Чтение онлайн

на главную

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Ну, пацалуй мяне, пацалуй яе… Ну!

Жанчына і Белы, абое яны гаварылi па-халопску з модным акцентам, але ўсё ж гаварылi, i гэта рабiла iх неяк больш блiзкiмi.

— Пацалуй мяне, — сказаў Белы.

Але хлопчыку было няёмка, i ён, схiлiўшыся, пацалаваў, — зусiм як Кагутова папу, — руку жанчыны, пяшчотна-тонкую, асаблiва белую сярод чорных карункаў шырокага рукава.

— Fасоn dе vоir d'un сhеvаliеr, — засмяяўся мужчына. — Я ж казаў, што ён мой сын, мой. Да рукi жанчыны — перш за ўсё. Сhе-vа-liеr!З

— Gеоrgеs! — зноў з дакорам сказала жанчына.

Алесь

на ўсе вочы глядзеў на яе. Не, гэта было не тое. У яе былi маленькiя рукi i ногi, непрыгожа танклявая постаць.

Але ж яе твар з такiмi цёплымi шэрымi вачыма, з такiм спакойным ротам! Але ж каштанавыя iскрыстыя валасы! Усё гэта было роднае, толькi на хвiлiну забытае, i вось цяпер усплывала ў памяцi.

I ён раптам несамавiта, нечакана крыкнуў:

— Ма-ма!

Крыкнуў амаль як сялянскае малое, на якое рушыць вулiцай карова, крыкнуў, цвёрда верачы, што вось зараз мацi прыйдзе i ўратуе. Крыкнуў i адразу засаромеўся.

Ёй толькi таго i трэба было. Абхапiла, пачала шаптаць на вуха. Але ў iм ужо расло абурэнне i сорам, быццам ён здрадзiў хаце, рукам Марылi, вачам братоў. I ён так разрыдаўся ў гэтых вузкiх руках, быццам сэрца яго рвалася на шматкi.

А яна цалавала.

Ён плакаў, бо адчуваў, што злоўлены, што з гэтым шэптам канчаецца для яго ўсё.

…Яго павялi мыць i пераапранаць. I калi бацька i мацi засталiся на тэрасе адны — усмешка няёмкасцi так i не сышла з iхнiх вуснаў. Пазбягаючы глядзець мужу ў вочы Антанiда Загорская глуха спытала ў пана Адама, якi стаяў наўздалёк:

— Што, пан Адам, як вам панiч?

Пан Адам мяўся.

— Праўду, — цiха сказала яна.

— Мужычок, проша панi, — наважыўся Выбiцкi. — Але з чыстым сэрцам, з добрай душою.

— Нiчога, — нават з нейкай палёгкаю ўздыхнула мацi. — Навучым.

Бацька лёгкаважна зарагатаў, паказваючы белыя зубы.

— Бачыце, пан Адам? Так лёгка i навучым. Lеs fеmmеs sоnt раrfоis vоlаgеs [12] .

— Гэтую iдэю падаў ты, Gеогgеs, — шэрыя вочы мацi сталi вiльготнымi. — I ты не маеш права…

12

Жанчыны часам бываюць легкадумныя (франц.)

— Скажам, i не я, — сказаў пан Юры. — Скажам, бацька мой, i нам нельга было не паслухацца.

— Але чаму яго аднаго?

— Самадурства. Меў на Алеся вялiкiя надзеi. I ты ведаеш, што ён мне сказаў перад дзядзькаваннем?

— Кажы.

— "Як шкада, што я не аддаў у дзядзькаванне цябе, Юры. Можа, тады ты, сын, быў бы чалавекам, а не прадметам для царквы i псярнi".

— Гэта я зноў аднавiла ў Загоршчыне царкоўную службу. I ён не любiць цябе… праз мяне.

— Кiнь. Глупства.

— Ну, а чаму не хоча дзядзькавання для Вацлава?

— Баюся, што Вацлаў яму абыякавы.

— Другi ўнук?..

— Я не хацеў, Антанiда. Я ж толькi сказаў аб легка думнасцi…

Мацi ўжо ўсмiхалася:

— Дык што ж зробiш, Gеогgеs, калi ты ўсё бачыш еn nоir2.

Зноў

гаротна задрыжалi яе веi:

— Забыў усё. Забыў французскую. А гаварыў, як маленькi парыжанiн… Я прашу цябе, я вельмi прашу, Gеоrgеs, не спускай з яго вачэй, хадзi за iм у першыя днi, бо яму будзе сумна… Ах, жорстка, жорстка гэта было — аддаць!

Пан Выбiцкi далiкатна кашлянуў, прастуючы да сходаў, i толькi тут панi Загорская спахапiлася, ускiнула на яго рахманыя вочы:

— Прабачце, пан Адам, я была такая няўважлiвая. Вельмi прашу вас — паснедайце разам з намi.

— Бардзо мi пшыемне, — пачырванеў Выбiцкi, — але ж прабачце, я зусiм па-дарожнаму.

— Ах, нiчога, нiчога… Я вас вельмi прашу, пан Адам.

Выбiцкi нiякава палез у кiшэнь па чырвоны фуляр, якi нагадваў невялiчкi абрус.

Лёгка i па-англiйску выкацiлi на тэрасу стол на кольцах, прыставiлi яго да накрытага ўжо абедзеннага стала. Матуля начала здымаць накрыўкi з мiсаў.

— Накладайце сабе, пан Адам, — сказала мацi. — Вазьмiце курыную пячонку "брашэ"… Бачыце, снедаць будзем па-англiйску. Першыя днi яму будзе нязручна са слугамi, беднаму.

Аконам спачувальна крэкнуў, стараючыся зрабiць гэта як мага больш далiкатна i не абразiць тонкага слыху панi.

I якраз у гэты момант з'явiўся ў дзвярах Алесь у мярэжанай пад народны густ — сарочцы, сiнiх шальварыках i чырвоных кабцiках [13] . Менавiта так, на думку панi Антанiды, выглядалi ў свята дзецi багатых сялян, i таму хлопчыку можна было не адчуваць нязручнасцi. Бацька хацеў быў пырснуць у сурвэтку, але стрымаўся, памятаючы нядаўнюю жончыну крыўду. Таму ён толькi паказаў на крэсла побач з сабою.

13

У чорных фарбах (франц.).

— Сядай, сыне.

Алесь, зазвычай такi зграбны, медзведзявата палез на крэсла. Глядзеў на ломкiя абрусы, на старое серабро, на двухзубы iтальянскi вiдэлец, на блакiтны крыштальны келiх, у ломкiх гранях якога драбiлася нейкая янтарная вадкасць.

— Што гэта? — амаль без голасу спытаў ён.

— "Го-Сатэрн", — адказаў бацька. — Гэта, брат, такое вiно, што i ты можаш пiць.

— Вiна не хачу, ад яго людзi дурныя. Лаюцца.

Выбiцкi зморшчыўся ад скрухi, i, убачыўшы гэта, Алесь раптам раззлаваўся. Урэшце, iхняя гэта была вiна. Урэшце, гэта самi яны давялi яго, а цяпер яшчэ ўчынiлi яму гэткае катаванне.

Таму ён смела палез падрапанай лапай у хлебны кошычак, палажыў кавалак на сваю талерку i лыжкаю пацягнуўся да бацькавай талеркi, адчуваючы ў сэрцы пачуццё, блiзкае да адчаю.

— Еш, еш, сыне, — спакойна адказаў пан Юры. — Мацуйся. Давай мы i табе на талерку пакладзем.

Але маленькi зацкаваны мужычок ужо нёс да рота самы вялiкi кавалак. Яму было нязручна, i таму ён успёрся левай далонькай на край стала, а калi ўспёрся — з-пад гэтай далонькi ўпаў на падлогу падрыхтаваны кавалак хлеба.

Поделиться:
Популярные книги

Императорский отбор

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
8.56
рейтинг книги
Императорский отбор

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Новая Инквизиция 2

Злобин Михаил
2. Новая инквизиция
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новая Инквизиция 2

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Свои чужие

Джокер Ольга
2. Не родные
Любовные романы:
современные любовные романы
6.71
рейтинг книги
Свои чужие