Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Паклiкаў ён свайго льва ды сказаў:

– Любы леў, ты ж да хмельнага ахвотнiк, дык вось iдзi ды прынясi мне вiна, якое п'е сам кароль.

Пакрочыў леў па вулiцах, i людзi ад яго ўцякалi; а калi падышоў ён да варты, тая хацела яму перагарадзiць дарогу, але леў так зароў, што ўсе ад яго адскочылi.

Падышоў леў да пакоя каралеўны i пастукаў хвастом у дзверы. Выйшла адтуль каралеўна, яна была спалохалася льва, але, пазнаўшы яго па залатым замочку ад сваiх караляў, загадала яму iсцi за

ею ў пакой ды спыталася:

– Любы леў, ты чаго хочаш?

Ён адказаў:

– Мой гаспадар, якi забiў дракона, знаходзiцца тут; ён даручыў мне папрасiць вiна, якое п'е сам кароль.

Паклiкала каралеўна вiначэрпа, i ён павiнен быў даць iльву вiна, якое п'е сам кароль. Сказаў леў:

– Я хачу пайсцi з вiначэрпам разам ды паглядзець, каб ён даў мне сапраўднага.

Спусцiўся леў разам з вiначэрпам у вiнны склеп. Прыйшлi яны туды, i наважыўся вiначэрп нацэдзiць яму простага вiна, якое п'юць служкi, але леў сказаў:

– Пачакай! Спярша я вiно пакаштую, - нацэдзiў сабе паўконаўкi i выпiў яго нагбом.
– Не, - сказаў ён, - гэта вiно не тое.

Зiрнуў на яго вiначэрп скосу, але пайшоў i хацеў нацэдзiць яму вiна з другой бочкi, што была для каралеўскага маршала. Але леў сказаў:

– Пачакай! Спярша я вiно пакаштую, - нацэдзiў сабе паўконаўкi ды выпiў яго.
– Гэтае будзе крыху лепей, але ўсё ж такi i гэтае не тое.

Раззлаваўся тады вiначэрп ды сказаў:

– Цi можа такi дурны звер у вiне разбiрацца?

Але леў даў яму ў вуха, - той так i пакацiўся на зямлю; i калi падняўся на ногi, ён павёў iльва, нi слова не кажучы, у асобны невялiкi склеп, дзе стаяла каралеўскае вiно, якое не давалi пiць анiкому з людзей. Нацэдзiў леў спярша сабе паўконаўкi, пакаштаваў вiна ды кажа:

– Гэта, бадай што, сапраўднае, - i загадаў вiначэрпу налiць яго шэсць пляшак.

Потым паднялiся яны наверх. Выйшаў леў са склепа пахiстваючыся, быў ён трошкi пад хмелем, i павiнен быў вiначэрп аднесцi яму вiно да самых дзвярэй карчмы; тут узяў леў кошык у пашчу ды прынёс яго свайму ўладару.

Сказаў паляўнiчы:

– Бачыш, гаспадар, цяпер ёсць у мяне хлеб, i мяса, i гароднiна, i салодкае, i вiно - усё, што есць ды п'е сам кароль; а зараз я са сваiмi звярмi папалудную.

Ён сеў, пачаў есцi ды пiць i даў таксама паесцi ды папiць зайцу, лiсiцы, ваўку, мядзведзю ды льву; быў ён вясёлы, - ён ведаў, што каралеўна па-сапраўднаму кахае яго. Вось папалуднаваў ён ды кажа:

– Ну, гаспадар, я паеў ды папiў па-каралеўску, а зараз пайду ў каралеўскi замак ды ажанюся з каралеўнай.

А гаспадар пытаецца:

– Як жа гэта можа здарыцца, калi яна мае жанiха i сёння будуць ладзiць вяселле?

Выцягнуў тады паляўнiчы насовачку, што дала яму каралеўна на Драконавай гары, а ў iм былi

завязаныя сем языкоў страшыдла, ды сказаў:

– Мне гэтыя знакi доказу дапамогуць.

Агледзеў гаспадар насоўку ды кажа:

– Калi я ўсяму i паверыў, дык ужо гэтаму нiзавошта веры не дам i стаўлю ў заклад сваю карчму разам з дваром.

Дастаў паляўнiчы кашалёк з тысячаю чырвонцаў, паклаў яго на стол ды кажа:

– А я стаўлю тысячу чырвонцаў.

Пачаў кароль пытацца ў сваёй дачкi падчас балявання:

– А чаго хацелi ўсе гэтыя дзiкiя звяры, што прыходзiлi ў мой замак ды зноў пайшлi?

– Я гэтага сказаць не смею, - адказала яна, - а вы паклiчце гаспадара гэтых звяроў, ён вам ўсё i раскажа.

Паслаў кароль свайго служку ў карчму ды загадаў яму запрасiць да сябе незнаёмца; слуга з'явiўся туды якраз у той час, калi паляўнiчы бiўся аб заклад з гаспадаром карчмы. I сказаў паляўнiчы:

– Вось бачыце, гаспадар, а кароль прыслаў жа свайго служку ды запрашае мяне з'явiцца, але я так проста не пайду.
– I ён звярнуўся да каралеўскага служкi: - Перадайце маю просьбу каралю, каб прыслаў ён мне каралеўскае адзенне, карэту, запрэжаную шасцярыком, ды служак, якiя мяне суправаджалi б.

Пачуў гэта кароль ды кажа да сваёй дачкi:

– Што мне рабiць?

– Загадайце яго прывезцi, як ён гэтага патрабуе, - сказала яна, - i вы зробiце правiльна.

Паслаў тады кароль яму каралеўскае адзенне, карэту, запрэжаную шасцерыком коней, ды служак, якiя яго суправаджалi б.

Убачыў паляўнiчы, што па яго прыехалi, ды кажа:

– Вось бачыце, гаспадар, а зараз мяне адвязуць, як я i патрабаваў, - i ён адзеўся ў каралеўскае адзенне, узяў насовачку з драконавымi языкамi ды падаўся да караля.

Убачыў кароль, што той прыехаў, ды кажа да сваёй дачкi:

– Як мне належыць прыняць яго?

– Вы павiнны выйсцi яму насустрач, - сказала яна, - i вы зробiце правiльна.

Вось выйшаў яму насустрач кароль, павёў яго ў замак, а следам за iм iшлi ўсе ягоныя звяры. Кароль запрасiў яго сесцi побач з сабою ды каралеўнай, - а маршал сядзеў з другога боку ад яго як жанiх, але паляўнiчага ён цяпер не пазнаў.

I вось якраз прынеслi ў гэты час сем галоў дракона, каб госцi на iх паглядзелi, i сказаў кароль:

– Гэтыя сем галоў адсек у дракона маршал, таму я выдаю дачку сваю сёння за яго замуж.

Тады ўзняўся з-за стала паляўнiчы, раскрыў сем драконавых пашчаў ды спытаўся:

– А дзе ж сем языкоў дракона?

Спалохаўся маршал, збялеў i не ведаў, што адказаць; нарэшце ён прамовiў, калоцячыся:

– У драконаў языкоў не бывае!

– Так, iх не варта мець хлусам, але драконавыя языкi - гэта знак доказу пераможцы!

Поделиться:
Популярные книги

Приручитель женщин-монстров. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 11

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Провинциал. Книга 5

Лопарев Игорь Викторович
5. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 5

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Звезда Чёрного Дракона

Джейн Анна
2. Нежеланная невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.40
рейтинг книги
Звезда Чёрного Дракона

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Проиграем?

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
Проиграем?

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Хроники разрушителя миров. Книга 9

Ермоленков Алексей
9. Хроники разрушителя миров
Фантастика:
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хроники разрушителя миров. Книга 9

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего