Чтение онлайн

на главную

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Памаўчаў.

— У тую ноч старэйшая дачка Раўбiчава нарадзiлася. Дык гэта Раўбiч з гарматы стрэлiў. Там, пэўна, весела было, а тут страшна. Надта ўжо цёмная ноч была.

Маўчалi. Вадкая барва трапятала на тварах, i тварам было горача, а патылiцы ласкава сцiскаў начны халадок.

— А цi праўду гэта кажуць, Андрэйка, што Раўбiч той — чараўнiк? — спытаў Кандрат.

— Чаму гэта? — упершыню за ўвесь вечар спытаў Алесь.

— Не ведаю, — сказаў Кандрат.

— I я чуў, — упэўнена сказаў Павал. — Бо ён вунiятам быў.

— Цю на цябе, — сказаў Кандрат. — Гэтак выходзiць, што i наша мацi чарадзейка. Яна ж таксама

з вунiятаў была, аж пакуль iх ад вунii не адвялi. Сiлком адводзiлi. Каб гэта яшчэ поп убачыў, што яна дагэтуль смуткуючага [6] ў каморы хавае, дык звону было б, як на сабачае вяселле.

— Наша мацi — iншае, — сказаў Андрэй. — Ну забаранiлi малiцца як хочацца, дык яна i кiнула.

— А Раўбiч, кажуць, сапраўды чараўнiк. Бо нi з чым не змiрыўся, як унiю знiшчылi, i, кажуць, у першую ж ноч прадаў д'яблу душу, абы толькi не па-iхняму выйшла…

6

Смуткуючы — статуэтка Хрыста ў паставе роздуму.

— Хто гэта бачыў? — вальнадумна спытаў Алесь.

— Я-то не бачыў, — уздыхнуў Андрэй. — Магчыма, i брэшуць… Але нешта ўсё ж ёсць. Начамi ён, кажуць, не спiць. I агнёў ужо нiдзе няма, а iскра ўсё свецiць. Аднойчы наш Кастусь Боўда праходзiў апоўначы паўз ягоныя клецi, дык так, казаў, серай з подпалу цягне! I потым, ноччу раптам у яго людзi. Толькi поначы. Невядома як з'яўляюцца, невядома, куды знiкаюць. Дый цi людзi яшчэ?

— А можа, яны там фальшывыя грошы робяць? — засмяяўся Кандрат.

— Не, — памаўчаўшы, упэўнена сказаў Андрэй. — Нешта там усё ж няладна. Во i зараз, глядзi, агонь.

Усе мiмаволi павярнулiся i доўга глядзелi ў змрок, на далёкую iскрачку, амаль нябачную адсюль i такую кволую, што нават камар мог загасiць яе.

Агонь трохi сцiшыўся, стаў нiжэйшы, цемра з-за купiн усё часцей лiзала цёмнымi языкамі пляму святла ля вогнiшча, а гэты далёкi агонь, вельмi самотны ў цемры, усё гарэў i гарэў.

Кандрат падкiнуў у цяпло сушняку. Сядзеў нерухома. Усе астатнiя таксама як анямелi. Алесь глядзеў на iх i адчуваў, што любiць iх, што няма для яго цяпер на зямлi даражэйшых твараў, чым грубавата-суровы твар Паўлюка, чым мяккае і пяшчотнае аблiчча Андрэя, чым твар Кандрата, на якiм цяпер блукала хiтраватая ўсмешка, быццам ён успамiнаў нешта вясёлае.

— З чараўнiкамi гэтымi, наогул, бяда, — сказаў Андрэй. — Ведаеце хутар Памярэч?

— Ведаю, — сказаў Павал. — Ля Недабылiхi. Нiчога там няма. Толькi некалькi камянёў на балоце ды здзiчэлыя слiвы… А што?

— Там усе людзi ў чорны год паўмiралi. Ды iм нiчога, усе хрышчоныя. А вось у малодшай нявесткi толькi што дзiця нарадзiлася. Так i не паспелi ахрысцiць.

— Чым жа яно вiннае? — сурова спытаў Павал.

— Не ведаю, — сказаў Андрэй. — Вiдаць, i сам бог разумее, што тут нешта не да ладу i справядлiвасцi тут няма, прымушаць бязвiннага пакутаваць. Таму такая душа i лётае над блiжэйшым раздарожжам i плача, просiць прахожага, каб ахрысцiў.

— Што ж ён, спаймае яе, у царкву панясе? — усмiхнуўся Павал. ·

— Нашто, — сказаў Андрэй. — Проста роўна ў поўнач, калi iдзеш раздарожжам i яна пачне над тваёю галавою лётаць, — назавi першае лепшае iмя, мужчынскае цi жаночае.

— А адкуль гэта ведаць? — спытаў Павал.

— А

тут ужо ўгадаць трэба. Бо як не ўгадаеш — так душа i будзе лётаць. Сем год будзе лётаць, а потым заплача i паляцiць у пекла з вечнаю крыўдаю на людзей.

Алесь пасунуўся блiжэй да агню. Сказаў:

— Чаго ж тады нiхто не пайшоў на Недабылiху? Гэта ўжо свiнства, не памагчы.

— Анiхто не ведаў, — сказаў Андрэй. — Дарогай ля Недабылiхi ўначы пайсцi, гэта трэба каменнае сэрца мець. I вось зусiм ужо нядаўна Пятрок Кахно затрымаўся ў дзяўчыны i iдзе недабылiцкiм раздарожжам акурат у поўнач. Толькi стаў на скрыжваннi — як заплача нешта над шлавою. Ды так заплакала — адразу зразумець можна, апошнiя днi лётае душа. I нiзка лётае, аж шолах крылаў чуваць. Пятрок спалохаўся, але перахрысцiўся ды i кажа: "Васiль! Васiль будзе тваё iмя".

Так i сказаў? — з павагаю запытаў Кандрат. — Ну, я цяперака з Петруся нiколi жартаваць не буду.

— Так i сказаў. Як заплача тут душа, ды яшчэ больш жаласна, як паляцiць кудысць. Не ўгадаў Пятрок сказаць iмя. I так яна жаласна крычала, што Пятрок прыпусцiўся дахаты. Прыбег i ўсё дзеду расказаў. Дзед Кахно не спалохаўся, а ўзяў i ноччу пайшоў на раздарожжа, каб якраз у поўнач патрапiць. I апынуўся на скрыжаваннi якраз тады, калi на Раўбiчавай званiцы звон пачаў бiць дванаццаць.

— Што ж гэта ён так спяшаўся? — спытаў Алесь.

— А ён зразумеў, што гэта душа павiнна лётаць апошнюю ноч. Iначай чаго б ёй ледзь не ў твар Петрусю кiдацца i так страшна галасiць… I вось ледзь ён пачуў удары — як застогне, як заскуголiць нешта над iм. Як хворае дзiця. Дзед нават павеў крылаў адчуў на твары. I тады дзед перахрысцiўся ды i кажа: "Нiна. Нiна будзе тваё iмя. А ты памянi жонку-нябожчыцу, Нiну. Скажы, што i я ўжо хутка…" Тут нехта застагнаў, быццам з палёгкаю. А потым душа ўздыхнула. I паляцела далей, i толькi далёка ўжо стала паўтараць: "Нi-iна, Нi-i-на". Панесла iмя да госпада.

— Трэба будзе старому рыбы налавiць i прынесцi, — грубавата сказаў Павал. — Няхай душою пацешыцца. Ён стары, яму бруха напiхаць абы-чым нельга.

— Добра зробiш, — сказаў Андрэй. — Толькi ты яму не напамiнай. Не любiць. Скажы, што цябе хутка ў падлеткi стрыгчы будуць i ты грахi павiнен акупляць.

— Якiя гэта ў мяне перад iм грахi? — буркнуў Павал.

Андрэй мякка ўсмiхнуўся:

— А грушу ягоную хто латашыў?

Усе засмяялiся.

Ноч ляжала над вогнiшчам, над спакойным недалёкiм Дняпром. Мяккая цеплыня гэтай ночы зрабiла Андрэя гаваркiм, а хлопцаў маўклiвымi. I гэта было зразумела i добра, як шолах лазы, як песня жаб, што гулi ў пустыя бутэлькi па ўсiм абшары затокi. I таму нiкога не здзiвiла, калi ў свеце нарадзiлася пакуль што яшчэ цiхая песня.

А ўжо човен вады повен, з чаўна вада свiшча. Ой, там хлопец дзеўку клiча, не голасам — свiшча.

Магутны, мяккi, як гэта ноч, тэнар пачаў з нейкiх асаблiва патаемных, глыбокiх таноў. I, здавалася, нiчога прыгажэйшага за гэтую песню не раджала глухая ноч i цiхая плынь Дняпра. А голас лёгка пералiваўся, плакаў i малiў кагось:

Няма вёслаў, вецер човен ад берага ўносiць. Выйдзi, ясачка, на бераг, кiнь любаму косу.
Поделиться:
Популярные книги

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Старатель 2

Лей Влад
2. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 2

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Мимик нового Мира 11

Северный Лис
10. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 11

Пришествие бога смерти. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Ленивое божество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пришествие бога смерти. Том 5

Аномальный наследник. Том 3

Тарс Элиан
2. Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
7.74
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 3

Опер. Девочка на спор

Бигси Анна
5. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Опер. Девочка на спор

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Приручитель женщин-монстров. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 8

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник