Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Ганс, цi дома Эльза?
– Так, - адказвае Ганс, - яна дома.
Спалохалася яна i кажа:
– Ах, Божа мой, значыць, гэта не я!
– i кiнулася да суседзяў. А людзi пачулi звон бразготак i не захацелi ёй адчыняць, i нiдзе не знайшлося ёй прытулку. I пабегла яна тады з вёскi; i нiхто яе з таго часу больш не бачыў.
ДВА БРАТЫ
Жылi аднойчы два браты, адзiн багаты, другi - бедны. Багаты быў залатаром, майстрам па залатых вырабах, ды сэрца меў злоснае, а бедны жыў з таго, што вязаў мётлы, але быў добры ды сумленны. У беднага
Здарылася так, што пайшоў аднаго разу бядняк у лес па дубцы, аж бачыць птушку ды такую прыгожую, усю з золата, якую дасюль яму анiколi сустракаць не даводзiлася. Падняў ён каменьчык, шпурнуў яго i трапiў проста ў птушку; упала з яе адно толькi залатое пёрка, а сама птушка паляцела прэч. Узяў чалавек тое пёрка ды прынёс свайму брату. А той паглядзеў на яго ды кажа:
– Гэта ж чыстае золата!
– i даў бедняку шмат грошай.
Наступнага дня ўзлез бядняк на бярэзiну ды хацеў быў ссекчы некалькi галiн, аж раптам вылецела адтуль тая самая птушка. Стаў ён далей шукаць i знайшоў гняздо, а ў iм ляжала яйка i было яно залатое. Узяў ён яйка ды панёс да свайго брата, а той кажа зноў:
– Гэта ж чыстае золата!
– i даў яму столькi, колькi яно каштавала.
Нарэшце залатар прамовiў:
– Хацеў бы я мець самую птушку!
Бядняк падаўся ў трэцi раз у лес i зноў убачыў на дрэве залатую птушку; узяў ён камень, падбiў яе ды прынёс да свайго брата. Той даў яму за гэта цэлую жменю грошай. "Ну, цяпер мне ёсць на што разжыцца", - падумаў бядняк ды пайшоў шчаслiвы дахаты.
А залатар быў хiтры ды разумны: ён адразу ўцямiў, што гэта за птушка. Ён паклiкаў сваю жонку ды й кажа:
– Засмаж мне гэтую залатую птушку ды глядзi, каб анiшто з яе не прапала. У мяне ахвота ёсць з'есцi яе аднаму.
А птушка тая была не простая, а чарадзейная: хто з'есць яе сэрца ды печань, той кожнае ранiцы будзе знаходзiць у сябе пад падушкай залаты.
Аскубла жонка птушку, згатавала яе як мае быць, насадзiла на ражон ды пачала смажыць. Ды здарылася так, што спатрэбiлася ёй выйсцi з кухнi па нейкай справе, i заскочылi туды якраз у гэты час двое дзяцей беднага метляра, сталi каля ражна ды некалькi разоў пакруцiлi. I вывалiлiся з птушкi на патэльню два кавалачкi, а хлопчык i кажа:
– Я галодны вельмi. Давай з'ямо гэтыя маленечкiя кавалачкi, гэтага ж нiхто не заўважыць.
I яны з'елi абодва па кавалачку; а тут уваходзiць жонка багатага, бачыць, што яны нешта ядуць, ды пытаецца:
– Што вы ясцё?
– А тыя два кавалачкi, што выпалi з птушкi, - адказалi хлопчыкi.
– Ды гэта ж былi сэрца й печань!
– усклiкнула спалоханая жанчына i, каб муж нiчога не заўважыў ды не ўзлаваўся, яна хуценька зарэзала пеўнiка, выразала ў яго сэрца i печань ды засунула iх у залатую птушку. Калi птушка засмажылася, жанчына прынесла яе да залатара, i той з'еў яе адзiн, нiчагусенькi
А дзецi i не ведалi, адкуль iм шчасце гэткае прывалiла: наступнае ранiцы, толькi яны падхапiлiся, аж нешта са звонам упала на падлогу; паднялi яны, глядзяць, - а гэта два чырвонцы. Прынеслi яны iх да свайго бацькi. Той здзiвiўся ды кажа:
– Як жа такое магло здарыцца?
Але ж калi i наступнае ранiцы знайшлi яны два залатыя, i гэтак штодня, дык падаўся ён да свайго брата ды распавёў яму гэтую дзiўную гiсторыю.
Залатар адразу ж скемiў, як гэта выйшла, i зразумеў, што дзецi з'елi сэрца й печань залатое птушкi. I вось, каб адпомсцiць iм за гэта, - а быў ён да таго ж зайздрослiвы ды бессардэчны, - ён сказаў да iхнага бацькi:
– Дзецi твае з нячыстаю сiлаю злыгалiся; не бяры гэтыя залатыя i не трымай iх больш у сваёй хаце, бо нячысцiк мае над iмi сiлу ды можа й цябе самога давесцi да бяды.
Бацька баяўся чорта, i як нi было яму цяжка, а завёў ён сваiх дзяцей-блiзнятак у лес ды кiнуў iх там, хоць i шчымела яму на сэрцы.
Вось пачалi двое дзяцей блукаць па лесе ў пошуках дарогi дамоў, але знайсцi яе анiяк не маглi i ўсё глыбей ды глыбей заходзiлi ў густыя нетры. Сустрэлi яны нарэшце паляўнiчага, i спытаўся ён У iх:
– Дзецi, чые вы?
– Мы сыны беднага метляра, - адказалi яны ды распавялi яму, што бацька не захацеў больш трымаць iх у хаце ў сябе праз тое, што кожнае ранiцы ў iх пад падушкамi аказвалася па залатым.
– Ну, - сказаў паляўнiчы, - у гэтым няма нiчога благога, калi вы пры гэтым засталiся сумленнымi i не сталi праз гэта абiбокамi.
Хлопчыкi спадабалiся добраму чалавеку, а паколькi сам ён дзяцей не меў, дык узяў ён iх да сябе дамоў ды сказаў:
– Я вам буду за бацьку роднага i выхаваю вас.
Пачалi яны вучыцца ў яго паляўнiчай справе, а чырвонцы, якiя кожны з iх знаходзiў, устаючы з ложка, ён для iх пакiдаў на выпадак, калi яны ў далейшым iм спатрэбяцца.
Вось дзецi павырасталi. I ўзяў iх аднойчы прыёмны бацька з сабою ў лес ды сказаў:
– Сёння кожны з вас па пробным стрэле зрабiць павiнен, каб я мог прызнаць вас за падмайстраў ды сапраўдных паляўнiчых.
Выйшлi яны з iм на стойку i доўга чакалi, а дзiчына ўсё не траплялася. Зiрнуў паляўнiчы ды ўбачыў чараду белых гусей; яны ляцелi трохкутнiкам, i ён сказаў да аднаго з вучняў:
– А ну, падстрэль мне па адной гусi з кожнага кута.
Той нацэлiўся ды зрабiў свой пробны стрэл удала. Неўзабаве пасля таго паказалася другая чарада, яна ляцела двойкаю. I загадаў паляўнiчы другому вучню падстрэлiць па адной гусi, i ў таго пробны стрэл быў удалы. Тады прыёмны бацька кажа:
– Цяпер я вас адпускаю, вы ўжо спрактыкаваныя паляўнiчыя.
Пайшлi пасля гэтага два браты ў лес, пачалi мiж сабою радзiцца ды сёе-тое вырашылi. А калi ўвечары селi вячэраць, яны кажуць да свайго прыёмнага бацькi: