Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Ну вось, калi не верыце, глядзiце - я iх яшчэ раз пералiчу.
Выцягнуў ён грошы з кiшэнi i пералiчыў усе сем талераў.
А ў жаб, вiдаць, свой лiк быў, i яны зноў пачалi крычаць: "Ква, ква, ква, ква!"
– Ах, вось вы якiя!
– закрычаў селянiн.
– Усё спрачаецеся ды мне не верыце! Дык бярыце ж, самi лiчыце!
Узяў грошы i кiнуў iх у ваду.
Потым сеў на беразе i стаў чакаць, цi хутка жабы грошы пералiчаць i вернуць яму.
Чакае, чакае, а жабы па-ранейшаму крычаць: "Ква,
Раззлаваўся тады селянiн i закрычаў:
– Ах, вы, вадаплясьнiцы! Ах, вы, тоўстагаловыя ды лупатыя! Крычаць вы ўмееце так гучна, што ад вашага крыку ў вушах звiнiць, а самi талеры злiчыць не ўмееце! Цi не думаеце вы, лупатыя, што я буду чакаць тут да вечара, калi вы там у сябе падлiк адолееце?
А жабы яму ў адказ: "Ква, ква, ква!"
Зусiм раззлаваўся на iх селянiн, плюнуў ад злосцi i пайшоў дадому.
Мiнула трохi часу, i вырашыў ён прадаць другую карову. Зарэзаў яе i павёз мяса на базар.
Пад'язджае ён да горада, а там каля самай брамы сабак вельмi многа сабралася. А паперадзе ўсiх стаiць вялiзны гончы сабака. Учуў сабака мяса, пачаў скакаць вакол воза i брахаць: "Дай, дай, дай!"
А селянiн кажа яму:
– Бач ты якi хiтры, нездарма кажаш: "Дай, дай". Гэта ты мяса хочаш. Ды я ж не такi дурны, каб яго табе аддаць.
А сабака зноў брэша: "Дай, дай, дай!"
– Ну што з табой рабiць, - сказаў ён.
– Ведаю я, у каго ты служыш, пакiну табе мяса. Толькi глядзi: праз два днi прынясi мне за яго грошы, а не то табе дрэнна будзе.
Скiнуў ён усё мяса з воза i паехаў дадому.
А сабакi накiнулiся на мяса i брэшуць: "Дай, дай, дай!"
Пачуў селянiн iхнi брэх i падумаў: "Гэта яны ад вялiкага сабакi сваю долю патрабуюць. Ды цi ж мне не ўсё роўна: плацiць жа ён будзе".
Мiнула два днi.
Прачнуўся селянiн на трэцi дзень ранiцай i думае: "Ну, сёння я багатым стану, сёння мне сабака павiнен грошы прынесцi".
Аднак i дзень прайшоў, i вечар настаў, а грошай нiхто не прынёс.
– Ну i час настаў, - кажа ён, - нiкому верыць нельга. Пайду да гаспадара гэтага сабакi, - гарадскога мяснiка. Няхай ён мне грошы за мяса аддасць.
Так ён i зрабiў.
Прыйшоў да мяснiка i кажа:
– Гэй, гаспадар, аддавай мне грошы за мяса, якое я твайму сабаку прадаў.
– Ды ты што, - кажа мяснiк, - з глузду з'ехаў, цi што?
– Не, - кажа селянiн, - я пры сваiм розуме, плацi грошы.
Тады мяснiк раззлаваўся, схапiў палку i прагнаў яго.
– Iдзi, - кажа, - пакуль цэлы. А калi яшчэ раз сюды прыйдзеш, зноў на сваёй спiне палку адчуеш.
Пайшоў селянiн ад мяснiка.
"Куды, - думае, - iсцi мне цяпер скардзiцца, хто мне дапаможа? Пайду ў каралеўскi палац".
Так ён i зрабiў.
Пусцiлi яго ў палац.
Увайшоў
– На што скардзiшся?
– пытаецца ў яго кароль.
– Хто цябе пакрыўдзiў?
– Ах, - сказаў селянiн, - жабы ў мяне грошы адабралi, сабакi - мяса, а мяснiк мяне за гэта палкай набiў.
Пачаў ён iм падрабязна расказваць пра свае няшчасцi. А дачка каралеўская слухала яго, слухала ды раптам не стрымалася i зарагатала.
Тут кароль i кажа:
– Нi жаб, нi сабак я пакараць не магу, а вось з дачкой маёй ты можаш ажанiцца. Бо яна яшчэ нiколi не смяялася, i я абяцаў аддаць яе замуж за таго, хто першы яе рассмяшыць. Бачыш, якi ты шчаслiвы!
– Ну i зрабiў ласку, - кажа селянiн.
– Я зусiм жанiцца не хачу. У мяне дома свая жонка ёсць, навошта мне твая дачка. У мяне хата маленькая, не тое што твой палац, нам i дваiм з жонкай цесна.
Тут кароль раззлаваўся i закрычаў:
– Ты няветлiвы i грубы, вось ты якi!
– Што ж, - адказаў яму селянiн, - сам ведаеш: на свiнцы не шоўк, а шчацiнне.
– Ну, добра, - кажа кароль, - цяпер iдзi прэч. Я табе iншую ўзнагароду прызначу. Днi праз тры заходзь у палац, тады я табе ўсе пяцьсот адсыплю спаўна.
Пайшоў селянiн з палаца, а каля брамы спынiў яго салдат з каралеўскай варты i кажа:
– Ты рассмяшыў каралеўну, дык пэўна, ужо, за гэта атрымаеш добрую ўзнагароду.
– Так, - сказаў селянiн, - неблагую. Мне будзе за гэта пяць сотняў выплачана.
– Паслухай, - кажа яму салдат, - навошта табе столькi грошай, даў бы ты мне трохi!
– Ну што ж, - адказвае селянiн, - дзве сотнi магу табе аддаць. Прыходзь праз тры днi да караля i скажы, каб ён табе iх выплацiў замест мяне.
А тут адзiн гандляр пачуў iх размову, падбег да мужыка i таксама пачаў яго ўгаворваць. Чым, кажа, табе тры днi гэтых грошай чакаць, вазьмi ў мяне зараз сто пяцьдзесят. А ўсе астатнiя я сам у караля атрымаю.
– Давай, - кажа селянiн.
– Мне грошы патрэбны.
Праз тры днi ён зноў прыйшоў да караля.
– Здымайце з яго адзенне, - загадвае кароль, - ён павiнен атрымаць свае пяць сотняў.
– Не, - кажа селянiн, - нiчога не атрымаецца. Не мае гэтыя пяць сотняў. Я iх ужо твайму салдату ды аднаму гандляру падараваў.
I сапраўды, прыходзяць у гэты момант салдат i гандляр да караля i патрабуюць: салдат дзвесце, а гандляр трыста.
Так iм i далi: салдату дзвесце розгаў, а гандляру трыста.
Салдата на каралеўскай службе часта бiлi, дык ён асаблiва не гараваў i вытрымаў, а гандляр увесь час крычаў:
– Ой, балiць! Ой, якiя вашы грошы моцныя!
А селянiн пайшоў дадому i ўсю дарогу радаваўся, што так лёгка каралеўскай узнагароды пазбавiўся.