Чтение онлайн

на главную

Жанры

Кар'ер

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Я туды не вярнуся, — сказала яна ціха, але з такой рашучасцю, што і ён пэўна сцяміў: не вернецца. Але як жа ёй заставацца тут?

— А што ж сястра? — запытаўся ён, ужо з раздражненнем павышаючы голас.

— А сястра дура, вось што! У яе ж муж быў, харошы чалавек, настаўнік, але ведаеце… Нявідны такі. Дык яна ўсё перажывала: як жа, сама прыгажуня, а муж… І во, знайшла віднага. Паліцая прадажнага.

Марыя сціхнула на лаўцы, выцерлася насоўкай, гаротна ўздыхнула і зноў кораценька, бы крадком, зірнула на яго. Агееў унутрана вылаяўся.

Аднак трэба было штось прыдумаць. Праганяць яе ў такой сітуацыі ў яго не хапала рашучасці, і ён думаў: дзе б яе схаваць? Хоць бы ненадоўга, вядома. А там будзе відаць — ці яна

пярэйдзе ў іншае месца, ці ён змыецца адсюль. Наогул куткоў-закуткаў на гэтай сядзібе было нямала: хата, кухня, два хлявы, застаронак, свіран і некалькі парожніх ці немаведама чым занятых прыбудоў, у якія Агееў яшчэ не заглядваў. Трэба што пашукаць.

— Ты пасядзі, — сказаў ён. — Я пагляджу.

Ён выйшаў на двор і агледзеўся. Напэўна, спярша трэба было паглядзець у той, што за хлявом, свіронак з замком на высокіх дзвярах. Але дзе ключ ад таго замка, Агееў, канечне, не ведаў. Падышоўшы, ён пакратаў цяжкі замок, які нечакана сам расчыніўся, павісшы на кароткай дужцы. Агееў расчыніў дзверы і зазірнуў у прыцемак, поўны затхлых мешаных пахаў. Аднак не паспеў ён падняцца туды, як спалохана адхіснуўся — з вуліцы ў двор ішлі людзі. Наперадзе, адкінуўшы прэч жардзіну, крочыў Драздзенка, за ім таропка трухалі тры паліцаі з вінтоўкамі на плячах.

— Ну, здарова! — суха павітаўся начальнік паліцыі. Душачы спалох, Агееў, здаецца, не адказаў. Рашучы, амаль злосны тон Драздзенкі не пакідаў сумнення адносна ягоных намераў, і Агееў спазнела падумаў, што пісталет яму трэба было схаваць дзе-небудзь пад рукой, у двары.

— Як справы?

Шырока расставіўшы даўгія ногі ў высока напятых сініх брыджах, начальнік паліцыі спыніўся перад Агеевым, як заўжды, свідруючы яго вострым позіркам і тонкім лазовым дубчыкам сцябаючы сябе па халяве.

— Ды так, — адказаў Агееў, напружана думаючы: няўжо ён пойдзе ў хату? Няўжо?..

— Мой загад атрымаў? — сцішаным голасам запытаў Драздзенка.

— Які загад?

— Затрымаць Калюту!

— Якога Калюту? Я не бачыў ніякага Калюты.

Агееў гаварыў праўду і таму смела пазіраў у свірэпыя вочы начальніка паліцыі, які, памаўчаўшы, кінуў:

— А ноччу не заходзіў?

— Ніхто не заходзіў.

Драздзенка павярнуўся да маладога плячыстага паліцая ў нямецкай пілотцы, які з ухмылкай на мардатым твары слухаў размову.

— Пахом! Калі яго стрэльнулі?

— Ды цямнела ўжо, начальнік.

— Ну ў колькі, прымерна, гадзін?

— Гадзін, можа, у дзевяць.

— Значыць, ён толькі яшчэ ішоў, — спакойней паведаміў Драздзенка. — Ішоў да сяброў на сувязь, ды напароўся. Бараноўскай што — яшчэ няма? — раптам запытаўся ён у Агеева. Агееў збянтэжыўся ад здзіўлення, што гэтаму ўжо вядома і пра Бараноўскую.

— Не, яшчэ не прыходзіла, — сказаў ён проста, нібы Бараноўская выйшла куды на гарод ці па ваду. Драздзенка моўчкі, нібы ў роздуме, прайшоў пяць крокаў па двары, зазірнуў у акно на кухню. У Агеева ёкнула сэрца — хоць бы не згледзеў Марыю. Але ад акна той спакойна павярнуў назад.

— Вось што, начбой! Прыйдзе — зараз жа паведамі мне! Зараз жа! Паняў?

Агееў паморшчыўся. Гэтае заданне нібы памыямі пляснула на яго, і, мабыць, ён не здолеў утаіць сваіх да таго адносін, што тут жа прыкмеціў Драздзенка.

— Што моршчышся? Я ж во не моршчуся! А мне не з такім г… трэба вазіцца. А то — чысцюля, моршчыцца! Паймей на ўвазе: станеш хітрыць — закачаешся на вяроўчыне. Паняў?

Агееў, аднак, дрэнна слухаў яго, ён толькі напружана сачыў за кожным крокам начальніка і дужа баяўся, каб той зноў не скіраваў да дзвярэй. Але быццам бы прамінула — начальнік паліцыі злосна ляснуў сябе дубчыкам па халяве і пайшоў на вуліцу. За ім паспяшаліся паліцаі. Агееў моўчкі праводзіў іх да альтанкі і, калі яны схаваліся за павароткай вуліцы, хуткім крокам, амаль подбегам, накіраваўся на кухню.

— Марыя, Марыя! — ціха паклікаў ён, прычыніўшы кухонныя дзверы.

Аднак на кухні

Марыі не было, не было яе і ў святліцы, куды ён зазірнуў з парога. Тады ён расчыніў рыпучыя дзверы ў кладоўку, з цёмнай цеснаты якой аднекуль пачулася ціхае: «Я тут».

Марыя сядзела ўгары на драбіне, прыстаўленай да чорнага лазу на гарышча, і дробна калацілася ад страху і напружання. Ён шапнуў ёй: «Не бойся, яны пайшлі», — і апусціўся на запылены ўслон пад сцяной. У самога падкошваліся ногі — ад перажытага, але болей, мабыць, ад радасці, што на гэты раз абышлося.

Надвор'е яўна пачало псавацца. Пасля спякотнага лета павярнула на сцюжу — неба спрэс пакрылі ціжкія шызыя хмары, якія аднекуль з паўночнага захаду несліся над мястэчкам. Дзьмуў імклівы сцюдзёны вецер, бязлітасна рваў яшчэ зялёнае лісце з дрэў, мёў яго па зямлі, па траве, пад платы, у пажухлы, абвялы бульбоўнік. Увесь дзень было холадна і няўтульна, у хлявах гудзела ад скразнякоў; здавалася, вось-вось палье дождж. Заняты рамонтам абутку, Агееў амаль скалеў за некалькі гадзін, што прасядзеў у застаронку, устаў, надзеў у рукавы ватоўку. Яшчэ з раніцы ён пазатыкаў шырокія шчыліны ў сценах, дробныя ж усе засталіся, і дашчаныя сцены па-ранейшаму свяціліся, бы рэшата. У яго не было гадзінніка, але час, мабыць, пераваліў за поўдзень, і захацелася есці. Увесь ранак, седзячы за рамонтам, ён не пераставаў думаць пра Марыю і не мог даўмецца, як яму быць. Добра, што ёй пашэнціла ашукаць паліцыю і ўцячы ад сястры, але калі паліцыя што западозрыць, дык і на гэтай сядзібе не сховы. Яна перавярне ўсё дагары нагамі і знойдзе, што трэба. Хіба што ў паліцыі былі справы больш пільныя, але раптам Драздзенка зацікавіцца Марыяй і нападзе на яе след? Дзе яму схаваць дзяўчыну? Зноў жа, як быць з харчаваннем, чым ён пракорміць яе, калі Бараноўская доўга не вернецца? Мабыць, прыйдзецца ўзяцца за рамонт абутку для местачкоўцаў, гэта дасць нейкі кавалак хлеба, але ён яшчэ не адрамантаваў прывезены з лесу, які, напэўна ж, быў там патрэбны. І ён дбаў, спяшаўся, хаця за паўдня давёў да ладу толькі тры боты — як-колечы падбіў падэшвы, адзін абцас, наклаў лапік на падраную галоўку кірзача. Больш ён не паспеў. І без таго ламіла ў паясніцы і ныла параненая нага — ад клуба да калена. Падумаўшы, што трэба, мабыць, згатаваць што-небудзь на абед, ён кінуў пад тапчан боты, інструмент і пайшоў на кухню. Бульба ў яго была накапана, заставалася зварыць, — во і ўвесь іх абед. Праўда, яшчэ трэба было пашукаць у зжаўцелым агурэчніку, дзе сярод пераспелых насеннікаў прапляліся маленькія скручаныя гурочкі. Некаторыя з іх былі бязбожна горкія, але, пасаліўшы, ён усё роўна іх еў з бульбай. Добра, што соль яшчэ не звялася, у буфеце на кухні стаяў яе двухлітровы слоік. Солі павінна яму хапіць.

Ён асцярожна пацягнуў да сябе кухонныя дзверы, але тыя былі запёрты знутры і адчыніліся толькі пасля другога яго рыўка. Перад ім ля парога, сарамліва ўсміхаючыся і трошкі прыўзняўшы запэцканыя чымсь рукі, стаяла Марыя. У пліце весела гарэлі сухія паленцы, на канфорцы штось верашчэла, поўнячы кухню пахамі чагось надзвычай смачнага. Гледзячы на ўсмешысты твар Марыі, Агееў таксама не стрымаў усмешкі, унутрана падзівіўшыся той перамене, якая адбылася ў ёй за час яго нядоўгай адсутнасці.

— А я думаў бульбу варыць, — сказаў ён, зазіраючы на пліту. Марыя таксама падалася да яе, штось перавярнула на скаварадзе, што апантана верашчэла ў тлушчы, неміласэрна дражнячы ягоны нюх.

— Што гэта?

— Дранікі.

Яна зноў кінула на яго ўсмешысты позірк — быццам чакала пахвалы ці дакору.

— Ого! Во гэта гаспадыня! — пахваліў ён. — А я бедаваў, чым буду цябе карміць.

— Пракормімся як-небудзь, — Марыя бесклапотна махнула рукой. — Бульба ёсць?

— Бульба ёсць.

— Ну, дык з голаду не памрэм.

Ён паглядзеў на пліту, на ражку якой ужо стаяла талерка насмажаных дранікаў і бялеў паўлітровы слоік, мабыць, з якімсьці тлушчам.

— А дзе тлушч узяла?

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Повелитель механического легиона. Том I

Лисицин Евгений
1. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том I

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Тоцка Тала
2. Три звезды
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Мой любимый (не) медведь

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Провинциал. Книга 4

Лопарев Игорь Викторович
4. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 4

Горничная для тирана

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Горничная для тирана

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3