Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Мучыць мяне моцная смага, нiяк не магу я яе прагнаць, Халоднай вады я не п'ю, бочку вiна я ўжо апаражнiў, але для мяне гэта ўсё роўна, што кропля на гарачы камень.
– Я магу ў гэтай справе табе дапамагчы, - сказаў Дурань.
– Iдзi за мной, i ты ўволю нап'ешся.
Павёў яго Дурань у каралеўскi склеп. Падсеў чалавечак да вялiзных бочак i пачаў пiць; пiў i пiў, пакуль жывот у яго не раздзьмуўся, i не прайшло i дня, як выпiў ён цэлы склеп.
Запатрабаваў другi раз Дурань сабе нявесту, але кароль раззлаваўся, што такi просты хлопец, якога кожны называе Дурнем,
Не доўга думаючы, накiраваўся Дурань у лес; i сядзеў на тым самым месцы нейкi чалавек; ён падцягнуў свой пояс тужэй, твар у яго быў сумны, i ён сказаў Дурню:
– Я ўжо з'еў цэлую печ сiтнага хлеба, ды што гэта для мяне, калi я страшэнна галодны! Нiяк мне не наесцiся, i даводзiцца таму пояс падцягваць усё тужэй, каб з голаду не памерцi.
Узрадаваўся Дурань i кажа:
– Дык уставай i iдзi за мной: ужо ты ўволю наясiся.
Прывёў ён яго да каралеўскага двара, а туды звезлi да таго часу ўсю муку з усяго каралеўства i напяклi вялiзную гару хлеба; ну, тут лясны чалавек падышоў i пачаў есцi, - i за адзiн дзень уся хлебная гара знiкла.
Трэцi раз запатрабаваў Дурань сабе нявесту, але каралю хацелася ад яго пазбавiцца, i запатрабаваў ён у Дурня такi карабель, каб мог па вадзе i па сушы плаваць.
– Як толькi ты на тым караблi да мяне падплывеш, - сказаў ён Дурню, адразу мая дачка будзе тваёю жонкай.
Накiраваўся Дурань прамой дарогай у лес; сядзеў там стары сiвы чалавечак, якому ён аддаў некалi свой пiрог, i сказаў чалавечак:
– Гэта ты мяне накармiў, напаiў, дам я табе за гэта карабель; я гэта раблю таму, што ты мяне пашкадаваў.
I даў ён яму карабель, якi мог хадзiць i па сушы i па моры. Убачыў кароль той карабель i не мог адмовiцца аддаць дачку сваю замуж за Дурня. Вось згулялi вяселле, i пасля смерцi караля атрымаў у спадчыну Дурань усё каралеўства i жыў доўгiя гады шчаслiва са сваёю жонкай.
МIЛЫ РАЛАНД
Жыла калiсьцi жанчына, i была яна сапраўднай ведзьмай. Было ў яе дзве дачкi; адна з iх нязграбная i злая, i жанчына любiла яе таму, што яна даводзiлася ёй роднай дачкой; а другая - добрая i прыгожая, i жанчына яе ненавiдзела таму, што тая была яе падчарыцай.
Аднойчы надзела падчарыца прыгожы фартух, ён спадабаўся другой дачцэ, i тая пачала зайздросцiць зводнай сястры i сказала мацi, што хоча - чаго б нi каштавала - атрымаць гэты фартух.
– Супакойся, маё дзiцятка, - сказала старая, - ты яго атрымаеш. Тваю зводную сястру даўно пара забiць; сёння ўночы, якраз, як яна засне, я прыду i адсяку ёй галаву. Толькi глядзi, каб ты сама легла ў ложак блiжэй да сцяны, а яе падсунь на самы край.
I давялося б беднай дзяўчыне загiнуць, але менавiта ў гэты час яна стаяла ў кутку i ўсё чула. Дзяўчыну ўвесь дзень з дому не выпускалi, а калi надышоў час класцiся спаць, ёй загадалi класцiся першай. Калi сястра заснула, дзяўчына асцярожна пасунула яе на край ложка, а сама легла каля сцяны, на яе месца.
Падкралася ўночы старая, i быў у яе правай руцэ тапор, а левай яна спачатку памацала, цi ляжыць
Калi старая пайшла, дзяўчына ўстала i накiравалася да свайго любага, звалi яго Раландам, i пастукала ў яго дзверы. Выйшаў ён, а яна яму гаворыць:
– Паслухай, мiлы Раланд, нам трэба хутчэй адсюль бегчы. Мачыха хацела мяне забiць, а замест мяне забiла ўласную дачку. Развiднее, яна ўбачыць, што нарабiла, i тады мы прапалi.
– Спачатку я раю табе, - сказаў Раланд, забраць у яе чарадзейную палачку, бо мы не выратуемся, калi яна кiнецца нас даганяць.
Забрала дзяўчына чарадзейную палачку, потым узяла мёртвую галаву i капнула на падлогу тры кроплi крывi: адну каля ложка, другую на кухнi, а трэцюю - на лесвiцы. А потым знiкла са сваiм любым.
Ранiцою прачнулася старая ведзьма, паклiкала сваю дачку, каб аддаць ёй фартух, але тая не з'явiлася. Тады яна крыкнула:
– Дзе ты?
– Ды я тут, на лесвiцы, падмятаю, - адказала кропля крывi.
Выйшла старая, але на лесвiцы нiкога не ўбачыла, i тады яна крыкнула яшчэ раз:
– Дзе ты?
– Ды я тут, грэюся на кухнi, - адгукнулася другая кропля крывi.
Пайшла ведзьма на кухню, але i там нiкога не ўбачыла. Крыкнула яна яшчэ раз:
– Дзе ты?
– Ой, ды я тут, на ложку, сплю!
– адгукнулася трэцяя кропля крывi.
Увайшла старая ў пакой, наблiзiлася да ложка. I што ж яна ўбачыла? Сваё роднае дзiця, якое плавала ў крывi i якому сама ж галаву адсекла.
Раз'юшаная ведзьма падскочыла да акна, i паколькi бачыць магла яна далёка-далёка, то адразу заўважыла сваю падчарыцу, якая бегла са сваiм мiлым Раландам.
– Нiчога ў вас не атрымаецца, - крыкнула ведзьма.
– Як бы вы далёка не адбеглi, уцекчы ад мяне вам не ўдасца.
Сунула яна ногi ў свае сямiмiльныя боты, у якiх што нi крок - аж на гадзiну наперад апынешся, i ў хуткiм часе нагнала абодвух. Як толькi заўважыла дзяўчына, што старая ўжо блiзка, ператварыла яна з дапамогай чарадзейнай палачкi свайго любага Раланда ў возера, а сама ператварылася ў качку i паплыла на сярэдзiну гэтага возера. Спынiлася ведзьма на беразе, пачала кiдаць у ваду хлебныя крошкi, каб як-небудзь падманiць да сябе качку. Ды качка не паквапiлася на падманку, i давялося старой вяртацца ўвечары нi з чым дамоў.
Тым часам дзяўчына прыняла разам з Раландам свой ранейшы выгляд, i пайшлi яны далей, i iшлi ўсю ноч, пакуль не развiднела. Потым ператварылася дзяўчына цудоўнай кветкай, якая раптам вырасла ў цярноўнiку, а свайго Раланда ператварыла яна ў скрыпача.
Неўзабаве з'явiлася ведзьма i кажа скрыпачу:
– Мiлы музыка, цi можна сарваць мне гэтую прыгожую кветку.
– Ну, зразумела, можна, - адказаў ён.
– А я яшчэ табе i сыграю.
Як толькi ведзьма залезла ў зараснiк калючага цярноўнiка i наважылася сарваць кветку, - яна вельмi добра ведала, хто быў гэтай кветкай, - музыка пачаў iграць, i ведзьме супроць свайго жадання давялося скакаць, бо танец быў чарадзейны. I чым хутчэй iграў музыка, тым усё вышэй падскоквала ў танцы старая.