Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Падумалi яны, што гэта крычыць Мужычок, i кажуць:
– I мы думаем тое ж самае; але ты спачатку агледзься, што робiцца там, унiзе, - i скацiлi яны бочку ў рэчку.
Сталi затым сяляне па хатах разыходзiцца; прыйшлi ў вёску, бачаць - i Мужычок таксама вяртаецца, гонiць статак авечак, бы нiчога i не было. Здзiвiлiся сяляне i пытаюцца:
– Мужычок, адкуль гэта ты ўзяўся? Хiба што ты з вады вылез?
– Ну так, - адказаў iм Мужычок, - я спусцiўся глыбока-глыбока i трапiў на самае дно; выбiў з бочкi донца, вылез, а там унiзе такiя цудоўныя лугi, i пасвiцца на iх шмат ягнят, - вось i ўзяў я сабе цэлы статак.
Пытаюцца
– А цi многа яшчэ iх там засталося?
– О, многа!
– адказаў Мужычок.
– Куды болей, чым вам трэба.
Дамовiлiся тады памiж сабою сяляне, што i яны таксама б не супраць авечак раздабыць - кожны па цэламу статку.
А стараста i кажа:
– Я пайду першы.
Вось прыйшлi яны ўсе разам да рэчкi, а па сiняму небу якраз на той час хадзiлi аблачынкi, тыя, што называюць баранчыкамi; яны адлюстроўвалiся ў вадзе. I вось закрычалi сяляне:
– Колькi ж авечак бачна на дне!
Прабiўся стараста наперад i гаворыць:
– Я першы кiнуся на дно, трэба ж паглядзець ды агледзецца; калi ўсё будзе як трэба, я вас паклiчу.
I вось кiнуўся ён у ваду, "шабулдых" - адгукнулася на вадзе. А сяляне падумалi, што крычыць ён "Iдзiце", - i вось яны ўсiм гуртам кiнулiся ўслед за iм у ваду.
I вымерла ўся вёска, i застаўся адзiн Мужычок наследнiкам усяго iхняга дабра i зрабiўся чалавекам багатым.
ПТУШКА ГРЫФ
Жыў ды быў некалi кароль, а дзе ён уладарыў i як яго звалi, гэтага я не ведаю. Сыноў кароль не меў, а была ў яго адна адзiная дачка, якая заўсёды хварэла, i нiводзiн з дактароў не мог яе вылечыць. Але каралю было прадказана, што дачка ягоная акрыяе, калi з'есць яблычак. I ён абвясцiў па ўсёй сваёй краiне, што хто прынясе ягонай дачцы такi яблычак, якi верне ёй здароўе, той з ёю i ажэнiцца i каралеўства атрымае ў спадчыну.
Прачуў пра гэта i адзiн селянiн, якi меў трох сыноў. I сказаў ён да старэйшага:
– Iдзi ў склеп, набяры поўны кошык найпрыгажэйшых яблыкаў з чырвонымi шчокамi ды аднясi iх у каралеўскi палац. Можа, каралеўна i акрыяе, пакаштаваўшы iх, i ты ажэнiшся з ёю ды за караля станеш.
Хлопец згадзiўся на гэта i падаўся ў дарогу пешшу. Прайшоў ён колькi часу, аж сустрэўся яму на дарозе маленькi чалавечак ды пытаецца ў яго, што нясе ён у кошыку. А Ульрых - так звалi хлопца - i адказвае:
– Жабiныя кумпячкi.
I кажа яму чалавечак на гэта:
– Хай жа так яно i будзе!
– ды пайшоў сабе далей.
Неўзабаве прыйшоў Ульрых да каралеўскага замка i абвясцiў, што мае такiя яблыкi, што каралеўна, пакаштаваўшы iх, адразу акрыяе. Кароль вельмi ўзрадаваўся i загадаў паклiкаць хлопца да сябе. Але - о, жах!
– толькi адчынiлi кошык, як пачалi з яго выскакваць жабяняты. Кароль дужа раззлаваўся i загадаў гнаць хлопца прэч. Вярнуўся хлопец дадому ды расказаў бацьку пра ўсё, што з iм здарылася.
Тады паслаў стары сярэдняга сына, якога Самуэлем звалi. Але i з iм сталася ўсё зусiм так, як з Ульрыхам. Сустрэўся яму на дарозе той самы маленькi чалавечак ды спытаўся ў яго гэтак жа, што нясе ён у кошыку. А Самуэль i кажа:
– Свiную шчэць.
I сказаў чалавечак:
– Хай жа так яно i будзе!
Падышоў хлопец да каралеўскага замка ды абвясцiў, што мае такiя яблыкi, што ледзь пакаштуе iх каралеўна, як адразу i акрыяе. Толькi ў замак яго не пусцiлi, сказаўшы, што iм болей яблыкаў не трэба, бо прыходзiў ужо нейкi з яблыкамi, але дурнем аказаўся. Аднак Самуэль настойлiва даводзiў, што ў яго яблыкi сапраўды такiя, якiя трэба. Нарэшце яму паверылi i прывялi да караля. Але ледзьве ён адчынiў свой кошык, усе ўбачылi, што там нiчога акрамя свiное шчэцi. Страшэнна ўзгнявiўся кароль i загадаў пагнаць хлопца з палаца бiзуном. Вярнуўшыся дадому, расказаў ён бацьку пра ўсё, што з iм здарылася.
Прачуў пра ўсё гэта малодшы сынок, якога ўсе Гансам-дурненькiм звалi, ды пачаў прасiць у бацькi, каб той дазволiў i яму аднесцi яблыкi ў замак.
– Ага, - кажа бацька, - разумныя хадзiлi ўжо, ды не ўправiлiся, навошта ж табе, дурненькаму, iсцi?
Але хлапчук не пераставаў прасiць:
– Дазвольце, татачка, мне так хочацца пайсцi!
– Што ж, iдзi, дурненькi, усё роўна нiчога з гэтага не будзе. Пачакай лепей, пакуль паразумнееш, - адказаў стары i пачаў ушчуваць яго ды бэсцiць.
Але Ганс на лаянку ды папрокi не звяртаў увагi.
– Не ўжо, дазвольце, татачка ў замак пайсцi i мне!
– Ну, мне што, iдзi, - кажа бацька, - усё адно нi з чым дадому вернешся.
Узрадаваўся Ганс, аж заскакаў.
– Ды ты, як бачу, што нi дзень усё дурнейшы робiшся, - зноў прамовiў бацька.
Але Ганс увагi на гэта не звяртаў, i настрой у яго нiколечкi не сапсаваўся.
Надыходзiла ноч, i Ганс вырашыў пачакаць да ранiцы, а потым як раней падацца да каралеўскага замка. Уначы ён анiяк не мог заснуць, а калi пачынаў драмаць, яму мроiлiся прыгажунi дзяўчаты, розныя палацы, золата ды срэбра i iншыя падобныя рэчы. На самым досвiтку ён рушыў у дарогу i неўзабаве сустрэўся з маленькiм чалавечкам у той самай старэнькай камiзэльцы, i чалавечак спытаўся ў яго, што ён нясе ў кошыку. Ганс сказаў яму, што нясе яблыкi каралеўне, i калi тая пакаштуе iх, дык адразу i здароўе да яе вернецца.
– Ну, - сказаў чалавечак, - хай жа так яно i будзе!
Але ў каралеўскi замак яго пускаць анiяк не хацедi. Яму расказалi, што двое нейкiх прыходзiлi ўжо i казалi, што ў iх яблыкi, але ж у кошыку ў аднаго былi жабяняты, а ў другога свiная шчэць. Аднак Ганс стаяў на сваiм. У яго, маўляў, анiякiя не жабяняты, а самыя найцудоўнейшыя яблыкi, якiя толькi ёсць ува ўсiм каралеўстве. Калi ён усё гэта растлумачыў, дык вартаўнiк падумаў, што гэты, бадай, не хлусiць, ды прапусцiў яго. I вось прынёс Ганс да караля свой кошык, адчынiў яго, i кароль убачыў, што ў iм залацiстыя яблыкi. Кароль так узрадаваўся, што загадаў неадкладна аднесцi iх да каралеўны i стаў у нецярпеннi ды страху чакаць, як яны на яе падзейнiчаюць. Прайшло няшмат часу, i вось паведамляюць яму радасную вестку. Але хто ж нясе яе каралю? Сама каралеўна! Толькi пакаштавала яна гэтых яблыкаў, як хвароба ўмомант пакiнула яе, i яна саскочыла з ложка. Як узрадаваўся кароль, нават i апiсаць немагчыма.
Цяпер не захацелася каралю сваю дачку замуж за Ганса аддаваць, i ён сказаў:
– Ты зрабi мне спачатку дзевяць такiх чоўнiкаў, каб па сухой зямлi лепш чым па вадзе хадзiлi.
Ганс згадзiўся на такую ўмову, вярнуўся дадому i распавёў бацьку пра ўсё, што з iм здарылася. Паслаў тады стары Ульрыха ў лес i загадаў яму зрабiць такiя чоўнiкi, як было сказана. Працаваў Ульрых старанна, Да таго ж яшчэ i насвiстваў. I вось апоўднi, калi сонца стаяла над самай галавой, раптам з'явiўся той маленькi чалавечак ды спытаўся ў яго, што ён майструе.