Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Узнялася каралеўна на самую вяршыню гары, - i стаяў там не дракон, а малады паляўнiчы; ён суцешыў яе ды сказаў, што хоча яе выратаваць; ён адвёў яе ў хорам ды там замкнуў.

Неўзабаве з'явiўся з вялiкiм шумам сямiгаловы дракон. Убачыў паляўнiчага, здзiвiўся ды кажа:

– Што табе тут, на гары, трэба?

Адказаў паляўнiчы:

– Я хачу з табою бiцца.

Сказаў дракон:

– Не адзiн ужо рыцар тут сваё жыццё паклаў, i з табой я таксама ўпраўлюся, - i ён дыхнуў полымем з усiх сваiх сямi пашчаў.

Загарэлася сухая трава, i давялося б паляўнiчаму ў полымi i дыме

задыхнуцца; ды прыбеглi звяры i ўвесь агонь затапталi.

Кiнуўся дракон на паляўнiчага, але паляўнiчы выхапiў свой меч, той засвiстаў у паветры ды знёс дракону тры галавы прэч. Тут раз'юшыўся дракон, узняўся ў паветра i пачаў выкiдваць на паляўнiчага полымя; наважыўся кiнуцца на яго, але паляўнiчы выхапiў зноў меч ды адсек яму яшчэ тры галавы.

Аслабела страшыдла i павалiлася на зямлю, але ўсё-ткi рыхтавалася кiнуцца на паляўнiчага; але той, сабраўшы астатнiя сiлы, адцяў яму хвост. Змагацца паляўнiчы больш не мог, ён паклiкаў сваiх звяроў, - i яны папарвалi дракона на шматкi.

Скончылася бойка, адамкнуў паляўнiчы хорам, бачыць - ляжыць каралеўна на падлозе: са страху ды жаху, пакуль цягнуўся бой, яна страцiла прытомнасць. Ён вынес яе на паветра, i калi яна зноў ачуняла ды адкрыла вочы, ён паказаў ёй пасечанага на кавалкi дракона i сказаў, што яна цяпер выратаваная. Яна ўзрадавалася ды сказала:

– Ты станеш цяпер маiм мужам, мой жа бацька абяцаў выдаць мяне за таго, хто заб'е дракона.

Потым зняла яна з шыi каралавыя каралi ды падзялiла iх ва ўзнагароду памiж звярмi, i дастаўся льву залаты замочак. А сваю насовачку, на якой было вышыта яе iмя, яна падаравала паляўнiчаму. Ён пайшоў i выразаў з сямi драконавых галоў языкi ды загарнуў iх у насовачку, каб лепей iх захаваць.

Пасля таго, як усё гэта здарылася, паляўнiчы, змучаны спякотай ды змаганнем, сказаў да дзяўчыны:

– Мы абое з табой стамiлiся, давай крыху адпачнем.

Яна згадзiлася. Яны леглi на зямлю, i прамовiў паляўнiчы да льва:

– Ты нас ахоўвай, каб у час сну нiхто на нас не напаў, - i яны з дзяўчынай заснулi.

Леў улёгся побач з iмi, каб несцi варту, але ён таксама стамiўся ад бойкi з драконам i таму паклiкаў мядзведзя ды сказаў:

– Кладзiся побач са мной, мне трэба крыху паспаць; калi хто падыдзе, ты мяне пабудзi.

Улёгся мядзведзь побач з iм, але ён таксама стамiўся, паклiкаў ваўка ды сказаў:

– Кладзiся побач са мной, мне трэба крыху паспаць; калi хто падыдзе, ты мяне пабудзi.

Улёгся воўк побач з iм, ён таксама стамiўся, паклiкаў лiсiцу ды сказаў:

– Кладзiся са мной побач, мне трэба крыху паспаць; а калi хто падыдзе, ты мяне пабудзi.

Паклалася з iм побач лiсiца, яна таксама стамiлася, паклiкала зайца ды кажа:

– Кладзiся са мной побач, мне трэба крыху паспаць; калi хто прыдзе ты мяне пабудзi.

Сеў заяц побач з ёю, але бедны зайчык таксама ж стамiўся, яму не было каго паклiкаць у вартавыя, - i ён заснуў.

I вось заснулi каралеўна, паляўнiчы, леў, мядзведзяня, воўк, лiсiца ды зайчык, i ўсе спалi глыбокiм сном.

Але маршал, якi павiнен быў за ўсiм назiраць здаля, не бачыў, каб дракон ды паляцеў з дзяўчынай. На гары было ўсё цiха, i вось нарэшце, ён насмелiўся i ўзышоў на вяршыню. I ляжаў

дракон на зямлi, пасечаны ды парваны на кавалкi; а воддаль ад яго каралеўна i паляўнiчы са сваiмi звярмi, i ўсе ў глыбокiм сне. А быў маршал чалавек злосны ды бязлiтасны, ён выхапiў свой меч ды адсек паляўнiчаму галаву, схапiў дзяўчыну на рукi ды панёс яе з гары. Дзяўчына, прахапiўшыся, спалохалася, але маршал ёй кажа:

– Ты цяпер у маiх руках; ты павiнна будзеш сказаць, што гэта я забiў дракона.

– Гэтага сказаць я не магу, - адказала яна, - гэта ж зрабiў паляўнiчы са сваiмi звярмi.

Тады выхапiў маршал свой меч i стаў пагражаць, што заб'е яе, калi яна не паслухаецца яго, i гэтак прымусiў яе даць абяцанне. Затым ён прынёс яе да караля. Як убачыў кароль сваю любiмую дачку жывую, дык не ведаў, як яму i радавацца, - ён жа думаў, што яе разарвала страшыдла.

I сказаў маршал:

– Гэта я забiў дракона i вызвалiў дзяўчыну ды ўсё каралеўства, таму патрабую яе сабе ў жонкi, як гэта было абяцана.

Кароль спытаўся ў дзяўчыны:

– Цi праўда тое, што ён кажа?

– Ах, так, - адказала яна, - гэта, напэўна, праўда. Але я стаўлю ўмову, каб вяселле святкавалася толькi праз год ды адзiн дзень.

Яна спадзявалася, што за гэты час пачуе што-небудзь пра свайго любага паляўнiчага.

А на Драконавай гары ўсё яшчэ ляжалi звяры са сваiм мёртвым гаспадаром. Але вось прыляцеў вялiкi чмель ды сеў на нос зайцу; заяц сагнаў яго лапай i не прачнуўся. Прыляцеў чмель у другi раз, але заяц зноў сагнаў яго лапай i не прачнуўся. Прыляцеў чмель у трэцi раз i ўкусiў яго за нос, каб заяц прахапiўся. Толькi заяц ускочыў, пабудзiў ён лiсiцу, лiсiца - ваўка, воўк мядзведзя, мядзведзь - iльва. Прачнуўся леў, бачыць - няма дзяўчыны, а гаспадар ляжыць мёртвы; узняў леў страшэнны рык:

– Хто гэта зрабiў? Мядзведзь, чаму ты мяне не пабудзiў?

Мядзведзь спытаўся ў ваўка:

– Чаму ты мяне не пабудзiў?

А воўк у лiсiцы:

– Чаму ты мяне не пабудзiла?

А лiсiца ў зайца:

– Чаму ты мяне не пабудзiў?

I толькi адзiн бедны заяц не ведаў, што яму адказаць, - так i застаўся ён вiнаваты.

Парашылi тады звяры на яго накiнуцца, але ён стаў прасiць лiтасцi i сказаў:

– Пашкадуйце мяне, я нашага гаспадара ажыўлю. Я ведаю адну гару, расце на ёй корань: калi каму пакласцi яго ў рот, той ад усялякiх хваробаў ды ранаў вылекуецца. Але ходу да гэтай гары дзвесце гадзiн.

Сказаў леў:

– Ты павiнен за суткi злётаць туды i назад вярнуцца ды прынесцi гэты корань.

Паiмчаўся заяц, i за суткi вярнуўся назад, ды прынёс корань. Прыставiў леў галаву паляўнiчаму, заяц засунуў яму ў рот корань, iмгненна ўсё зраслося, пачало бiцца сэрца, i ён ажывеў зноў.

Прачнуўся паляўнiчы, бачыць - няма дзяўчыны, спалохаўся ён ды падумаў: "Яна, мабыць, пайшла, пакуль я спаў, каб пазбавiцца мяне".

Леў у спешцы прыставiў галаву свайму гаспадару перадам назад, але за сумнымi думкамi пра каралеўну паляўнiчы гэтага не заўважыў: толькi апаўдня, калi яму захацелася есцi, ён убачыў, што галава ў яго пастаўлена перадам назад; ён анiяк не мог уцямiць, з чаго гэта так, i спытаўся ў звяроў, што з iм здарылася ўва сне.

Поделиться:
Популярные книги

Покоривший СТЕНУ 9: Далахан

Мантикор Артемис
9. Покоривший СТЕНУ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Покоривший СТЕНУ 9: Далахан

Я князь. Книга XVIII

Дрейк Сириус
18. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я князь. Книга XVIII

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри