Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Ульрых адказаў:
– Драўляны посуд.
I прамовiў маленькi чалавечак:
– Што ж, хай жа так яно i будзе!
I вось, калi надышоў вечар, падумаў Ульрых, што чоўнiкi, бадай, гатовыя, i хацеў у адзiн з iх сесцi, але ўсе яны аказалiся драўляным посудам.
На другi дзень пайшоў у лес сярэднi сын, Самуэль, але i з iм здарылася тое самае, што з Ульрыхам.
На трэцi дзень пайшоў дурненькi Ганс. Працаваў ён руплiва, па ўсiм лесе чулiся моцныя ўдары ягонай сякеры. Працуючы, ён таксама напяваў ды весела насвiстваў. I з'явiўся апоўднi той самы чалавечак ды спытаўся
– Чоўнiкi раблю, якiя маглi б хадзiць па вадзе i па сушы. А вось як скончу работу, дык выдадуць за мяне замуж каралеўну.
– Ну што ж, - сказаў чалавечак, - хай жа так яно i будзе!
Увечары, калi сонца пачало садзiцца, Ганс таксама скончыў сваю работу над чоўнiкамi, караблямi ды суднамi. Сеў ён у адзiн з iх ды паплыў сабе проста да каралеўскага замка. I ляцеў ягоны чоўнiк хутка, як вецер. Кароль убачыў яго яшчэ здалёк, але ўсё нiяк не згаджаўся выдаць сваю дачку за Ганса замуж i сказаў:
– Ты мусiш спачатку ад вiдна да вiдна пасвiць сотню зайцоў, i калi хоць адзiн з iх уцячэ ад цябе, дык замуж я за цябе дачку не выдам.
Ганс згадзiўся на гэта i, не марудзячы, наступнае ранiцы, ледзь пачало на дзень брацца, пагнаў сваю чараду ў поле ды так уважлiва пасвiў, што нi адзiн заяц не ўцёк ад яго. Праз некалькi гадзiн прыходзiць з замка служанка ды кажа Гансу, каб ён даў аднаго зайца, - ёй загадана, маўляў, засмажыць яго для гасцей. Але Ганс хутка сцямiў, да чаго справа хiлiцца, ды сказаў служанцы, што не дасць ёй анiводнага, бо яму за кожнага зайца перад каралём адказваць давядзецца. З'явiлася служанка яшчэ раз увечары з такою самаю просьбай, але Ганс ёй сказаў, што вось калi сама каралеўна, маўляў, з'явiцца, дык ён дасць ёй зайца. Далажыла служанка пра гэта ў замку, i вось пайшла сама каралеўна да Ганса. I падышоў у гэты час да Ганса той маленькi чалавечак ды спытаўся, што ён робiць.
– Эх, вось павiнен напапасваць я цэлую сотню зайцоў, ды так, каб нiводзiн не ўцёк з чарады, а за гэта ажанюся я з каралеўнай i каралём зраблюся.
– Добра, - сказаў чалавечак, - вось табе ражок, як толькi якi-небудзь з зайцоў уцячэ, зайграй у яго, i заяц вернецца назад.
I вось, калi з'явiлася каралеўна, паклаў ёй Ганс зайца ў фартушок. Але не прайшла яна i ста крокаў, як зайграў Ганс у свой ражок, i заяц - скок з фартушка! Ды вярнуўся ў чараду.
Надышоў вечар, зайграў Ганс у свой ражок, сабраў усю чараду вакол сябе, пералiчыў усiх зайцоў ды пагнаў iх да замка. Быў кароль надта здзiўлены, што здолеў Ганс цэлую сотню зайцоў напапасваць i што нiводзiн не ўцёк; а ўсё-ткi не хацеў выдаць дачку за Ганса ды сказаў:
– Ты спачатку здабудзь мне пяро з крыла птушкi Грыфа!
Доўга не думаючы, падаўся Ганс у дарогу i смела пакрочыў наперад.
Увечары падышоў ён да нейкага замка, папрасiўся пераначаваць; i прыняў яго ўладар замка вельмi ветлiва ды спытаўся, куды ён iдзе.
Кажа Ганс у адказ:
– Я iду да птушкi Грыфа.
– Вось як, да птушкi Грыфа? Гэтая птушка ўсё ведае. А я якраз згубiў ключ ад куфэрачка з грашыма i нiяк не магу знайсцi яго. Папрасiў бы ты птушку Грыфа сказаць, дзе мне ключ знайсцi.
– Добра, - згадзiўся Ганс, - абавязкова спытаюся.
Рана ранiчкай выйшаў Ганс, iшоў-iшоў i прыйшоў да другога замка i ў iм таксама застаўся начаваць. Калi людзi даведалiся, што iдзе ён да птушкi Грыфа, яму сказалi, што ў гаспадароў замка хворая дачка; ужо ўсе лекi перавыпрабавалi, нiшто ёй не дапамагае; дык цi нельга, маўляў, спытацца ў птушкi Грыфа, чым вылекаваць дачку.
Ганс адказаў, што ахвотна зробiць гэта, ды падаўся далей ў дарогу. Падыходзiць да ракi, бачыць, што на ёй замест парому велiзарны чалавек на сабе людзей пераносiць.
Спытаўся чалавек у Ганса, куды ён iдзе.
– Iду да птушкi Грыфа, - адказаў Ганс.
– Ну, калi ты прыдзеш да птушкi Грыфа, дык спытайся ў яе, цi доўга мне яшчэ ўсiх людзей на сабе цераз рэчку пераносiць?
Ганс сказаў:
– Дальбог, абавязкова спытаюся!
I перанёс яго чалавек на плячах цераз раку. Нарэшце прыйшоў Ганс да хаты птушкi Грыфа, але была ў хаце толькi ягоная жонка; а Грыфа-птушкi не было. I спыталася Грыфава жонка, што яму трэба? Ганс усё распавёў: што, маўляў, патрэбна яму пяро з крыла птушкi Грыфа; i хацеў бы ён яшчэ задаць яму пытаннi людзей, якiх ён напаткаў па дарозе: што згублены, маўляў, у адным замку ключ ад куфэрка з грашыма, i трэба спытацца ў Грыфа, дзе яго знайсцi; а ў другiм замку гаспадарова дачка хварэе, i анiхто не ведае, як яе вылекаваць; i што ёсць на рацэ перавозчык, дык чаму ён павiнен бясконца пераносiць людзей цераз раку на сабе.
I кажа жонка птушкi Грыфа:
– Доўга, любы мой дружа, нельга з птушкай Грыфам гутарыць ахрышчанаму чалавеку, бо ён з'ядае iх усiх! Калi птушка Грыф вернецца, ты схавайся пад ложак, ды ляжы там; я буду пытацца ў яго, а ты адказы ягоныя ўважлiва слухай, а ўначы, калi ён будзе моцна спаць, ты i вырвi ў яго пяро з крыла.
Ганс так i зрабiў, забраўся пад ложак ды лёг там. Пад вечар вярнуўся Грыф-птушка дадому, i толькi ўвайшоў у пакой, кажа да жонкi:
– Жонка, чую-чую ахрышчанага чалавека.
– Так, - кажа жонка, - быў тут адзiн такi ды пайшоў.
I птушка Грыф змоўк, нiчога не сказаўшы на гэта. А ўначы, ледзь толькi ён моцна заснуў i захроп, вылез Ганс з-пад ложка ды вырваў у яго пяро з крыла.
Раптам прачнуўся птушка Грыф i кажа:
– Жонка, я чую ахрышчанага чалавека i мне здаецца, што нехта мяне па крыле драпнуў.
Кажа жонка:
– Гэта, вiдаць, табе саснiлася, - я ўжо казала табе: быў тут адзiн ахрышчаны, ды пайшоў. Ён расказваў мне пра ўсялякую ўсялячыну. Быццам у нейкiм замку ключ згубiўся ад куфэрачка з грашыма, i анiяк не могуць яго знайсцi.
– Вось дурнi!
– сказаў Грыф-птушка.
– Ключ жа ляжыць пад парогам за дзвярыма ў драўлянай хаце.
– I расказваў ён мне яшчэ, што ў адным замку дачка гаспадароў хварэе i не могуць знайсцi сродку, каб яе вылекаваць.
– Вось жа дурнi!
– сказаў Грыф-птушка.
– Гэта ж сядзiць пад парогам у склепе рапуха, ёсць у яе там гняздо, яна звiла яго з валасоў той дзяўчыны. Трэба валасы гэтыя ў рапухi забраць, i дзяўчына зноў будзе здаровая.
– Ды яшчэ расказваў ён, што недзе чалавек замест парому на плячах людзей пераносiць цераз раку.