Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Мы тры маладыя вараняцi, якiх ты выратаваў ад галоднай смерцi. Мы цяпер выраслi i, калi пачулi, што ты шукаеш залаты яблык, прыляцелi з-за мора, даляцелi да самага краю зямлi, дзе расце дрэва жыцця, i прынеслi табе гэты яблык.
Дужа зарадаваўся хлопец i рушыў у зваротны шлях, i прынёс прыгажунi каралеўне залаты яблык; i ўжо цяпер ёй адмаўляцца было немагчыма: яны раздзялiлi яблык жыцця i з'елi яго ўдваiх; i напоўнiлася яе сэрца да яго каханнем, i дажылi яны ў цiхамiрным шчасцi да самай глыбокай старасцi.
ЗАЛАТАЯ ГУСЬ
Жыў-быў чалавек. Было ў
– Дай мне кавалак пiрага, што ў цябе ў кiшэнi, i глыток вiна - я вельмi прагаладаўся i хачу пiць.
Але разумны сын адказаў:
– Калi я аддам табе свой пiрог ды вiно, то мне самому нiчога не застанецца. Iдзi сваёй дарогай.
Так i застаўся чалавечак нi з чым, а разумны сын пайшоў сабе далей. Вось пачаў ён сячы дрэва; стукнуў сякерай ды патрапiў сабе прама па руцэ, давялося яму дамоў вяртацца i рабiць сабе перавязку. А выйшла ўсё з-за таго сiвога чалавечка.
Потым пайшоў у лес сярэднi сын, i дала яму мацi, як i старэйшаму сыну, здобны пiрог i бутэльку вiна. Яму таксама сустрэўся стары сiвы чалавечак i папрасiў у яго кавалак пiрага i глыток вiна. Але i сярэднi сын, таксама разумны, адказаў:
– Дам я табе - мне менш дастанецца.
Так i застаўся чалавечак нi з чым, а сярэднi сын пайшоў сабе далей. Але i ён быў пакараны: стукнуў ён некалькi разоў па дрэве i патрапiў сякерай па назе, вось i давялося яго дамоў на руках адносiць.
Тады Дурань i кажа:
– Дазволь мне, бацька, хоць раз у лес пайсцi дроў насячы.
Адказаў бацька:
– Браты твае ўжо хадзiлi, ды толькi сабе нашкодзiлi, - куды ўжо табе, ты ў гэтай справе нiчога не разумееш.
Але Дурань усё прасiў ды прасiў, i бацька нарэшце згадзiўся:
– Ну, iдзi, а можа, у бядзе паразумнееш.
I дала яму мацi пiрог, а быў ён на вадзе замешаны ды ў попеле выпечаны, i бутэльку кiслага пiва. Прыйшоў Дурань у лес, сустрэўся яму той жа стары сiвы чалавечак, павiтаўся з iм i кажа:
– Дай мне кавалак пiрага i глыток з тваёй бутэлькi, - я такi галодны i мне вельмi хочацца пiць.
Адказаў Дурань:
– Ды ў мяне ж пiрог на попеле выпечаны, а пiва кiслае; але калi гэта табе да смаку, давай прысядзем i разам перакусiм.
Селi яны, дастаў Дурань свой пiрог, якi быў на попеле выпечаны, а ён аказаўся здобным i смачным, а кiслае пiва стала добрым вiном. З'елi яны пiрог, выпiлi вiно, i сказаў чалавечак:
– Таму, што ў цябе сэрца добрае i ты ахвотна са мной падзялiўся, я ўзнагароджу цябе шчасцем. Вунь стаiць старое дрэва, ты ссячы яго, i мiж каранёў табе штосьцi знойдзецца.
– Потым чалавечак развiтаўся i знiк.
Пайшоў Дурань, падсек дрэва, яно павалiлася, раптам бачыць ён - сядзiць на каранях гусь, а пер'е ў гусi ўсё з чыстага золата. Падняў ён гусь, узяў яе з сабой i пайшоў
– Богам просiм, не падыходзь да нас, адыдзi!
Але яна не зразумела, чаму гэта нельга падысцi, i падумала: "Калi сёстры мае там, то i я магу быць таксама з iмi", - i толькi яна падбегла i дакранулася да адной з сясцёр, дык адразу да яе i прылiпла. Вось i давялося iм правесцi ноч каля гусi.
Ранiцай узяў Дурань гусь пад паху i пайшоў, мала турбуючыся аб тым, што тры дзяўчыны iдуць за iм следам. Давялося iм увесь час бегчы ўслед за гуссю то туды, то сюды, куды ногi Дурневы надумаюць. Сустрэўся iм у полi пастар; убачыў ён такое шэсце i кажа:
– Пасаромейцеся, бессаромныя дзяўчаты! Чаго бяжыце ўслед за хлопцам, куды гэта варта?
– I ён схапiў малодшую за руку, збiраючыся яе адцягнуць. Але толькi ён да яе дакрануўся, як таксама прылiп, i давялося яму самому бегчы ўслед за iмi. Сустрэўся iм неўзабаве на шляху дзяк; убачыў ёд пастара, якi спяшаўся ўслед за трыма дзяўчынамi, здзiвiўся i закрычаў:
– Эй, спадар пастар, куды гэта вы так спяшаецеся? Не забудзьце, што сёння трэба яшчэ дзiця хрысцiць, - i ён падбег да пастара, схапiў яго за рукаў i таксама прылiп.
Калi яны ўсе ўпяцярых беглi ўслед адно за адным, сустрэлася iм двое сялян, якiя вярталiся са сваiмi матыкамi з поля; пастар крыкнуў iм, каб яны вызвалiлi яго i ксяндза. Але толькi дакранулiся сяляне да ксяндза, як таксама прылiплi, - стала iх цяпер сямёра, i ўсе беглi ўслед за Дурнем i яго гуссю.
Вось прыйшоў Дурань у горад, а правiў у тым горадзе кароль, i была ў яго дачка, такая строгая ды панурая, што нiводзiн чалавек не мог яе нiяк рассмяшыць. I таму кароль аб'явiў, што хто, маўляў, яе рассмяшыць, той ажэнiцца з ёю.
Пачуў Дурань пра гэта i накiраваўся са сваёй гуссю i цэлай чарадой спадарожнiкаў да каралеўны. Убачыла тая семярых, якiя беглi адно за адным, i так пачала смяяцца, што i спынiцца ёй было цяжка. Запатрабаваў тады Дурань яе сабе ў нявесты, але каралю будучы зяць штосьцi не вельмi спадабаўся. Пачаў кароль выдумляць усялякiя адгаворкi i сказаў, каб прывёў ён да яго такога чалавека, якi б змог цэлы склеп вiна выпiць. Тут Дурань i прыгадаў сiвога чалавечка i падумаў, што той зможа, мабыць, дапамагчы яму. Накiраваўся Дурань у лес i ўбачыў на тым самым месцы, дзе сек ён аднойчы дрэва, нейкага чалавечка; той сядзеў i па твары ягоным было вiдаць, што ён надта зажурыўся. Пачаў Дурань яго распытваць, чаму ён бядуе. Той адказаў: