Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– I гэта ўсё?
– сказаў лiс.
– А я вось знаўца аж у ста мастацтвах i да таго яшчэ цалюткi мех хiтрыкаў маю. Мне шкада цябе, iдзi са мною, я навучу цябе, як ад сабак уцякаць.

Тут якраз на гэтым часе праходзiў паляўнiчы з чатырма сабакамi. Кошка ў iмгненне вока ўскочыла на дрэва, уселася на самай вершалiне, i галiнкi ды лiстота схавалi яе.

– Развяжыце ваш мех, спадар лiс, развяжыце ваш мех, - загукала яму кошка.

Але сабакi ўжо схапiлi яго i моцна трымалi ў зубах.

– Эх, спадар лiс!

усклiкнула кошка.
– Вось вы i ўляцелi ў бяду са сваiмi ста мастацтвамi. А маглi б вы, як я, на дрэва ўскараскацца, не давялося б вам з жыццём развiтвацца.

СПАДАРЫНЯ МЯЦЕЛIЦА

Была ў адной удавы дачка, была ў яе яшчэ i падчарка. Падчарка старанная, прыгожая, а дачка i непрыгожая, i гультайка страшэнная. Дачку сваю ўдава вельмi любiла i ўсё ёй даравала, а падчарку прымушала шмат працаваць i кармiла надта дрэнна.

Кожную ранiцу павiнна была падчарка садзiцца ля калодзежа i прасцi пражу. I столькi ёй патрэбна было спрасцi, што часта нават да крывi сцiрала яна пальцы.

Аднаго разу сядзела яна так, прала i вымазала крывёю верацяно. Нахiлiлася дзяўчына да калодзежа, каб абмыць вырацяно, i раптам выслiзнула ў яе верацяно з рук i звалiлася ў калодзеж.

Заплакала падчарка i пабегла дадому расказаць мачасе пра сваю бяду.

– Ты яго выпусцiла, ты яго i даставай, - сказала мачаха злосна.
– Ды глядзi, без верацяна не вяртайся.

Пайшла дзяўчына назад да калодзежа i з гора ўзяла ды i кiнулася ў ваду. Кiнулася ў ваду i адразу прытомнасць згубiла.

А калi апрытомнела, убачыла яна, што ляжыць на зялёным лужку, з неба сонца свецiць, а на лужку кветкi растуць.

Пайшла дзяўчына па лужку, глядзiць: стаiць на лужку печ, а ў печы хлябы пякуцца. Хлябы крыкнулi ёй:

– Ах, вымi нас, дзяўчына, з печы хутчэй! Ах, вымi хутчэй! А не то мы зусiм згарым!

Узяла дзяўчына лапату i выняла хлябы з печы.

Потым пайшла яна далей i прыйшла да яблынi. А на яблынi было шмат спелых яблыкаў. Яблыня крыкнула ёй:

– Ах, патрасi мяне, дзяўчына, патрасi! Яблыкi даўно паспелi!

Пачала дзяўчына трэсцi дрэва. Яблыкi дажджом на зямлю пасыпалiся. I да таго часу трэсла яна яблыню, пакуль не засталося на ёй нiводнага яблыка.

Сабрала дзяўчына яблыкi ў кучу i пайшла далей. I вось нарэшце прыйшла яна да хаткi. З акна хаткi выглянула бабуля. З рота ў яе тырчалi вялiзныя белыя зубы. Убачыла дзяўчына бабулю, спалохалася i хацела ўцячы, але бабуля крыкнула ёй:

– Чаго ты спалохалася, мiлая? Заставайся лепш у мяне. Будзеш добра працаваць, i табе добра будзе. Ты мне толькi пасцель сцялi лепей ды пярыну i падушкi ўзбiвай мацней, каб пер'е ва ўсе бакi ляцела. Калi ад маёй пярыны пер'е ляцiць, на зямлi снег iдзе. Ведаеш, хто я? Я - сама спадарыня Мяцелiца.

– Што ж, - адказала дзяўчына, - я згодна паступiць да вас на службу.

Так i засталася яна працаваць у бабулi. Дзяўчына яна была добрая, працавiтая i рабiла ўсё, што ёй бабуля загадвала.

Пярыну i падушкi яна так моцна ўзбiвала, што пер'е, быццам камякi снегу, ляцела ва ўсе бакi.

Добра жылося дзяўчыне ў Мяцелiцы. Нiколi яе Мяцелiца не лаяла, а кармiла заўсёды сытна i смачна.

Ды ўсё ж хутка пачала дзяўчына сумаваць. Спачатку яна i сама зразумець не магла, чаму сумуе, - бо ёй тут у тысячу разоў лепш, чым дома, жывецца, а потым зразумела, што сумуе яна менавiта па роднаму дому. Як там нi кепска было, а ўсё-такi яна вельмi да яго прывыкла.

Вось аднойчы i кажа дзяўчына бабулi:

– Я вельмi засумавала па дому. Як мне ў вас нi добра, але не магу я тут больш заставацца. Мне дужа хочацца родных пабачыць.

Выслухала яе Мяцелiца i сказала:

– Мне падабаецца, што ты сваiх родных не забываеш. Ты добра ў мяне папрацавала. За гэта я табе сама пакажу дарогу дадому.

Узяла яна дзяўчыну за руку i прывяла да вялiкай брамы. Брама расчынiлася, i калi дзяўчына праходзiла пад ёю, пасыпалася на яе зверху золата. Так i выйшла яна з брамы, уся золатам абсыпаная.

– Гэта табе ўзнагарода за тваю стараннасць, - сказала Мяцелiца i дала ёй верацяно, тое самае, якое ў калодзеж звалiлася.

Потым брама зачынiлася, i дзяўчына зноў апынулася наверсе, на зямлi. Неўзабаве прыйшла яна да мачахiнай хаты. Увайшла яна ў хату, а пеўнiк, якi сядзеў на калодзежы, у гэты час заспяваў:

– Ку-ка-рэ-ку, дзяўчына прыйшла!

Многа золата ў хату прынясла!

Убачылi мачаха з дачкой, што прынесла падчарка з сабой многа золата, i сустрэлi яе ласкава. Нават не лаялi за доўгую адлучку.

Расказала iм дзяўчына пра ўсё, што з ёю здарылася, i захацелася мачасе, каб яе дачка таксама стала багатай, каб яна таксама многа золата дамоў прынесла.

Пасадзiла яна сваю дачку прасцi каля калодзежа. Села лянiвая дачка ля калодзежа, але прасцi не стала. Толькi падрапала сабе палец цярноўнiкам да крывi, вымазала верацяно крывёю, кiнула яго ў калодзеж i сама за iм у ваду скокнула.

I вось апынулася яна на тым жа самым зялёным лужку, дзе раслi прыгожыя кветкi. Пайшла яна па сцяжынцы i неўзабаве прыйшла да печы, дзе пяклiся хлябы.

– Ах, - крыкнулi ёй хлябы, - вымi нас з печы! Вымi хутчэй! Мы спяклiся ўжо! Мы хутка згарым!

– Яшчэ чаго!
– адказала гультайка.
– Буду я з-за вас пэцкацца, - i пайшла далей.

Потым прыйшла яна да яблынi, яблыня крыкнула ёй:

– Ах, патрасi мяне, дзяўчына, патрасi мяне! Яблыкi ўжо даўно паспелi!

– Як жа, як жа, - адказала яна, - яшчэ, калi я пачну цябе трэсцi, якi-небудзь яблык мне на галаву звалiцца ды гуз наб'е!

Нарэшце падышла гультайка да хаткi спадарынi Мяцелiцы. Яна зусiм не спалохалася Мяцелiцы. Сястра ж расказала ёй пра вялiкiя зубы Мяцелiцы i пра тое, што яна зусiм не страшная.

Поделиться:
Популярные книги

Мимик нового Мира 13

Северный Лис
12. Мимик!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 13

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Книга пяти колец

Зайцев Константин
1. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Книга пяти колец

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Сыночек в награду. Подари мне любовь

Лесневская Вероника
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь