Чтение онлайн

на главную

Жанры

Каласы

Цвірка Кастусь

Шрифт:
Крот Увесь свой век — у цемры крот, Грабе зямлю — ад году ў год. Не знае крот, што над зямлёю Сонца ходзіць залатое!
* * * Жыццё адно. А мы — на чаркі, сваркі, На модны гарнітур, на гальштук яркі, На рэбус, на чарпак, на карамель Разменьваем яго, нібы рубель.

Я прыйшоў да вас...

У адбудаваным Мінску Каханая,
хутчэй
Ідзём да плошчы блізкай: Не бачыў я яшчэ Такім, як сёння, Мінска.
Зірні, як вецярок Над роўным строем ліпаў З прысад, нібы знарок, Пялёсткаў рой рассыпаў. Калі, не знаю сам, Бяру цябе пад руку, Як легка крочыць нам Па вычышчаным бруку. Агнёў, глянь, колькі хтось Навешаў над праспектам. Аж ззяе ўсімі скрозь Ён колерамі спектра. Які разгон — жыві! Усмешак — горад поўны. Ці ж быў бы без любві Наш Мінск такім чароўным?
* * * Калі каханне, як світанне, Цябе пакліча на спатканне, Ідзі насустрач, не туліся За частаколам, у цяні: Раз ты баішся апячыся — Зусім не грэйся пры агні.
* * * Скрозь вуліц i двароў хітраспляценні Давай збяжым з табою на цямку Туды, дзе танканогія алені Пужліва п'юць азёры з лазняку, Дзе вецер — за лістком лісток — гартае, Як кнігу, крону белую вярбы I голас свой прарэзлівы, гартанны Бяруць у рыжым хмызе журавы... З пастоў здымае раніца туманы I сонцам адчыняе далячынь. Хутчэй абмый расою твар заспаны, Бяжым, бяжым — у дарагую сінь! Хай голле лоз зялёных б'е па твары, Дубцамі елак колкіх хвошча — што ж! У дальняй далі, пад грамоў удары — Не плач пра плашч — нас прапалошча дождж. О ясны май, зялёны i люстраны! О сполахі высокія камет! Ці ж рамкай вузенькай телеэкрана Для нас сышоўся неабдымны свет? Нам трэба спеў прастораў чуць заўсёды, Пад вольным небам бачыць — не ў кіно — Рачулак паясы i сонца ўсходы, Маланак пугі i лугоў радно. Карціны лепшай не знайсці за тую, Што на самой зямлі вясна няўзнак Вясёлкавымі фарбамі малюе. Які зраўняцца можа з ёй мастак? Туды, дзе ў дрэвах ходзяць светацені, Дзе не змаўкае вечнае ку-ку, Давай збяжым з табою на цямку Скрозь вуліц i двароў хітраспляценні.
* * * Не шкадуйце добрых слоў жанчыне. Стрэўшыся, кажыце ёй часцей Аб яе красе, аб дабраце, Аб вачах яе, чароўных, сініх. З ружай параўноўвайце, з вяргіняй — I яна, як кветка, расцвіце!
* * * Ты скажы — я адразу пайду За цябе у агонь i ў ваду. Я гатоў нават горы скрануць, I мароз i спёку сцярпець — Толькі б голас твой мілы чуць, Толькі ў вочы б твае глядзець. Што ні скажаш, усё зраблю — Ты пабачыш, як я люблю; За цябе ўсё аддам — загадай. Аднаго не змагу, выбачай: Прамяняць на цябе свой край.
* * * He ідзі дахаты, пасядзі, Паглядзі, якая ў небе ноч I якія зоры, паглядзі, На расянай руце каля ног! I якія ліпы i сасна! I які унь месяц на вярбе! I якія ружы — бо вясна — Расцвілі у сэрцы для цябе!
* * * Я цябе, як песню, любіў, Хмель круты тваіх вуснаў піў, Да высокай зары над зямлёй Я цебе ад верб не пусціў. Думаў, вып'ю цябе да дна У шырокіх, дужых руках, Але ты для мяне была Невычэрпная, як рака. Зноў ішоў да цябе праз ноч, Праз мяцеліцы, праз агні, Да тваіх спагадлівых воч I жаночай гарачыні. Я цябе, як песню, любіў, Хмель круты тваіх вуснаў піў I да скону, відаць, табой Галаву захмяліў.
* * * Былі тады — ноч, ты ў слабенькім паркаліку, арэшнік, Ды я, грэшнік. A зоркі ўсе стаялі, як адна, У возеры расчыненым, без дна. A ў беразе праз сон (ці ад савіных лап?) з адчаем Крычала чайка. I вабна слалася нам да сцяжыны Квяцістаю пярынай — канюшына. I ў шчасця свет вяла (так блізка блузка!) Конікаў язычаская музыка.
* * * Ты мне казала: — Без цябе дайду дадому, адыдзі! А вочы гаварылі: — Правядзі... Ты мне казала: — Ну! Без рук! Пусці хутчэй! А твае рукі: — Прыгарні яшчэ! Ты мне казала: — Не цалуй мяне, благі! А губы зноў шапталі: — Дарагі... Ты мне казала: — Што ты! Нельга! Цвёрда кажу я! А сэрца стукала: — Твая, твая... I добра ўсё ж, што ў часе залатым Паверыў я зусім не словам тым, А твайму сэрцу, трапяткім губам, Рукам гарачым, маладым вачам!
Я прыйшоў да вас Я прыйшоў да вас, каб сказаць, Што за горадам ноч, як дзень: Каля рэчак вербы не спяць, Ясны месяц стаіць у вадзе. Там, пры сцежцы, ажыны цвітуць, Май шугае праз берагі. Там дзве пары слядоў вядуць У някошаныя мурагі. Я прыйшоў да вас, каб сказаць, Што не раз можна ў свеце кахаць: Гэта ўсё хлусня, ўсё мана, Што любоў на зямлі адна. Хай замерла зямля, як струна, Хай замоўкла ў палоне сноў, Цёплым крыллем махне вясна — Расцвітаюць яблыні зноў. Я прыйшоў да вас, каб сказаць, Што няма на зямлі небыцця: Будзе вечна пад сонцам граць Залатое кола жыцця. Як заманліва ўсё наўкол! Правады на слупах гудуць. Недзе рэжа сінь ледакол, Электрычкі па свеце бягуць. Я прыйшоў да вас, каб сказаць, Што для нас гэта зоры гараць, Што не згасне ў крыві маладосць I што шчасце на свеце ёсць!
Поделиться:
Популярные книги

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Идущий в тени 8

Амврелий Марк
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Идущий в тени 8

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2