Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Так паўтаралася працяглы час, але вось аднойчы адолела слугу цiкаўнасць, ён не мог з сабой нiчога зрабiць i занёс блюда ў свой пакой. Ён прычынiў як належыць дзверы, падняў з блюда вечка, бачыць - ляжыць там белая змяя. Глянуў ён на яе i не мог стрымацца, каб яе не пасмакаваць; ён адрэзаў кавалак i паклаў яго ў рот. I толькi ён дакрануўся да яго языком, як зараз жа пачуў каля акна дзiўны шэпт пяшчотных галасоў. Ён падышоў блiжэй, прыслухаўся - бачыць, што гэта размаўляюць памiж сабой вераб'i i апавядаюць адзiн аднаму ўсялякую ўсячыну, бачаную iмi на полi i ў лесе: смак змяiнага мяса даў яму магчымасць разумець

птушыную мову.

I вось здарылася, што акурат у гэты дзень у каралевы прапаў яе самы прыгожы пярсцёнак, i падазрэнне выпала на гэтага блiжэйшага слугу, якi меў усюды доступ. Кароль клiкнуў слугу i пачаў яму гразiцца, усяляк яго лаючы, што калi ён да ранiцы не назаве вiнаватага, то будзе прызнаны злодзеем i аддадзены пад суд. Але нiчога не дапамагло, слуга настойваў на сваёй невiнаватасцi, i яго адпусцiлi з тым жа рашэннем. Са страхам i хваляваннем выйшаў ён на двор i пачаў разважаць, як яму з бяды выблытацца. А сядзелi каля ручая цiхамiрна ды радком качкi i адпачывалi; яны чысцiлi i прыгладжвалi сябе дзюбамi i вялi памiж сабой размову. Слуга спынiўся i пачаў прыслухоўвацца. А расказвалi качкi адна адной, дзе яны сёння ранiцай былi, дзе плавалi, якi знайшлi корм; i вось адна кажа з прыкрасцю:

– У мяне такi цяжар у страўнiку, я ў спешцы праглынула пярсцёнак, якi ляжаў пад акном каралевы.

Схапiў слуга качку зараз жа за шыю, прынёс яе на кухню i кажа кухару:

– Зарэж мне гэтую качку, бачыш - якая яна тлустая.

– Ага, - сказаў кухар, узважваючы яе на руцэ, - яна, што i казаць, добра адкармiлася, пастаралася, вiдаць, i даўнютка чакае, каб яе засмажылi.

Ён адсек ёй галаву i пачаў яе патрашыць, i вось знайшоўся ў яе страўнiку пярсцёнак каралевы. I мог цяпер слуга лёгка даказаць каралю сваю невiнаватасць; а паколькi каралю хацелася загладзiць сваю несправядлiвасць, то ён дазволiў яму што-небудзь у яго папрасiць i абяцаў самую ганаровую пасаду пры двары, якую ён толькi пажадае.

Але слуга ад усяго адмовiўся i папрасiў толькi каня i грошай на дарогу, хацелася яму свет пабачыць i нейкi час павандраваць. Яго просьба была выканана, i ён рушыў у шлях-дарогу.

Аднойчы, праязджаючы паўз возера, убачыў ён трох рыбiн, якiя захраснулi ў чароце i старалiся выбрацца да вады. Хаця i кажуць, што рыбы быццам бы нямыя, але слуга пачуў iх скаргу, што вось даводзiцца iм зараз гiнуць такой нiкчэмнай смерцю. А было ў яго сэрца жаласлiвае, - ён нагнуўся з каня i кiнуў трох палоннiц назад у возера. Пачалi яны з радасцi трапятацца, высунулi з вады галовы i мовiлi яму:

– Мы гэтага табе не забудзем i аддзячым цябе за тое, што ты выратаваў нам жыццё.

Паехаў ён далей; i неўзабаве яму падалося, быццам ля самых яго ног на пяску чуецца чыйсьцi голас. Ён пачаў прыслухоўвацца i пачуў, як цар мурашыны скардзiўся:

– Хоць бы пакiнулi нас людзi ў спакоi, а заадно i няўклюдныя жывёлы!

I ён збочыў з дарогi, i тады сказаў яму цар мурашыны:

– Мы гэтага табе не забудзем i аддзячым цябе за гэта.

Далей прывяла яго дарога ў лес, i ўбачыў ён там дзвюх варон, яны стаялi каля гнязда i выкiдвалi адтуль сваiх птушанят.

– Прэч, адсюль, шалапуты вы гэтакiя!
– крычалi яны.
– Вас цяпер не накормiш, вы ўжо дастаткова выраслi i можаце самi сябе пракармiць.

Бедныя вараняты ляжалi на зямлi i, спрабуючы падняцца, размахвалi крылцамi i крычалi:

– Але ж мы бездапаможныя птушаняткi, мы лётаць яшчэ не ўмеем! Зараз нам адно застаецца - памерцi з голаду.

Злез тады добры хлопец з каня, забiў яго шпагай i пакiнуў яго на пракорм маладым варанятам. Яны падскочылi, наелiся дасыта i закрычалi:

– Мы гэтага нiколi не забудзем i дапаможам табе ў бядзе!

Давялося цяпер хлопцу iсцi пяшком; прайшоў ён нямала доўгiх шляхоў i дарог, пакуль трапiў нарэшце ў сталiцу. I былi там на вулiцах вялiкi шум i мiтусня; i з'явiўся вершнiк i абвясцiў пры народзе:

– Каралеўна шукае сабе мужа, i хто хоча за яе пасватацца, той павiнен спярша выканаць цяжкую задачу; а хто не зможа з ёю ўдала справiцца, той паплацiцца жыццём.

Багата людзей ужо спрабавала выканаць гэта, але толькi дарэмна з жыццём сваiм развiталася. Аднак, калi хлопец убачыў каралеўну, ён быў так аслеплены яе нявыказанай прыгажосцю, што забыў пра ўсялякую небяспеку, прыйшоў да караля i аб'явiў сябе яе жанiхом.

Яго прывялi зараз жа на марскi бераг, i быў кiнуты ў мора на вачах у яго пярсцёнак, i кароль загадаў яму дастаць гэты пярсцёнак з дна мора i дадаў:

– А калi ты вернешся назад без яго, дык будуць цябе скiдваць увесь час у ваду, пакуль ты не патонеш у хвалях.

Усе пашкадавалi прыгожага хлопца i пакiнулi яго аднаго каля мора. Стаяў ён на беразе i разважаў, што яму зараз рабiць. Раптам бачыць - падплываюць да яго тры рыбiны, то былi тыя самыя, якiм ён выратаваў жыццё. I трымала сярэдняя ў роце ракавiну, яна паклала яе на бераг да ног юнака. Ён падняў ракавiну, адкрыў яе, i ляжаў там залаты пярсцёнак. Радасны, прынёс ён яго каралю i чакаў, што той дасць яму абяцаную ўзнагароду. Але калi ганарлiвая каралеўна пачула, што ён просты слуга, адмовiла яму i патрабавала, каб выканаў ён спачатку другую задачу. Яна спусцiлася ў сад i рассыпала там на траве дзесяць вялiкiх мяшкоў проса.

– Да ранiцы, перш чым падымецца сонца, ты павiнен мне гэта ўсё проса выбраць, - сказала яна, - ды так, каб нiводнае зернейка не прапала.

Сеў хлопец у садзе i пачаў разважаць, як выканаць яму такую задачу, але нiчога прыдумаць не мог i сядзеў зажураны i чакаў, што з надыходам ранiцы яго пакараюць смерцю. Але вось заззялi ў садзе першыя промнi сонца, i ён убачыў, што ўсе дзесяць мяшкоў поўныя проса, i стаяць усе ў рад, i не прапала пры гэтым нiводнага зернейка. З'явiўся ноччу цар мурашыны са сваiмi тысячамi мурашоў, i ўдзячныя насякомыя з вялiкiм стараннем выбралi проса i ссыпалi яго ў мяшкi.

Вось спусцiлася сама каралеўна ў сад i ўбачыла на сваё здзiўленне: хлопец зрабiў тое, што было яму даручана. Але яна не магла адолець сваю пыхлiвасць i сказала:

– Хаця ён i выканаў абедзве задачы, але не стаць яму маiм мужам перш, чым не прынясе ён мне яблык з дрэва жыцця.

Хлопец не ведаў, дзе расце дрэва жыцця; але ён выправiўся ў шлях-дарогу i вырашыў шукаць яго да таго часу, пакуль ногi будуць iсцi, аднак у яго не было нiякай надзеi тое дрэва знайсцi. Вось абышоў ён ужо тры каралеўствы i зайшоў пад вечар у лес. Сеў пад дрэвам, i захацелася яму спаць, - але ён пачуў у галiнах шолах, i ўпаў яму ў рукi залаты яблык. А тут зляцелi да яго ўнiз тры вароны, селi яму на каленi i сказалi:

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Агенты ВКС

Вайс Александр
3. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Агенты ВКС

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Все еще не Герой!. Том 2

Довыдовский Кирилл Сергеевич
2. Путешествие Героя
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Все еще не Герой!. Том 2

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Райнера: Сила души

Макушева Магда
3. Райнера
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Райнера: Сила души

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Live-rpg. эволюция-3

Кронос Александр
3. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
6.59
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-3