Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

ТРЫ ШЧАСЛIЎЦЫ

У аднаго селянiна былi тры сыны. Неяк паклiкаў ён да сябе ўсiх траiх i сказаў:

– Я ўжо стары i вырашыў, пакуль жывы, падзялiць памiж вамi спадчыну. Грошай у мяне няма, i таму я пакiдаю ў спадчыну аднаму з вас пеўня, другому касу, а трэцяму - кошку. Рэчы не вельмi каштоўныя, але, калi пападуць яны ў добрыя рукi, могуць прынесцi вялiкую карысць. Паспрабуйце ж знайсцi такую краiну, дзе людзi нiколi не бачылi гэтых рэчаў, i тады будзеце шчаслiвымi.

I вось пасля смерцi бацькi пайшоў старэйшы брат са сваiм пеўнем шчасце шукаць. Але куды б ён нi прыходзiў, пеўнi ўсюды былi ўжо знаёмыя.

У гарадах ён яшчэ здалёк бачыў пеўняў на вокнах. Гэта былi флюгеры, яны ўвесь час трымалi кiрунак па ветру. А ў вёсках пеўнi так i залiвалiся песнямi на ўсiх дварах. Нiкому гэта птушка не была ў навiну, нiхто на яго пеўня i глядзець не хацеў.

Усё ж нарэшце старэйшаму брату пашанцавала - ён трапiў на востраў, жыхары якога яшчэ нi разу не бачылi пеўня.

– Глядзiце, якая цудоўная птушка!
– сказаў старэйшы брат.
– На галаве ў яе прыгожая карона, а на нагах шпоры. Яна кожную ноч кукарэкае тры разы, i заўсёды ў адзiн i той жа час. Першы раз яна кукарэкае ў дзве гадзiны, другi раз - у чатыры гадзiны i трэцi раз у шэсць гадзiн ранiцы. А калi яна закукарэкае днём, гэта значыць, што неўзабаве памяняецца надвор'е.

Певень вельмi спадабаўся ўсiм жыхарам горада. Яны не спалi ўсю ноч i ўсё слухалi, як ён звонка выклiкваў час у дзве гадзiны, у чатыры i ў шэсць. А ранiцой яны спыталi, цi не прадаецца птушка i колькi яна каштуе. "Дайце мне за яе гэтулькi золата, колькi можа панесцi асёл", - адказаў старэйшы брат.

– Ды ён амаль задарма аддае такую каштоўную птушку!
– усклiкнулi ўсе жыхары вострава.

I яны купiлi пеўня.

Калi старэйшы брат вярнуўся дамоў, браты здзiвiлiся, што ён атрымаў за пеўня так многа грошай.

– Эх, пайду я пашукаю шчасця, - сказаў сярэднi брат.
– Магчыма, мне таксама пашанцуе выгадна збыць сваю касу, - i адправiўся ў дарогу.

Але ўсюды, дзе ён праходзiў, былi ў сялян такiя ж косы, як i ў яго.

Нарэшце i яму пашчасцiла трапiць на востраў, дзе людзi яшчэ не бачылi касы. Калi iм трэба было збiраць ураджай, яны прывозiлi на нiву гарматы, стралялi, i гарматныя ядры перабiвалi сцяблiнкi каласоў. Гэта было вельмi непрактычна, таму што ядры то праляталi мiма, то пападалi па самых каласках i псавалi шмат зерня. Ды i грукату было шмат ад стралянiны.

Падышоў сярэднi брат да гэтых людзей i так хутка i бясшумна пачаў касiць, што яны аж раты паразяўлялi ад здзiўлення. Пачалi жыхары вострава прасiць, каб ён прадаў iм касу.

– Дайце мне гэтулькi золата, колькi можа павезцi конь, - сказаў сярэднi брат.

Атрымаўшы тое, што прасiў, ён, задаволены, вярнуўся дамоў.

Нарэшце адправiўся i трэцi брат са сваёй кошкай шчасце шукаць.

Спачатку ў яго ўсё iшло так, як i ў першых двух братоў. Куды б ён нi прыйшоў, усюды было мноства кошак. Але вось i яму пашчасцiла: ён прыплыў да такога вострава, дзе не было нi адной кошкi. Затое мышэй на гэтым востраве развялося безлiч! Яны бегалi па сталах i лаўках i зусiм не баялiся людзей.

Усе жыхары вострава вельмi пакутвалi ад iх, i нават сам кароль у сваiм палацы не мог уратавацца ад мышэй: мышы пiшчалi па ўсiх кутках i згрызалi ўсе, што iм толькi траплялася.

Вось выпусцiў малодшы брат сваю кошку, i яна тут жа кiнулася лавiць мышэй.

Хуценька знiшчыла яна ўсiх мышэй у двух вялiкiх залах палаца.

Кароль захацеў купiць кошку i

даў за яе гэтулькi золата, колькi мог павезцi вярблюд. Так што трэцi брат прывёз дамоў грошай больш за ўсiх.

А кошка ў каралеўскiм палацы гэтулькi мышэй пералавiла, што i не злiчыць. Яна вельмi стамiлася, у яе нават у горле перасохла, i захацелася пiць. Падняла яна ўверх мордачку i замяўкала: "Мяў, мяў!"

Пачулi кароль i яго прыдворныя гэты дзiўны крык, напалохалiся i ўцяклi з палаца.

Сабраў кароль сваiх дарадчыкаў, i пачалi яны думаць, як бы iм ад кошкi пазбавiцца.

Нарэшце прыйшлi да згоды:

– Ужо лепш мы будзем пакутваць ад мышэй, чым жыць з такой пачварай i рызыкаваць сваiм жыццём. А да мышэй мы ўжо прывыклi.

I кароль паслаў да кошкi слугу з загадам пакiнуць палац.

– Калi яна адмовiцца пайсцi, папярэдзь яе, што ёй будзе дрэнна!
– сказаў ён слугу.

А кошка за гэты час, пакуль iшла нарада, яшчэ больш пiць захацела.

I калi слуга спытаў у яе, цi згодна яна пайсцi па-добраму, яна ў адказ зноў прамяўкала: "Мяў, мяў!"

Слугу здалося, што яна гаворыць: "Не, не!" Ён так i перадаў каралю.

– Ну што ж, - сказаў кароль, - не хоча па-добраму iсцi, давядзецца сiлай выганяць!

Ён загадаў выкацiць у двор гарматы i страляць па палацы.

Палац загарэўся.

Калi агонь дабраўся да таго пакоя, дзе была кошка, яна вельмi спакойна выскачыла з акна i пабегла.

А па палацу ўсё палiлi з гармат - да таго часу, пакуль ад яго засталася толькi куча ламачча.

РАПУНЦЭЛЬ*

* Рапунцэль - ад лац.
– свiрэпiца, з насення якой здабываюць алей.

Аднойчы жылi на свеце муж i жонка; iм даўно ўжо хацелася мець дзiця, але яго ўсё не было; i вось, нарэшце, з'явiлася ў жонкi надзея, што лiтасцiвы гасподзь здзейснiць яе жаданне.

А было ў iхнiм пакойчыку маленькае акенца, адкуль быў бачны дзiвосны сад, дзе расло шмат цудоўных кветак i ўсялякай зелянiны. Але сад быў абнесены высокай агароджай, i нiхто не асмельваўся ў яго заходзiць, таму што сад гэты належыў адной вядзьмарцы; яна валодала вялiкай магутнасцю, i ўсе на свеце яе баялiся.

Стаяла неяк жонка ля акенца, зазiрнула ў сад i пабачыла градку, а рос на ёй цудоўны рапунцэль; i быў ён на выгляд такi свежы i такi зялёны, што ёй страх як схацелася пакаштаваць таго рапунцэлю. Гэтае жаданне ў яе з кожным днём усё больш павялiчвалася, але паколькi яна ведала, што яго дастаць ёй нiяк немагчыма, дык яна ўся схуднела, збялела i выглядала няшчаснай. Спалохаўся муж i пытаецца:

– Чаго табе, мая жоначка, не хапае?

– Ах, - гаворыць яна, - калi не здабыць мне з таго саду, што за нашым домам, зялёнага рапунцэлю i не пакаштаваць яго, дык застанецца мне адно памерцi.

Муж вельмi яе кахаў i падумаў: "Калi ўжо маёй жонцы ад гэтага памiраць даводзiцца, дык я дастану для яе рапунцэлю, чаго б гэта мне нi каштавала".

I вось пералез ён прыцемкам цераз каменную агароджу ў сад вядзьмаркi, нарваў спехам цэлыя прыгаршчы зялёнага рапунцэлю i прынёс яго жонцы.

Яна адразу ж прыгатавала сабе з яго салаты i з прагнасцю яе з'ела. I салата гэтая ёй так спадабалася, здалася ёй такой смачнай, што на другi дзень з'явiлася ў яе жаданне ўтрая большае, чым раней. I яна не магла супакоiцца, пакуль муж не пагадзiўся палезцi ў сад яшчэ раз.

Поделиться:
Популярные книги

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Заставь меня остановиться 2

Юнина Наталья
2. Заставь меня остановиться
Любовные романы:
современные любовные романы
6.29
рейтинг книги
Заставь меня остановиться 2

Бальмануг. (не) Баронесса

Лашина Полина
1. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (не) Баронесса

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Странник

Седой Василий
4. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Странник

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Назад в СССР: 1985 Книга 2

Гаусс Максим
2. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 2