Чтение онлайн

на главную

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Лемяшэвіч засмяяўся.

— Пасвяціць бадай што магу. Пасвячаюць сябе i халтуршчыкі. Але — адкрыць новае? Ламаносаў у маім узросце ўжо адкрыў закон захавання рэчываў i руху… А я яшчэ не пазнаў самога сябе… Што я?

— Гэта яшчэ не факт. Можа, вашы сумненні — пошукі сапраўднага вучонага, — сказала Дар'я Сцяпанаўна.

— Які я вучоны! Напісаць трыста старонак сваіх назіранняў аб школе, падмацаваць ix цытатамі з аўтарытэтаў… Не, гэта не навука!..

— Ламаносавы рэдка нараджаюцца. Але, безумоўна, i маленькі вучоны павінен нешта адкрываць, сказаць нешта сваё. Я вось таксама — кандыдат, абараняў дысертацыю па эканоміцы

сельскай гаспадаркі. Унёс я што-небудзь новае сваей дысертацыяй у эканамічную навуку ці не — не мне пра гэта гаварыць. Але працаваў я над ёй з натхненнем, бо сельская гаспадарка — мая стыхія. Я ў вёсцы нарадзіўся, вырас i ўсё сваё свядомае жыццё працаваў у сельскім раёне… Я выбраў тэму, якая мяне хвалявала…

Лемяшэвіч, убачыўшы, што Дар'я Сцяпанаўна намерваецца наліць яму яшчэ чаю, далікаТна закрыў шклянку далонню. Але Жураўскі выцягнуў яго шклянку з-пад далоні i падаў жонцы. Сам наліў яшчэ па кілішку каньяку.

— Што ж… вып'ем за навуку…

Лемяшэвіч падняў кілішак, але рука яго дрыжала: ён хваляваўся. Яму здалося, што, расказваючы пра сваю работу, Жураўскі выносіць прысуд яго дысертацыі, a ў яго ўсё-такі, пры ўсіх сумненнях, жыла яшчэ надзея.

— Карацей кажучы, вы не верыце ў вучонага без практыкі? — спытаў Лемяшэвіч, трымаючы кілішак.

Жураўскі выліў у рот каньяк i аблізаў дольку лімона.

— Налі, Даша, чайку. Выключэнні могуць быць. А ўвогуле — не веру! Раней чым напісаць, напрыклад, пра бульбу, трэба пасадзіць, прапалоць, акучыць i выкапаць яе ўласнымі рукамі. Так я разумею…

— А я думаю, — умяшалася Дар'я Сцяпанаўна, накладаючы мужу варэнне, — таленавітаму фізіку не абавязкова трэба працаваць на заводзе, каб стаць вучоным. Вялікія законы адкрываліся ў лабараторыях.

— Так. Але лабараторыя — тая ж практыка. Апрыёрныя вывады правяраюцца доследамі, вопытам.

— Дык Міхась Кірылавіч свае вывады таксама правяраў у школе. Школа — яго лабараторыя.

Жураўскі, як бы зразумеўшы, што яго разважанні — папрок Лемяшэвічу, які пайшоў у аспірантуру адразу ж пасля інстытута, змоўк i старанна піў чай.

— Кажуць, лімон — вораг чаю, а мы кладзём… З лімонам гэта ўжо лімонавы напітак, а не чай. Глядзіце, як нават колер мяняецца. — Жураўскі падняў шклянку на святло. Потым паставіў на стол i ўздыхнуў.— Чорт яго ведае! А можа, вы праўду кажаце? Можа, не ўсялякая практыка патрэбна, каб вучоны тварыў… Вось я кандыдат навук… скончыў акадэмію… Мяне паставілі на практичны ўчастак… І што вы думаеце — гэтая практычная работа дапамагае мне развіваць эканамічную навуку? Чорта два! Я не маю часу пачытаць літаратуру… Паседжанні, камандзіроўкі… Зноў паседжанні… A пісаць… Пішу многа… Пастаноў i рэзалюцый… Пішу эканамічна абгрунтавана, з веданнем справы… Але ўсе гэтыя пастановы i рэзалюцыі, ці ўзбагачаюць яны эканамічную навуку?..

Дар'я Сцяпанаўна засмяялася.

— Суцяшайся, што па тваіх пастановах некалі напішуць дысертацыі. Будуць цытаваць ix…

Гэта рассмяшыла i Лемяшэвіча.

Жураўскі ўзняўся i нечакана апусціў сваю мяккую руку на яго плячо.

— Нічога, Міхась Кірылавіч, у нас яшчэ ў запасе вечнасць, асабліва ў вас. Не гаруйце. І не здавайцеся без бою… Не варта. Бой можна даваць i самаму сабе. Адступіць ніколі не позна. Нясіце вашу дысертацыю. Пачытаем, падумаем. Я некалі таксама педінстытут канчаў, праўда, завочна. І людзей выхоўваць давялося, i дзяцей… Свае вунь ёсць…

Дысертацыю

ён чытаў доўга — месяцы два.

Лемяшэвіч больш не праводзіў Дар'ю Сцяпанаўну, але зрэдку ў выходным дні заходзіў да Жураўскіх у госці. Яму прыемна было пабыць некалькі гадзін у прыгожых утульных пакоях з мяккай мэбляй, з'есці смачны дамашні абед, выпіць чаю, пагутарыць i нават паспрачацца з гаспадаром. Раман Карпавіч тлумачыў, што аддаў чытаць дысертацыю аўтарытэтам у гэтай галіне. Аднойчы паведаміў:

— Ну, брат, узяўся за тваю працу, — сапраўды, яна ляжала ў яго на стале. Нарэшце ён перадаў цераз жонку, каб Лемяшэвіч абавязкова зайшоў у наступны выхадны.

І — дзіўная рэч — ніколі яшчэ ў жыцці Лемяшэвіч так нe хваляваўся. Заходзіў жа раней проста так, як заходзіць да добрых знаёмых i сяброў. А тут раптам адчуў сябе хлапчуком, вучнем перад суровым настаўнікам. І паўгадзіны хадзіў па вуліцы, міма дома, у якім жылі Жураўскія, i добрых хвілін пяць стаяў перад дзвярамі, не адважваючыся націснуць кнопку званка. Вядома, ён спазніўся. Жураўскія абедалі, i ў ix быў госць — загадчык сельскага райана з Палесся, Зыль Павел Васільевіч, — з таго раёна, у якім, як высветлілася, Жураўскі працаваў сакратаром райкома камсамола да вайны i райкома партыі — пасля вайны. За абедам госць расказваў пра справы ў раёне, пра віды на ўраджай (ішоў чэрвень), пра шматлікіх агульных знаёмых — старшынь калгасаў, сельсаветаў, настаўнікаў, партыйных работнікаў. Было відаць, што Жураўскія да драбніц ведаюць жыццё раёна.

Пасля абеду зайшлі ў кабінет, закурылі. Раман Карпавіч сеў за пісьмовы стол, разгарнуў дысертацыю i начапіў акуляры. Лемяшэвіч ніколі не бачыў яго ў акулярах, i гэтая акалічнасць надала моманту пэўную ўрачыстасць, у дысертанта зноў моцна забілася сэрца. Жураўскі не спяшаючыся пагартаў старонкі працы, потым сабраў аркушы, выраўнаваў, завязаў матузкі папкі і, палажыўшы на яе абедзве далоні, сказаў:

— Што вам сказаць, Міхась Кірылавіч? Прачытаў я, уважліва, добрасумленна. І не адзін я. Таварыш, якому я даваў чытаць, аўтарытэтны педагог, сказаў коратка: «Што ж, ступень прысвояць. Напісана роўна…» I я згодзен з ім… Але, напісана роўна, гладка. А больш цяжка што-небудзь сказаць. Разумееце?

Лемяшэвіч выцер хусцінкай лоб i ўздыхнуў, адчуўшы раптам такую палёгку — быццам камень з сэрца скаціўся.

Жураўскі скінуў акуляры, ад чаго зноў стаў звычайным, простым, падняўся i перасеў на канапу паміж ім, Лемяшэвічам, i Зылем.

— Вось так, Міхась Кірылавіч. Чалавек вы, безумоўна, здольны, i вучоны з вас можа быць. Але, ведаеце, што мне хочацца вам параіць, карыстаючыся правам старэйшага? Едзьце вы папрацуйце годзікі два-тры ў школе. Вось, напрыклад, да Паўла Васільевіча. Як ты, Павел?

— З радасцю вазьму.

— Дырэктарам у Крыніцы?

— Дырэктарам?!

— А вы не палохайцеся, Лемяшэвіч. Гэта на карысць вам. Вы — камуніст з дзевяцігадовым стажам. Тэорыі ў вас — нават замнога для дырэктара. А веска — курорт. З гэтай вёскі Дар'я Сцяпанаўна. Мы вам дамо пісьмо — i вас сустрэнуць цудоўныя людзі.

Такім чынам Лемяшэвіч апынуўся ў гэтай школе, у гэтых двух пустых пакоях дырэктарскай кватэры.

Старожка ўрэшце прыйшла, заглянула ў пакой, прывіталася.

— Дык гэта вы наш новы дырэктар? — спытала яна, як здалося Лемяшэвічу, ca здзіўленнем i нават нейкім расчараваннем. — І гэта ўсе вашы рэчы? Адзін чамаданчык?

Поделиться:
Популярные книги

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Запретный Мир

Каменистый Артем
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
Запретный Мир

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Волк 7: Лихие 90-е

Киров Никита
7. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 7: Лихие 90-е

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Приручитель женщин-монстров. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 9

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8