззлаваўся: "Гэтай падле найлепей здохнуць, Чым цягаць барану i бярвеннi Ды жывiцца гнiлою саломай. Канавал я, цi што, нарэшце? Хочаш — пэцкай мужыцкiя рукі. Я прыйду на неба незайманым, Чыстым стану прад божыя вочы".

Юрась з жахам глядзеў на дзеда. I дзед спаймаў яго позiрк, усмiхнуўся i без музыкi, — струны яшчэ замiралi, — амаль скорагаворкай, пaвёў песню далей.

Тут Мiкола склаў сваю свiтку, Вогнiшча развёў мiж лаўжамi. Сеў Касьян да цяпла, рукi грэе, А Мiкола стаiць ля кабылы, Мацае ёй бруха рукамi, Па крыжы далонямi гладзiць… Каб ля Оршы ён быў канавалам Паўрубля яму б заплацiлi, Завалiўся б грашыма Мiкола.

Нясмелая ўсмешка дрыжала ў краёчку вуснаў Паўлюка. Ён нягучна крануў Алеся ў бок, i Алесь адказаў усмешкай. Зноў павялi свой напеў, загулi струны. Цiха-цiха.

Не спявалi яшчэ i пеўнi, Як кабыла глыбока ўздыхнула: Мокры, цёплы белы жарэбчык Мякка лёг у Мiколавы рукi. Аж да поўдня чакаў Мiкола, А пасля ён пагнаў худобу, I за ёй жарабятка пабегла.

З палёгкаю ўздыхнула i легла на бок Курта, быццам i яна зразумела, што ўсё скончылася добра. А сонца сядала, i зелень дрэў набыла аранжавае адценне.

Йшлi яны i прыйшлi на паляну. На паляне — курная хата. Каля хаты чвэртка валокi I сухая старая дзiчка. Стаў Мiкола у лесе i бачыць: Гаспадар бяжыць да кабылы. На нагах падраныя поршнi, Твар змарнелы, на твары слезы. Адвярнуўся Мiкола i кажа: "Вось i ўсё, хадзем, брат Касьяне, Паспяшаем хутчэй на неба, Дасць нам бог за затрымку па шыi".

Юрась варухнуўся, думаючы, што ўжо канец, але злавiў строгi позiрк дзеда i застаўся сядзець нерухома…

Перад богам стаiць Мiкола, Порткi ў се заляпаны граззю, На кашулi крывавыя плямы, Твар знябыты, чырвоныя вочы. На Мiколу бог раззлаваўся: "Ля карчмы ацiраўся, вядома, З дзеўкамi качаўся па гумнах, Размяжулiлi нос табе хлопцы. Прэч з вачэй!" Тут Касьян засмяяўся: "Што табе я казаў, Мiкола? Як прыходзiш, каток,
на неба, —
Трэба чыстае мець адзенне, I не варта таго кабыла, Каб гнявiў ты госпада бога". "Пра якую кабылу ты кажаш Бог спытаў. I тады Мiкола Расказаў яму пра кабылу, Пра зямлю, пра бедныя весi: "Божа, божа, ты бачыш пакуты. Крыж у хлопаў паны здзiраюць, Каб ярмо нацягнуць на шыю. Мужыкi на зямлi азёрнай. Ўсю салому са стрэх паздзiралi, Ўсю кару з сасонак паелi".

Алесю стала цяжка, ён лёг жыватом на траву i схаваў твар у далонi.

Бог задумаўся, цяжка, глыбока, I сказаў: "Даруй мне, Мiкола. Я ўсё гэта давеку запомню". Гнеўна бог зiрнуў на Касьяна: "Чысты ты, Касьян, i прыгожы. Край мой бедны ваўкi раздзiраюць, — Ты ж аб чыстай адзежы дбаеш. А цi думаў ты, браце Касьяне, Што для сэрца майго даражэйшы Нават цёмны, апошнi злодзей. Ён царкву маю абдзiрае, На прастол брудным поршнем лезе, Але лезе з чыстай душою, Бо ад голаду дзецi канаюць I ў яго, i ў яго суседа. Ты пра гэта не думаў, Касьяне, I таму я даю Мiколу Кожны год два вялiкiя святы, Каб Мiколу славiлi людзi, А табе я даю, неразумны, Дзень апошнi, дваццаць дзевяты, Ў лютым месяцы, месяцы гурбаў".

Сонца амаль дакранулася ужо да зямлi. I твар дзеда стаў ружовы.

Тут Касьян, як бабёр, заплакаў: "Божа, божа, за што караеш? Ты пакрыўдзiў свайго святога За адроддзе паршывай кабылы!" I сказаў яму бог спакойна: "А цi думаў ты, браце Касьяне, Што з мячом я з'яўлюся хутка, Што надыдзе пан бог у славе Ратаваць свае белыя землi?

З цiхай пагрозай заспявалi струны. Цяпер ужо не толькi колка, але i рука дзеда павольна бегала па iх. Ценi ляжалi ў вачнiцах i пад вуснамi старога, а твар быў чырвоны, быццам аблiты полымем i крывёй.

Час той прыйдзе. I скора прыйдзе. Стане моцным канём жарабятка, I на гэтым канi я паеду Да пачынкаў [5] i хат сялянскiх. Конi iхнiя мала елi, Працавалi, вазiлi цяжка, — Справядлiвасцi ездзiць належыць На мужыцкiх пузатых конях.

Гнеўна ўзвiўся напеў.

А калi на крыж мяне пацягнуць — Мужыкi мяне абароняць. Iм даю я ў лясах дубiны, Iм даю я ў зямлi каменне. А астатняе — самi здабудуць".

5

Пачынак — хата ў нечапаным лесе.

Трывожна-барвяны твар схiлiўся над струнам. А напеў зноў стаў цiхi, амаль нячутны, пагрозны.

Над зямлёю гудзе навальнiца, Над зямлёю халодная злiва. Недзе ў лесе таўсцеюць доўбнi, Недзе ў стайнi расце жарабятка.

Павольна замiраў гук струн. I, пакуль ён сцiх, доўга яшчэ пасля таго панавала маўчанне.

— Дзеда, — шэптам спытаў Юрась, — а дзе тое жарабятка?

I дзед адказаў таксама цiха:

— Хто ведае. Можа, нават i непадалёку. У Лапаты расце белае жарабя. Ды цi мала яшчэ дзе.

Поделиться:
Популярные книги

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Все не так, как кажется

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Все не так, как кажется

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5