Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Адказвае яму асёл:
– Пойдзем з намi, певень, у горад Брэмен, i станем там вулiчнымi музыкамi. Голас у цябе добры, ты будзеш спяваць i на балалайцы iграць, кот будзе спяваць i на срыпцы iграць, сабака - спяваць i на барабане iграць, а я буду спяваць i на гiтары iграць.
– Што ж, - гаворыць певень, - пойдзем.
Пайшлi яны разам.
Асёл iдзе, крычыць па-аслiнаму, сабака iдзе, брэша па-сабачы, кот iдзе, мяўкае па-кашачы, певень iдзе, кукарэкае.
Iшлi яны, iшлi, i вось настала ноч.
Глядзеў, глядзеў i ўбачыў: свецiцца непадалёку агеньчык.
– Агеньчык свецiцца!
– крычыць певень.
Асёл кажа:
– Трэба даведацца, што гэта за агеньчык. Можа, паблiзу дом стаiць.
Сабака кажа:
– Можа, у гэтым доме мяса ёсць. Я паеў бы.
Кот кажа:
– Можа, у гэтым доме малако ёсць. Я папiў бы.
А певень кажа:
– Можа, у гэтым доме пшонка ёсць. Я пакляваў бы.
Усталi яны i пайшлi на агеньчык.
Выйшлi на паляну, а на паляне дом стаiць, i акенца ў iм свецiцца.
Асёл падышоў да дому i зазiрнуў у акенца.
– Што ты там бачыш, асёл?
– пытае яго певень.
– Бачу я, - адказвае асёл, - сядзяць за сталом разбойнiкi, ядуць i п'юць.
– Ох, як хочацца есцi!
– сказаў сабака.
– Ох, як хочацца пiць!
– сказаў кот.
– Як бы нам разбойнiкаў з дому выгнаць?
– сказаў певень.
Думалi яны, думалi i прыдумалi.
Асёл цiхенька паставiў пярэднiя ногi на падваконнiк, сабака залез на спiну аслу, кот ускочыў на спiну сабаку, а певень узляцеў на галаву кату.
I тут яны ўсе разам закрычалi:
асёл па-аслiнаму,
сабака - па-сабачы,
кот - па-кашачы,
а певень - закукарэкаў.
Закрычалi яны i ўвалiлiся праз акно ў пакой.
Напалохалiся разбойнiкi i ўцяклi ў лес.
А асёл, сабака, кот i певень селi вакол стала i ўзялiся за ежу.
Елi-елi, пiлi-пiлi, - наелiся, напiлiся i спаць леглi.
Асёл расцягнуўся ў двары на сене, сабака ўлёгся перад дзвярыма, кот скруцiўся клубком на печы, а певень залез на вароты.
Патушылi яны святло ў доме i заснулi.
А разбойнiкi сядзяць у лесе i глядзяць з чашчобы на свой дом.
Бачаць: святло ў акенцы патухла, цёмна стала.
I паслалi яны аднаго разбойнiка паглядзець, што ў доме робiцца.
Можа, дарэмна яны так напалохалiся.
Падышоў разбойнiк да дому, адчынiў дзверы, зайшоў на кухню. Бачыць, а на печы два агеньчыкi гараць.
"Напэўна, гэта вуголле, - падумаў разбойнiк, - вось я зараз лучыну распалю".
Ткнуў ён агеньчык лучынкай, а гэта было кацiнае вока.
Раззлаваўся кот, ускочыў, зафыркаў, ды як драпане лапай, ды як зашыпiць.
Разбойнiк - у дзверы.
А тут яго сабака за нагу схапiў.
Разбойнiк -
А тут яго асёл капытом убрыкнуў.
Разбойнiк - у вароты.
А з варот певень як закрычыць:
– Кукарэку!
Кiнуўся разбойнiк з усiх ног у лес. Прыбег да сваiх таварышаў i кажа:
– Бяда! У нашым доме пасялiлiся страшныя велiканы. Адзiн мне ўвесь твар кап'ём падрапаў, другi мне ножыкам нагу парэзаў, трэцi мяне па спiне дубiнай вытнуў, а чацвёрты закрычаў мне ўслед: "Трымай злодзея!"
– Ох, - сказалi разбойнiкi, - трэба нам адсюль як мага хутчэй уцякаць.
I пайшлi разбойнiкi з гэтага лесу назаўжды.
А брэменскiя музыкi - асёл, сабака, кот i певень - засталiся жыць у iх у доме ды пажываць.
КАРОЛЬ-ЖАБЯНЯ, альбо ЖАЛЕЗНЫ ГЕЙНРЫХ
У старадаўнiя часы, калi закляццi яшчэ дапамагалi, жыў-быў на свеце кароль; усе дочкi былi ў яго прыгажунi, але самая малодшая была такою прыгожай, што нават сонца, якое шмат што бачыла на сваiм вяку, i тое здзiўлялася, ззяючы на яе твары.
Паблiзу каралеўскага замка раскiнуўся вялiкi дрымучы лес, i быў у тым лесе пад старою лiпай калодзеж; i вось у спякотныя днi малодшая каралеўна выходзiла ў лес, садзiлася на край сцюдзёнага калодзежа, i калi рабiлася ёй сумна, яна брала залаты мяч, падкiдвала яго ўверх i лавiла; - гэта было яе самай любiмаю гульнёю.
Але вось аднойчы, падкiнуўшы свой залаты мяч, яна злавiць яго не паспела, ён упаў на зямлю i пакацiўся проста ў калодзеж. Каралеўна вачэй не спускала з залатога мяча, але ён знiк, а калодзеж быў такi глыбокi, такi глыбокi, што i дна было не вiдаць. Заплакала тады каралеўна, i стала плакаць усё мацней i мацней, i нiяк не магла супакоiцца.
Вось бядуе яна аб сваiм мячы i раптам чуе - хтосьцi ёй гаворыць:
– Што з табою, каралеўна? Ты так плачаш, што i камень расчулiць можаш.
Яна азiрнулася, каб даведацца, адкуль гэты голас, раптам бачыць - жабяня высунула з вады сваю тоўстую, пачварную галаву.
– А-а, гэта ты, стары квакун, - сказала яна, - я плачу аб сваiм залатым мячы, якi ўпаў у калодзеж.
– Супакойся, навошта плакаць, - кажа жабяня, - я табе дапамагу. А што ты мне дасi, калi я знайду тваю цацку?
– Усё, што схочаш, мiлае жабяня, - адказала каралеўна.
– Мае сукенкi, жамчугi, каштоўныя камянi i ў дадачу залатую карону, якую я нашу.
I сказала ёй жабяня:
– Не трэба мне нi тваiх сукенак, нi жамчугоў, нi каштоўных камянёў, i тваёй залатой кароны я не хачу; а вось калi б ты мяне палюбiла ды са мной пасябравала, i мы гулялi б разам, i сядзеў бы я побач з табой за столiкам, еў з тваёй залатой талерачкi, пiў з твайго маленькага кубка i спаў з табою разам у ложачку, калi ты мне паабяцаеш усё гэта, я ў момант скокну ўнiз i дастану табе твой залаты мяч.