Крыніцы

на главную

Жанры

Поделиться:

Крыніцы

Шрифт:

Чыстыя воды крыніц

Яшчэ колькі хвілін — i вы адкрыеце першую старонку рамана Івана Шамякіна «Крыніцы». Магчыма, некаторыя з вас чыталі ўжо гэты твор слыннага пісьменніка раней… Магчыма, нехта з вас чуў пра яго ад бацькоў, аднак, як бы там ні было, адна рэч — збольшага ведаць змест кнігі i зусім іншая — самому ўваходзіць у неабсяжны свет герояў, многія з якіх неўзабаве стануць табе блізкімі i дарагімі, выклікаюць жаданне далучыцца да іхніх клопатаў i спраў, спадзяванняў i надзей. Іншыя ж прымусяць каторы раз задумацца над тым, як шмат яшчэ ў жыцці дробязнага, выпадковага,

як часта правяць баль беспрынцыповасць, абыякавасць, наколькі людзі няздатныя разумець, што ix благія ўчынкі могуць аказаць уплыў i на лёсы тых, хто знаходзіцца поруч.

А гэтае ўваходжанне адбываецца хутка i легка, калі аўтар знахо-дзіць адпаведны падыход, Каго-каго, a Івана Шамякіна вучыць падоб-ным сакрэтам няма неабходнасці. Умее ён заінтрыгаваць чытача, па-сапраўднаму зацікавіць, Адным словам — майстра пабудовы сюжэта, творца, схільны да дзеяння дынамічнага, прыхільнік вострых сюжэт-ных калізій.

Раман «Крыніцы» — тут не выключэнне: «У поўдзень над вёскай прашумела навальніца. Хмара праляцела за некалькі хвілін, шугануўшы касым ліўнем. Але маланка нарабіла бяды. На сядзібе МТС раскалола стары дуб, якому, як людзі казалі, было не менш за дзвесце гадоў, i кантузіла механіка Сяргея Касцянка. Вестка гэтая, як звычайна, пераболыланая, умомант абляцела вёску.

— Забіла Касцянка!

— Сяргея Касцянка забіла!

З ycіx бакоў, не зважаючы на дождж, людзі беглі на МТС. Але Сяргея ўжо завезлі на ўрачэбны пункт, Даведаўшыся, што ён жывы, людзі супакоіліся i, прамоклыя, вярталіся назад у вёску».

Здавалася б, цяпер усё абышлося як нельга лепш. І чалавек жывы застаўся, i навальніца, як кажуць, была да месца: «…дождж, вядома, прынясе больш карысці, чым шкоды: пасля амаль месячнай спякоты пачала жоўкнуць бульба, вянуць гародніна. Цяпер была надзея, што ўсё гэта ажыве i дасць добры ўраджай». Але тым не менш не пакідае адчуванне, што пісьменнік нездарма раман пачаў акурат з гэтага эпізода.

Уважліва прачытаем далей. Яшчэ абзац, другі… Здаецца, якраз тая мясціна, што i дае адказ на пытапне, чаму для І. Шамякіна важным было засяродзіць увагу менавіта на такім выпадку: «Выглянула сонца, радасна пырснула праменнямі, але дождж яшчэ ішоў, сляпы, дробны. Сонца заиграла на мокрых лісцях дуба. А над ракой i сінім лесам, дзе стаяла хмара i ад яе цягнуліся да зямлі блакітныя ніткі касога дажджу, вялізнай размаляванай дугой уставала вясёлка. Там усё яшчэ грымеў гром, але ўжо ціха i буркліва, быццам быў нечым нездаволены i пагражаў, што ён яшчэ вернецца i тады няхай не чакаюць ад яго літасці».

І.Шамякін, выкарыстоўваючы свайго роду алегорыю (маўляў, не толькі ў прыродзе, але i ў ш. тодзённым жыцці адбываецца прыкладна так: часам дабро, справядлівасць нечакана перамагаюць, хоць, здавалася б, на лепшы зыход ужо ніякага спадзявання i не заставалася), як бы нагадвае, што ў лёсе герояў твора, не сказаць, каб у далейшым усё праходзіла бясхмарна, значыць, наперадзе ix чакаюць немалыя выпрабаванні. Няпростыя працэсы мусяць праходзіць i ў грамадскім жыцці. Аднак, каб вы лепш спасцігнулі ix сутнасць, неабходна вярнуцца на больш чым сорак гадоў назад.

Раман «Крыніцы» Іванам Шамякіным быў пачаты ў 1953 годзе, завершаны — у 1956-м… A 1953-ці, як вядома, год смерці Сталіна. Тагачаснае савецкае грамадства ці

не ўпершыню за ўвесь час, пачынаючы яшчэ з 'трыццатых гадоў, магло хоць у нечым уздыхнуць спакойна i свабодна. Безумоўна, ні пра якія дэмакратычныя змены i пераўтварэнні i гаворкі не магло ісці. Таталітарная сістэма заставалася па-ранейшаму таталітарнай. І ўсё ж у жыцці колішняга Савецкага Саюза «пацяплела». Пачалася весціся барацьба з кансерватызмам у кіраўніцтве, развівалася крытыкга, куды больш аб'ектыўней ацэньваліся дасягненні ў народнай гаспадарцы, былі вызвалены з лагераў i турмаў многія з тых, каго яшчэ зусім нядаўна інакш як «ворагамі народа» i не называлі.

Праўда, да прынцыповай ацэнкі дзейнасці Сталіна i яго акружэння справа пакуль не дайшла, хоць паняцце "культ асобы" паступова ўваходзіла ва ўжытак. А вось пэўная дэмакратызацыя ў жыцці грамадства пачалася толькі пасля 1956 года, калі адбыўся XX з'езд Камуністычнай партыі. Ён i прынёс з сабой так званую «хрушчоўскую адлігу».

Іван Шамякін, як таленавіты мастак слова, у многім сутнасць гэтых змен здолеў прадугадаць у «Крыніцах». У «Аўтабіяграфіі», першы варыянт якой датаваны 1954–1962 гадамі, ён меў права сказаць: «За тры гады да XX з'езда партыі я пачаў пісаць раман аб тым, як культ калечыў душы нізавых кіраўнікоў, па сваіх чалавечых якасцях нядрэнных людзей».

Праўда, подступы да праўдзівага адлюстравання тагачаснай рэчаіснасці Іванам Пятровічам былі зроблены яшчэ ў рамане «У добры час» (1952), які, як слушна заўважыў В. Каваленка, стаў адным «з лепшых твораў беларускай прозы першай паловы 50-х гадоў пра жыццё калгаснай вёскі. Яго вартасць у тым, што ў ім адлюстраваны рэальныя турботы людзей пасляваеннага часу з яго нястачамі i неўладкаваным побытам».

Тым не менш у рамане «У добры час» пісьменнік, па вядомых пры-чынах, мог сказаць далека не ўсё, што яму хацелася сказаць. А пры-чыны гэтыя ў.тым, што панаваў дыктат афіцыйнай ідэалогіі, таму мас-так слова ні ў якім разе не павінен быў выходзіць за рамкі дазволенага.

Іншая рэч — раман «Крыніцы». Toe, што трывожыла i непакоіла I. Шамякіна як пісьменніка, грамадзяніна i проста сумленнага чалавека, не магло не ўвасобіцца на паперы. А сказаць несумненна было што: «Безумоўна, у гэтыя гады многа перажыта, многа перадумана, бо i самі гады былі незвычайныя… Я назваў бы гэты час «ідэалагічнай рэвалюцыяй». Аднак у многіх, нават сярод тых, хто верыў у змены i горача падтрымліваў ix, не было ўпэўненасці, што тэта назаўсёды». Дарэчы, значна пазней, з прыхода-м да ўлады ў сярэдзіне 60-х гадоў Брэжнева, так i адбылося. Сапраўды ўжо: «гром» вярнуўся i літасці ад яго чакаць не даводзілася.

Але вернемся непасрэдна да «Крыніц»… Сюжэт твора шмат у чым падобны на многія творы тагачаснай літаратуры, найперщ беларускай. У вёсцы з'яўляецца новы чалавек — настаўнік Міхась Кірылавіч Лемяшэвіч. Не проста так сабе прыязджае, а яго прызначаюць дырэктарам школы. Як высвятляецца, ён па добрай волі памяняў горад на вёску. Перад гэтым Лемяшэвіч вучыўся ў аспірантуры, напісаў кандыдацкую дысертацыю. І нечакана адмовіўся яе абараняць, бо ўпэўнены, што пакуль гэта рабіць ранавата. Адна рэч — тэарэтычныя развагі. Яны хоць i правільныя, але далёкія ад паўсядзённага жыцця. Разумеючы, што яму не стае педагагічнай практыкі, Міхась Кірылавіч i рашыўся на такі крок.

Комментарии:
Популярные книги

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

Дарующая счастье

Рем Терин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.96
рейтинг книги
Дарующая счастье

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Титан империи 5

Артемов Александр Александрович
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Измена. Мой непрощённый

Соль Мари
2. Самойловы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Мой непрощённый