Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Прычашы нам валасы, наваксуй туфлi i зашпiлi нам засцежкi, ды як можна мацней, бо мы iдзём у каралеўскi палац на агледзiны.

Папялушка паслухалася iх, але заплакала: ёй таксама вельмi хацелася пайсцi патанцаваць; яна пачала прасiцца ў мачахi, каб тая пусцiла i яе.

– Ты ж, Папялушка, - сказала ёй мачаха, - уся ў попеле ды ў гразi, куды ж табе iсцi на банкет! У цябе ж нi сукенкi няма, нi туфляў, а ты хочаш яшчэ танцаваць.

Перастала Папялушка яе прасiць, а мачаха ёй i кажа:

– Вось высыпала я мiску сачавiцы ў попел.

Калi збярэш за дзве гадзiны, тады можаш iсцi разам з сёстрамi.

Выйшла Папялушка чорным ходам у сад i сказала так:

– Вы, галубкi ручныя, вы, галубкi, птушкi паднебныя, ляцiце, дапамажыце мне сабраць сачавiцу.

Лепшыя калiўцы - у гаршчок,

Горшыя - у валлячок.

I прыляцелi да кухоннага акенца два белыя галубкi, а за iмi i галубка, i нарэшце пазляталiся ўсе птушачкi паднебныя, селi на попел. Схiлiлi галубкi свае галоўкi i пачалi кляваць: тук-тук-тук-тук, а за iмi i астатнiя таксама: тук-тук-тук-тук, i хутка сабралi ўсе зярняткi ў мiсачку.

Прынесла Папялушка мiсачку сваёй мачасе, радуецца, што яна дазволiць ёй пайсцi разам з сёстрамi на банкет, а тая i не думае яе пускаць.

– Не, Папялушка, у цябе ж няма сукенкi, ды i танцаваць ты не ўмееш, - там смяяцца будуць з цябе.

Заплакала Папялушка, а мачаха кажа:

– Вось калi выбераш мне з попелу за адну гадзiну дзве поўныя мiскi сачавiцы, тады можаш пайсцi разам з сёстрамi.

А сама падумала пра сябе: "Гэтага ёй ужо не зрабiць нiколi". Высыпала мачаха дзве мiскi сачавiцы ў попел, а дзяўчынка выйшла праз чорны ход у сад i сказала так:

– Вы, галубкi ручныя, вы, галубкi, птушкi паднебныя, ляцiце, дапамажыце мне сабраць сачавiцу!

Лепшыя калiўцы - у гаршчок,

Горшыя - у валлячок.

I прыляцелi да кухоннага акенца два белыя галубкi, а за iмi i галубка, i нарэшце пазляталiся ўсе птушкi паднебныя, селi на попел. Схiлiлi галубкi галоўкi i пачалi кляваць: тук-тук-тук-тук, а за iмi i астатнiя таксама: тук-тук-тук-тук, i хутка сабралi ўсе зярняткi ў мiсачку.

Прынесла Папялушка сачавiцу мачасе, радуецца, што яна дазволiць ёй пайсцi разам з сёстрамi на банкет, а тая i не думае яе пускаць.

– Нiшто табе не дапаможа, не пойдзеш ты разам з сёстрамi: i сукенкi ў цябе няма, ды i танцаваць ты не ўмееш. Нам будзе за цябе толькi сорамна.

Павярнулася яна спiной да Папялушкi i пайшла са сваiмi дзвюма дочкамi на банкет.

А Папялушка, счакаўшы трохi, накiравалася да магiлы сваёй мацi пад арэхавае дрэўца. Прыйшла i просiць:

– Дрэўца, дрэўца, варухнiся-атрасiся,

Майго твару срэбрам-золатам кранiся.

I скiнула ёй птушка залатую i срэбную сукенкi, аздобленыя шоўкам ды срэбрам туфлiкi. Надзела яна сукенку i неўзабаве з'явiлася на агледзiны.

А зводныя сёстры i мачаха, нiчога не ведаючы, падумалi, што гэта нейкая чужая каралева, такая прыгожая, з'явiлася. Iм i ў галаву не прыходзiла, што гэта Папялушка. Яны думалi, што сядзiць тая дома ў гразi i выбiрае з попелу сачавiцу.

Вось выйшаў ёй насустрач каралевiч, узяў яе за рукi i пачаў танцаваць. I не хацеў ён танцаваць нi з якой другой дзяўчынай. I калi хто падыходзiў запрасiць яе на танец, ён гаварыў:

– Я з ёй танцую.

Танцавала яна да самага вечара i хацела ўжо дамоў вяртацца, а каралевiч ёй кажа:

– Я пайду цябе праводзiць.
– Яму хацелася даведацца, чыя гэта дачка-прыгажуня; але яна ад яго ўцякла i ўзлезла на галубятню.

Дачакаўся каралевiч, калi прыйшоў яго бацька, i кажа яму, што невядомая прыгожая дзяўчына ўзлезла на галубятню. Стары падумаў: "А цi не Папялушка гэта?" - i загадаў прынесцi сякеру i багор, каб разбурыць галубятню. Але там нiкога не было.

Вярнулiся бацькi дамоў - бачаць: ляжыць Папялушка ў сваёй зрэбнай кашулi ў попеле, i гарыць ля печкi масленая лямпачка. А справа была так: Папялушка хутка выскачыла з другога боку галубятнi i пабегла да арэхавага дрэўца. Там яна зняла сваю прыгожую сукенку i паклала яе на магiлу; занесла яе птушка назад, i надзела Папялушка зноў сваю шэрую кашулю i села на кухнi ў кучу попелу.

На другi дзень, калi банкет працягваўся i бацькi ды зводныя сёстры пайшлi зноў з дому, накiравалася Папялушка да арэхавага дрэва i сказала так:

– Дрэўца, дрэўца, варухнiся-атрасiся,

Майго твару срэбрам-золатам кранiся.

I скiнула ёй птушка яшчэ больш пышную сукенку. I калi з'явiлася яна ў гэтай сукенцы на банкет, кожны любаваўся, гледзячы на яе прыгажосць. Каралевiч чакаў яе. Тут жа ўзяў яе за рукi i танцаваў толькi з ёю. Калi да яе падыходзiлi iншыя i запрашалi на танец, ён казаў:

– Я з ёй танцую.

Вось надышоў вечар, i яна сабралася iсцi, i пайшоў каралевiч услед за ёй, каб паглядзець, у якi дом яна зойдзе. Але яна пабегла ў сад, якi знаходзiўся за домам. I расло ў гэтым садзе вялiкае прыгожае дрэва, i вiселi на iм цудоўныя грушы. Яна iмгненна ўзлезла на яго, а каралевiч i не заўважыў, куды яна знiкла. Пачаў ён яе чакаць, i калi прыйшоў бацька, каралевiч сказаў яму: "Ад мяне збегла невядомая дзяўчына. Мне здаецца, што яна ўзлезла на грушу".

Бацька падумаў: "А цi не Папялушка гэта?" - i загадаў прынесцi сякеру i ссеч дрэва. Але там нiкога не было. Прыйшлi яны на кухню, бачаць: ляжыць Папялушка, як i ў мiнулы раз, у попеле. Нiхто не заўважыў, як яна саскочыла з другога боку дрэва i аддала птушцы сваю цудоўную сукенку i надзела шэрую зрэбную кашулю.

На трэцi дзень, калi бацькi i зводныя сёстры пайшлi на банкет, выправiлася Папялушка зноў на магiлу да мацi i сказала дрэўцу:

– Дрэўца, дрэўца, варухнiся-атрасiся,

Майго твару срэбрам-золатам кранiся.

I скiнула ёй птушка сукенку, такую блiскучую i цудоўную, якой нi ў кога яшчэ не было; а туфлiкi былi з чыстага золата.

Вось прыйшла яна на банкет у гэтай сукенцы, i нiхто не ведаў, здзiўлены, што i казаць. Каралевiч танцаваў толькi з ёй, а калi хто яе запрашаў, ён казаў:

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Идеальный мир для Социопата 2

Сапфир Олег
2. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.11
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 2

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Снегурка для опера Морозова

Бигси Анна
4. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Снегурка для опера Морозова

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Дядя самых честных правил 7

Горбов Александр Михайлович
7. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 7

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Книга пяти колец. Том 2

Зайцев Константин
2. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 2

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Счастливый торт Шарлотты

Гринерс Эва
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Счастливый торт Шарлотты