Чтение онлайн

на главную

Жанры

Кар'ер

Быкаў Васіль

Шрифт:

Нябожчыца-маці вінаваціла ва ўсім нявестку, другі бок дружна бэсціў сына, Агееў жа звычайна маўчаў. Ён ужо ведаў, што здольнасць да самаадданага кахання ці дружбы — не частая якасць у людзей, што яна рэдка выяўляецца ў выпадковых ці пэўных камбінацыях, што тут трэба абавязковыя даныя, якімі ў гэтай гісторыі не валодалі ні бацькі, ні іх дзеці. З самага пачатку іхняга сямейнага жыцця Агееў адчуў, што надта яны розныя ў іх духоўнай аснове, з чаго, аднак, зусім не вынікала нічога. Гэтая іх рознасць магла стаць асновай гармоніі, але магла быць і асновай разладу, чым нарэшце і стала. Таксама як і аднолькавасць у пэўных выпадках прыводзіць да краху. Сын валодаў выразна пастаўленым інстынктам мэты, мабыць, занадта сучасным інстынктам, які, аднак, быў трохі чужы «абкатанаму жыццём» Агееву-бацьку, але які той увогуле не мог не цаніць у людзях. Аркадзь з малых гадоў ведаў, што яму трэба, і заўжды ўпарта ішоў да ажыццяўлення свайго імкнення, што наогул было і някепска, калі б не адна асаблівасць — ён меркаваў, што ягонаму

руху да мэты павінны спрыяць усе астатнія, тым больш родзічы, жонка, бацькі. Быстравокая худышка Светачка, таксама адзінае дзіця ў бацькоў, была надзелена ад прыроды надта развітым пачуццём годнасці і нікому не даравала крыўды — міжвольнай ці тым больш знарочыстай. Кожная мэта для яе была другараднай у параўнанні са сродкамі, якія азначалі для гэтай дзяўчыны ўсё.

Першае іх непаразуменне, непрыметная спярша шчылінка, якая неўзабаве з грукатам расшчапіла небасхіл іхняга кахання, здарылася на вачах у Агеева і ўжо тады непрыемна ўразіла яго.

Пасля вяселля маладыя нейкі час жылі ў сям'і палкоўніка, які меў больш-менш неблагую кватэру на тры пакоі, у адным з якіх мясцілася старая бабуля, істота бесславесная, як і бяскрыўдная. Аднак бабуля не спадабалася Аркадзю, які неўзабаве пасля нараджэння сына перавёз жонку на кватэру да бацькі. Тут стала цеснавата; зноў жа, кватэра ўсімі вокнамі выходзіла на ажыўленую вуліцу, форткі заўсёды былі зачынены, і вельмі хутка ўсе зразумелі, што такое жыццё не прынясе радасці. Агееў яшчэ працаваў на паўстаўкі, чытаў у інстытуце лекцыі, і вось маці з сынам пачалі заводзіць гаворку пра тое, што трэба паклапаціцца аб пашырэнні жылплошчы — перагаварыць на рабоце, сустрэцца з некаторымі гарадскімі начальнікамі, з якімі былі старыя сувязі. Настаў жахлівы для Агеева-бацькі час, пачуццё абавязку прыгнятала яго, але ўсё было вышэй за яго магчымасці — не хапала ні настойлівасці, ні ўмельства, ні проста чалавечага шацунку. Ды і было сорамна — столькі яшчэ супрацоўнікаў у інстытуце мелі патрэбу хоць у якім-небудзь жыллі, а ў яго была ўтульная, хоць і невялікая кватэра ў цэнтры, якая яшчэ гадоў дзесяць назад лічылася амаль раскошай. А галоўнае, ён так і не мог зразумець, якія мае перавагі перад іншымі, асабліва перад зусім бескватэрнымі, каб хадайнічаць пра сябе, аббягаючы астатніх?

Калі стала зразумела, што справа палепшання жыллёвых умоў дацэнта Агеева зацягвалася на няпэўны час, за яе ўзяўся Аркадзь. І пачаў ён не з сядзення ў прыёмных начальства, якое прымала раз ці два ў месяц, ветліва слухала наведвальніка, але прыктычна нічога не рабіла для яго просьбы, а са збору розных папер, дакументаў, абследаванняў, характарыстык, пісьмаў-адносін адміністрацыі і грамадсках арганізацый. На здзіўленне бацькі, нарэшце ён атрымаў ордэр на маленькую, але вясёлую кватэру ў новым квартале Зялёнага Луга. Калі ж бацька пацікавіўся, на якой падставе, аказалася: па-першае, як малады спецыяліст, а па-другое, як член сям'і ветэрана і падпольшчыка, што ледзьве не быў расстраляны ў гады акупацыі.

— Ну, што скажаш? — урачыста пытаўся сын, памахваючы перад бацькам свежанькім ордэрам.

— Далёка пойдзеш! — са злым захапленнем сказаў бацька.

— Цудоўна! Калі б не так подла, — кінула нявестка.

— Ну вы даёце! — здзівіўся Аркадзь. — Я вас не пайму.

Мяркуючы па ўсім, ён і сапраўды не зразумеў нічога, і Агееў-бацька не стаў тлумачыць, тым больш што маці тут жа атэставала яго з уласцівай ёй лаканічнай катэгарычнасцю: «Дурань!» Ён толькі прыпамятаў недзе пачуты ім каламбур на кватэрную тэму: «Партызаны хай пачакаюць, яшчэ партызанскія дзеці не ўсе забяспечаны».

…Агееў нетаропка працаваў у кар'ры, акуратна сачыў за часам і роўна праз сорак пяць хвілін даваў сабе адпачынак. Тры чвэрці гадзіны мернай, без асаблівага напружання працы і пятнаццаць хвілін адпачынку, якія ён скарыстоўваў тут жа, прысеўшы на кінуты кружок фанеркі — сядзенне ад старога крэсла. У небе плылі разрозненыя кучавыя аблокі, часам закрываючы гарачае сонца, і голы абрыў насупраць то нікнуў у цяні, то ярка і горача ззяў сваім вымытым, гліністым бокам. Агееў працаваў усё ў тым жа сінім трыко, якое дужа аблезла за лета. Было душна, грудзі і плечы надта пацелі, хацелася піць, але да перапынку ён наважыўся ўстрымацца ад вады, каб не перагружаць сэрца. У поўдзень смага пабольшала, і ён рашыў даць сабе перапынак на абед, а галоўнае, прынесці свежай вады і напіцца. Тая, што заставалася ў бітончыку ля палаткі, мабыць, ужо нагрэлася і гадзілася хіба што памыцца.

Уваткнуўшы ў зямлю рыдлёўку, ён выйшаў з кар'ера, і ягоную ўвагу чымсьці прыцягнулі могілкі. Паміж чорных каравых камлёў дрэў, драўляных і металічных надмагільных крыжоў, да паловы схаваных ад пагляду каменнай агароджай, у зеляніне бухматага кустоўя мільганулі непакрытыя галовы людзей, цёмныя хусцінкі некалькіх жанчын, хтось прайшоў з букетам кветак, чуліся нягучныя галасы — там кагосьці хавалі. Могілкі былі старыя і здаваліся Агееву даўно закінутымі, за лета ён ні разу не схадзіў за сцяну-агароджу і думаў, што там ужо і не хаваюць. Аднак вось хавалі. Падышоўшы да агароджы, ён з цікаўнасцю зазірнуў у іх глыбіню — невялікая кучка пажылых людзей сабралася ля свежавыкапанай магілы, труны, аднак, там не было відаць, наогул там няшмат чаго было відаць адсюль, могілкі надта зараслі кустоўем. Недзе ў купцы людзей, аднак,

мільганула знаёмая постаць — адстаўнога падпалкоўніка, які нядаўна пісаў на яго акт, і Агееў адразу, неяк без дай прычыны падумаў: хаваюць ветэрана.

Палатка яго хаця і стаяла наводшыбе, але была навідавоку; ён спаласнуў рот цёплай вадой з бітончыка, паліў на рукі і падумаў, што ў такую хвіліну заставацца тут будзе няёмка, мабыць, трэба схадзіць на пахаванне. Нетаропка, адольваючы стому, пераадзеўся ў непрасаваную, але трохі чысцейшую кашулю ў дробную клетачку і пайшоў уніз на дарогу. Цераз пралом у каменнай агароджы, затулены з дарогі дзядоўнікам і крапівой, на могілкі прашмыгнулі знаёмыя яго хлапчукі Шурка з Артурам, ён хацеў іх гукнуць, каб запытацца, каго хаваюць, але не паспеў. Праз высокі арачны праём увайшоў у густы прахалодны цень ад старых вязаў, якія зусім самкнуліся ў вышыні, дарожкай прайшоў да блізкае павароткі паміж магіл. Самотная кучка людзей цесна стоўпілася каля свежага землянога насыпу, мабыць, ужо ў апошнія хвіліны развітання, данесліся асобныя галасы, апошнія словы пахвалы нябожчыку:

— А які ж чулы быў…

— Заслужаны быў, усю вайну прайшоў…

— Не ганарысты, не… Мяккую душу меў…

— Царства яму нябеснае, — выдыхнуў немалады жаночы голас, і Агееў пашукаў вачыма, каб знайсці каго-небудзь знаёмага, лепш бы, вядома, Сямёна. Ужо ён павінен тут быць. Мяркуючы па ўсім, хавалі чалавека сталых гадоў, можа, якога адстаўніка ці настаўніка-пенсіянера — на пахаванне кіраўніка раённага звяна гэта было мала падобна — не той маштаб, не такі характар гаворкі.

Трохі не дайшоўшы да магілы, Агееў спыніўся — два мужчыны ўжо апускалі на вяроўках труну ў вузкую шчыліну магілы, здушана заплакала жынчына ў цёмнай касынцы, астатнія стаялі моўчкі, з панылай засяроджанасцю на немаладых, аднолькава журботных тварах. Ён не стаў падыходзіць бліжэй, пазіраючы збоку, і да яго не падышоў ніхто. Знаёмых тут не было відаць, ні Сямёна, ні нават таго падпалкоўніка, якога ён згледзеў з-за агароджы. Раптам усе ў гэтым натоўпе заварушыліся, па адным і па два пачалі кідаць жменькі зямлі ў магілу, і Агееву прыпомнілася такая вось сцэна на могілках у яго даўнім маленстве, як хавалі цётку. Тады гэта было ўвосень, парой лістападу, усе магілы і чорныя помнікі гарадскіх могілак былі ўсыпаны чырвона-жоўтым разлапістым лісцем клёнаў, цётчын твар у белых карунках прыгожа вылучаўся васковай схуднеласцю ў чорнай труне, і было падобна, што цётка толькі прылегла і ўсё чуе, што адбываецца навокал. Нябожчыца ўсё жыццё пражыла ў горадзе, ён яе бачыў усяго разы два да таго і цяпер вось бачыў у труне. Тады яму было ўсяго гадоў пяць, і ён упершыню прысутнічаў на такой важнай падзеі, як пахаванне, дзе ўсё здавалася такім страхавіта цікавым і значным. Толькі калі цётку накрылі ў труне чорным векам і пачалі забіваць па краях даўгімі цвікамі, ён раптам заплакаў, спалохаўшыся, што цётка цяпер не вылезе з забітай труны. Маці, што трымала яго за руку, скаланулася і таксама заплакала, пакуль астатнія, як вось зараз, не пачалі кідаць жмені зямлі ў магілу. Тады яна пацягнула яго за руку — ён таксама павінен быў кінуць свае тры жменькі — каб не хварэць і жыць доўга, як цётка Вольга. Тое пахаванне было для яго першай і самай памятнай падзеяй у раннім дзяцінстве; пасля ён і хварэў, і ваяваў, сам забіваў ворагаў і яго хацелі забіць, і вось ён стаў дзедам. Колькі разоў даводзілася яму хаваць ці ўдзельнічаць у пахаванні, але заўжды ў апошні момант ён стараўся кінуць у магілу тры свае жменькі зямлі — так моцна ўвайшоў у яго свядомасць гэты старажытны звычай, які валодаў нейкаю незразумелай чароўнаю сілай.

Магілу закопвалі ў тры ці чатыры рыдлёўкі. Спярша там гулка аддаваліся цяжкія ўдары зямлі аб века труны, пасля гэтыя ўдары пачалі глухнуць і сціхлі зусім, калі магіла напоўнілася зямлёй. На тым баку нехта ўжо трымаў чырвоную пірамідку з чорнай таблічкай на баку, і Агееў раптам ірвануўся наперад. Ён нічога яшчэ не разабраў на гэтай таблічцы, здалёку яшчэ нельга было згледзець ніводнай там літары, але, адчуўшы знянацку ўдар пад сэрцам, сцяміў — гэта ж ён! Бог мой!.. Як жа так?.. Як жа?..

Ад магілы адступіліся, двое мужчын падбіралі рыдлёўкамі зямлю, трэці раўняў яе на магілцы. Штурхануўшы худога мужчыну з рудой ад загару шыяй, Агееў праціснуўся наперад і блізарука нагнуўся да пірамідкі. Зрэшты, ён ужо ведаў, што там напісана, і хвіліну пазіраў недаўменна, не ў стане засвоіць дзікі сэнс трох слоў, не надта прыгожа выведзеных белаю фарбай на чорным фоне:

СЯМЁНАЎ

Сямён Іванавіч

1916–1983 гг.

Ашаломлена замёршы каля магілы, ён не адчуваў, як з-пад ног выграбалі рэшту зямлі і ён яўна замінаў рабочым. На хвіліну страціў сілы і — падобна — розум, так яго збянтэжыла гэтая нечаканая смерць. «Толькі ж яшчэ заўчора… Толькі тут сядзелі… Заўчора…» — праносілася ў яго збянтэжанай свядомасці.

Гэтыя ці падобныя да іх думкі авалодвалі ім не ўпершыню. Многа разоў, калі ён чуў пра нечаканую смерць знаёмага чалавека, разам з міжвольным пратэстам супраць таго паяўлялася адчуванне недарэчнасці, непаразумення, і ў глыбіні свядомасці бліскала надзея, што вось-вось нешта зменіцца, справядлівасць пераможа і вестка пра смерць акажацца фальшывай. Трохі пазней і паступова розум прывыкаў і мірыўся, але спярша, як цяпер вось, гэтае пачуццё-пратэст было такім моцным, што смерць здавалася нерэальнай, нібы яна толькі прыснілася.

Поделиться:
Популярные книги

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

В теле пацана 6

Павлов Игорь Васильевич
6. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 6

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Горькие ягодки

Вайз Мариэлла
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Горькие ягодки

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Эксперимент

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Эксперимент

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Шестое правило дворянина

Герда Александр
6. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Шестое правило дворянина

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Live-rpg. эволюция-4

Кронос Александр
4. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
7.92
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-4