Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Фактар з яго быў нявопытны, але рухавы i, галоўнае, бездакорна сумленны, капейкi пад ногаць не зацiсне. I таму Загорскi прывык да яго i адпускаць не хацеў.

I вось зараз яны ехалi ў панскiм кабрыялеце, белы, як апошнi мужык, шэравокi панiч i Выбiцкi, гарбаносы i кашчавы, ушчэнт спалены сонцам, але са старанна дагледжанымi вусiкамi. Ехалi моўчкi, насцярожаныя адзiн да аднаго.

— Што ж, цi падабалася там панiчу? — спытаў нарэшце Выбiцкi.

— Вельмi.

— То ж бачыў я, што тая хлопка так плакала, быццам роднага сына за свет вязуць.

— Яна не хлопка. Яна Марыля, другая мацi мне.

Пан Адам пакруцiў

галавою.

— За што ж гэта вы iх так паважаеце, панiч?

— Бо яны працуюць, як Адам i Ева, — завучана сказаў хлопец. — Аруць зямлю i прадуць лён. Выбiцкi ўздыхнуў:

— Э-эх, панiч. Прайшоў той час, калi на зямлi былi толькi Адам i Эва. Прайшоў i не вернецца. Цяпер над Адамам i Эвай цар, потым губернатар, потым ваш ойцец, а потым я, паўпанак.

На вуснах яго з'явiлася iранiчная ўсмешка.

— А яны з усiх нас пасмейваюцца, бо нiчога больш не могуць зрабiць. Пра цара не чуў, а губернатара, як яны кажуць, кулагай аблiлi. Князь, па iхняму прыслоўю, "лярва, хоць i ў барве". А я, наогул, "цi пан сам пан, цi пан у пана служыць?". "На назе бот рыпiць, а ў гаршку трасца кiпiць". Так што нiколi вам, панiч, не быць мужыком, а мужыку не быць панам. I таму час вам забыць аб тым, што вы гулялi з хлопскiмi дзецьмi ў цыркi [9] . Час вучыцца панаваць… Нiколi iм, на жаль, не быць вольнымі, як старапольская шляхта. Заўсёды над iмi будзе прыгон. Чалавек гэта такая халера што прыдумае…

9

Гульня накшталт бабак.

— А белае жарабя? — спытаў Алесь i схаладнеў ад самага нутра, бо зразумеў, што ледзь не ляпнуў лiшняе.

— Якое белае жарабя? — спытаў пан Адам, уважна гледзячы на Алеся.

— Камень унь у яры, — няспрытна выкруцiўся Алесь. — Ляжыць у траве, як белае жарабя.

— А-а, — сказаў абыякава Выбiцкi. — Дык гэта, панiч, хутчэй на белую авечку падобна…

Вочы ягоныя амаль зусiм непрыкметна смяялiся.

— Дык, значыць, вучылi вас там, панiч?

— Вучылi.

— То i добра. Прынамсi, не зблытаеце льну з пшанiцай.

Абодва зноў маўчалi. Цёплы ветрык павяваў у твары, кабрыялет мякка пагойдвала. Пасля амаль бяссоннай ночы Алеся хiлiла ў сон, i ўрэшце ён задрамаў…

…Не было ўжо нi рунi, нi жаўранкаў над ёю, нi сонца. Была ноч, i туман, i доўгiя конскiя шыi над белым возерам. Як тады, у начлежнай няпэўнай дрымоце, ён падступаў траха не да ног, гэты туман, i з туману паступова вырасталі, выходзiлi на ўзгорак, як на бераг, дзiўнай прыгажосцi белыя коні. Маўклiвыя белыя конi, якiя павольна перабiралi нагамi. Ён адзiн ляжаў ля напалову згаслага вогнiшча, а конi стаялi вакол яго i часта, пяшчотна схiлялi да яго галовы i дыхалi цёплым i харошым, а iхнiя вочы былi такiя глыбокiя i такiя добрыя, якiя бываюць толькi ў чалавечай мацi, калi яна глядзiць на дзiця… Конi стаялi i журботна, ласкава глядзелi на яго, а памiж iмi стаяла яшчэ мокрае белае жарабя са смешным тоўстым хвастом… I гэта было такое незразумелае шчасце, што Алесь ледзь не заплакаў. А малочны туман збягаў з зямлi, як вада, i ўсюдых былi белыя… белыя… белыя конi…

…У сне ён адчуў, што нешта змянiлася, што кабрыялет стаiць, i прачнуўся ад няяснай трывогi.

Вакол зноў былi рунь i жаўранкi. А

па гэтай рунi, здалёку, нехта ехаў на дарашаватым канi.

— Чаго сталi? — спытаў Алесь.

— Ды ён вось гукнуў…

— А гэта што за важны такi, што дарогi яму няма?

— А гэта жандарскi паручнiк Апалон Мусатаў… I чаго гэта з Сухадола яго прынесла, ды яшчэ аднаго?

Коннiк павольна наблiжаўся да рунi. Баяўся, вiдаць, кратовак i хамячыных нор. Часам амаль з-пад самых капытоў вырывалiся спуджаныя жаўранкi, конь стрыг вушамi, але, пакараючыся ўладнай руцэ, як па струнцы, iшоў да дарогi.

Урэшце коннiк пад'ехаў да самага кабрыялета. Алесь убачыў перш за ўсё вузкiя, зеленаватыя, як у рысi, вочы пад пясочнымi брывамi, храшчаваты нос i маладыя, але ўжо шчэцiстыя вусы i бакенбарды. Твар быў бы амаль грубы, хаця i прыгожы, каб не вiшнёвыя вусны i зусiм юны, празрыста-ружовы румянец тугiх шчок.

Гэты чалавек кепска загараў: твар быў таго самага колеру, што i трыкутнiк грудзей пад расшпiленым каўняром блакiтнага мундзiра.

Але цiкавей за ўсё былi рукi: учэпiстыя, вельмi характэрныя i прыхавана-нервовыя, са сплюшчанымi на канцах, як долата, пальцамi. Адна рука сцiскала павады, другая гладзiла карак каня.

Упоперак сядла ляжаў доўгi англiйскi штуцэр; два пiсталеты былi слаба засунутыя ў сядзельныя сумы.

— Дзень добры, Выбiцкi, — сказаў паручнiк.

— Дзень добры, пане Мусатаў.

Рысiныя вочы Мусатава абмацалi каня, кабрыялет, постаць Алеся.

— У вальтэр'янцы гуляеце? — спытаў паручнiк. — Глядзiце, звыкне вось такi ездзiць, а потым паспрабуе i вас выпхнуць.

— Гэта загоршчынскага пана сын, — быццам просячы прабачэння, сказаў Выбiцкi. — У Азярышчы быў дзядзькаваны.

У вачах Мусатава з'явiлася iскра цiкаўнасцi.

— Польскiя штучкi, — сказаў ён.

— Што вы, пане Мусатаў. Загорскiя з карэнных тутэйшых… Спрадвеку праваслаўныя.

— А самi ў каталiцкi лес глядзяць.

— Пабойцеся бога! У якi лес?! — Выбiцкi быў вiдавочна пакрыўджаны i за сябе, i за паноў.

— А чаму ж гэта стары Загорскi-Вежа загадаў малодшага брата вось гэтага хлопца ў касцёле ахрысцiць? Скандал быў на ўсю губерню.

Выбiцкi апусцiў вочы.

— Я чалавек маленькi. Не мне ведаць намеры старога пана. Але ж зразумейце i вы: чалавек ён старасвецкi, з капрызамi.

— Кацярынiнскага веку, — iранiчна дабавiў Мусатаў.

— Яго дзiвацтвы на грошах стаяць, — сказаў Выбiцкi. — Пад кожным яго капрызам — тысяча рублёў. Стане на ўвесь сухадольскi суд. Так што не нам а з вамi яго судзiць.

На хвiлiну замаўчалi. Звiнелi над рунню жаўрукi.

— Чаго гэта вы без дарогi? — спытаў пан Адам.

— Зараз нам дарогi непатрэбны… Нiчога не бачылi?

— Не, — устрывожыўся Выбiцкi. — А што такое? Мусатаў прамаўчаў. Толькi ўчэпiстая рука паправiла штуцэр.

— Чорны Война зноў у губернi, — сказаў ён пасля паўзы.

Пан Адам падаўся наперад.

— Уварваўся аднекуль, як шалёны воўк, — сказаў Мусатаў. — Спяшаецца рэзаць, пакуль пастухi не агойталiся. Два гады не было i раптам, як камень на галаву.

— А казалi, што вы яго тады… падвалiлi… два гады таму.

— Я каня ягонага падвалiў… На гэты раз буду разумнейшы. Яго звалю, а на яго канi ездзiць буду. I адкуль ён толькi коней такiх бярэ? Стрыжы, а не конi.

— Не ездзiлi б вы цяпер адзiн, пане паручнiк. Гэты не мажа.

Поделиться:
Популярные книги

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Запретный Мир

Каменистый Артем
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
Запретный Мир

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Волк 7: Лихие 90-е

Киров Никита
7. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 7: Лихие 90-е

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Приручитель женщин-монстров. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 9

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8