Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Мы есцi не будзем, нават кавалачка не з'ямо, пакуль вы не выканаеце адну нашу просьбу.

Ён пытаецца:

– Якая ж у вас просьба?

Яны адказваюць:

– Цяпер навучанне сваё мы скончылi i павiнны паспрабаваць шчасця. Дык вось, дазвольце нам пайсцi вандраваць.

I сказаў стары з радасцю:

– Вы разважаеце, як адважныя паляўнiчыя, i тое, што вы хочаце, было i маiм жаданнем. Выпраўляйцеся ў дарогу, i будзе вам удача.

Вось надышоў прызначаны дзень, i падараваў прыёмны бацька кожнаму з iх па добрай стрэльбе ды па сабаку i загадаў узяць з захаваных чырвонцаў столькi, колькi кожны з iх пажадае. Потым ён праводзiў iх i даў iм яшчэ на развiтанне блiскучы, добра навостраны нож, сказаўшы:

– Калi вам давядзецца калi-небудзь расстацца, уторкнiце гэты нож у дрэва на скрыжаваннi дарог, i той, хто з вас вернецца, зможа па гэтым нажы даведацца пра лёс свайго брата; той бок нажа, у якi брат пойдзе, у выпадку ягонай смерцi пакрыецца iржою; а пакуль ён будзе жывы, лязо будзе з абодвух бакоў блiскучае.

Пайшлi два браты далей i зайшлi ў лес, ды такi дрымучы, што за цалюткi дзень не маглi адтуль выбрацца. Давялося iм там заначаваць, i яны з'елi ўсё, што было ў iх у паляўнiчых сумках; давялося iм iсцi яшчэ i другi дзень, але з лесу выбрацца яны анiяк не маглi. Есцi iм не было чаго. Вось адзiн з iх i кажа:

– Трэба нам падстрэлiць што-небудзь, iнакш галадаваць давядзецца.

Зарадзiў ён сваю стрэльбу ды пачаў аглядацца па баках. Раптам выскачыў стары заяц. Прыклаўся паляўнiчы, аж заяц як закрычыць:

– Ты не бi, стралец, мяне,

Зайчанятак дам табе!

Скочыў заяц у кусты ды прынёс адтуль двух зайчанятак; але звяркi гулялi так весела i былi такiя прыемныя, што паляўнiчы не змог рашыцца забiць iх. Браты пакiнулi iх у сябе, i маленькiя зайчаняткi паскакалi следам за iмi. А тут убачылi яны неўзабаве, як прабiралася патаемна лiсiца, наважылiся забiць яе, аж яна як закрычыць:

– Пашкадуй, стралец, мяне,

Лiсянятак дам табе!

Прынесла яна iм двух лiсянят; але паляўнiчым не хацелася iх забiваць. Яны пакiнулi iх разам з зайчыкамi, i пайшлi лiсяняты следам за паляўнiчымi. А тут неўзабаве выйшаў з гушчару воўк. Нацэлiлiся ў яго паляўнiчыя, аж воўк як закрычыць:

– Не страляй, стралец, мяне,

Ваўчанятак дам табе!

Пусцiлi паляўнiчыя да астатнiх звяроў двух маладых ваўчанят, i тыя пайшлi следам за iмi. Потым з'явiўся мядзведзь, i яму таксама захацелася пажыць яшчэ на свеце ды па лесе патупаць, i ён закрычаў:

– Пашкадуй, стралец, мяне,

Мядзведзянятак дам табе!

Два маладыя мядзведзяняты таксама далучылiся да астатнiх звяроў i пайшлi за паляўнiчымi. I хто ж з'явiўся нарэшце? З'явiўся леў ды трасянуў сваёю грывай. Але паляўнiчыя не спалохалiся i нацэлiлiся ў яго. I леў адразу ж сказаў:

– Пашкадуй, стралец, мяне,

Iльвянятак дам табе!

Ён прынёс сваiх iльвянят, i стала цяпер у паляўнiчых два львы, два мядзведзi, два ваўкi, дзве лiсiцы ды два зайцы; усе яны пайшлi за iмi следам ды iм служылi. Але голаду свайго паляўнiчыя так i не сунялi, i кажуць яны лiсянятам:

– Гэй вы, праныры, дастаньце нам што-небудзь паесцi, вы ж тут самыя найхiтрэйшыя.

I адказалi яны:

– Недалёка адсюль знаходзiцца вёска, дзе мы шмат разоў ужо курэй цягалi; дарогу туды мы вам пакажам.

Пайшлi паляўнiчыя ў тую вёску, купiлi сабе сёе-тое паесцi, загадалi накармiць i сваiх звяроў ды падалiся далей. Лiсянятам усе мясцiны тут былi добра знаёмыя, дзе якiя двары з курамi знаходзяцца, i яны маглi ўсё падказаць паляўнiчым.

Хадзiлi-блукалi паляўнiчыя па розных мясцiнах, але нiдзе не маглi знайсцi сабе такой службы, каб застацца ўсiм разам. Тады яны i кажуць:

– Давядзецца нам расстацца, iнакш нiчога не будзе.

Падзялiлi яны звяроў памiж сабой, - i кожны з iх атрымаў па iльвяняцi, мядзведзяняцi, ваўчаняцi, лiсяняцi ды зайчыку. Потым яны развiталiся, паабяцалi любiць адзiн аднаго братняй любоўю да самае смерцi, уторкнулi ў дрэва нож, якi даў iм прыёмны бацька, i вось пайшоў адзiн на ўсход, а другi на захад.

Прыйшоў малодшы брат са сваiмi звярамi ў горад, i было ў тым горадзе ўсё чорным крэпам абцягнута. Зайшоў ён у карчму i спытаўся ў гаспадара, цi не можа той даць прытулак ягоным звярам. Адвёў гаспадар iх у стайню, а была там у сцяне дзiра; вылез заяц вонкi i прыцягнуў сабе качан капусты, а лiсiца прынесла курыцу, з'ела яе i ўзялася за пеўнiка. А воўк, мядзведзяня ды львяня былi большыя i вылезцi не маглi. Прапанаваў гаспадар вывесцi звяроў туды, дзе ляжала ў той час на траве карова, няхай, маўляў, удосталь там наядуцца. Накармiў паляўнiчы сваiх звяроў ды пытаецца потым у гаспадара:

– Чаму гэта ўвесь горад чорным крэпам абцягнуты?

Адказаў гаспадар:

– Таму, што заўтра павiнна памерцi адзiная дачка караля.

Пытаецца паляўнiчы:

– Хiба яна смяротна хворая?

– Не, - адказаў гаспадар, - яна зусiм здаровая, але павiнна памерцi.

– Як жа гэта так?
– спытаўся паляўнiчы.

– Ды вось стаiць за горадам высокая гара, i жыве на ёй дракон; i кожны год абавязаны аддаваць яму бязвiнную дзяўчыну, iнакш ён спустошыць усю нашу краiну. Яму аддалi ўжо ўсiх дзяўчат, i не засталося нiводнай, акрамя каралеўны; але чакаць лiтасцi не даводзiцца, яе павiнны аддаць заўтра дракону.

Паляўнiчы сказаў:

– А чаму ж не заб'юць дракона?

– Эт, - адказаў гаспадар, - колькi ўжо рыцараў спрабавала гэта зрабiць, але ўсе жыццём сваiм расплацiлiся; кароль абяцаў таму, хто адолее дракона, аддаць сваю дачку за жонку, а пасля смерцi сваёй i ўсё каралеўства.

Нiчога не сказаў на гэта паляўнiчы, але наступнае ранiцы ўзяў ён сваiх звяроў i падняўся разам з iмi на Драконаву гару. Стаяў на яе вяршыне невялiкi хорам, на алтары было тры чашы з вiном, i было на iх напiсана: "Хто гэтыя чашы вып'е, стане самым магутным чалавекам на свеце i авалодае мячом, што закапаны перад парогам ля дзвярэй".

Паляўнiчы з чашаў гэтых пiць не стаў, выйшаў адтуль i знайшоў у зямлi меч, але не змог яго i з месца скрануць. Ён вярнуўся назад, выпiў чашы i стаў раптам такi магутны, што змог ужо меч падняць, трымаючы яго ў руцэ, ды iм размахваць.

Надышоў час, калi дзяўчына павiнна была быць выдадзена дракону, i яе праводзiлi кароль, маршал i прыдворныя. Убачыла дзяўчына здалёк на вяршыне Драконавай гары паляўнiчага ды падумала, што гэта стаiць дракон i яе чакае, i не хацела ўзнiмацца на гару; але, карэшце, давялося ёй узысцi туды мiмаволi, бо iнакш загiнуў бы ўвесь горад. Вярнуўся кароль дадому з прыдворнымi ў вялiкай скрусе, а маршал каралеўскi павiнен быў там застацца ды здаля за ўсiм назiраць.

Популярные книги

Неудержимый. Книга VI

Боярский Андрей
6. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VI

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Кодекс Охотника. Книга XXVI

Винокуров Юрий
26. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVI

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Мой большой... Босс

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мой большой... Босс

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Идеальный мир для Социопата 5

Сапфир Олег
5. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.50
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 5