Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Яна спытала, цi не патрэбны каралю паляўнiчыя i цi не возьме ён iх усiх разам да сябе на службу. Паглядзеў на яе кароль, але не пазнаў. I таму, што ўсе яны былi маладыя i прыгожыя, ён не адмовiў i сказаў, што ахвотна возьме iх на службу. I былi яны залiчаны на службу паляўнiчымi.
Але жыў у караля леў, i быў ён зверам чарадзейным, ведаў аб усiх таямнiцах. Неяк увечары ён сказаў каралю:
– Ты думаеш, што ў цябе на самай справе дванаццаць паляўнiчых?
– Так, - адказаў кароль, - гэта дванаццаць паляўнiчых.
Тады леў i кажа:
– Ты памыляешся - гэта дванаццаць
А кароль пярэчыць:
– Такога не можа быць... Ну, як ты мне дакажаш, што гэта дзяўчаты?
– О, загадай толькi рассыпаць у пярэдняй гарох, - адказаў леў, - i ты адразу пераканаешся. У мужчын крок цвёрды, упэўнены: яны пройдуць па гарошынах i не адну не зрушаць; а дзяўчаты - тыя iдуць дробненька, асцярожна, шаркаюць нагамi, вось гарошыны i раскотваюцца па падлозе.
Каралю спадабалася парада, i загадаў ён рассыпаць гарох у пярэдняй.
Але ў караля быў адзiн слуга, якi добра адносiўся да паляўнiчых. Пачуўшы, што iх хочуць выпрабоўваць, ён прыйшоў да дзяўчат i аб усiм расказаў.
Падзякавала слугу каралеўна i звярнулася да дзяўчат:
– Ну, цяпер усё залежыць ад вас - старайцеся ступаць па гарошынах цвёрдым, упэўненым крокам.
На другi дзень ранiцою кароль пазваў да сябе паляўнiчых. I калi яны апынулiся ў пярэдняй, дзе быў рассыпаны гарох, то прайшлi па гароху ўпэўнена i цвёрда, i паходка была ў iх моцная i прыгожая, i нi адна гарошына не пакацiлася, нават з месца не зрушылася.
Калi дзяўчаты пайшлi, кароль кажа iльву:
– Ты сказаў мне няпраўду: яны прайшлi, як мужчыны.
Леў растлумачыў:
– Дзяўчаты даведалiся, што iх будуць выпрабоўваць i абдумалi, як iм iсцi. Ты вось загадай паставiць у пярэдняй дванаццаць калаўротаў: прыдуць дзяўчаты, убачаць калаўроты i адразу абрадуюцца... мужчыны радавацца не будуць.
Каралю спадабалася парада, i ён загадаў паставiць у пярэдняй дванаццаць калаўротаў.
Ды слуга, якi жадаў дабра паляўнiчым, пайшоў i адкрыў i гэтую задуму караля. Застаўшыся сам-насам са сваiмi дзяўчатамi, каралеўна сказала iм:
– Трымайце сябе ў руках i на калаўроты нават не пазiрайце.
I вось, калi на другi дзень ранiцою кароль пазваў сваiх дванаццаць паляўнiчых, яны абыякава прайшлi праз пярэднюю, на калаўроты не зiрнулi нават.
Тады кароль зноў кажа iльву:
– Ты мяне падмануў: гэта мужчыны, на калаўроты яны не зiрнулi.
Леў адказаў:
– Яны i на гэты раз даведалiся, што iх хочуць выпрабаваць.
Але кароль ужо больш не верыў iльву. Дванаццаць паляўнiчых з гэтага часу заўсёды суправаджалi караля на паляваннi. Яны ўсё больш i больш яму падабалiся. Неяк у час палявання прыйшла вестка, што нявеста караля знаходзiцца ўжо ў дарозе. Пачула гэта сапраўдная нявеста i зрабiлася ёй крыўдна i балюча, так балюча, што нават сэрца амаль перастала ў яе бiцца, i яна, беспрытомная, упала. Кароль, убачыўшы, што з яго мiлым паляўнiчым нешта здарылася, падбег да яго. Жадаючы памагчы, ён сарваў у яго з рукi пальчатку. I тут убачыў ён пярсцёнак, якi падарыў сваёй нявесце, паглядзеў у твар i пазнаў яе. I захвалявалася яго сэрца, пацалаваў ён яе, а калi яна расплюшчыла вочы, сказаў:
– Ты - мая, а я - твой, i нiхто на свеце нас нiколi не разлучыць.
I кароль паслаў насустрач другой нявесце ганца i загадаў прасiць яе вярнуцца назад у сваё каралеўства, так як, маўляў, у яго ўжо ёсць жонка, а хто стары ключ знойдзе, таму новага не трэба.
Тут i вяселле згулялi. I леў зноў трапiў у мiласць да караля, бо ён жа яму ўсю праўду сказаў.
БРЭМЕНСКIЯ МУЗЫКI
Шмат гадоў таму жыў на свеце млынар. I быў у млынара асёл, разумны i дужы.
Доўга працаваў асёл на млыне, цягаў на спiне кулi з мукой i вось нарэшце састарыўся. Бачыць гаспадар: аслабеў асёл, не здатны больш для работы - i выгнаў яго з дому.
Спалохаўся асёл: "Куды я пайду, куды падзенуся? Стары я стаў i слабы".
А потым падумаў: "Пайду гэтак я ў нямецкi горад Брэмен i стану там гарадскiм музыкам".
Так i зрабiў. Пайшоў у нямецкi горад Брэмен.
Iдзе асёл па дарозе i крычыць па-аслiнаму. I раптам бачыць ён: ляжыць на дарозе сабака i цяжка дыхае.
– Чаму ты так запыхаўся, сабака?
– пытае асёл.
– Што з табой?
– Стамiўся, - гаворыць сабака.
– Бег доўга, вось i запыхаўся.
– Што ж ты так бег, сабака?
– пытае асёл.
– Ах, асёл, - гаворыць сабака.
– Пашкадуй мяне. Жыў я ў паляўнiчага, доўга жыў. Па палях i балотах за дзiчынай для яго бегаў, а цяпер стары стаў,i надумаў мой гаспадар мяне забiць. Вось я i збег ад яго, а што далей рабiць не ведаю.
– Пойдзем са мной у горад Брэмен, - адказвае яму асёл, - зробiмся там музыкамi. Брэшаш ты гулка, голас у цябе добры - ты будзеш спяваць i ў барабан бiць. А я буду на гiтары iграць.
– Што ж, - гаворыць сабака, - пойдзем.
Пайшлi яны разам. Асёл iдзе, крычыць па-аслiнаму, сабака iдзе, брэша па-сабачы.
Iшлi яны, iшлi i раптам бачаць: сядзiць на дарозе кот, сумны сядзiць кот, невясёлы.
– Што ж ты такi сумны?
– пытае яго асёл.
– Што ж ты такi невясёлы?
– пытае сабака.
– Ах, - гаворыць кот, - пашкадуйце вы мяне, асёл i сабака. Жыў я ў сваёй гаспадынi, доўга жыў, - лавiў пацукоў i мышэй. А цяпер стары стаў, зубы ў мяне прытупiлiся, i захацела мая гаспадыня мяне ў рэчцы ўтапiць. Я i збег з дому. А што далей рабiць - не ведаю.
Асёл яму адказвае:
– Пойдзем з намi, кот, у горад Брэмен, станем там вулiчнымi музыкамi. Голас у цябе добры, ты будзеш спяваць i на скрыпцы iграць, сабака - спяваць i на барабане iграць, а я - спяваць i на гiтары iграць.
– Што ж, - гаворыць кот, - пойдзем.
Пайшлi яны разам.
Асёл iдзе, крычыць па-аслiнаму, сабака iдзе, брэша па-сабачы, кот iдзе, мяўкае па-кашачы.
Iшлi яны, iшлi. Праходзяць побач аднаго двара i бачаць: сядзiць на варотах певень i крычыць на ўсё горла: "Ку-ка-рэ-ку!"
– Ты што, пеўнiк, крычыш?
– пытае яго асёл.
– Што з табой здарылася?
– пытае яго сабака.
– Можа, цябе хто пакрыўдзiў?
– пытае кот.
– Ах, - гаворыць певень, - пашкадуйце вы мяне, асёл, сабака i кот. Заўтра да маiх гаспадароў госцi прыедуць, i вось збiраюцца мае гаспадары зарэзаць мяне i зварыць з мяне суп. Што мне рабiць?