Чтение онлайн

на главную

Жанры

Каласы

Цвірка Кастусь

Шрифт:
* * * Завуць касманаўтаў планеты Павеялі новыя ветры Над светам зялёным лясным. Завуць касманаўтаў планеты Святлом неспакойным сваім. Мы сыдзем, далёкая зорка, З нябёс на твае камяні. На дзіўных, нязнаных узгорках Зямныя запалім агні. Зямную, любімую песню Спяе касманаўтаў сям'я Пра шчасце, што ходзіць ля весніц, Пра любую зорку — Зямля. I зноў у блакіце ракеты Пакінуць свой вогненны след. Завуць касманаўтаў планеты У новы, расчынены свет.
* * * Калі б не свяціла Сонца, Ці ж быў бы я? Калі б Зямля не кружыла, Ці ж быў бы я? Калі б не было ў мяне Маці, Ці ж быў бы я? Таму i слаўлю я Сонца, Таму i слаўлю Зямлю я, Таму i слаўлю я Маці, Слаўлю жыццё!
Санцаход Быў нада мною Заг. Да неба нос задзіраўся у бюракрата-зага. О, як пільна сачылі Загавы вочы-шылы, Каб хадзіў я толькі па яго інструкцыях, Без зігзагаў, Каб слова яго (гаворачы, ён глядзеў з высокай сваёй вышыні) я лавіў на ляту, Каб моўчкі, ківаючы галавою — але, але! — выслухоўваў я любую яго
лухту,
Каб я забываў на сябе, каб рабіў толькі так i так, Каб перад ім — о, ён вялікі у гэтым свеце! поўзаў я, як чарвяк. Ды я не думаў яму паддавацца, Выкручвацца i згінацца. Я нёс — маё права! — Яму ў зубы заяву. Пытальнікам вылупіў вочы. Так, я штатнае месца па ўласнай ахвоце вызваліць мушу. У павучыную сетку вачэй хай ловіць іншую муху! Нада мною ж будзе ад сёння Справядлівейшы самы загадчык — Сонца. За яго настроем толькі i буду сачыць дзень за днём, як сланечнік. Аднаму яму буду я падпарадкавацца вечна. Зялёная Дуброва — яго абход. Сонца ніколі яе не мінае. Тут будуць маімі — кожны яго узыход i заход, яго лясы i ўраджаі, Яго — пад Ласінай балоцінай — клік, яго арахі за Падліп'ем, Яго раўкі, Яго метлюкі, яго салавей у ліпе... Тут буду я жыць. Журавель — у зары. Старыя засаўкі ў лопуху. Тут некуды ў зоры гадоў вятры нясуць нашу хату, як лодку. Даўно нас выветрыла з яе, не знаю, якой залевай. Як птушкі з гнязда — хто куды — разляцеліся мы па голлях жыццёвага дрэва. Устане маці. Месяца грай. Клятчатымі коўдрамі ложкі засцелены. Дзеці! Дзеці! Гукай не гукай — толькі вецер за сценамі. Сышлі (цяпер адно пісем чакай). Што ж, не было тут дзецям разгону. Пайшлі па свеце шукаць свой хлеб, сышлі з дому. У вушах — галасы, галасы. (Пецярых, без бацькі — бацьку забрала вайна — нас выхавала маці.) У кожнага зараз галінка свая — абжывай ды мацней трымайся. У Валі — швейнае атэлье ў «раівоне» (з іголкі жыве Валя); У Зіны — мінскі трактарны завод (як яна церпіць той грукат i скрогат?); У Аліка — нейкі Белсаўпроф (хоць i няцяжкая ў яго работа, але зарабляе нядрэнна); У Яні — завод у Старых Дарогах, на якім робяць сітро. У Косціка... Адзін толькі Косцік галінку сваю знайсці дагэтуль не змог. Усё не адвыкне ён ад зямлі, што — як малы быў — плугам чапаў, усё не забудзе бацькаў парог. Кінуў работу, пісаў. Думае жыць з мазаля, вольным хлебам у вольным свеце — Без начальства, без службы... Дзеці, дзеці...
. . . . . . . . . . З далёкай вандроўкі (Вы калі-небудзь бачылі, Як ходзяць Гончыя Псы, Андрамеда i Рыбы?) Вярнулася сёння Сонца да лагоў Зялёнай Дубровы. Яго прачакаліся тут. Захапіў без яго усе землі Мароз — акупант гэты люты, Зачыніў прыроду на свае замкі, Спыніў усяго жывога токі. Жахнулася Сонца: як апусцелі яго, багатыя на расліннасць, надзелы Дзе падзяваліся птушкі? Куды пазнікалі мядзведзі, i вавёркі i вожыкі? Працёршы воблакам твар (начавала Сонца за Галым Балотам) узялося яно за працу. Небам, небам — пайшло адмыкаць (якія светлыя i бездакорныя ў яго ключы!) зямлю-маладу са срэбнай цямніцы. Выпусціла — ну ж і вясёлы лес! — лісце бяроз i калін з цесных пупышак-каморак, Вольную волю дала траве-мураве, Крапіве — ля платоў, дурнап'яну, чабору. Дачуліся птушкі ў сваёй эміграцыі пра высокае шэсце Сонца, Ляцяць — паспробуй спыні тыя крылы! — да мілых бацькоўскіх дуплянак, да купін сваіх i соснаў. Злятаюцца (колькі крыку i гаму!) жаваранкі i шпакі, удоды, гyci, заранкі, Ластаўкі, качкі, зязюлі, буслы, кані i канаплянкі... Дадому! Дадому! Да тумановага краю! Хаджу я пад небам — нашай сіняй страхою, i — вырай за выраем — ix сустракаю. Бо i сам я — гэткая ж птушка. Правільней, я не ведаю, хто я. Завяла мяне сцежка-вілюшка У няведамыя травастоі. Што за вербачкі там, ля даліны? Ці не вы гэта, Перавалокі? О як ціха! У гуле чмяліным — Толькі я ды аблокі. . . . . . . . . . Тут усё душу маю гоіць. Гай — хвоі вечным спакоем i карою сіняй асін — гоіць; Караністая сцежка (унь прабягае па ёй мурашка з рыжай хваёвай іголкай) гоіць; Божая кароўка, што з неба ўпала мне на рукаў, (андрэйка, андрэйка, пень ці калода, дождж ці пагода?) гоіць; Бяссмертнікаў i павояў лапінка на леташняй пасадцы сасны (тут рай матылям i яшчаркам) гоіць; Трыпутнік i лебяда, васілёк i зялёнае жыта над глухой баразною гоіць. Поле маё — гоіць, Дарога — гоіць, Неба — гоіць. (На душы маёй — раны, раны. Мусіць, таму, што дала мне маці душу, танчэй ад мембраны. О, хто яе не чапаў, не рваў яе абцугамі! О, хто яе не таптаў, не лазіў па ёй з нагамі!) Сёння ўсё,нават паветра маёй Зялёнай Дубровы, душу маю гоіць. А найлепей за ўсё самы стары i самы выдатны на свеце доктар — праца любая — гоіць. . . . . . . . . . . . . . . Я — успомніў сябе. Я ж — сялянскі дзяцюк. Якая моцная ў мяне рука! Ляціць па вёсцы — цюк, цюк! — Стук майго малатка. Як гуляю, раблю. Праца — дар. (А здавалася, што ўжо зусім я ў паперах зачах.) Як хораша жыць. Я — гаспадар. Я сам расту ў сябе ў вачах. . . . . . . . . . . . . Потым ускіну на плечы касу — У траву, у расу Панясу. Сілай мераючыся, Стану з дзядзькамі вясковымі ў рад, Рад. Недзе там, за Канаваю, Не затоптаны мо, як след, Стыне мой след. Колькі там пабывала вятроў, Праляцела снягоў! (Паспрабуй злічыць!) Толькі радасць дзядоў, Што свой хлеб мазалём здабывалі, Я не здолеў забыць. За шмат год не прыжыўся (мо гэткі падвой?) Я на глебе другой. Што рабіў я, не ведаў, нашто я раблю. Я любіў i не ведаў, ці праўда люблю. Галава ўжо была у мяне — не мая, I рука мая не мая. Я не ведаў, дзе я, Дзе — не я. Павуціну, што, быццам бы кокан, мяне начала аплятаць, Я рашыў разарваць! Адуванчык, свяці, ліст, спявай на вярбе — Я вяртаюся да сябе! Намянташу касу, абатру расой I пайду — адхінайся, калгасны мой луг! — Паласой, Паласой. Буду кідаць, як вежы, стагі, буду поле, што пахне дажджамі, араць. Буду кожны свой дзень (што нясуць жаўрукі), нібы свята, страчаць. Тут, пад Сонцам маім, у вялікай сяўбе, Адшукаю сябе!
* * * Зноў вярнуўся я ў бацькаў свет палявы — У першабытнасць дрэў i травы. Авяваюць мяне вольныя крылы радзімы — Вёсны ды зімы. О як хораша — толькі з пapoгa — піць Маладыя настоі раніц! Аб галінку шыпшыны лясной (Як матылі, яе кветкі абселі) палец раніць! Грае вечную арыю бор — Я пайду без дарог, як вецер. Можа, ўбачу, як ладзіць бабёр Свой прытулак на гэтай планеце. Блісне мне ля тваёй дзеразы Бліскавіца-яшчарка, лесе. А мо стрэну пагляд казы, Што пасецца ў зялёным леце? Там з-за хвой, дзе сцежка лася, З-за галін вербалозу, здалёку Мне, як радасць, адкрыецца ўся Азярына — зборнік аблокаў. Будзе плёхаць хваля ў трысці, Асыпаць пялёсткі каліна... Гэта шчасце, што ёсць у жыцці Родны бацькаўскі свет каляінны!
* * * Вось ізноў — праз безліч гадоў! — у руках маіх простая пуга сырцовая: я пасвіць каровы ганю (Што ж з таго, што на імя маё навешана тытулаў розных вучоных). Сонца яшчэ не прыйшло на зямлю. Але яно недзе ўжо блізка: пабялела на ўсходзе унь неба, вераб'і прачнуліся ў бэзе, I певень, першы саскочыўшы з седала, шукае курам на дварэ пачастунак. Каровы, вытураныя жаночымі кухталямі за брамы, стаяць сярод вуліцы, выцягнуўшы ўперад галовы, I сонна жуюць сваю жвачку. Я доўга хаджу ад адной да адной, пакуль не скранаю нарэшце ix з месца. Цячэ па вуліцы статку рака. На выгане яна разліваецца ва ўсе бакі. Цяпер на планеце адзін толькі гук — грызуць каровы расяную мураву! (I што я рабіў дагэтуль? Для чаго разменьваў свой, i без таго скупы, век?) Булькоча ручай недзе на дне зарослай канавы (Мусіць, трапіўся камень яму на шляху), Зялёная жабка, скокнуўшы неўпапад, застыла ў мяне ля нагі (думае, што я не бачу яе між травы), Разгалісты дуб, не надта стары, але з чорным дуплом унізе, (i ў каго падымаецца рука тут класці агонь?) Яшчэ зусім не прачнуўся: не зварухнецца на ім нават ліст. A ў небе, узляцеўшы з зялёнага цёплага жыта i ля хмаркі суняўшыся, як верталёцік, Запеў — такую старую, знаёмую i такую новую песню жаўранак — шэрая птушачка палявая. А мо гэта зусім не жаўранак? Mo гэта сэрца само песню бацькоўскаму краю спявае?
Сцежкі маленства Дарэмна лаеш мяне ты, крытык, Дарэмна поўніш газету крыкам, Дарэмна колеш шпількай насмешкі, Што я апяваю маленства сцежкі. Я буду ўсё роўна — не прызнаю тваё вета! — Клікаць вобразы роднага свету. Там ліпы як ліпы i вербы як вербы — Растуць як хочуць пад вольным небам. A сцежкі тыя, палявыя дарогі Пратоптваюць самі людскія ногі. I салавей там не ў клетцы — вольна Пяе салаўісе ў цёмных вольхах. У ясным тым свеце — ў нябыт ён не кануў! — Ніхто не хавае за пазухай камень. Усё ў вачах там напісана шчыра, Там два на два — заўсёды чатыры. Там чорнае — чорнае, рыжае — рыжае, Слуп ёсць слуп i грыжа ёсць грыжа. Там з нараджэння жыве ў мяне маці — Садзіць картоплю, сее макі, Ідзе («хоць каня брыгадзір калі дасць») у поле: Кланяецца буракам, Прарэджваючы ды праполваючы, Лён бярэ на загоне, між двух палікаў — Не зарасла хаця б яе «пайка». А вечарам дома — толькі ўпраўляйся — працы: Гарбузнік сячэ для свіней («ненажэры, каб на ix пранцы»), Агуркі палівае, куранят частуе крупою, Каля печы круціцца з чапялою... Усе вяскоўцы мае (хто час ліхалецця не помніць?), Як шклянку, дзень свой працаю поўняць. Даўно яны ведаюць, знаюць, як трэба, Колькі каштуе скарынка хлеба. Там ca стала (не думайце, што з-за грошай!) Ніколі не скінуць пад ногі крошак. Па сцежках тых родных так ходзіцца лёгка: Там хочацца лётаць, з рэхам галёкаць. Там можаш грому смяяцца вясёла, Пусціцца па лужынах пад вясёлку. Там ходзяць — к ночы — туманы нячутна, Пад ногі сцелецца лістам трыпутнік, Святляк запальваецца за гародамі I мак таўкуць камары — на пагоду... Мы ж сцежкі маленства чамусь забываем, Сябе ад сябе — дзівакі — адрываем. Душу нашу губяць з узростам наросты: З'ядае яе кар'ерызму кароста, Смоўж зайздрасці смокча i смокча штоночы Ці шашаль нажывы ушчэнт яе точыць. Сцежкі маленства, сцежкі маленства! Вы — лекі ад розных людскіх калецтваў. Па вашай траве, па вашых росах Часцей бы ступаць нам нагою босай, Часцей бы да вас нам усім прычашчацца, Ад бруду ўсялякага ачышчацца. Лячыцца вашых крыніц чысцінёю Ды матчынаю слязою святою.
Перакаці-поле Расла травінка на вясёлым полі — У родным свеце, у расяным прыволлі. Але аднойчы злосны ўсхадзіўся вецер I, вырваўшы, панёс яе па белым свеце. I вось лятае травінка ад поля да поля, Сядзе i тут жа ўверх уздымаецца — перакаці-поле. Дзе ёй спыніцца, дзе ўкараніцца — не знае: Не міла травінцы глеба чужая. Коціцца далей i далей. Такая ўжо доля: Век між зямлёй i небам перакаці-поле.
Мурашка Ад цямна да цямна — на нагах мурашка. Сук, большы ў сем раз за сябе, схапіла i бяжыць: не цяжка! I выхадных ёй не трэба, снуе i снуе ля свайго палаца, Што значыць — любая праца!
Жураўліныя ягады За лесам сінім, на градцы нязнанай Спялілі ягады журавы. A ўвосень сабралі i ўсім караванам Панеслі ў кошыках да сінявы. Хацелі данесці да цёплага поўдня Роднага краю дары. Ды свіснула бура i з дзюбаў раптоўна Сарвала кошыкі ўсе ўгары. Як сонцы маленькія, на імшары Скаціліся ягады з вышыні. Ад той пары журавы i зараз Шукаюць, шукаюць ix дзень пры дні. Знайшлі ix i людзі, аблюбавалі, І вось, калі загарацца кляны, Ідуць на балота і, нібы каралі, Збіраюць у кошыкі ды ў збаны Чырвоныя ягады жураўліныя — Журавіны.
* * * Замятае, лісцем замятае Поплаў, пасекі, раўкі далін. Завядзі, дарожка залатая, У краіну вольх i арабін. Там цвіце — мой сон заўсёдны — верас, Па нізах віецца дзераза I блішчыць расінка раннем шэрым На травінцы кожнай, як сляза. Хай бягуць за голлямі аблокі... Годы уцякаюць — не лічы... Глянь, пад елкай — рыжык крутабокі Ды баравікі, нібы карчы, Ды ў агні нягаснучым асіны — Не атушаць ix i туманы — Сняць свае, зялёныя i сінія, Чэрвеньскія ночы, як чаўны...
* * * Так кожнаму наканавала Доля — міл ці не міл: Усе мы адыдзем памалу За небасхіл. Ды ў сонечным свеце, за брамай, Залётная каня, крычы! — Будуць цвісці гэтаксама Яблыні i касачы. Белай сям'ёю крылатай — Новага лета паслы — Будуць на поплаў за хатай Зноў апускацца буслы. Я зноў ix убачу! Ахвоча На свет гэты, тут i там, Будуць глядзець мае вочы, Што ўнукам я перадам.
Закон вады З дарогі! Вада лёд прарвала! Бачыце, бачыце, як яна рынулася на волю — вал за валам! Хутчэй, разявака: лёд вада прарвала! О як яна загаварыла, запела, забушавала! A ўсю ж зіму пад лёдам, як лінь, стаяла. І не было цішэй вады... А гэта — вада лёд прарвала! Бяжыць, абганяючы самую сябе, зрываючы палі, платы, маладая, Спяшыць запоўніць нізы ўсе i ямы да краю! Такі — закон вады: вада пустаты не трывае...
Поделиться:
Популярные книги

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Идущий в тени 8

Амврелий Марк
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Идущий в тени 8

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2