Чтение онлайн

на главную

Жанры

Кар'ер

Быкаў Васіль

Шрифт:

Быў, мабыць, поўдзень, калі Агееў канчаткова наважыўся ісці да Кіслякова. Ён накінуў на сябе ватоўку, узяў ляшчынавы кій, старанна зачыніў дзверы на кухню. Напэўна, трэба было б замкнуць іх, але замка ён нідзе не знайшоў, падумаў, што хутка вернецца. Упершыню ён выбіраўся з падворка ў мястэчка і не ведаў, дзе шукаць тую Савецкую. Праўда, гэтая назва паказвала некуды ў цэнтр, напрамак, які ён прыблізна ведаў, і, абапіраючыся на кій, пашкандыбаў у канец вуліцы.

Неўзабаве Зялёная яго скончылася, прымкнуўшы да іншай, болей наезджанай вуліцы з вузенькімі тратуарамі абапал. Дамы ўсюды былі несамавітыя, сельскага аблічча — звычайныя вясковыя хаты, некаторыя з фарбаванымі аканіцамі на фасадах, поўнымі кветак

гародчыкамі, навіслым над платамі голлем дрэў. Многія аканіцы былі цяпер зачынены, веснічкі — наадварот — расчынены ці паламаны, скрозь у падворках віднеліся сляды нядаўняга разгрому: выкінутае з хат ламачча, старыя транты, клочча паперы. Адзін двор за нізкім штакетнікам быў густа засыпаны пер'ем з пярын і падушак, кучы якога вецер сагнаў пад заваліны, у канаву, усыпаў ім траву ля плота. Шыбіны ў двух вокнах з вуліцы былі ўсе выбітыя. Агееў заглянуў у адно, у цьмяны паўзмрок хаты з абдзёртымі шпалерамі, з чорнаю дзіркай лаза ў падлозе, і на яго самотна дыхнула страшнай трагедыяй, якая так нядаўна тут адбылася. А колькі такіх трагедый у мястэчку!..

Стараючыся як мага меней кульгаць, ён дайшоў да канца гэтай вуліцы і спыніўся ля высокага дома з зарослым бэзам гародчыкам. Агледзеўшыся, заўважыў у кусце белагаловага гадоў дзесяці хлопчыка і запытаўся, у які бок будзе Савецкая. Хлопчык ткнуў локцем направа і, калі ён ужо саступіў з тратуара, каб перайсці вуліцу, наўздагон крыкнуў:

— А вам каго трэба?

Агееў спыніўся, падумаў, што ў хлопчыка, мабыць, можна і спытацца, і вярнуўся да бэзу.

— Мне Кіслякова. Не ведаеш?

— А вунь! — хлопчык пераклаў з правай рукі ў левую ножык, якім стругаў палачку, і паказаў цераз плот. — Вунь, дзе страха з тонкай трубой. Там Кісляковы.

Прыкмеціўшы патрэбны дом па той бок вуліцы, Агееў таропка перайшоў пыльную маставую і хутка ўвайшоў у прасторны, нічым не абгароджаны падворак з маладой бярозкай ля ганка. Двор быў пусты і зарастаў травой. На старых, абшкрэбаных дошках дзявярэй коса вісеў іржавы замок; з хаты, аднак, чуліся вясёлыя галасы, і ён падышоў да нізенькага, без фіранак акенца. У той жа час знутры паявіўся мурзаты дзіцячы тварык, за ім другі, трэці — дзеці з неспатольнай цікавасцю ўставіліся ў яго, нібы чагосьці чакаючы, і, Агееў сказаў:

— А дзе старшы брат?

— Нямашака, — адказаў, смешна скрывіўшыся, мурзаты хлопчык.

— Нямашака, нямашака, — паўтарылі за ім астатнія двое.

— Вось дык загвоздка! — ціха сказаў Агееў, і дзеці, нібы дражнячы яго, паўтарылі за акном на розныя галасы:

— Вось дык загвоздка!

— Загвоздка!

— Загвоздка!

— Ах, вы, дразнілкі! — сказаў ён без злосці, не ведаючы, аднак, як быць, дзе шукаць Кіслякова. Ці, можа, прыйсці сюды другім разам?

— Скажыце брату, што прыходзіў кульгавы дзядзька. Хацеў яго бачыць, — сказаў ён праз акно гэтай старой хаты, і дзятва адказала хорам:

— Добра, скажам!..

З прыкрасцю азірнуўшыся на пусты двор, Агееў выйшаў на вуліцу і, прыпадаючы на хворую нагу, пайшоў на сваю Зялёную. Мястэчка выглядала апусцелым, на вуліцы зусім не было праезджых, рэдкія прахожыя, мабыць, з бліжніх дамоў, паяўляліся і зараз жа знікалі ў дварах. Увесь час баючыся з кім-небудзь сустрэцца, асабліва з паліцыяй, ён, аднак, спакойна дабраўся да сваёй хаты з альтанкай у двары і трохі расслабіўся. Усё ж такі дом! Якое-ніякое прыстанішча, сховішча ад нядобрага вока. Праўда, кепска яно хавала, гэтае сховішча, спакою тут не было, яго адразу раскрыла паліцыя, добра яшчэ, што не адрэзала ўсе яго сувязі. Але што рабіць? Без гэтага парослага травой падворка яму і зусім было б кепска, дзе б ён пражыў гэтую пару тыдняў са сваёй бедалагай нагой, з асколкам у ране?

На падворку ён адчуў сябе ў адноснай бяспецы і, каб абысціся без непатрэбных цяпер кліентаў, прывалок з хлява даўгую

жардзіну, загарадзіў ёю ўваход з вуліцы. Сёння ён нікога не прыме, у яго другая работа. Узяўшы з альтанкі скрынку з інструментамі, пайшоў у застаронак. Трэба было брацца за прывезены з лесу абутак. Ён выцяг з меха дзве пары кірзавых ботаў з адарванымі падэшвамі і, уладкаваўшыся каля тапчана, пачаў падбіваць іх на лапе.

Не надта гучна стукаючы малатком па гумовай падэшве, ён увесь час быў насцярожаны, слухаў, чакаў, ці не паявіцца хто на двары. Канечне, яму вельмі патрэбны быў Кіслякоў, але магла наскочыць і паліцыя, гэты Кавешка ці яшчэ горш — Драздзенка. Тады трэба было ўсё борзда хаваць і, знарок збянтэжана падцягваючы штаны, выходзіць з хлява. Ён працаваў, не разгінаючыся, гадзін пяць запар. Удзень у застаронку было відна і спакойна, але надвячоркам стала цямнець, асабліва ў той хмарны дзень: ён паспеў падбіць тры пары ботаў і пачаў зашываць доўгі асколачны ці штыкавы разрэз упоперак халявы, ды не паспеў. Зрабілася зусім цёмна, і ён, запіхаўшы ў мех боты, выйшаў на двор. Тут усё было па-ранейшаму. Дзверы на кухню заставаліся старанна зачыненыя зранку, значыць, Бараноўская не паявілася і сёння. Калі ж яна ўрэшце вернецца, з прыкрасцю думаў Агееў. І наогул ці вернецца? Можа, яму трэба было што рабіць? Можа, заявіць у паліцыю? Ці наадварот — утаіць ад паліцыі факт яе адлучкі? Як лепш зрабіць, каб не нашкодзіць сабе, сваёй гаспадыні? Тым, хто да яе прыходзіў?

Ціхі шолах галля ў садку прыпыніў яго роздум, і, азірнуўшыся, ён згледзеў у паўзмроку пад вішнямі невялічкі хлапечы сілуэт. Узрадаваўшыся, Агееў кінуўся насустрач і ледзьве не крыкнуў ад болю ў назе. Усё ж з ягонай нагой трэба было асцерагацца.

— Прыйшоў? Ну, ідзі сюды, — ціха паклікаў ён, павяртаючы ў хлеў.

— Я на хвіліну, — сказаў Кіслякоў. — Што здарылася?

— Пойдзем, усё раскажу.

Ён прапусціў Кіслякова наперад і, яшчэ паазіраўшыся, прычыніў дзверы хлява. Лапаючы па верхніх жэрдках перагародкі, яны ў цемры дабраліся да нізенькіх дзвярэй яго застаронка.

— Стой, сядай во сюды. А я тут… Перадалі, значыць, рабяты?

— Перадалі. А я на станцыі быў. Учора ж пакгаўз згарэў. Ну, трэба было ўдакладніць. Дык што здарылася?

Адчувалася па голасе, што Кіслякоў насцярожыўся, чакаючы яго тлумачэння, ды Агееў усё не наважваўся прыступіць да галоўнага, паведаміў:

— Нейкі дзядзька мех абутку прывёз. У рамонт. Сказаў, што ад Волкава.

— Ага, была такая размова, — не адразу сказаў Кіслякоў. — Ужо што-небудзь гатова?

— Тры пары. Больш не паспеў. Усё ж трэба асцерагацца.

— Гэта канечне. За вайсковую маёмасць у іх расстрэл. Хаця ў іх за ўсё расстрэл. Учора на мосце павесілі трох мужыкоў за марадзёрства. З разбітай машыны колы знялі. Хоць бы з нямецкай, а то з савецкай. Наогул патрэбны яны былі, тыя колы…

— Ну, немцы на ўсё глядзяць, як на сваё. Як на ваенную здабычу. Па праву заваёўнікаў, — сказаў Агееў. — Слухай, а хто такі Кавешка, не ведаеш?

— Працуе нейкі тып у раённай управе. З паперкамі бегае.

— Не толькі з паперкамі… Ён што — тутэйшы?

— Ды не. Быццам да вайны яго тут не было. А чаму вы пра яго пытаецеся?

— Прыходзіў, — сказаў Агееў і змоўк. Мабыць, трэба было сказаць пра галоўнае, ды ён усё марудзіў, набіраўся рашучасці. Але Кіслякоў, мабыць, ужо адчуў нешта і сцішыўся ў цемры.

— Панімаеш, чаму я прыбягаў да цябе? Тут штось зацяваецца, — сказаў Агееў. — Начальнік паліцыі прымусіў мяне даць падпіску…

Кіслякоў скалануўся, Агееў адчуў гэта нават у цемры.

— Якую падпіску?

— Падпіску на супрацоўніцтва. І гэты Кавешка ўжо прыходзіў з заданнем — затрымаць кагось з Беразянкі, хто прыйдзе пытацца пра Бараноўскую. А Бараноўская мая тыдзень назад як паехала, дык дагэтуль няма. Не ведаю, што і думаць.

Поделиться:
Популярные книги

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Волк 5: Лихие 90-е

Киров Никита
5. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 5: Лихие 90-е

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 5

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман