Каласы
Шрифт:
Вырай
Памяці Л. Баразны
Жыў хлопец. Мастак. I былі ў яго скарбы — Вялікае сэрца i ў скрыначцы фарбы! Браў пэндзаль у пальцы ён не для забавы: Хацеў ён людзям трошкі сонца прыбавіць, Адкрыць неадкрытыя колеры радуг I ў сэрцах пасеяць яшчэ адну радасць! Ды вось — перастрэлі хлапца два тупіцы, I свет, што ў фарбах ляжыць яго, больш не раскрыецца!.. О, людзі, высокае племя! Па-брацку Нам трэба б за рукі ўсім разам пабрацца... Няўжо не асілім мы гэтую крыўду людскую — заўчасную смерць? Лісце На дрэве — лісце. Добра ў небе сінім. Пра вечнасць сні... Але раптоўна — сівер, I ліст за лістам — у траву, у прах. А мы? Не, мы — не лісце на вятрах! Зярняты У поце, у працы здабыты зярняты. Нямыя, драбнюткія, спіць у вас Заутра. Спіць Час, сняць Падзеі, мае ўсе надзеі.. Хаця б зберагчы вас ад лютай завеі. * * * He веру я, што ў нейкі век Уладу возьме атам I сваё месца чалавек Саступіць аўтаматам. Я знаю, прыйдзе час, калі На злосць расістам розным Скрозь запануе на Зямлі Непераможны розум! * * * Чалавек — бог, Чалавек — раб. Чалавек скруціць Казбек у рог, Чалавек на нагах не трымаецца: так аслаб. Чалавек, чалавек — Загадка, якую разгадваю век. Я ведаю пэўна: ёсць у чалавека сіл незлічоных скарб, Ды часам ix кіпцюрамі сваімі трымае раб, як краб. I так спраку веку — Ідзе вайна жорсткая (хоць i нябачная) у чалавеку. Змагаюцца бог i раб, Сіла i слабасць, Святло І тло. Хто — каго? Хто — каго?.. О якім бы прыгожым быў свет, Каб У чалавеку Загінула ўрэшце немач яго — Раб. І перамог Прыроднай яго ўсемагутнасці бог! * * * Аднекуль з-пад воблачка — любуйся любы! — Злятаюць на мой падаконнік птахі нябёс — галубы. Чысцяць дзюбамі пер'е — вур, вур. Абадкамі вачэй ловяць раніцы сіняву. Галубы, галубы — Яны ніколі не вешаюць галавы. Яны сумаваць не ўмеюць, галубяцца любою парою. Натряпяць на хлеба скарынку — падзеляць заўсёды пароўну. Я ніколі не бачыў, каб біліся яны між сабою За ежу ці месца для гнёздаў сваіх пад страхою. У жыцці для ix многа не трэба: Адно блакітнае неба! Жывуць у ім, купаюцца ў ім. Калі ж адпачыць захочуць, Злятаюць на мой падаконнік I — ціха вуркочуць. Вуркачыце ж сабе, вуркачыце — Людзей жыць вучыце. * * * Усё паўтараецца з веку ў век: Ад зары да зары птушкі пяюць бесклапотна на дрэвах, A ўначы засынаюць спакойна на голлі між роснага лісця. Спяць і, мусібыць, сняць, як i ўсё на зямлі, пра шчасце, Нават i блізка не падазраваючы, Што ў гэты час прачынаюцца іншыя птушкі — совы, (Хаця якія гэта птушкі — яны ж i спяваць не ўмеюць!), Лётаючы ад дрэва да дрэва, яны свае прагавітыя кіпцюры упускаюць у птушак сонных — I гіне за песняй песня. Раніцай зноў прачынаюцца ўцалелыя птушкі I, не заўважыўшы нават, што гэта ж няма ix сябровак, i зноў бесклапотна пяюць, на дрэвах. Птушкі, як вам сказаць пра небяспеку? * * * Ліст легкакрылай чайкой З клёна — свайго гнязда — Ляціць у палёт... Ды страчае Яго каляін вада. Ніяк ліст паверыць не хоча У несправядлівы лёс. I доўга ў вадзе лапоча, Рвучыся у сінь нябёс. * * * Бываем мы часам, што пушчы, запушчаны, Ідзём па свеце, як невідушчыя. Нават ад чорнага белае Не заўсёды адрознім смела. Мы блытаем, блытаем вечна Авечку з воўкам у скуры авечай. I часта — ад роспачы як не крыкну Прымаем за чыстую праўду крыўду. Ля сэрца нават яе хаваем, Яе гадуем, яе люляем, Покуль яна — крыўда ёсць крыўда! — Нам жа пад сэрца нож не усадзіць крыва. * * * Жыццё пражыць — не поле перайсці. Усё тут будзе: i любоў, i здрады, I сад, якому зноў i зноў цвісці, I песня, i ярмо, i барыкады! Саксаул Слаўлю саксаул я: i ў пустыні, Дзе вятроў раз'юшаных разгул, Ён прабіўся скрозь пяскі крутыя І цвіце па-свойму, саксаул. * * * Мы б'ёмся над рыфмай, рвём жылы на гонях, Ідзём — за ўсмешку адну! — у агонь мы, Клён садзім, ляцім у захмар'е знічкаю Шукае, шукае душа гармоніі У свеце негарманічным. * * * Мы ў гэты свет на нейкі міг прыйшлі I чалавек, i звер, i птушка, i расліна. Усе мы мацеры адной — Зямлі I па-братэрску, каб цвісці маглі, Адзін другога берагчы павінны!Поделиться:
Популярные книги
Кукловод
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Идущий в тени 8
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возмездие
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Энфис 2
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Девяностые приближаются
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00