Каласы
Шрифт:
Герцан
рускай дэмакратыі,
Ляціць вазок. Раўніны снегавыя. Бывай, мой край, бывай, бывай, Расія! Бяру з сабой смугу тваю i зоры, Твае бары, прасёлкі, тваё гора. Няхай слупы мільгаюць верставыя — Я не ўцякаю ад цябе, Расія. Я не цябе, Расія, пакідаю — Кідаю бенкендорфаў, мікалаяў, Ярмо сваё, ўладзіміркі, казармы Ды вас, літаратурныя жандармы. О як яны цябе ўсе акруцілі, Аблыталі, Расія, аглушылі! Так моцна спіш ты ў снягах. Паслухаць: Ад мора i да мора — глуха, глуха. А голас хто падасць — жандармаў зграя Ўміг рот заткне тут, аплюе, аблае. Расія, я не здраднік твой, я воін, Я еду зброю гартаваць да бою. Так, еду, ды з табою я да скону, Я стану, знай, Расія, тваім звонам, Праўдзівым, непадкупным i магутным, Каб быў ва ўсёй імперыі ён чутны, Каб цар дрыжаў, пачуўшы гэты звон, Каб рухнуў вобзем самаўладдзя трон І на абломках тых, пад небам сінім, Нарэшце ўстала Новая Расія. «Гапон» В. Дуніна-Марцінкевіча ў мінскай кнігарні, 1855 год — Ці бачыла, пані Альжбета: Кніжка, пісаная беларускаю мовай! Ха-ха!.. — Як?! Гэтай хамскай, мужычаю, пастуховай? Хі-Хі!.. — Мо і пісалі для хама, што возіцца з гноем няспынна? Ха-ха!.. — Што спіць у бруднай халупе сваей са скацінай! Хі-хі!.. — Mo пан аўтар зрабіць мужыка грамацеем мяркуе? Ха-ха!.. — Чаго добрага, кіне пугу хам'ё ды ў школу яшчэ пашыбуе! Хі-хі!.. — Стане вучоным мужык, будзе пісаць трактаты! Ха-ха!.. — На асамблеі ў сталіцы будзе сядзець депутатам! Хі-хі!.. — А можа, ў міністры паперціся ў лапцях захоча? Ха-ха!.. — На трон каралеўскі у шарачку заскочыць! Хі-хі!.. — Кіраваць яшчэ ўздумае намі, панамі! Ха-ха!.. — З зямлі гэтай нас прагнаць зажадае нашымі ж бізунамі! Хі-хі!.. — Ха-ха!.. — Хі-хі!.. Каліноўскі — апошняе словаБывай здаровы, мужыцкі народзе.
Такі іскрысты сёння снег! Такія белыя аблокі! Тут, на зямлі,— не ў сне, не ў сне! — Апошнія лічу я крокі. Да перакладзін чорных тых (Чаму бялеюць ix сукі?) Ўсе дваццаць шэсць гадоў маіх Вядуць стальныя два штыкі. Даруй мне, тата, i бывай: Я не вярнуся ў нашу хату. Больш не адчуць рукою, знай, Тваёй далоні вузлаватай. Даруй, Марыська, родны птах, Я i цяпер, нібы дарункі, На збітым твары, на губах Нясу твае ўсе пацалункі. Даруй, даруй: б'е час разлукі І тую шыю, што твае Так моцна абвівалі рукі, Вяроўка сёння абаўе. Даруйце мне, што ў час юначы Сябе я гэтак не бярог. Паверце вы: я жыць іначай Не мог, не мог, не мог, не мог. Вы знаеце: ні канакрадам, Hi казнакрадам я не быў I казытлівы пах улады, Паверце, ў ноздры мне не біў. Я не таму йду паміраць: Мне напляваць на тыя троны, На каралёў усіх кароны, На крык ix скарбаў — напляваць! Пячэ мне сэрца боль другі: Як ластаўку, на згубу Няшчасны край мой дарагі Дзярэ арол двухдзюбы! Мужык, у крук сагнуты, тут — Ці спёка, ці разводдзе — Валочыць паншчыны хамут З стагоддзя у стагоддзе. Цар толькі прывід волі даў: Па ўсіх палях наўкольных Адзін бізун, як i гуляў, Ізноў гуляе вольна. Ды што цару народа енк, Што слёзы паланянкі: Абы ён толькі піў ды еў Ды ладзіў пагулянкі. Цары ж ca смакам хочуць жыць, Жыць з сэнсам i без сэнсу! Народ ім трэба, каб давіць, Народ ім трэба, каб даіць, Каб, нібы па масту, хадзіць Iм па касцях i сэрцах! Ну, а каб легка клаўся ён Пад царскія падэшвы, Вылазяць зграі халуёў Для «апрацоўкі грэшных». О, я вас знаю, халуі, Пасобнікі разбою! Адна ў вас мара — на чаі Вам кінулі б паболей. Перад дваром вы — бараны, Угоднікі, маўчальнікі — Вам хоць бы выбіцца ў чыны, Пралезці б у начальнікі. Што праўда вам, што вам народ, Што Бацькаўшчыны гора! Вам свой напхаць бы толькі рот, Набіць ядою горла. Вы ўміг тупы цара дэкрэт «Правесці ў жысць» гатовы. З усіх амвонаў i газет Нам «чысціце» галовы. A пікні вам — як чорны зброд, Вы ўсіх распяць ахвочы. Заткнулі вы народу рот I завязалі вочы. О так! З народа можна ўсё рабіць: Масты масціць, вяроўкі віць, Гнуць дугі, круціць атосы, Калі ён нямы, безгалосы! Вось так, народ, ты ланцугі I цягнеш век, нябога. Табе убілі у мазгі, Што гэта ўсё ад бога. Ты за цара ў агонь прывык Ісці, хлуснёй аглушаны, А цар тваёй рукой, мужык, Цябе ж самога й душыць... Калі на край мой крумкачы Ляцелі хіжым роем, Вучыў ты, бацька: лепш маўчы Ды беражы здароўе. Я не паслухаў, выбачай: Безабаронны, клікаў край. I я пайшоў у навальніцу, У бой зацяты — нож на нож. «Мужыцкай праўды» бліскавіцай Я рассякаў нямую ноч... Цяпер — бывай, бывай, народ, Даруй за мой канец такі. Зрабіў я ўсё — на эшафот Вядуць стальныя два штыкі. Усё маўчыць. За небакраем — Палёў заснежаных абрус. Мая прыгнутая, глухая, Мая льняная Беларусь. Там да сяўбы — мне добра бачна — Ужо ладзяць новыя плугі. Ты знай, жандар: не ўсё ў нас страчана — У далях спее бой другі. На скатаванае зямлі Збірай жа, люд мой, новы гром. Я знаю: прыйдзе час, калі Тут станеш ты гаспадаром. Бывай здаровы, мужыцкі народзе, Жыві у шчасці, жыві у свабодзе I часам спамяні пра Яську свайго, Што загінуў за праўду для дабра твайго. Бацькаўшчына На пясчаным грудку Зямлі (там растуць арабіны i слёзкі) Веска наша жыве... Ніводзін лівень i снег, ніводзін вецер, што заўсёды ляціць куды-небудзь, Не абамінае двор наш i хату пад небам. Дні, як белыя ветразі, прыплываюць да нас з усходняга небакраю, За бярозы чапляюцца... Кожны — па-рознаму звоніць, на чыстых граючы струнах, Кожны — як ясны пярсцёнак, як дарагі падарунак. Мы ix ад сябе не пускаем, сцеражом, як у Заўтра кладку: Хай у вочы плывуць, Хай у вушы плывуць, Хай у жылы плывуць да астатку. З календара хлебароба (успамін) Снягамі ўжо аселіцы Засыпаны без ладу. Ix аддалі мяцеліцам У поўную уладу. Ды ў бацькі твар — як сонца, Разгладзіліся зморшчыкі: Яму мех шчасця сёння Напелі калядоўшчыкі. Напелі, напрарочылі З калматаю «казою» Пра поле, дзе, ахвочыя, Растуць жыты лазою, Дзе каласы пад ліўнямі Згінаюцца вясёлкамі, Дзе звонка ночы жніўныя Гукаюць перапёлкамі... I бацька ўжо не чуе Мяцеліц свіст няроўны. Ад рання штось чаруе Каля плугоў-баронаў. Ён думку — сон пра лета У сэрцы ўжо мілуе. Нанова ўсе палеткі У галаве малюе. Дзядзька Адам У вёсачцы нашай некалі жыў дзядзька Адам. Казалі, i птушкі ніколі не зачапіў дзядзька Адам. Касіў, поле араў, баранаваў дзядзька Адам, Сыноў i дачушак малых гадаваў дзядзька Адам. Нідзе ў жыцці не бываў, апроч вёскі ўласнай глухой, дзядзька Адам, Поезда нават не бачыў за вечнаю працай сваей дзядзька Адам, Век прахадзіў між знаёмых палёў i лясоў дзядзька Адам, A паміраць аж за трыдзевяць земляў пайшоў дзядзька Адам. * * * Мова зямлі маёй! Мова бацькаўшчыны! Пачую твой гук на чужой зямлі, I — бумкае чмель у гародчыку басам, Трубяць за возерам жураўлі. У хаце бярвеннай, ля печы — далёкая — Ходзіць мацерына чапяла. На плоце певень — жар-птушка — галёкае, Збудзіўшыся, бзыкае ў шыбе пчала. Дарма мне казалі, што ў пальмавым краі Я нават успомніць цябе не змагу, Што іншая песня — мелодыяй раю — З душы маёй выцесніць просты твой гук. Мова мая! Для мяне ты заўсёды — Сонца вясновага цёплы прамень, Дзіва ляснога поўныя соты, Рэчка, што асвяжае ў сухмень. * * * А дзень, як гарбуз паласаты, Каціўся у змрок рабы. Няслі нада мной пасаты Хмар карабы. Развітвалася з сынам Шэрае поле i гаць. Ішоў я па свеце сінім Долю шукаць. Блукаў я, як пад каронай, Пад лівадзійскай зарой. Стаяў кіпарыс калонай Між мной i гарой. Краінаю вінаграду Вазілі, госця, мяне. Ішоў я між кветак, Рады Вечнай вясне. Ды дзе б я ні быў, Пасаты Мой ветразь няслі ізноў Да матчынай — з сосен — хаты I нашых рыжых ільноў. * * * A ўсё ж я рад, што ў гэты свет Запушчаны з нябыту. Між зор расквечаных i бед — Жыцця майго арбіта. Шмат па шляху маім было Каменняў ды завалаў. Нямала мне у твар раўло Гіенаў i шакалаў. Мяне чынамі-чыгуном Шмат хто давіць быў рады, Пранізваючы, як ражном, Высокаю пагардай. (I сёння сніцца мне парой Эсэсавец бяльматы, Што шомпалам у бок пароў: «Парцізан быў у хата?») Я палажыў нямала сіл, Каб груз адкінуць гэты. На свой, хоць сціплы, небасхіл Я вышаў, як камета. Нідзе не кленчыў я, Рабом Не лез пад бот вяльможны, Рукамі ўласнымі, гарбом Браў свой прыступак кожны. Была апорай мне зямля, Што ў гэты свет пусціла. Яна мне — нават i здаля — Ўлівала сілы ў жылы. Упасці духам мне яна Ніколі не давала. Калі быў вычарпан да дна — Лячыла i ўздымала. Я з ёю развяду бяду I саўладаю з громам. Яна заўсёды на віду — Зялёным касмадромам.Поделиться:
Популярные книги
Кукловод
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Идущий в тени 8
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возмездие
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Энфис 2
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Девяностые приближаются
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00