Чтение онлайн

на главную

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Вадзіў камбайн?

— Я вучыў яго, калі яшчэ брыгадзірам быў.

— Нічога, павядзе.

Толькі галоўны механік Баранаў, чалавек нерашучы i баязлівы, спытаў:

— A калі «запора» машыну, хто будзе адказваць?

— Я буду адказваць! — узлаваўся заўсёды ціхі i спакойны Касцянок. — Заўсёды мы баімся: каб чаго не выйшла! Чалавек дзевяць класаў скончыў!

* * *

І Алёша Касцянок стаў працаваць на новым самаходным камбайне. Гэта была яго мара — самастойна вадзіць такую машыну. Недарма паэтыназываюць камбайн караблём. Алёша таксама лічыў, што больш паэтычнай, больш радаснай i ўдзячнай працы, як праца камбайнера, на свеце няма. Ён не стамляўся сядзець за штурвалам з раніцы да вечара, ад расы да расы, гадзін па пятнаццаць —

шаснаццаць; камбайнераў не хапала, i памочніка ў яго не было. На капніцелі працаваў вучань ix класа Пятро Хмыз, хлопец маўклівы i старанны, i гэткая ж маўклівая, сарамлівая дзяўчына-калгасніца. A вучаніца ix класа Каця Гаманок адвозіла збожжа на ток.

Па некалькі разоў на дзень наведваўся Сяргей: аглядаў i рэгуляваў машыну. І камбайн працаваў добра. Алёшу проста хацелася спяваць, працуючы на ім. З вышыні мастка ён глядзеў на поле ў залатых хвалях паспелага жыта ці пшаніцы i адчуваў сябе гаспадаром усяго гэтага абшару. Прыемна назіраць, як кланяецца камбайну збажына, як планкі матавіла хапаюць сцябліны i яны, падрэзаныя, валяцца на транспарцёр. Далейшага працэсу не відаць, але Алёша надта добра яго ўяўляе: ён адчувае ўсёй істотай сваей работу кожнай часткі складанай i разумнай машыны. Не зусім рытмічна — у залежнасці ад порцыі збажыны — шархацяць шнэкі i транспарцёры. То звініць, то глуха грукоча барабан, гудзіць вентылятар, стукае саламатрзс. Няспынна сыплецца ў бункер збожжа — Алёша бачыць гэта цераз акенца i беепамылкова вызначае, дзе збажына менш, а дзе больш умалотная. Прыемна глянуць i назад: там рассцілаецца ржышча, ляжаць роўнымі радамі копы саломы. Асабліва прыемна акінуць позіркам зжатую плошчу ў канцы дня, вызначыць на вока — колькі гектараў? — i задаволена сказаць сябру: «Ну, брат, папрацавалі мы з табой сёння на славу. Маем права i адпачыць».

— Ого! Дзіва што маем! — заўсёды адно i тое ж адказвае Пятро.

Але ўсё-такі найвялікшую радасць i задавальнеине прыносіць сама праца. Калі камбайн узбіраецца на ўзгоркі, далека відаць наваколле: вёскі, луг ca стагамі сена, шлях, па якім адна за адной ідуць машыны з новым хлебам. Цёплы ветрык ласкава цалуе твар. Паліць сонца. Але ад сонца Алёшу засланяе вялікі белы парасон, i ён працуе без шапкі, у безрукаўцы, твар яго белы, a рукі чорныя ад загару.

Пад'язджаюць бястаркі. Алёша прыпыняе камбайн i любуецца, як цераз латок льецца з бункера ў скрыні жывы i вясёлы струмень збожжа. Каця кожны раз радасна вітае яго.

Прывет капітану! — крычыць яна i кідае яблык. — Алёшанька, лаві! За добрую праду!

А пасля сама ўзбіраецца на масток, ахае ад захаплення i ласкава просіць:

— Алёшанька, дай правяду. Пяць метраў!

— Ну, што ты! Бачыш, няроўна. Сапсуеш яшчэ.

— Заганарыўся ты, Алёша.

Ён больш за ўсё баяўся, каб не падумалі, што ён сапраўды заганарыўся. Таму даваў i Пятру i Каці правесці камбайн на роўным месцы, але сам ніколі не сходзіў з пляцоўкі i вачэй не адводзіў ад педаляў, якія націскалі няўмелыя ногі сяброў. Што ж, некалі i ён вось гэтак жа пачынаў пад кіраўніцтвам брата!

Ахвотна ён уступаў штурвал толькі брату Сяргею, які часам працаваў гадзіны дзве-тры, каб даць яму адпачыць.

Алёша часта i начаваў тут жа, ля камбайна, на пахучай саломе; яму падабаліся гэтыя начлегі ў полі. Прыемна ляжаць, глядзець у неба, дзе мігцяць яркія зоркі, слухаць далёкія песні дзяўчат i думаць, думаць пра ўсё: пра будову Сусвету i сваю працу, пра законы механікі i пра сяброў, пра блізкую вучобу i пра Раю. Часам, калі ён начаваў недалёка ад Крыніц i калі ў вёсцы маўчаў рэпрадуктар, да яго даляталі гукі адзінага на ўсё наваколле піяніна. Ён ведаў: іграе Раіса — і, стомлены, доўга не мог заснуць, пакутуючы i радуючыся ад супярэчлівых думак.

Абед яму часцей за ўсё прыносіла маці, зрэдку Аня ці Адам Бушыла. Маці ўпотайкі выцірала слёзы, ёй здавалася, што Алёша ад працы сохне. Дома яна лаялася з Сяргеем:

— Дзіцёнку адпачыць трэба перад школай, а вы яго на такую працу.

— Нічога не стане твайму дзіцёнку. Радуйся, што не гультай расце, — адказваў за Сяргея бацька.

Праз

тыдзень работы Алёша выйшаў на першае месца ў МТС па колькасці ўбраных гектараў. Аб ім напісалі ў раённай газеце. Лепшы камбайнер ix раёна, з суседняй МТС, Антон Стараселец, які два гады трымаў першынство па вобласці, выклікаў яго па тэлефоне на спаборніцтва. Алёша выклік прывяў, але ніякіх сустрэчных абавязацельстваў не ўзяў, адмовіўся пісаць у насценную газету, хоць нампаліт штодзень не даваў яму спакою. Ён не думаў, што яму трэба абавязкова, любым чынам, недасыпаючы i недаядаючы, перагнаць свайго саперніка. He, Алёша, калі яму не напаміналі, нават забываў аб выкліку, прадаваў па-ранейшаму напружана, але роўна.

Дзён праз колькі яму паведамілі, што ён «пабіў» Старасельца i ідзе першым у вобласці. Гэта быў неспакойны дзень: увесь час перашкаджалі працаваць. Прыязджалі кіраўнікі МТС, поўны «газік», нават бухгалтар, віншавалі, жадалі новых поспехаў. Галоўны механік Леанід Харытонавіч цёр ад задавальнення рукі, быцдам сам ён зрабіў нешта вельмі прыемнае для сябе i для іншых.

— Ну, трымайся, Касцянок, — гаварыў ён. — Вялікая слава цябе чакае. Не падвядзі нас.

Алёша бянтэжыўся i не ведаў, што адказваць на ўсё гэта. Ён не чакаў такой славы, але было радасна. Пасля прынеслі тэлеграмы ад Старасельца, ад райкома камсамола, ад брата, які ў гэты дзень быў у самым далёкім сельсавеце зоны, пазней сам галоўны механік прывёз тэлеграму ад райкома партыі. У поўдзень прыехалі карэспандэнты абласной газеты. Іх было трое. Адзін з ix здымаў Алёшу, камбайн, Алёшу на камбайне, камбайн за працай, бястаркі. Убачыўшы прыязныя адносіны Каці да маладога камбайнера, зняў ix абаіх на мастку. Другі ўсё распытваў, як Алёша дамогся сваіх поспехаў, як даглядаў машыну, хто перашкаджаў яму i хто памагаў; занатоўваў усё ў блакнот, моршчыўся i ўздыхаў, яўна незадаволены скупымі Алёшавымі адказамі. Памагаць? Памагалі: своечасова падвозяць ваду, гаручае, акуратна разгружаюць бункер. A галоўнае — брат Сяргей кожную раніцу аглядае машыну, таму не было ніводнага прастою.

— Ага, брат! Цудоўна! — пісаў карэспандэнт.

Перашкаджаць? Што магло перашкаджаць? Машына новая, МТС пад бокам, гэта не тое, што ў Краўцах дзенебудзь, трыццаць кіламетраў ад станцыі, сапсуецца што, дык, пакуль прыедзеш ды назад вернешся, двое сутак пройдзе.

Трэці карэспандэнт маўчаў i нічога не запісваў. Слухаў, усміхаўся, прыглядаўся да людзей, абцярэбліваў каласы пшаніцы i жаваў зярняты. Каця, якая ўвесь час па літаратуры атрымлівала пяцёркі, употай паведаміла Алёшу, што гэта — пісьменнік, i Алёша з цікавасцю назіраў за ім. Калі карэспандэнты нарэшце пакінулі яго ў спакоі, пісьменнік цішком спытаў:

— Прызнайся, кахаеш гэтую дзяўчыну? — i кіўнуў на фурманку, на якой ад'язджала Каця.

Алёшу так збянтэжыла i так здзівіла гэтае нечаканае І, здавалася яму, недарэчнае пытанне, што ён не мог вымавіць слова — пачырванеў увесь, да мочак вушэй, утаропіў вочы ў незапылены жоўты чаравік пісьменніка.

Будзь мужчынам, Аляксей!

Ён крутнуў галавой: не!

— Не кахаеш? Значыцца, кахаеш другую. Так? — не адставаў пісьменнік.

Алёша ўзлаваўся. Што яму да гэтага? Чаго ён суне нос у чужую душу? Раскажы яму, каго кахаеш, каго ненавідзіш, а ён заўтра ўсё гэта ў апавяданне ці, яшчэ горш, — у нарыс. Ведаем мы вашага брата! Аднак неяк жа трэба адчапіцца ад яго. Алёша ўзняў галаву i дзёрзка адказаў:

— К ахаю. А вам што да гэтага?

Пісьменнік засмяяўся.

— Нічога. Я сам, брат, кахаю, i мне прыемна, што не адзін я гэткі на свеце.

Адвячоркам да камбайна прыйшоў Даніла Платонавіч. Працаваў Аляксей далека ад вёскі, i яго здзівіла з'яўленне старога настаўніка. Ён пават разгубіўся i не ведаў, што лепш зрабіць — прывітацца проста з мастка, не спыняючы камбайн, ці спыніцца. Каб Даніла Платонавіч проста прагульваўся па сцежцы, то, магчыма, Аляксей праехаў бы міма. Але настаўнік стаяў на ржышчы, яўна чакаючы яго. 1 Аляксей спыніў машыну воддаль, саскочыў i пайшоў яму насустрач, крокаў за колькі зняў сваю зашмальцаваную кепку i па-вучнёўску ціха i з павагай прывітаўся:

Поделиться:
Популярные книги

Императорский отбор

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
8.56
рейтинг книги
Императорский отбор

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Новая Инквизиция 2

Злобин Михаил
2. Новая инквизиция
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новая Инквизиция 2

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Свои чужие

Джокер Ольга
2. Не родные
Любовные романы:
современные любовные романы
6.71
рейтинг книги
Свои чужие