Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Вось i пачала гультайка працаваць у Мяцелiцы.

Першы дзень яна яшчэ так-сяк iмкнулася пераадолець сваю ляноту, слухала спадарыню Мяцелiцу, узбiвала ёй пярыну i падушкi так, што пер'е ляцела ва ўсе бакi.

А на другi i на трэцi дзень пачала яе адольваць лянота. Ранiцай неахвотна падымалася яна з ложка, пасцель сваёй гаспадынi слала дрэнна, а пярыну i падушкi зусiм перастала ўзбiваць.

Надакучыла Мяцелiцы трымаць такую служанку, вось яна i кажа ёй:

– Iдзi ты назад да сябе дамоў!

Тут гультайка ўзрадавалася.

"Ну, - думае, - зараз на мяне золата пасыплецца".

Падвяла яе Мяцелiца да вялiкай брамы. Расчынiлася брама. Але калi выходзiла

з яе гультайка, не золата на яе пасыпалася, а перакулiўся кацёл са смалой.

– Вось табе ўзнагарода за тваю работу, - сказала Мяцелiца i зачынiла браму.

Прыйшла гультайка дадому, а пеўнiк, якi сядзеў на калодзежы, убачыў яе i закрычаў:

– Будуць смяяцца ўсе ў сяле:

Уваходзiць дзяўчына ўся ў смале!

I так гэта смала да яе моцна прылiпла, што засталася на скуры на ўсё жыццё.

РАЗБОЙНIК-ЖАНIХ

Жыў-быў некалi млынар. Была ў яго прыгожая дачка. Вырасла яна, i захацелася бацьку ўдала выдаць яе замуж.

Вось неўзабаве аб'явiўся багаты жанiх. Бацька пра такога i марыў, таму i паабяцаў яму сваю дачку. А дзяўчыне хлопец не вельмi спадабаўся. Зiрне на яго цi падумае пра яго, i нейкi страх ахоплiвае яе сэрца.

Аднойчы жанiх кажа:

– Ты вось - мая нявеста, а нi разу да мяне ў госцi не завiтала.

– Ды я ж не ведаю, дзе стаiць ваша хата.

Жанiх растлумачыў:

– Хата мая вунь там, у цёмным лесе.

– Цi знайду дарогу?
– сумняваецца нявеста.

– Я насыплю на дарогу попелу. Ён i прывядзе цябе ў маю хату. Прыходзь у наступную нядзелю. Я ўжо гасцей запрасiў.

Наступiла нядзеля. Трэба збiрацца ў дарогу, а дзяўчыне зрабiлася так страшна, што не можа растлумачыць. Але ж пераадолела страх. Насыпала поўныя кiшэнi гароху, рушыла ў дарогу.

Амаль цэлы дзень iшла. I вось перад ёй - густы лес, а ў iм - адзiная хата. Не спадабалася дзяўчыне хата: змрочная, няўтульная. Увайшла ў яе - нiкога. Цiха-цiха, аж страшна.

Раптам чуецца голас:

– Азiрнiся, нявеста, цi не ў разбойным ты месцы?

Азiрнулася дзяўчына i ўбачыла птушку ў клетцы. Птушка яшчэ раз папярэдзiла:

– Азiрнiся, нявеста, цi не ў разбойным ты месцы?

Нявеста абышла ўсе пакоi, але ўсюды было пуста, нiводнай чалавечай душы. Урэшце спусцiлася яна ў склеп. А там - старая жанчына сядзiць, галавой хiтае.

– Цi не скажаце мне, - пытае дзяўчына, - тут жыве мой жанiх?

– Ах, небарака, - адказала бабуля, - куды ты трапiла! Тут жа разбойны прытон. Ты чакаеш вяселля, але глядзi, як бы не святкаваць яго разам са смерцю. Вунь бачыш, вялiкi кацёл з вадой. Мяне прымушаюць яго кiпяцiць, а тады ў iм вараць людзей i ядуць. Яны ж - людаеды! Ратуйся хутчэй, пакуль цябе не схапiлi...

Старая завяла i схавала дзяўчыну за вялiзную бочку. Загадала:

– Сядзi цiха, як мышка ў норцы! А ноччу, калi разбойнiкi заснуць, мы з табой збяжым.

Толькi яны пра ўсё дамовiлiся, як дамоў вярнулася разбойная шайка. Прыцягнулi з сабой нейкую дзяўчыну. Яна крычала, прасiлася, а яны як бы не чулi, бо былi ўсе п'яныя.

Разбойнiкi прымусiлi i дзяўчыну выпiць тры шклянкi вiна: белага, чырвонага, бурштынавага. Ад гэткага пiтва разарвалася ў паланянкi сэрца. Яны сарвалi з яе прыгожую сукенку, паклалi на стол, пасеклi на кавалкi дзявоцкае цела, пасыпалi соллю.

Ледзь жывая сядзела за бочкай нявеста. Яна зразумела, якую долю рыхтаваў ёй разбойнiк-жанiх. Раптам на яе каленi ўпаў мезенец той дзяўчыны, якую забiлi разбойнiкi. На iм свяцiўся залаты пярсцёнак.

А здарылася так, што адзiн разбойнiк прыкмецiў на руцэ паланянкi золата i захацеў зняць яго. Адсек палец, а ён падскочыў уверх i ўпаў за бочку.

Узялi разбойнiкi свечку, пачалi шукаць адсечаны мезенец. Не знайшлi. Тады адзiн з iх кажа другому:

– А ты за бочкай шукаў?

Тут старая я-я-к закрычыць:

– Ступайце хутчэй есцi! Заўтра пашукаеце палец, ён ад вас не збяжыць.

– Праўду кажаш, - пагадзiлiся разбойнiкi.

Селi яны вячэраць, пачалi пiць вiно. А нiхто ж з iх не ведаў, што бабуля падсыпала ў бутлю соннага зелля.

Паелi-папiлi разбойнiкi дый заснулi-захраплi ў склепе. Вось тады i вылезла з-за бочкi нявеста. Асцярожна, пераступаючы цераз спячых, выйшла яна на вулiцу. За ёй - бабуля. I кiнулiся яны ўцякаць далей ад разбойнага прытона.

Вецер здзьмуў з дарогi попел, якi насыпаў некалi жанiх. Затое гарох, якi раскiдала дзяўчына, пусцiў расткi. У месячковым ззяннi яны i паказвалi дарогу. Так iшлi яны ўсю ноч, а пад ранiцу былi ўжо дома. I паведала дзяўчына бацьку ўсю праўду.

Вось надышоў дзень, калi трэба святкаваць вяселле. Млынар склiкаў усiх сваiх родзiчаў i знаёмых. З'явiўся i жанiх.

Уселiся госцi за стол. I прапанавана было кожнаму што-небудзь расказаць. Нявеста сядзела цiха, маўклiва. Тады жанiх звярнуўся да яе:

– Ну, мая душачка, хiба ты нiчога не ведаеш? Раскажы нам што-небудзь.

Нявеста пагадзiлася:

– Добра, раскажу я вам сон. Iду нiбыта цераз лес, iду i раптам перада мною - хата. А ў ёй нiводнай жывой душы. Вiсiць на сцяне клетка з птушкай. I кажа мне тая птушка: "Азiрнiся, нявеста, цi не ў разбойным ты месцы?" I паўтарыла яшчэ раз. Ды гэта, мой мiлы, мне толькi снiлася... Прайшлася я па ўсiх пакоях. Усе яны - пустыя, беспрытульныя. Спусцiлася ў склеп, i сядзела там старэнькая жанчына. Пытаюся ў яе: "Цi не ў гэтай хаце жыве мой жанiх? " А яна адказвае: "Ах, небарака, ты ж у разбойны прытон трапiла. Жанiх твой жыве тут, але ён цябе збiраецца на кавалкi пасекчы, а пасля зварыць дый з'есцi". Мiлы мой, гэта ж мне толькi прыснiлася... I схавала мяне бабуля за вялiзную бочку. Толькi там прытаiлася, як вярнулiся дамоў разбойнiкi, прыцягнулi з сабой нейкую дзяўчыну, далi ёй выпiць трайнога вiна - белага, чырвонага i бурштынавага. Ад яго разарвалася ў паланянкi сэрца. Мiлы мой, гэта ж мне толькi прыснiлася... I ўбачыў адзiн разбойнiк на мезенцы ў дзяўчыны залаты пярсцёнак. Цяжка яго сцягнуць. Тады ён узяў сякеру i адсек палец. Падскочыў той мезенец уверх, упаў за вялiзную бочку i трапiў якраз мне на каленi. Вось ён, гэты палец з пярсцёнкам!..

Нявеста паказала гасцям адсечаны палец з залатым пярсцёнкам.

Разбойнiк-жанiх збялеў што палатно, падхапiўся з-за стала i хацеў бегчы. Але госцi схапiлi яго, прывялi на суд. I прысудзiлi пакараць смерцю. А разам i яго шайку за iх разбойныя справы.

КАРАЛЕВIЧ, ЯКI НIЧОГА НЕ БАЯЎСЯ

Жыў-быў аднойчы каралевiч, не хацелася яму больш заставацца дома ў свайго бацькi, а раз ён нiчога не баяўся, то падумаў: "Пайду я па белым свеце вандраваць i не сумна мне будзе, ды i нагляджуся на розныя дзiўныя рэчы". Развiтаўся ён са сваiмi бацькамi i пайшоў ад iх, i iшоў усё напрасткi з ранiцы да самага вечара, i было яму ўсё роўна, куды дарога вядзе. Здарылася так, што падышоў каралевiч да дома аднаго велiкана; здарожыўся ён i сеў каля дзвярэй адпачыць. Пачаў каралевiч па баках разглядваць i раптам заўважыў на двары ў велiкана цацку: былi гэта два вялiзныя шары i кеглi з рост чалавека. Захацелася яму пагуляць у тыя кеглi, ён расставiў iх, пачаў збiваць iх шарамi, i калi кеглi падалi, то гучна крычаў, таму што было яму весела. Пачуў велiкан шум, высунуў галаву ў акно i ўбачыў чалавека; i быў той ростам, як усе людзi, але аднак жа гуляў у яго кеглi.

Поделиться:
Популярные книги

Мимик нового Мира 13

Северный Лис
12. Мимик!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 13

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Книга пяти колец

Зайцев Константин
1. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Книга пяти колец

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Сыночек в награду. Подари мне любовь

Лесневская Вероника
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь