Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Ты павiнна перапрасцi ўсё гэта за ноч. Калi табе пашанцуе - станеш маёй жонкай.
А сам сабе падумаў: "Хоць яна i дачка млынара, але багацейшай жонкi не знайсцi мне ва ўсiм свеце".
Вось засталася дзяўчына адна, i з'явiўся ў трэцi раз маленькi чалавечак i пытаецца:
– Што ты дасi мне, калi я i на гэты раз перапраду за цябе салому?
– У мяне больш няма нiчога, што б я табе магла даць.
– Тады паабяцай мне свайго першынца, калi станеш каралевай.
"Хто ведае, як яно там складзецца!" -
Прыходзiць ранiцою кароль i бачыць, што ўсё зроблена, як ён хацеў. Наладзiлi вяселле, i прыгожая дачка млынара стала каралевай.
Праз год нарадзiла яна прыгожае дзiця, а пра таго чалавечка i не думала больш. I раптам неяк уваходзiць ён у яе пакой i кажа:
– А цяпер аддай мне тое, што абяцала.
Спалохалася каралева i пачала яму прапаноўваць багаццi ўсяго каралеўства каб толькi ён пакiнуў ёй дзiця. Але чалавечак сказаў:
– Не, жывое мне падабаецца больш, чым усе скарбы ў свеце.
Засумавала каралева, заплакала i пашкадаваў яе чалавечак:
– Даю табе тры днi тэрмiну, - сказаў ён, калi за гэты час ты даведаешся, як мяне зваць, дзiця застанецца ў цябе.
Усю ноч каралева перабiрала ў памяцi розныя iмёны, якiя калi-небудзь чула, а ганца накiравала ездзiць па краiне i збiраць усе iмёны, якiя iснуюць. На другi дзень з'явiўся маленькi чалавечак, i яна пачала пералiчваць усё, што ведала, пачынаючы з Каспара, Мельхiора, Бальцара. Але на кожнае iмя чалавечак адказваў:
– Не, мяне завуць не так.
Тады каралева загадала даведацца, як завуць суседзяў. Цяпер яна называла чалавечку самыя рэдкiя iмёны:
– А можа, цябе завуць Рэпенбiст або Гамельсвадзе або Шнюрбейн?
Але ён адказваў:
– Не, мяне завуць не так.
На трэцi дзень вярнуўся ганец i сказаў:
– Нi аднаго новага iмя знайсцi я не мог, але вось калi я падышоў да высокай гары, парослай густым лесам, дзе жывуць адны лiсы ды зайцы, то ўбачыў маленькую хатку, перад ёй гарэў касцёр i праз яго скакаў смешны, цiкавы чалавечак. Ён скакаў на адной ножцы i крычаў:
– Сёння пяку, заўтра пiва вару,
У каралевы дзiця адбяру.
Ой, добра, што нiхто не знае,
Што Румпельшцiльцхен мяне называюць!
Можаце сабе ўявiць, як абрадвалася каралева, пачуўшы гэта iмя! I вось, калi ў яе пакой неўзабаве ўвайшоў гэты чалавечак i спытаў: "Ну, панi каралева, як жа мяне завуць?", яна спачатку сказала:
– Можа, Кунц?
– Не.
– А можа, Гейнц?
– Не.
– Дык, пэўна, ты Румпельшцiльцхен!
– Гэта табе сам чорт падказаў, сам чорт падказаў!
– заенчыў чалавечак i так моцна тупнуў у гневе правай нагой, што правалiўся ў зямлю па самы пояс. А потым шалёна схапiў абедзвюма рукамi
ЖЫВАЯ ВАДА
Жыў некалi кароль; быў ён хворы, i нiхто ўжо не верыў, што ён зможа калi-небудзь ачуняць. А было ў караля тры сыны; вось зажурылiся яны з-за гэтага, пайшлi ўнiз у каралеўскi сад i заплакалi. Але сустрэўся iм у садзе нейкi дзядок, стаў пра iх гора распытваць. Яны яму гавораць, што iхнi бацька вельмi хворы, вiдаць, памрэ, а дапамагчы яму нiчым немагчыма. А дзядок i кажа:
– Я ведаю яшчэ адзiн сродак, - гэта жывая вада; калi хто той вады нап'ецца, дык зноў ачуняе; але ваду гэтую знайсцi нялёгка.
Старэйшы сын i гаворыць:
– Вось я гэтую ваду i знайду.
Пайшоў ён да хворага караля, пачаў яго прасiць, каб той адпусцiў яго на пошукi жывой вады, што гэта толькi i можа яго вылечыць.
– Не, - сказаў кароль, - гэтая справа надта небяспечная, лепш ужо мне памерцi.
Але сын доўга яго ўпрошваў, i, нарэшце, кароль пагадзiўся. А прынц падумаў: "Прынясу я гэтую ваду, стану ў бацькi самым любiмым сынам i атрымаю ў спадчыну каралеўства".
I ён рушыў у шлях-дарогу; праехаў ён некаторы час, зiрк - стаiць на дарозе карлiк. Карлiк паклiкаў яго i кажа:
– Куды гэта ты так спяшаешся?
– Дурны малыш, - горда адказаў прынц, - табе пра гэта не трэба ведаць, - i паскакаў далей.
Разгневаўся маленькi чалавек i пажадаў яму зла. Трапiў прынц неўзабаве ў горную цяснiну, i чым далей ён ехаў, тым усё больш сыходзiлiся горы, i нарэшце дарога стала такою вузкаю, што ўжо нельга было i кроку ступiць; немагчыма было i каня павярнуць альбо ўстаць з сядла; i вось апынуўся прынц запёртым у скалах. Доўгi час прачакаў яго хворы кароль, але ён усё не вяртаўся.
Гаворыць тады сярэднi сын:
– Бацька, дазвольце мне паехаць на пошукi жывой вады, - а сам пра сябе падумаў: "Калi брат мой памёр, дык каралеўства дастанецца мне".
Кароль напачатку таксама не хацеў яго адпускаць, але нарэшце саступiў яго просьбам. Паехаў прынц той жа самай дарогаю, што i яго брат, i таксама сустрэўся яму карлiк, якi яго спынiў i запытаўся, куды гэта ён так спяшаецца.
– Эх ты, малыш, - сказаў прынц, - пра гэта ведаць табе не трэба, - i паскакаў далей, нават не азiрнуўшыся.
Але карлiк яго зачараваў, i прынц таксама трапiў, як i яго брат, у горную цяснiну i не мог зрушыцца нi ўзад нi ўперад. Вось так яно здараецца з людзьмi фанабэрыстымi!
Не вярнуўся назад i сярэднi сын, i падахвоцiўся тады iсцi на пошукi жывой вады малодшы сын, i давялося каралю ўрэшце яго адпусцiць.
Сустрэў меншы прынц карлiка, i той запытаўся ў яго таксама, куды гэта ён так спяшаецца. Прынц спынiў каня, пагаварыў з карлiкам, адказаў яму на пытанне i сказаў:
– Я шукаю жывую ваду, - бацька мой ляжыць пры смерцi.