Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Паляўнiчы развязаў сваю насоўку, дзе ляжалi сем языкоў, ды прыклаў кожны з iх да пашчы дракона, - i языкi якраз падышлi да кожнай з iх. Потым ён дастаў насовачку, на якой было вышытае iмя каралеўны, паказаў яе нявесце ды спытаўся, каму яна падаравала яе. Яна адказала:

– Таму, хто забiў дракона.

Тады ён паклiкаў сваiх звяроў, зняў у кожнага з iх каралi, а з iльва залаты замочак, паказаў iх нявесце ды спытаўся, каму яны належаць.

– Каралi з залатым замочкам, - адказала яна, - былi мае, я падзялiла iх памiж звяроў за тое, што яны дапамаглi

адолець дракона.

I сказаў паляўнiчы:

– Калi я ляжаў на полi бою стомлены ды заснуў, дык з'явiўся маршал i адцяў мне галаву. Потым ён аднёс каралеўну ды абвясцiў, быццам бы гэта ён забiў дракона; а тое, што ён схлусiў, я даказваю драконавымi языкамi, вось гэтай насовачкай ды каралямi.

I ён распавёў, як выратавалi яго звяры з дапамогай чарадзейнага кораня, як цэлы год ён блукаў разам з iмi па свеце, а цяпер зноў вярнуўся сюды i даведаўсяд пра падман маршала ад гаспадара карчмы.

Тады спытаўся кароль у сваёй дачкi:

– Цi праўда, што гэты чалавек забiў дракона?

Яна адказала:

– Так, гэта праўда. Цяпер я магу адкрыць злачынствы маршала, бо ўсё высветлiлася без майго ўдзелу; ён узяў з мяне абяцанне маўчаць. Вось чаму я прасiла святкаваць вяселле не раней як праз год ды адзiн дзень.

Тады кароль загадаў паклiкаць дванаццаць дарадцаў, каб яны вынеслi маршалу прысуд; яны прысудзiлi, што ён павiнен быць разадраны чатырма быкамi. Маршала пакаралi смерцю, а кароль аддаў дачку сваю замуж за паляўнiчага i прызначыў яму ў спадчыну ўсё каралеўства. Вяселле адсвяткавалi ў вялiкай радасцi, i малады кароль загадаў паклiкаць свайго роднага бацьку ды прыёмнага i ўзнагародзiў iх вялiкiмi скарбамi. Не забыў ён i пра гаспадара карчмы, - ён паклiкаў яго ды сказаў:

– Вось бачыце, гаспадар, я з каралеўнаю ажанiўся, i вашая карчма з дваром, значыцца, цяпер мае.

Сказаў гаспадар:

– Так, яны цяпер вашыя па праву.

Але малады кароль сказаў:

– З ласкi маёй няхай карчму i двор гаспадар пакiне сабе, i дарую я яму яшчэ тысячу чырвонцаў у прыдачу.

I былi малады кароль i маладая каралева вясёлыя i задаволеныя i зажылi ў шчасцi разам. Ён часта выязджаў на паляванне, гэта было для яго вялiкай радасцю, i верныя звяры заўсёды яго суправаджалi.

Паблiзу знаходзiўся лес, пра яго казалi, што там нячыстая сiла вядзецца, i хто ў яго трапляў упершыню, таму было цяжка выбрацца назад. Але маладому каралю дужа захацелася ў тым лесе папаляваць, i ён не даваў старому каралю спакою, пакуль той, нарэшце, гэта яму дазволiў.

Вось выехаў малады кароль з вялiкаю свiтай i, заязджаючы ў лес, заўважыў беласнежную самку аленя ды сказаў сваiм людзям:

– Вы пачакайце тут, пакуль я вярнуся назад, я хачу ўпаляваць цудоўнага звера, - i ён паскакаў следам за ёю ў самую гушчэчу лесу, а за iм пайшлi толькi ягоныя звяры.

Людзi прачакалi яго да самага вечара, але ён назад не вярнуўся. Тады яны паехалi дадому ды сказалi маладой каралеве:

– Кароль пагнаўся ў зачараваным лесе за белаю самкай аленя i назад не вярнуўся.

I каралева дужа

па iм непакоiлася. А ён усё скакаў i скакаў за цудоўным зверам i нiяк не мог яго дагнаць; часам здавалася яму, што трэба ўжо страляць, але звер iмгненна ўцякаў далёка-далёка, i нарэшце знiк зусiм з вачэй. Тут ён заўважыў, што заехаў у самыя нетры лясныя; узяў свой рог ды пачаў трубiць; але адказу не было, людзi не маглi яго пачуць. А ўжо надышла ноч, i ён зразумеў, што сёння яму дамоў не вярнуцца.

Ён злез з каня, распалiў каля дрэва вогнiшча i вырашыў там заначаваць. Калi ён сядзеў ля вогнiшча, а ягоныя звяры ляжалi з iм побач, яму здалося, быццам пачуўся чалавечы голас: ён агледзеўся, але нiчога не ўбачыў. Неўзабаве ён зноў пачуў, быццам уверсе нехта стогне; ён зiрнуў угору, бачыць - сядзiць на дрэве нейкая бабуля i ўсё галосiць:

– Вух, вух, вух, як мне холадна!

Ён сказаў:

– Злазь ды пагрэйся, калi табе холадна.

Але яна адказала:

– Не, твае звяры мяне ўкусяць.

Ён сказаў:

– Бабуля, яны не крануць цябе, злазь унiз.

Але гэта была вядзьмарка, яна сказала:

– Я скiну табе з дрэва дубчык; калi дубчыкам гэтым ты ўдарыш звяроў па спiне, тады яны мне нiякай шкоды не зробяць, - i яна скiнула яму маленькi дубчык.

Ён хвастануў тым дубчыкам звяроў, тыя адразу ж цiха ўлеглiся - i раптам скамянелi. Цяпер вядзьмарцы звяроў не трэба было баяцца, яна саскочыла ўнiз i дакранулася дубчыкам да караля i ператварыла яго ў камень. Потым яна засмяялася ды пацягнула яго i звяроў у яму, дзе ляжала шмат ужо такiх камянёў.

Не вярнуўся малады кароль дадому, i непакой ды страх у каралевы ўсё раслi i раслi. А здарылася, што якраз у гэты час прыйшоў у каралеўства другi брат той, што пры растаннi пайшоў вандраваць на ўсход. Ён шукаў працы, ды не мог яе нiдзе знайсцi. Ён стаў тады блукаць па розных мясцiнах ды прымушаў сваiх звяроў скакаць перад людзьмi.

I вось прыйшло яму ў галаву пайсцi паглядзець на нож, якi ўторкнулi яны пры расстаннi ў ствол дрэва, каб даведацца, што з ягоным братам. Прыйшоў ён туды, аж бачыць, што адзiн бок напалову ўжо заiржавеў, а напалову застаўся блiскучы. Ён спалохаўся ды падумаў: "З маiм братам, вiдаць, здарылася вялiкае няшчасце, але я, магчыма, выратую яго: палова ж нажа засталася блiскучай".

I ён рушыў з усiмi звярмi на захад. Калi ён падышоў да гарадской брамы, выйшла яму насустрач варта ды спыталася, цi далажыць аб iм ягонай жонцы, маладая каралева ўжо некалькi дзён, маўляў, у вялiкай трывозе з прычыны ягонай адсутнасцi i баiцца, што ён загiнуў у зачараваным лесе. Варта прыняла яго за маладога караля, бо ён вельмi да таго быў падобны, i за iм гэтак жа iшлi следам дзiкiя звяры. Ён зразумеў, што гаворка iдзе пра ягонага брата, ды падумаў: "Самае лепшае, гэта выдаць сябе за яго; тым лягчэй, бадай што, я змагу яго выратаваць". I ён загадаў варце праводзiць яго ў замак, дзе быў прыняты з вялiкай радасцю. Маладая каралева падумала, што гэта яе муж, ды спыталася, чаму ён так доўга не вяртаўся. Ён адказаў:

Поделиться:
Популярные книги

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Совершенный: пробуждение

Vector
1. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: пробуждение

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Дайте поспать! Том IV

Матисов Павел
4. Вечный Сон
Фантастика:
городское фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том IV

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Специалист

Кораблев Родион
17. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Специалист

Не грози Дубровскому! Том IX

Панарин Антон
9. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том IX

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага