Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Засталося яму вытрымаць яшчэ адну ноч, але гэта была самая цяжкая. Чортавы зданi з'явiлiся зноў.

– А-а, ты яшчэ тут!
– закрычалi яны.
– Зараз цябе будуць мучыць i катаваць так, што ты задыхнешся.

Яны калолi яго i бiлi, кiдалi ў розныя бакi, цягалi за рукi i за ногi, нiбы збiраючыся яго разарваць. Але ён выцерпеў i гуку не вымавiў. Нарэшце чэрцi знiклi, а ён ляжаў непрытомны, не мог i зварухнуцца, нават вачэй ён не мог расплюшчыць, каб убачыць дзяўчыну, якая прыйшла да яго i апырскала i аблiла яго жывой вадой. I ўраз ён пазбавiўся ад болю i адчуў сябе свежым i бадзёрым, быццам толькi што прачнуўся. Ён расплюшчыў вочы i ўбачыў

перад сабой дзяўчыну, i была яна ўся беласнежная i прыгожая, як ясны дзень.

– Уставай, - сказала яна, - i тройчы ўзмахнi над парогам сваiм мячом, i ўсё будзе вызвалена ад злых чараў.

I толькi ён гэтак зрабiў, увесь замак быў пазбаўлены чараў, i стала дзяўчына багатай каралеўнай. Прыйшлi слугi i сказалi, што ў банкетнай зале накрыты ўжо стол i пададзены стравы. Селi каралевiч з каралеўнай за стол, елi i пiлi разам, а вечарам з вялiкай радасцю яны адсвяткавалi вяселле.

ВЕРНЫЯ ЗВЯРЫ

Шмат гадоў таму жыў адзiн чалавек. Грошай у яго было зусiм мала, i вось з тымi рэшткамi, што ў яго засталiся, падаўся ён вандраваць па свеце. Прыйшоў ён аднаго разу ў вёску, бачыць - збеглiся хлопцы, крычаць ды шумяць.

– Дзецi, што ў вас тут такое?
– спытаўся чалавек.

– Ды вось, - кажуць яны, -мы злавiлi мыш, хочам навучыць яе танцаваць. Падзiвiцеся, як смешна яна падскоквае!

Але чалавек пашкадаваў бедалажку-звярка ды сказаў:

– Хлопчыкi, пусцiце мыш на волю, я вам за тое заплачу.
– Ён даў iм грошай, i яны адпусцiлi мыш, i бедалажка-звярок уцёк ды схаваўся ў норку.

Пайшоў чалавек далей. Прыходзiць ён у другую вёску, бачыць - у хлопцаў малпа; прымушаюць яны яе скакаць ды куляцца, пацяшаюцца з яе, не даюць ёй спакою. Даў чалавек хлопцам грошай, каб пусцiлi яны малпу. Потым пайшоў ён у трэцюю вёску, а там у хлопцаў быў мядзведзь на ланцугу; даводзiлася яму ставаць на заднiя лапы ды скакаць, а калi ён бурчэў, гэта iх забаўляла. I ён выкупiў мядзведзя; узрадаваўся мядзведзь, што можна стаць цяперака зноў на свае чатыры лапы, ды затупаў ён проста ў лес.

Раздаў чалавек апошнiя свае грошы, не засталося ў яго ў кiшэнi i меднай капейчыны. I кажа ён сабе: "Грошай у караля ў казне куды болей, чым яму трэба; навошта мне з голаду памiраць, вазьму я ў яго трошкi, а зараблю - вярну iх зноў у казну". Залез ён у казну i ўзяў адтуль трошкi грошай, але калi ён вылез з каралеўскай кладоўкi, схапiлi яго каралеўскiя служкi. Абвясцiлi яму, што ён злодзей, ды прывялi яго на суд. А паколькi ўчынiў ён злачынства, дык прысудзiлi пасадзiць яго ў скрыню ды кiнуць у рэчку. Прасвiдравалi ў вечку скрынi дзiркi, каб магло трапляць у яе паветра, i далi чалавеку збан вады ды хлеба лусту. Вось i паплыў ён па рацэ; ды такi яго апанаваў страх! Аж раптам чуе ён - нешта шкрабаецца ды трэцца аб замок, грызе ды пастуквае. Нечакана адмыкаецца замок, узнiмаецца вечка скрынi - стаяць перад iм мыш, малпа i мядзведзь, - гэта яны вечка адчынiлi; некалi iх чалавек з бяды выбавiў, а цяперака i яны прыйшлi яму на дапамогу. Але звяры не ведалi, што iм далей рабiць, i пачалi яны памiж сабой радзiцца. А тут выкацiўся да iх раптам з вады белы камень, падобны да яйка. Вось мядзведзь i кажа:

– Ён у самы час да нас паспеў, гэты камень цудадзейны: чый ён будзе, той i зможа пажадаць сабе ўсё, што толькi захоча.

Выцягнуў чалавек з вады гэты камень, узяў яго ў руку ды пажадаў, каб быў у яго замак з садам i каралеўскаю стайняй. I толькi вымавiў ён сваё жаданне, як сядзеў ужо ў замку з садам ды каралеўскай стайняй, i ўсё было такое прыгожае ды дзiвоснае, што анiяк не мог ён надзiвiцца з усяго гэтага.

А праходзiлi гэтым часам па дарозе купцы-гандляры.

– Падзiвiцеся, - сказалi яны, - якi цудоўны збудавалi замак, а мiнулы ж раз, калi мы праходзiлi, тут былi толькi адны сыпучыя пяскi.

Закарцела iм дазнацца, як гэта сталася. З'явiлiся яны ў замак, пачалi ў чалавека распытваць, як здолеў ён усё гэта так хутка збудаваць. А ён iм i кажа:

– Ды гэта не я зрабiў, гэта зрабiў мой цудадзейны камень.

– А што гэта за камень такi?
– спыталiся яны.

Ён пайшоў ды прынёс яго i паказаў купцам-гандлярам. Захацелася iм той камень набыць, i яны спыталiся, цi не прадасць ён iм яго, ды прапанавалi яму ўсе свае дарагiя тавары. Зiрнуў чалавек на цудоўныя тавары, разбеглiся ў яго вочы ад выгляду iх, а было ў яго сэрца не ўстойлiвае, яно iмкнулася ўсё да новага, i вось даў ён сябе абдурыць, думаючы, што цудоўныя тавары шмат даражэйшыя за ягоны цудадзейны камень, ды аддаў яго купцам-гандлярам. Ледзьве выпусцiў ён яго з рук, i адразу ж знiкла разам з каменем усё ягонае шчасце, апынуўся ён зноў у замкнёнай скрынi на рацэ, i была ў яго адна толькi конаўка вады ды акраец хлеба.

Як убачылi верныя звяры - мыш, малпа ды мядзведзь, - што трапiў ён у бяду, паспяшалiся зноў яму на дапамогу, але анiяк не маглi яны цяперака збiць той замок - быў ён шмат мацнейшы, чым у першы раз. Тады мядзведзь i кажа:

– Трэба нам чарадзейны камень знайсцi, а iнакш усе нашыя намаганнi будуць марныя.

А купцы засталiся жыць у замку. Вось звяры i пайшлi туды разам усе; i калi яны былi ўжо каля самага замка, мядзведзь кажа:

– Мыш, зазiрнi ты ў замочную шчылiну ды паглядзi, што нам рабiць; ты ж маленькая, нiхто цябе не заўважыць.

Мыш згадзiлася на гэта, але неўзабаве вярнулася ды кажа:

– Нiчога не будзе; я зазiрнула: камень вiсiць пад люстрай на чырвоным шнурку, па баках сядзяць дзве вялiкiя кошкi з вогненымi вачыма i яго пiльнуюць.

Кажуць тады малпа ды мядзведзь:

– А ты яшчэ раз iдзi туды ды пачакай, пакуль гаспадар ляжа ў пасцель i засне, а потым пралезь у замочную шчылiну, ускараскайся на ложак ды ўшчыкнi яго за нос i адгрызi яму валасы.

Прабралася мыш зноў туды i зрабiла так, як сказалi ёй малпа ды мядзведзь. Гаспадар прачнуўся, пачаў сабе нос церцi ды кажа:

– А кошкi мае, вiдаць, нiкуды не вартыя: пускаюць мышэй, а тыя валасы мне ўсе з галавы паабгрызалi, - i ён прагнаў сваiх кошак.

Вось мыш свайго i дасягнула.

Калi на другую ноч гаспадар заснуў, забралася мыш да яго ў пакой, пачала грызцi чырвоны шнурок, на якiм вiсеў камень, пакуль нарэшце яго не перагрызла. Упаў камень на падлогу, тут яна i дацягнула яго да дзвярэй. Але нялёгка гэта было беднай маленькай мышцы; i кажа яна да малпачкi, а тая стаяла за дзвярыма, яе чакаючы:

– Ты выцягнi яго адсюль лапай.

Для малпы гэта было няцяжка, яна ўзяла камень у руку, ды пайшлi яны разам усе да ракi. Малпа i кажа:

– Як жа нам цяперака да скрынi дабрацца?

А мядзведзь адказвае:

– А гэта мы зараз уладкуем! Я ўвайду ў раку ды паплыву, а ты, малпа, сядзеш да мяне на спiну; але глядзi, трымайся за мяне абедзвюма рукамi, ды як мацней, а камень пакладзi сабе ў рот. А ты, мышка, залазь да мяне ў правае вуха.

Так яны зрабiлi ды паплылi ўнiз па рацэ. Неўзабаве мядзведзю маўчаць надакучыла, пачаў ён балбатаць пра тое ды пра сёе i кажа:

Поделиться:
Популярные книги

Мимик нового Мира 13

Северный Лис
12. Мимик!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 13

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Книга пяти колец

Зайцев Константин
1. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Книга пяти колец

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Сыночек в награду. Подари мне любовь

Лесневская Вероника
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь