Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Тады распавёў яму леў, што ўсе яны, стамiўшыся, паснулi, а калi прачнулiся, знайшлi яго мёртвага, з адсечанай галавою; заяц прынёс корань жыцця, а ён у спешцы прыставiў галаву перадам назад; але памылку сваю ён, вядома, выправiць. Ён адарваў паляўнiчаму галаву, павярнуў яе, а заяц зажывiў яе коранем.

Аднак паляўнiчы зажурыўся, пайшоў бадзяцца па свеце i прымусiў сваiх звяроў скакаць перад людзьмi. I здарылася так, што, калi прамiнуў роўна год, прыйшоў ён зноў у той самы горад, дзе вызвалiў каралеўну ад дракона; але цяпер увесь горад быў упрыгожаны чырвонай тканiнаю. Спытаўся паляўнiчы

ў гаспадара карчмы:

– Год таму горад быў увесь у жалобе, а сёння ўвесь у чырвоным? Што гэта значыць?

Адказаў гаспадар карчмы:

– Год таму дачку нашага караля павiнны былi аддаць на з'ядзенне дракону, але маршал уступiў з iм у бойку ды забiў яго, i вось заўтра павiнны святкаваць iхняе вяселле, - вось чаму тады горад быў у жалобе, а сёння ён увесь у чырвоным.

Другога дня, калi прызначаны быў вясельны баль, кажа паляўнiчы гаспадару карчмы:

– Цi паверыш ты мне, гаспадар, што сёння я буду есцi пры табе хлеб з каралеўскага стала?

– Не, - адказаў гаспадар, - б'юся з табой аб заклад на сто чырвонцаў, што гэткае не здарыцца.

Паляўнiчы згадзiўся на ўмову i выставiў у сваю чаргу кашалёк з такою самай колькасцю залатых. Потым паклiкаў ён зайца:

– Iдзi, даражэнькi мой паскакунчык, ды прынясi мне хлеб з каралеўскага стала.

Для зайчыка гэта было зусiм няцяжка, а даручыць гэта каму-небудзь iншаму ён не мог, i давялося яму скакаць аднаму. "Вох, - падумаў ён, - прыйдзецца мне аднаму па вулiцах скакаць, - бадай што, кiнуцца за мною ганчакi". Як падумаў ён, так i здарылася; кiнулiся за iм сабакi i мелiся ўжо ўчапiцца ў ягоную шкуру. Але заяц падскочыў - хiба ты не бачыў?
– ды як кiнецца ў вартаўнiчую будку, i салдат яго нават не заўважыў. Падбеглi сабакi, хацелi былi зайца адтуль выцягнуць, але салдат жартаў не любiў, выцяў iх прыкладам стрэльбы, i яны з брэхам ды скавытаннем паўцякалi прэч.

Заўважыў заяц, што хiтрасць яму ўдалася, прыскакаў у замак ды проста да каралеўны; сеў да яе пад крэсла ды пачаў нагу ёй драпаць. А каралеўна кажа:

– Пайшоў прэч!

Яна падумала, што гэта сабака. Заяц падрапаў каралеўну за нагу яшчэ раз. А яна зноў кажа:

– Пайшоў прэч!

Бо i на гэты раз падумала, што гэта сабака. Але заяц не збянтэжыўся ды падрапаў каралеўну ў трэцi раз. Зiрнула яна ўнiз ды пазнала зайца па сваiх каралях. Узяла яна зайца да сябе на каленi, аднесла ў свой пакой ды пытаецца:

– Любы зайчык, чаго ты хочаш?

Ён адказаў:

– Мой гаспадар, якi забiў дракона, знаходзiцца тут; ён паслаў мяне папрасiць хлеба, што есць сам кароль.

Узрадавалася каралеўна, загадала паклiкаць хлебадайцу ды патрабавала, каб ён прынёс хлеб, што есць сам кароль. Тады зайчык кажа:

– Але няхай хлебадайца мне яго i аднясе, iнакш нападуць на мяне ганчакi.

I аднёс хлебадайца гэты хлеб да самых дзвярэй карчмы. Стаў заяц на заднiя лапы, узяў хлеб у пярэднiя ды прынёс яго свайму гаспадару. Тады паляўнiчы i кажа:

– Ну, гаспадар, а сто залатых жа цяпер мае!

Здзiвiўся гаспадар, а паляўнiчы кажа:

– Што ж, гаспадар, хлеб у мяне ёсць! Ды вось хацелася б мне цяпер i каралеўскай смажанкi пакаштаваць.

Сказаў гаспадар:

– Што ж, паглядзiм, - але спрачацца больш не стаў.

Паклiкаў паляўнiчы лiсiцу ды кажа:

– Лiска, схадзi ты ды прынясi мне смажанку, якую есць сам кароль.

Рыжая лiсiца ведала ўсе ўваходы ды выхады лепш за iншых. Прабралася яна па вулках ды завулках, i нiводзiн сабака яе не заўважыў. Села лiсiца пад крэслам каралеўны, пачала ёй нагу драпаць. Зiрнула каралеўна ўнiз ды пазнала лiсiцу па каралях; узяла яе да сябе ў пакой ды пытаецца:

– Лiсачка, даражэнькая, што табе трэба?

Адказала лiсiца:

– Мой гаспадар, якi забiў дракона, знаходзiцца тут i паслаў мяне, каб я папрасiла смажанкi, што сам кароль есць.

Загадала каралеўна паклiкаць кухара ды сказала, каб ён згатаваў смажанку, якую есць кароль, i данёс бы яе лiсiцы да самых дзвярэй карчмы.

Узяла лiсiца блюда, адагнала спачатку хвастом мух, што паселi на смажанку, i прынесла яе свайму гаспадару.

Ну, карчмар, - сказаў паляўнiчы, - хлеб ды мяса ў нас цяпер ёсць, але хацелася б пакаштаваць i тае гароднiны, што есць сам кароль.

Паклiкаў ён ваўка ды кажа:

– Любы воўча, iдзi ды прынясi мне тае гароднiны, што есць кароль.

Пайшоў воўк напрасткi ў замак, бо ён анiкога не баяўся, увайшоў у пакой каралеўны ды тузануў яе ззаду за сукенку, каб яна азiрнулася. Пазнала яна яго па каралях ды пытаецца:

– Даражэнькi воўча, што табе трэба?

Ён адказаў:

– Мой гаспадар, якi забiў дракона, знаходзiцца тут, ён прасiў даць тае гароднiны, якую есць сам кароль.

Паклiкала каралеўна кухара ды загадала яму згатаваць тае гароднiны, якую есць сам кароль, i данесцi яе ваўку да самых дзвярэй карчмы. Узяў воўк у яго блюда i прынёс яго свайму гаспадару.

– Вось бачыце, гаспадар, - кажа паляўнiчы, - цяпер ёсць у мяне i хлеб, i смажанка, i гароднiна; але хацелася б мне пакаштаваць яшчэ i салодкае, якое есць кароль.

Ён паклiкаў мядзведзя ды кажа:

– Любы мядзведзь, ты нябось любiш салодкiм паласавацца, дык вось iдзi ды прынясi мне салодкае, якое есць сам кароль.

Затупаў мядзведзь проста да замка, i кожны яму саступаў дарогу. Падышоў ён да варты, i выставiла варта перад iх стрэльбы, не хацела яго прапускаць у каралеўскi замак. Тут падняўся мядзведзь на заднiя лапы, панадаваў ён такiх аплявушын, што ўся варта пападала на зямлю, - i рушыў мядзведзь проста да каралеўны, стаў ззаду яе i цiхенька зарычаў. Азiрнулася яна, пазнала мядзведзя i загадала яму iсцi з ёю ў пакой ды пытаецца:

– Даражэнькi мядзведзь, ты чаго хочаш?

Ён адказаў:

– Мой гаспадар, якi забiў дракона знаходзiцца тут, ён паслаў мяне па салодкае, якое есць сам кароль.

Паклiкала каралеўна кандытара i загадала згатаваць салодкую страву, якую есць кароль i аднесцi яе мядзведзю да самых дзвярэй карчмы. Пачаў тут мядзведзь лiзаць салодкiя лiзунцы, што скацiлiся на зямлю, потым надняўся на заднiя лапы, узяў у пярэднiя блюда i прынёс яго да свайго ўладара.

– Бачыце, гаспадар, - сказаў паляўнiчы, - вось ёсць у мяне цяпер i хлеб, i смажанка, i гароднiна, i салодкае; але хацелася б мне папiць i вiна, якое п'е сам кароль.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Совок 4

Агарев Вадим
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Совок 4

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Я князь. Книга XVIII

Дрейк Сириус
18. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я князь. Книга XVIII

Жандарм 5

Семин Никита
5. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 5

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2