Чтение онлайн

на главную

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Лемяшэвіч доўга глядзеў услед машыне. Чацвёрты чалавек перадаваў прывітанне старому настаўніку, імя якога ён упершыню пачуў ад Жураўскіх! Гэтая акалічнасць, а таксама размова з простымі i шчырымі людзьмі ў машыне, кароткае падарожжа цераз палі, дзе ўсюды кіпела работа, сустрэчы ў райцэнтры усё перажытае за дзень нарадзіла ў сэрцы нейкае вельмі светлае пачуццё. Лемяшэвіч з радасцю адчуў, што зніклі ўсе сумненні, ваганні: ці правільна зрабіў ён, што перапыніў вучобу, кінуў сталіцу i паехаў сюды, у гэтую «палескую глуш»?

Ёв

стаяў i думаў пра здарэнне, якое толькі што адбылося. Ці быў гэта толькі жарт шафёра? Ці, можа, сапраўды людзі так адносяцца да ўпаўнаважаны. х? А як тады разумець стаўленне да настаўніка? Павага гэта ці нешта іншае? Прыгадаўся другі выпадак, які адбыўся раніцой у раённай чайной. Пасля бяссоннай ночы ў цягніку яму не хацелася есці, i ён папрасіў афіцыянтку прынесці пяцьдзесят грамаў гарэлкі. Дзяўчына прынесла сто пяцьдзесят i, калі ён паўтарыў сваю просьбу, здзівілася:

— Усяго пяцьдзесят? У нас ніхто па столькі не п'е. Толькі настаўнік адзін ёсць, дык той, калі прыходзіць у раён, па дваццаць пяць грамаў заказвае, i то не адразу выпівае. — І яна пырснула смехам.

Магчыма, адным толькі i праславіўся чалавек на ўвесь раён, што выпівае па дваццаць пяць грамаў. Нельга сказаць, што благая слава, але ўсё-такі прыкра чуць пра такое, як прыкра i крыўдна было слухаць пра іншае, што расказвалі ў райана — пра сістэматычныя п'янкі былога дырэктара Крыніцкай школы: «Гэтым жа ўвесь калектыў i ўсе бацькі абураліся».

«Але… многа патрабуецца ад настаўніка, а тым больш ад дырэктара, якому належыць выхоўваць i вучняў i настаўнікаў. Ну, што ж, гэта i добра. Для таго я i ехаў, каб лепш зразумець людзей, жыццё…»

Лемяшэвіч закурыў, агледзеўся. Навокал рассцілалася поле, яшчэ даволі стракатае: за жаўтлявым спелым жытам зелянела бульба, з другога боку — сінеў лубін. Паабапал вузкай палявой дарогі, па якой яму належала ісці, ляжала ржышча; жыта ўбіралі камбайнам, на полі засталіся кучы саломы i віднеліся сляды шын. Відаць, дождж перапыніў уборку: удалечыні, каля бярэзніку, дзе канчалася ржышча i зноў пачыналася жоўта-белае мора жытоў, нерухома стаяў камбайн.

Лемяшэвіч падняў чамадан, партфель i даволі шпарка рушыў па дарозе ў напрамку Крыніц.

Каля бярэзніку ён сустрэўся з высокім чалавекам у гэткім жа, як у яго, саламяным капелюшы i ў белым пінжачку. Чалавек выглянуў з-за бярозак неяк раптоўна, знянацку, быццам сядзеў там у засадзе, i адразу ж, з адлегласці добрых крокаў дзесяці, прывітаўся: падняў капялюш.

— Mary здзівіць вас. Я здагадваюся, хто вы. Што? Не верыце? А?

— Чаму? Веру. — Лемяшэвіч спыніўся, паставіў на зямлю чамадан, чакаючы, пакуль незнаемы падыдзе.

— Вы наш новы дырэктар. — Чалавек працягнуў руку i назваў сябе: — Загадчык навучальнай часткі Арэшкін, Віктар Паўлавіч.

— Вельмі прыемна. Лемяшэвіч.

Яны моцна паціснулі адзін аднаму рукі, як добрыя сябры i старыя знаёмыя, i пайшлі далей побач.

Арэшкін хоць i быў вышэйшы ростам, але крочыў паважна, не спяшаючыся, i імкліваму, хуткаму ў рухах Лемяшэвічу прыйшлося запаволіць сваю хаду, a калі ён парушыў рытм, рэчы пачалі замінаць.

Арэшкін тлумачыў сваё з'яўленне тут, далека ад вёскі:

— Гуляю… У нас тут гадзіну назад навальніца была. Чуеце азон?.. Дыхаць легка. А? I, ведаеце, маланка ледзь не забіла механіка МТС.

Лемяшэвіч з цікавасцю сачыў за кожным рухам новага знаёмага, прагна лавіў кожнае яго слова. Пра гэтага чалавека Жураўскія не расказвалі, мабыць, не ведалі, а загадчык райана ахарактарызаваў коратка: «Завуч у вас вопытны».

Арэшкін раз-пораз папраўляў каўнерык сваёй вышыванай кашулі, які вылазіў з-пад пінжачка, i чамусьці прыгладжваў далоншо левую нагрудную кішэню. Збоку здавалася, што чалавек пяшчотна гладзіць сваё сэрца, як бы лашчыць яго: якое ты ў мяне добрае!

Выйшлі з бярэзніку i ўбачылі вялікую вёску. Пасярод, на прыгорку, стаяў аднапавярховы драўляны будынак з бляшаным дахам, які пасля дажджу зіхацеў на сонцы.

— Школа, — кіўнуў Арэшкін.

Вуліцы вёскі ад школы ішлі ў трох кірунках, але самая доўгая з ix выцягвалася з захаду на ўсход. Гэтую вуліцу недалёка ад школы ў лагчыне пераразала града альховых кустоў — там працякаў ручай. У сярэдзіне вёскі хат амаль не было відаць за дрэвамі садоў.

На захадзе за вёскай віднеўся стары парадзелы парк, сухаверхія ясакары якога Лемяшэвіч бачыў з шашы: на ix паказваў шафёр як на арыенцір.

Адразу за вёскай стаяла сцяна ліставога лесу, i нават адгэтуль, на адлегласці добрых трох кіламетраў, можна было разгледзець высокія, з густымі кронамі, дубы.

— Месца прыгожае, — заўважыў Лемяшэвіч, прыпыняючыся, каб узяць чамадан у другую руку, бо быў ён усё-такі даволі цяжкі.

— Месца? Але… Там, каля лесу, рэчка… добрая рэчка… Празрыстая, рыбка водзіцца. Можна пакупацца, можна з вудай пасядзець. А праз самую вёску ручаі цякуць. Усюды вада, хоць адбаўляй. А? Ручай, што каля школы, — проста Крыніцай называюць, а каля МТС, — Арэшкін паказаў рукой на парк, — то — Светлая Крыніца, відаць, святой некалі была. Адгэтуль i назва — Крыніцы. Што? Вядома, гэта не тая веска, дзе працаваў Лабановіч. Аднак усё адно яшчэ глуш… Глуш… Акрамя працы, іншага здавальнення няма.

Лемяшэвіча раздражняла недарэчная прывычка завуча перапытваць «а? што?». Ён перавёў размову на школу — як зроблены рамонт, пра настаўніцкі калектыў. Арэшкін ажывіўся, яшчэ больш стаў мнагаслоўны i нават менш пачаў «акаць».

— Школа? Не буду хваліцца, Міхась Кірылавіч. — Лемяшэвіч здзівіўся, што завуч ведае яго імя i імя па бацьку. — Самі пабачыце, уласнымі вачамі. Але скажу: усё лета ў мяне быў адзін клопат — рамонт. У адпачынак не пайшоў, пуцёўку на курорт давалі — а падлячыцца трэба! — адмовіўся. А?

Поделиться:
Популярные книги

Проиграем?

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
Проиграем?

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8